Падагульняльны факультатыўны курс па беларускай мове. ІХ – ХІ (Х – ХІ) класы тлумачальная запіска



Дата канвертавання04.07.2016
Памер295.02 Kb.

powerpluswatermarkobject3


ПАДАГУЛЬНЯЛЬНЫ ФАКУЛЬТАТЫЎНЫ КУРС

ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. ІХ – ХІ (Х – ХІ) КЛАСЫ

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Прапануемая вучэбная праграма факультатыўных заняткаў распрацавана на аснове праграмы ўступных іспытаў у поўнай адпаведнасці з вучэбнай праграмай “Беларуская мова” для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Мэта дадзенага курса факультатыўных заняткаў – паўтарэнне, абагульненне, сістэматызацыя атрыманых у школьным курсе вывучэння вучэбнага прадмета ведаў, падрыхтоўка вучняў да выніковай атэстацыі за перыяд навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама да ўступных іспытаў ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі, якія праводзяцца ў выглядзе цэнтралізаванага тэсціравання.

Факультатыўныя заняткі разлічаны на работу з вучнямі 9 – 11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і могуць быць арганізаваны настаўнікам па наступных варыянтах:

на працягу трох гадоў па 1 гадзіне на тыдзень (105 гадзін);

на працягу двух гадоў па 2 гадзіны на тыдзень (140 гадзін).

У выпадку неабходнасці настаўнік можа пераразмеркаваць указаныя гадзіны ў залежнасці ад узроўню падрыхтаванасці вучняў.



МЯРКУЕМЫЯ ВЫНІКІ
У выніку асваення зместу праграмы факультатыўных заняткаў выпускнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі маюць магчымасць абагульніць і сістэматызаваць веды, атрыманыя ў школьным курсе вывучэння вучэбнага прадмета, удасканаліць адпаведныя ўменні і навыкі і падрыхтавацца да цэнтралізаванага тэсціравання.

105 ГАДЗІН
ІХ КЛАС

(35 гадзін)

Маўленне (1 гадзіна)

Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Тэкст, яго асноўныя прыметы. Спосабы і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце.

Тыпы маўлення, іх тыповыя кампазіцыйныя схемы.

Функцыянальныя стылі (сфера выкарыстання, задачы выказвання, асноўныя стылявыя рысы, характэрныя моўныя сродкі, асноўныя жанры).

Фанетыка i арфаэпія (2 гадзіны)


Гукі беларускай мовы. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення (вымаўленне галосных, зычных і спалучэнняў зычных).

Беларускі алфавіт. Назвы літар. Суадноснасць гукаў і літар.

Прызначэнне і гукавое значэнне літар е, ё, ю, я, і.

Склад і націск. Роля націску пры адрозненні слоў і некаторых формаў слоў.

Зычныя гукі. Зычныя цвёрдыя, мяккія, зацвярдзелыя, глухія, звонкія, санорныя (няпарныя звонкія), свісцячыя і шыпячыя.

Прыстаўныя зычныя і галосныя.

Падоўжаныя зычныя, іх вымаўленне.

Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме.


Лексіка. Фразеалогія (1 гадзіна)

Лексічнае значэнне слова.

Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнні слоў.

Амонімы, іх адрозненне ад мнагазначных слоў.

Сінонімы і антонімы, іх роля ў маўленні.

Фразеалагізмы, іх сэнсава-стылістычная і сінтаксічная роля.



Марфемная будова слова. Словаўтварэнне (1 гадзіна)


Марфемы як структурна значымыя часткі слова. Аснова слова.

Канчатак, нулявы канчатак.

Корань. Аднакаранёвыя (роднасныя) словы і формы аднаго і таго ж слова.

Чаргаванне галосных і зычных у аснове слова.

Прыстаўка, суфікс, постфікс, злучальная галосная.

Спосабы ўтварэння слоў.

Утварэнне складаных і складанаскарочаных слоў.

Марфалогія (7 гадзін)


Самастойныя і службовыя часціны мовы.

Назоўнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма назоўніка.

Агульныя і ўласныя назоўнікі. Назоўнікі адушаўлёныя і неадушаўлёныя.

Назоўнікі зборныя, рэчыўныя, канкрэтныя і абстрактныя.

Род назоўнікаў. Несупадзенне роду некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

Лік назоўнікаў. Несупадзенне ліку некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

Склон назоўнікаў. Змяненне назоўнікаў па склонах.

Асновы назоўнікаў. Назоўнікі 1, 2 і 3-га скланенняў. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі.

Скланенне ўласных назоўнікаў.

Утварэнне назоўнікаў.

Складаныя назоўнікі, іх утварэнне.

Прыметнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.

Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Поўная і кароткая формы якасных прыметнікаў.

Скланенне якасных, адносных, прыналежных прыметнікаў.

Спосабы ўтварэння прыметнікаў.

Лічэбнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.

Падзел лічэбнікаў паводле структуры (будовы), паводле значэння і граматычных прымет.

Род і лік некаторых лічэбнікаў. Скланенне лічэбнікаў.

Займеннік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.

Разрады займеннікаў паводле значэння. Скланенне займеннікаў.

Утварэнне і ўжыванне займеннікаў.

Дзеяслоў як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Неазначальная форма дзеяслова.

Зваротныя дзеясловы.

Трыванне дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеясловаў закончанага і незакончанага трыванняў.

Лад дзеяслова. Дзеясловы абвеснага, умоўнага і загаднага ладу, іх значэнне, утварэнне, ужыванне. Часы дзеяслова.

Асабовыя дзеясловы. Дзеясловы I і II спражэнняў. Рознаспрагальныя дзеясловы.

Безасабовыя дзеясловы.

Утварэнне дзеясловаў.

Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Дзеепрыметнікавы зварот. Скланенне поўных дзеепрыметнікаў.

Поўная і кароткая формы дзеепрыметніка.

Утварэнне дзеепрыметнікаў незалежнага і залежнага стану.

Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.

Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Дзеепрыслоўны зварот.

Утварэнне дзеепрыслоўяў незакончанага і закончанага трыванняў. Ужыванне дзеепрыслоўяў.

Прыслоўе як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.

Ступені параўнання прыслоўяў.

Утварэнне прыслоўяў.

Прыназоўнік як службовая часціна мовы. Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі. Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя.

Некаторыя асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове.

Злучнік як службовая часціна мовы.

Простыя і састаўныя злучнікі.

Адзіночныя, парныя, паўторныя злучнікі.

Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі.

Часціца як службовая часціна мовы. Асноўныя значэнні часціц.

Ужыванне часціц не і ні.

Выклічнік як асобая часціна мовы.



Арфаграфія (11 гадзін)


Правапіс галосных о, э, а; е, ё, ю, я, і (у тым ліку ў складаных, складанаскарочаных, запазычаных словах і ва ўласных назвах).

Правапіс спалучэнняў іо, іа, іё (ыё), ія (ыя), іе (ые) у запазычаных словах.

Правапіс спалучэнняў зычных.

Правапіс зычных д—дз, т—ц.

Правапіс прыстаўных зычных і галосных.

Правапіс падоўжаных зычных.

Правапіс у—ў.

Правапіс вялікай і малой літар.

Правапіс мяккага знака і апострафа.

Правапіс прыставак. Правапіс ы, і, й пасля прыставак.

Правапіс складаных і складанаскарочаных слоў.

Правапіс уласных назоўнікаў.

Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў адзіночнага і множнага ліку.

Правапіс суфіксаў назоўнікаў.

Правапіс складаных назоўнікаў.

Правапіс не (ня), ні з назоўнікамі.

Правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск-.

Правапіс -н-, -нн- у прыметніках.

Правапіс складаных прыметнікаў.

Правапіс не (ня) з прыметнікамі.

Правапіс лічэбнікаў.

Правапіс займеннікаў.

Правапіс дзеясловаў абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладу.

Правапіс канчаткаў дзеясловаў I і II спражэнняў.

Правапіс суфіксаў дзеясловаў.

Правапіс не (ня), ні з дзеясловамі.

Правапіс склонавых канчаткаў дзеепрыметнікаў.

Правапіс суфіксаў дзеепрыметнікаў.

Правапіс не (ня) з дзеепрыметнікамі.

Правапіс дзеепрыслоўяў незакончанага і закончанага трыванняў.

Правапіс не з дзеепрыслоўямі.

Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў.

Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі.

Правапіс прыназоўнікаў.

Правапіс злучнікаў.

Правапіс часціц.

Правапіс выклічнікаў.

Сінтаксіс і пунктуацыя (11 гадзін)


Словазлучэнне. Будова словазлучэнняў. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні. Класіфікацыя словазлучэнняў паводле галоўнага слова.

Непадзельныя словазлучэнні.

Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове.

Сказ. Тыпы сказаў паводле структуры, мэты выказвання і інтанацыі. Знакі прыпынку ў канцы сказаў.

Просты сказ. Двухсастаўныя неразвітыя і развітыя сказы. Дзейнік і спосабы яго выражэння. Выказнік і спосабы яго выражэння. Просты дзеяслоўны выказнік. Састаўны дзеяслоўны і састаўны іменны выказнікі. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

Даданыя члены сказа: азначэнне, дапаўненне, акалічнасць. Спосабы выражэння даданых членаў сказа. Прыдатак як разнавіднасць азначэння.

Аднасастаўныя сказы. Аднасастаўныя сказы з галоўным членам выказнікам. Аднасастаўныя сказы з галоўным членам дзейнікам.

Няпоўныя сказы. Працяжнік у няпоўным сказе.

Сказы з аднароднымі членамі. Сувязь аднародных членаў сказа пры дапамозе злучнікаў і без злучнікаў. Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа з абагульняльнымі словамі.

Сказы са звароткам. Спосабы выражэння зваротка. Неразвітыя і развітыя звароткі. Месца зваротка ў сказе. Знакі прыпынку ў сказах са звароткамі. Знакі прыпынку пры выклічніках.

Сказы з пабочнымі словамі і спалучэннямі слоў. Пабочныя сказы. Знакі прыпынку ў сказах з пабочнымі канструкцыямі.

Устаўныя канструкцыі. Знакі прыпынку ў сказах з устаўнымі канструкцыямі.

Паняцце пра адасабленне. Сказы з адасобленымі членамі.

Сказы з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі.

Сказы з адасобленымі дапаўненнямі. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі дапаўненнямі.

Сказы з адасобленымі акалічнасцямі. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі акалічнасцямі.

Сказы з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі.

Сказы з параўнальнымі зваротамі. Спосабы выражэння параўнання. Сінтаксічная роля параўнальных зваротаў. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі.

Складаны сказ. Сінтаксічныя прыметы складанага сказа. Сродкі сувязі частак складанага сказа. Тыпы складаных сказаў.

Складаназлучаныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Сродкі сувязі частак у складаназлучаных сказах. Знакі прыпынку паміж часткамі складаназлучанага сказа.

Складаназалежныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы. Складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі, даданымі дапаўняльнымі і даданымі акалічнаснымі часткамі. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Складаназалежныя сказы з паслядоўным, сузалежным (аднародным/неаднародным) і змешаным падпарадкаваннем даданых частак. Знакі прыпынку паміж часткамі складаназалежнага сказа.

Бяззлучнікавыя складаныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа. Знакі прыпынку паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа.

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак.

Простая і ўскосная мова як спосаб перадачы чужой мовы. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай. Знакі прыпынку пры дыялогу.


Паўтарэнне (1 гадзіна)
Х КЛАС

(35 гадзін)
Маўленне (3 гадзіны)

Паняцці «мова» і «маўленне».

Тэкст як адзінка мовы і маўлення. Асноўныя прыметы тэксту: тэматычнае адзінства, цэласнасць, звязнасць, завершанасць. Загаловак. Спосабы (віды) і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце.

Тыпы маўлення, тыповыя кампазіцыйныя схемы.

Функцыянальныя стылі (сфера выкарыстання, задачы выказвання, асноўныя стылявыя рысы, характэрныя моўныя сродкі, асноўныя жанры).
Фанетыка i арфаэпія. Графіка i арфаграфія (7 гадзін)

Фанетыка і арфаэпія. Гукі беларускай мовы. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення (вымаўленне галосных, зычных і спалучэнняў зычных).

Графіка і арфаграфія.

Беларускі алфавіт. Назвы літар. Суадноснасць гукаў і літар. Прызначэнне і гукавое значэнне літар е, ё, ю, я, і.

Склад і націск. Роля націску пры адрозненні слоў і некаторых формаў слоў.

Вымаўленне і правапіс (перадача на пісьме) галосных пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных.

Правапіс галосных о, э, а; е, ё, ю, я, і (у тым ліку ў складаных, складанаскарочаных, запазычаных словах і ва ўласных назвах).

Правапіс спалучэнняў іо, іа, іё (ыё), ія (ыя), іе (ые) у запазычаных словах.

Зычныя гукі. Зычныя цвёрдыя, мяккія, зацвярдзелыя, глухія, звонкія, санорныя (няпарныя звонкія), свісцячыя і шыпячыя. Вымаўленне і правапіс зычных.

Вымаўленне і правапіс спалучэнняў зычных.

Правапіс зычных д–дз, т–ц.

Прыстаўныя зычныя і галосныя. Правапіс прыстаўных зычных і галосных.

Падоўжаныя зычныя, іх вымаўленне і правапіс.

Правапіс у–ў.

Ужыванне вялікай літары.

Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме. Правапіс мяккага знака і апострафа.


Лексіка. Фразеалогія (3 гадзіны)

Слова, яго лексічнае значэнне.

Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнні слоў.

Амонімы, іх адрозненне ад мнагазначных слоў.

Сінонімы і антонімы, іх роля ў маўленні.

Агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжытку. Стылістычны падзел лексікі.

Фразеалагізмы, іх роля ў маўленні.
Марфемная будова слова.

Словаўтварэнне i арфаграфія (3 гадзіны)

Марфемы як структурна значымыя часткі слова. Аснова слова. Вытворныя і невытворныя асновы.

Канчатак, нулявы канчатак.

Корань. Аднакаранёвыя (роднасныя) словы і формы аднаго і таго ж слова.

Чаргаванне галосных і зычных у аснове слова.

Прыстаўка, суфікс, постфікс, злучальная галосная.

Правапіс прыставак. Правапіс ы, і, й пасля прыставак.

Прызначэнне марфем (словаўтваральныя і формаўтваральныя марфемы).

Утваральная аснова. Спосабы ўтварэння слоў.

Складаныя словы, іх утварэнне і правапіс.

Складанаскарочаныя словы, іх утварэнне і правапіс.
Марфалогія i арфаграфія (18 гадзін)

Часціны мовы як лексіка-граматычныя разрады слоў. Самастойныя і службовыя часціны мовы. Пераход слоў адных часцін мовы ў іншыя.

Назоўнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.

Агульныя і ўласныя назоўнікі. Правапіс уласных назоўнікаў.

Назоўнікі адушаўлёныя і неадушаўлёныя.

Назоўнікі зборныя, рэчыўныя, канкрэтныя і абстрактныя, іх лексічныя і граматычныя прыметы.

Род назоўнікаў. Назоўнікі мужчынскага роду, якія ўжываюцца для абазначэння асоб мужчынскага і жаночага полу. Назоўнікі агульнага роду. Несупадзенне роду некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

Лік назоўнікаў. Назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку. Несупадзенне ліку некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

Склон назоўнікаў. Змяненне назоўнікаў па склонах.

Асновы назоўнікаў. Назоўнікі 1-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Назоўнікі 2-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Назоўнікі 3-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў множнага ліку. Скланенне ўласных назоўнікаў. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі.

Утварэнне назоўнікаў.

Правапіс суфіксаў назоўнікаў.

Складаныя назоўнікі, іх утварэнне і правапіс.

Правапіс не (ня), ні з назоўнікамі.

Прыметнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.

Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі, іх роля ў маўленні. Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх утварэнне і ўжыванне. Поўная і кароткая формы якасных прыметнікаў, іх ужыванне ў маўленні.

Утварэнне і правапіс прыналежных прыметнікаў.

Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў.

Спосабы ўтварэння прыметнікаў. Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі, сфера іх ужывання і правапіс. Правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск-. Правапіс -н-, -нн- у прыметніках. Правапіс складаных прыметнікаў. Правапіс не (ня) з прыметнікамі.

Лічэбнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.

Падзел лічэбнікаў па структуры (будове), па значэнні і граматычных прыметах.

Род і лік некаторых лічэбнікаў. Скланенне і правапіс лічэбнікаў.

Займеннік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.

Разрады займеннікаў па значэнні. Скланенне і правапіс займеннікаў.

Утварэнне і ўжыванне займеннікаў.

Дзеяслоў як часціна мовы: значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Неазначальная форма дзеяслова.

Зваротныя дзеясловы.

Трыванне дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеясловаў закончанага і незакончанага трыванняў.

Лад дзеяслова. Дзеясловы абвеснага, умоўнага і загаднага ладу, іх значэнне, утварэнне, ужыванне і правапіс.

Часы дзеяслова.

Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў. Канчаткі дзеясловаў I і II спражэнняў, іх правапіс. Рознаспрагальныя дзеясловы.

Безасабовыя дзеясловы.

Утварэнне дзеясловаў.

Правапіс суфіксаў дзеясловаў.

Правапіс не (ня), ні з дзеясловамі.

Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Дзеепрыметнікавы зварот, знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыметнікавымі зваротамі.

Скланенне поўных дзеепрыметнікаў, правапіс іх склонавых канчаткаў.

Поўная і кароткая формы дзеепрыметніка.

Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану, іх утварэнне. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.

Правапіс суфіксаў дзеепрыметнікаў.

Правапіс не (ня) з дзеепрыметнікамі.

Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Дзеепрыслоўны зварот, знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыслоўнымі зваротамі.

Дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трыванняў, іх утварэнне і правапіс. Ужыванне дзеепрыслоўяў.

Правапіс не з дзеепрыслоўямі.

Прыслоўе як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.

Разрады прыслоўяў па значэнні.

Ступені параўнання прыслоўяў, іх утварэнне і ўжыванне.

Утварэнне і правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў.

Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі.

Прыназоўнік як службовая часціна мовы. Асноўныя значэнні прыназоўнікаў.

Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі. Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя, іх правапіс.

Некаторыя асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове.

Злучнік як службовая часціна мовы.

Простыя і састаўныя злучнікі, іх ужыванне.

Адзіночныя, парныя, паўторныя злучнікі, іх ужыванне і правапіс.

Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі, іх ужыванне.

Часціца як службовая часціна мовы. Асноўныя значэнні часціц.

Правапіс часціц.

Часціцы не і ні, іх ужыванне і правапіс.

Выклічнік як асобая часціна мовы. Правапіс выклічнікаў.


Паўтарэнне (1 гадзіна)
ХІ клас
(35 гадзін)
Маўленне (1 гадзіна)

Культура вуснага і пісьмовага маўлення. Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.


Арфаграфія (1 гадзіна)

Прынцыпы беларускай арфаграфіі.


Лексіка (1 гадзіна)

Паронімы.


Сінтаксіс i пунктуацыя (31 гадзіна)
Словазлучэнне (3 гадзіны)

Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Будова словазлучэнняў. Галоўнае і залежнае словы ў словазлучэнні. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні. Класіфікацыя словазлучэнняў па галоўным слове.

Непадзельныя словазлучэнні.

Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове.


Сказ (1 гадзіна)

Сказ як асноўная камунікатыўная адзінка.

Тыпы сказаў па структуры, мэце выказвання і інтанацыі. Знакі прыпынку ў канцы сказаў.
Просты сказ (14 гадзін)

Парадак слоў у сказе. Лагічны націск у сказе.

Двухсастаўныя неразвітыя і развітыя сказы. Дзейнік і выказнік як галоўныя члены сказа. Сувязь выказніка і дзейніка, выражанага колькасна-іменным спалучэннем. Дзейнік і спосабы яго выражэння. Выказнік і спосабы яго выражэння. Просты дзеяслоўны выказнік. Састаўны дзеяслоўны і састаўны іменны выказнікі. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

Даданыя члены сказа: азначэнне, дапаўненне, акалічнасць. Спосабы выражэння даданых членаў сказа. Прыдатак як разнавіднасць азначэння.

Аднасастаўныя сказы, іх віды. Будова аднасастаўных сказаў. Аднасастаўныя сказы з галоўным членам выказнікам. Аднасастаўныя сказы з галоўным членам дзейнікам.

Няпоўныя сказы. Працяжнік у няпоўным сказе.

Сказы з аднароднымі членамі. Віды сувязі аднародных членаў сказа (злучнікавая, бяззлучнікавая). Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Зна­кі прыпынку пры аднародных членах сказа. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа з абагульняльнымі словамі.

Сказы са звароткам. Спосабы выражэння зваротка. Неразвітыя і развітыя звароткі. Месца зваротка ў сказе. Знакі прыпынку пры зваротку.

Сказы з пабочнымі словамі і спалучэннямі слоў. Класіфікацыя пабочных слоў і спалучэнняў слоў па значэнні. Пабочныя сказы. Знакі прыпынку пры пабочных канструкцыях.

Устаўныя канструкцыі. Знакі прыпынку ў сказах з устаўнымі канструкцыямі.

Сказы з адасобленымі членамі. Паняцце пра адасабленне.

Сказы з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі. Знакі прыпынку пры адасобленых азначэннях і прыдатках.

Сказы з адасобленымі дапаўненнямі. Знакі прыпынку пры адасобленых дапаўненнях.

Сказы з адасобленымі акалічнасцямі. Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях.

Сказы з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі.

Сказы з параўнальнымі зваротамі. Спосабы выражэння параўнання. Сінтаксічная роля параўнальных зваротаў. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі.


Складаны сказ (11 гадзін)

Сінтаксічныя прыметы складанага сказа. Сродкі сувязі частак складанага сказа. Тыпы складаных сказаў.

Складаназлучаныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Сродкі сувязі частак у складаназлучаных сказах. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах.

Складаназалежныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы як сродкі сувязі частак складаназалежнага сказа. Складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі, даданымі дапаўняльнымі і даданымі акалічнаснымі часткамі. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Складаназалежныя сказы з паслядоўным, сузалежным (аднародным/неаднародным) і змешаным падпарадкаваннем даданых частак. Знакі прыпынку паміж часткамі складаназалежных сказаў.

Бяззлучнікавыя складаныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа. Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах.

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак.



Спосабы перадачы чужой мовы (2 гадзіны)

Простая і ўскосная мова як спосаб перадачы чужой мовы. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай. Ускосная мова. Правілы замены простай мовы на ўскосную.

Дыялог. Знакі прыпынку пры дыялогу.

Цытаты. Правілы афармлення цытат на пісьме.


Паўтарэнне (1 гадзіна)

140 ГАДЗІН
Х КЛАС

(70 гадзін)
Маўленне (5 гадзін)

Паняцці «мова» і «маўленне».

Тэкст як адзінка мовы і маўлення. Асноўныя прыметы тэксту: тэматычнае адзінства, цэласнасць, звязнасць, завершанасць. Загаловак. Спосабы (віды) і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце.

Тыпы маўлення, тыповыя кампазіцыйныя схемы.

Функцыянальныя стылі (сфера выкарыстання, задачы выказвання, асноўныя стылявыя рысы, характэрныя моўныя сродкі, асноўныя жанры).
Фанетыка i арфаэпія. Графіка i арфаграфія (14 гадзін)

Фанетыка і арфаэпія. Гукі беларускай мовы. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення (вымаўленне галосных, зычных і спалучэнняў зычных).

Графіка і арфаграфія.

Беларускі алфавіт. Назвы літар. Суадноснасць гукаў і літар. Прызначэнне і гукавое значэнне літар е, ё, ю, я, і.

Склад і націск. Роля націску пры адрозненні слоў і некаторых формаў слоў.

Вымаўленне і правапіс (перадача на пісьме) галосных пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных.

Правапіс галосных о, э, а; е, ё, ю, я, і (у тым ліку ў складаных, складанаскарочаных, запазычаных словах і ва ўласных назвах).

Правапіс спалучэнняў іо, іа, іё (ыё), ія (ыя), іе (ые) у запазычаных словах.

Зычныя гукі. Зычныя цвёрдыя, мяккія, зацвярдзелыя, глухія, звонкія, санорныя (няпарныя звонкія), свісцячыя і шыпячыя. Вымаўленне і правапіс зычных.

Вымаўленне і правапіс спалучэнняў зычных.

Правапіс зычных д–дз, т–ц.

Прыстаўныя зычныя і галосныя. Правапіс прыстаўных зычных і галосных.

Падоўжаныя зычныя, іх вымаўленне і правапіс.

Правапіс у–ў.

Ужыванне вялікай літары.

Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме. Правапіс мяккага знака і апострафа.


Лексіка. Фразеалогія (4 гадзіны)

Слова, яго лексічнае значэнне.

Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнні слоў.

Амонімы, іх адрозненне ад мнагазначных слоў.

Сінонімы і антонімы, іх роля ў маўленні.

Агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжытку. Стылістычны падзел лексікі.

Фразеалагізмы, іх роля ў маўленні.
Марфемная будова слова.

Словаўтварэнне i арфаграфія (5 гадзін)

Марфемы як структурна значымыя часткі слова. Аснова слова. Вытворныя і невытворныя асновы.

Канчатак, нулявы канчатак.

Корань. Аднакаранёвыя (роднасныя) словы і формы аднаго і таго ж слова.

Чаргаванне галосных і зычных у аснове слова.

Прыстаўка, суфікс, постфікс, злучальная галосная.

Правапіс прыставак. Правапіс ы, і, й пасля прыставак.

Прызначэнне марфем (словаўтваральныя і формаўтваральныя марфемы).

Утваральная аснова. Спосабы ўтварэння слоў.

Складаныя словы, іх утварэнне і правапіс.

Складанаскарочаныя словы, іх утварэнне і правапіс.
Марфалогія i арфаграфія (40 гадзін)

Часціны мовы як лексіка-граматычныя разрады слоў. Самастойныя і службовыя часціны мовы. Пераход слоў адных часцін мовы ў іншыя.

Назоўнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.

Агульныя і ўласныя назоўнікі. Правапіс уласных назоўнікаў.

Назоўнікі адушаўлёныя і неадушаўлёныя.

Назоўнікі зборныя, рэчыўныя, канкрэтныя і абстрактныя, іх лексічныя і граматычныя прыметы.

Род назоўнікаў. Назоўнікі мужчынскага роду, якія ўжываюцца для абазначэння асоб мужчынскага і жаночага полу. Назоўнікі агульнага роду. Несупадзенне роду некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

Лік назоўнікаў. Назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку. Несупадзенне ліку некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

Склон назоўнікаў. Змяненне назоўнікаў па склонах.

Асновы назоўнікаў. Назоўнікі 1-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Назоўнікі 2-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Назоўнікі 3-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў множнага ліку. Скланенне ўласных назоўнікаў. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі.

Утварэнне назоўнікаў.

Правапіс суфіксаў назоўнікаў.

Складаныя назоўнікі, іх утварэнне і правапіс.

Правапіс не (ня), ні з назоўнікамі.

Прыметнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.

Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі, іх роля ў маўленні. Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх утварэнне і ўжыванне. Поўная і кароткая формы якасных прыметнікаў, іх ужыванне ў маўленні.

Утварэнне і правапіс прыналежных прыметнікаў.

Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў.

Спосабы ўтварэння прыметнікаў. Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі, сфера іх ужывання і правапіс. Правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск-. Правапіс -н-, -нн- у прыметніках. Правапіс складаных прыметнікаў. Правапіс не (ня) з прыметнікамі.

Лічэбнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.

Падзел лічэбнікаў па структуры (будове), па значэнні і граматычных прыметах.

Род і лік некаторых лічэбнікаў. Скланенне і правапіс лічэбнікаў.

Займеннік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.

Разрады займеннікаў па значэнні. Скланенне і правапіс займеннікаў.

Утварэнне і ўжыванне займеннікаў.

Дзеяслоў як часціна мовы: значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Неазначальная форма дзеяслова.

Зваротныя дзеясловы.

Трыванне дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеясловаў закончанага і незакончанага трыванняў.

Лад дзеяслова. Дзеясловы абвеснага, умоўнага і загаднага ладу, іх значэнне, утварэнне, ужыванне і правапіс.

Часы дзеяслова.

Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў. Канчаткі дзеясловаў I і II спражэнняў, іх правапіс. Рознаспрагальныя дзеясловы.

Безасабовыя дзеясловы.

Утварэнне дзеясловаў.

Правапіс суфіксаў дзеясловаў.

Правапіс не (ня), ні з дзеясловамі.

Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Дзеепрыметнікавы зварот, знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыметнікавымі зваротамі.

Скланенне поўных дзеепрыметнікаў, правапіс іх склонавых канчаткаў.

Поўная і кароткая формы дзеепрыметніка.

Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану, іх утварэнне. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.

Правапіс суфіксаў дзеепрыметнікаў.

Правапіс не (ня) з дзеепрыметнікамі.

Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Дзеепрыслоўны зварот, знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыслоўнымі зваротамі.

Дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трыванняў, іх утварэнне і правапіс. Ужыванне дзеепрыслоўяў.

Правапіс не з дзеепрыслоўямі.

Прыслоўе як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.

Разрады прыслоўяў па значэнні.

Ступені параўнання прыслоўяў, іх утварэнне і ўжыванне.

Утварэнне і правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў.

Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі.

Прыназоўнік як службовая часціна мовы. Асноўныя значэнні прыназоўнікаў.

Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі. Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя, іх правапіс.

Некаторыя асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове.

Злучнік як службовая часціна мовы.

Простыя і састаўныя злучнікі, іх ужыванне.

Адзіночныя, парныя, паўторныя злучнікі, іх ужыванне і правапіс.

Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі, іх ужыванне.

Часціца як службовая часціна мовы. Асноўныя значэнні часціц.

Правапіс часціц.

Часціцы не і ні, іх ужыванне і правапіс.

Выклічнік як асобая часціна мовы. Правапіс выклічнікаў.


Паўтарэнне (2 гадзіны)

ХІ клас

(70 гадзін)
Маўленне (1 гадзіна)

Культура вуснага і пісьмовага маўлення. Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.


Арфаграфія (2 гадзіны)

Прынцыпы беларускай арфаграфіі.


Лексіка (1 гадзіна)

Паронімы.


Сінтаксіс i пунктуацыя (64 гадзіны)
Словазлучэнне (5 гадзін)

Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка. Будова словазлучэнняў. Галоўнае і залежнае словы ў словазлучэнні. Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэнні. Класіфікацыя словазлучэнняў па галоўным слове.

Непадзельныя словазлучэнні.

Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове.


Сказ (1 гадзіна)

Сказ як асноўная камунікатыўная адзінка.

Тыпы сказаў па структуры, мэце выказвання і інтанацыі. Знакі прыпынку ў канцы сказаў.
Просты сказ (30 гадзін)

Парадак слоў у сказе. Лагічны націск у сказе.

Двухсастаўныя неразвітыя і развітыя сказы. Дзейнік і выказнік як галоўныя члены сказа. Сувязь выказніка і дзейніка, выражанага колькасна-іменным спалучэннем. Дзейнік і спосабы яго выражэння. Выказнік і спосабы яго выражэння. Просты дзеяслоўны выказнік. Састаўны дзеяслоўны і састаўны іменны выказнікі. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

Даданыя члены сказа: азначэнне, дапаўненне, акалічнасць. Спосабы выражэння даданых членаў сказа. Прыдатак як разнавіднасць азначэння.

Аднасастаўныя сказы, іх віды. Будова аднасастаўных сказаў. Аднасастаўныя сказы з галоўным членам выказнікам. Аднасастаўныя сказы з галоўным членам дзейнікам.

Няпоўныя сказы. Працяжнік у няпоўным сказе.

Сказы з аднароднымі членамі. Віды сувязі аднародных членаў сказа (злучнікавая, бяззлучнікавая). Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа з абагульняльнымі словамі.

Сказы са звароткам. Спосабы выражэння зваротка. Неразвітыя і развітыя звароткі. Месца зваротка ў сказе. Знакі прыпынку пры зваротку.

Сказы з пабочнымі словамі і спалучэннямі слоў. Класіфікацыя пабочных слоў і спалучэнняў слоў па значэнні. Пабочныя сказы. Знакі прыпынку пры пабочных канструкцыях.

Устаўныя канструкцыі. Знакі прыпынку ў сказах з устаўнымі канструкцыямі.

Сказы з адасобленымі членамі. Паняцце пра адасабленне.

Сказы з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі. Знакі прыпынку пры адасобленых азначэннях і прыдатках.

Сказы з адасобленымі дапаўненнямі. Знакі прыпынку пры адасобленых дапаўненнях.

Сказы з адасобленымі акалічнасцямі. Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях.

Сказы з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі.

Сказы з параўнальнымі зваротамі. Спосабы выражэння параўнання. Сінтаксічная роля параўнальных зваротаў. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі.


Складаны сказ (24 гадзіны)

Сінтаксічныя прыметы складанага сказа. Сродкі сувязі частак складанага сказа. Тыпы складаных сказаў.

Складаназлучаныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Сродкі сувязі частак у складаназлучаных сказах. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах.

Складаназалежныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы як сродкі сувязі частак складаназалежнага сказа. Складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі, даданымі дапаўняльнымі і даданымі акалічнаснымі часткамі. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Складаназалежныя сказы з паслядоўным, сузалежным (аднародным/неаднародным) і змешаным пад­парадкаваннем даданых частак. Знакі прыпынку паміж часткамі складаназалежных сказаў.

Бяззлучнікавыя складаныя сказы, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа. Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах.

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, іх сінтаксічныя прыметы, будова. Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак.



Спосабы перадачы чужой мовы (4 гадзіны)

Простая і ўскосная мова як спосаб перадачы чужой мовы. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай. Ускосная мова. Правілы замены простай мовы на ўскосную.

Дыялог. Знакі прыпынку пры дыялогу.

Цытаты. Правілы афармлення цытат на пісьме.


Паўтарэнне (2 гадзіны)

РЭКАМЕНДАВАНАЯ ЛІТАРАТУРА


  1. Анисим, Е.Н. Русско-белорусский словарь для школьников / Е.Н. Анисим, О.В. Мицкевич. – Минск: Сучасная школа, 2010.

  2. Беларуская граматыка: у 2 ч. Ч. 1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск / рэд. М.В. Бірыла, П.П. Шуба. – Мінск: Навука і тэхніка, 1985.

  3. Беларуская граматыка: у 2 ч. Ч. 2. Сінтаксіс / рэд. М.В. Бірыла, П.П. Шуба. – Мінск: Навука і тэхніка, 1986.

  4. Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя дыктанты: 5–9 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2012.

  5. Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя пераказы: 5–9 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2012.

  6. Беларуская мова: навучальныя і кантрольныя дыктанты і пераказы: 10–11 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Аверсэв, 2012.

  7. Беларуская мова: тэставыя работы: 8–11 класы: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: Аверсэв, 2012.

  8. Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / уклад.: І.У. Кандраценя, Л.П. Кунцэвіч; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Аверсэв, 2010.

  9. Валочка, Г.М. Беларуская мова. 5–9 класы. Вывучаем беларускі правапіс: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2010.

  10. Валочка, Г.М. Вывучаем беларускі правапіс. 5–9 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

  11. Валочка, Г.М. Беларуская мова. 10–11 класы. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, І.Л. Бурак. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2010.

  12. Валочка, Г.М. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. 10–11 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, І.Л. Бурак. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

  13. Валочка, Г.М. Беларуская мова: дапаможнік для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка, Я.М. Лаўрэль, С.А. Язерская. – Мінск: Новое знание, 2010.

  14. Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі: тэксты дыктантаў / склад. Л.М. Гамеза [і інш.]. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2012.

  15. Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” за перыяд навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі: тэксты для пераказаў / склад. Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2012.

  16. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (узровень агульнай базавай адукацыі): тэксты дыктантаў / склад. Л.М. Гамеза [і інш.]. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2011.

  17. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (узровень агульнай сярэдняй адукацыі): тэксты для пераказаў / склад. Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2011.

  18. Іўчанкаў, В.І. Беларускі правапіс у апорных схемах: паводле новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”: дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В.І. Іўчанкаў. – Мінск: Пачатковая школа, 2011.

  19. Капылоў, І.Л. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў. Новыя правілы правапісу / І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна. – Мінск: Сучасная школа, 2010.

  20. Капылоў, І.Л. Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў / І.Л. Капылоў, І.У. Ялынцава. – Мінск: Сучасная школа, 2010.

  21. Капылоў, І.Л. Слоўнік арфаграфічных новаўвядзенняў беларускай мовы / І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна. – Мінск: Сучасная школа, 2010.

  22. Кароткая граматыка беларускай мовы. У 2 ч. Ч. 1. Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія / навук. рэд. А.А. Лукашанец. – Мінск: Беларус. навука, 2007.

  23. Кароткая граматыка беларускай мовы. У 2 ч. Ч. 2. Сінтаксіс / навук. рэд. А.А. Лукашанец. – Мінск: Беларус. навука, 2009.

  24. Малажай, Г.М., Яўдошына, Л.І. Школьны тлумачальны слоўнік беларускай мовы: дапам. для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Г.М. Малажай, Л.І. Яўдошына. – Мінск: Аверсэв, 2012.

  25. Николаева, О.М. Современный русско-белорусский словарь для школьников / О.М. Николаева, Т.Н. Трухан; под ред. А.А. Лукашанца. – Минск: Літаратура і Мастацтва, 2009.

  26. Николаева, О.М. Современный русско-белорусский словарь / О.М. Николаева, Т.Н. Трухан; под ред. А.А. Лукашанца. – Минск: Тетрасистемс, 2011.

  27. Новік, М.І. Беларуская мова. 9 клас. Складаны сказ без складанасці: дапам. для вучняў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М.І. Новік, С.Ф. Бут-Гусаім, В.М. Касцючык. – Мінск: Аверсэв, 2012.

  28. Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.І. Бадзевіч [і інш.]. – Мінск: НІА, Аверсэв, 2010.

  29. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мінск: Нац. цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларусь, 2008.

  30. Разам, асобна, праз злучок: даведнік: дапам. для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / склад.: Н.Д. Бандарэнка, І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск: Аверсэв, 2011.

  31. Саматыя, І.М. Беларуская мова. 8 клас. Гэты няпросты просты сказ: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / І.М. Саматыя, В.С. Палтаржыцкая. – Мінск: Аверсэв, 2011.

  32. Саматыя, І.М. Гэты няпросты просты сказ: 8 клас: вучэб.-метад. комплекс / І.М. Саматыя, В.С. Палтаржыцкая. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.




: wp-content -> uploads -> 2014 -> umodos -> fakult1
fakult1 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі
fakult1 -> С. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска
fakult1 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь “мастацтва выцінанкі”
fakult1 -> Г. М. Валочка В. У. Зелянко
fakult1 -> Г. М. Валочка, С. А. Язерская
fakult1 -> Гэты няпросты просты сказ вучэбная праграма
fakult1 -> Навукова-метадычная установа “нацыянальны інстытут адукацыі” міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
fakult1 -> Праграма факультатыўных заняткаў для 8 класа ўстаноў
fakult1 -> Т. У. Логінава Т. І. Мароз
fakult1 -> Нацыянальны інстытут адукацыі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка