«Падарожжа ў асенні лес» Фізкультурная забава



Дата канвертавання11.08.2016
Памер39.48 Kb.
УЗГОДНЕНА

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

___________ Ж.Н. Казура
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Яслі-сад аг. Нарач”



«Падарожжа ў асенні лес»
Фізкультурная забава

для сярэдняй і старэйшай групы

Падрыхтавала:

Кіраўнік фізічнага выхавання

З. Л. Серада


Дата правядзення

______________________________________________________________________________________________________________________________________________________

НАРАЧ, 2013

Фізкультурная забава

«Падарожжа ў асенні лес»
Мэта: Фарміраваць рухальныя ўменні і навыкі; развіваць фізічныя якасці: сілу, спрыт, хуікасць, вынослівасць, раўнавагу; выхоўваць дысціплінаванасць, узаемадапамогу.
Абсталяванне:
Ход забавы
Дзеці сабіраюцца на стаянцы № 1 экалагічнай сцяжынкі.

Педагог: Мы з вамі адправімся ў асенні лес. Ведаеце, які прыгожы становіцца лес восенню! Вось паслухайце, як апісвае яго паэт:

То гамоніць лес тужліва,

То стане ціха і маўкліва.

Працуе тут мастачка восень,

А вецер фарбу ёй падносіць.

Адзін мазок, другі і трэці –

І жоўты ліст гайдае вецер.

Дабавіць фарбы бурачковай –

І ліст трапечыцца барвовы.

Бярозак тонкія галінкі

Скідаюць жоўтыя хусцінкі.

І кружыць, гушкае іх вецер...

Сумуе лес па звонкім леце.

Перад тым, як адправіцца ў падарожжа давайце ўспомнім правілы паводзін у прыродзе.

(Дзеці называюць правілы паводзін у прыродзе)

Педагог: Малайцы! Значыць можна адпраўляцца ў падарожжа. Нас чакаюць перашкоды, якія патрэбна пераадолець. Вы гатовы?


  1. Хадзьба па краю пляцоўкі.

  2. Бег па дарожцы.

  3. Хадзьба з пераступаннем праз галінкі (гімнастычныя палкі).

Педагог: Увага! Мы набліжаемся да вельмі складанага ўчастка лесу. Напепрадзе балота, паваленыя дрэвы, мост праз раку.


Паласа перашкод.

  1. “Пераходзім балота” хадзьба па пяньках.

  2. “Пераходзім рэчку” хадзьба па мосціку.

  3. “Праходзім праз павалены лес” чаргаванне пераступання праз броўны і хадзьбы па броўнах.

Педагог: Вось мы і выйшлі на лясную палянку. (Стаянкі № 1 і № 2 экалагічнай сцяжынкі). Паглядзіце, колькі тут дрэў!

  1. Падыйдзіце да таго дрэва, якое вам больш падабаецца і абдыміце яго рукамі. Адыдзіцеся і зноў абхапіце дрэва рукамі. (3 – 4 разы).

  2. Пацягніцеся і пастарайцеся дакрануцца рукамі да галінак. (6 – 8 пацягванняў правай і левай рукой).

  3. Прысядзьце, вазьміце ў рукі па лісточку. Устаньце, падыміце лісточкі ўвех. (6- 8 прысяданняў).

  4. Падыміце лісточкі ўверх. Памахайце імі з боку ў бок, нахіляючы тулава. (6 – 8 нахілаў у кожны бок).

  5. Паскачыце вакол дрэў. (3 разы па 8 – 10 падскокаў).

Педагог: А цяпер паглядзіце, што акрамя лісточкаў ляжыць пад дрэвамі? (шышкі, каштаны). Адкуль яны браліся тут? Для чаго дрэвам шышкі і каштаны? (гэта насенне). Давайце паглядзім, хто з вас самы меткі. Будзем кідаць шышкі і каштаны ў кошыкі. Кожны палічыць, колькі разоў ён трапіў у цэль.


Гульня “Пападзі ў кошык”

Дзеці кідаюць шышкі і каштаны ў кошыкі. У канцы падводзіцца вынік, хто больш разоў трапіў у цэль.


Педагог: Адгадайце загадку і скажыце, што яшчэ расце ў лесе восенню.
Пад ялінкай ля дарожкі

Вырас ён на тоўстай ножцы.

Да мокрай шляпкі ліст прыліп.

Хто адкажа, гэта…. (грыб)


Так, восенню ў лесе шмат грыбоў. Мы з вамі зараз пагуляем у гульню “Грыбнік”.

Гульня “Грыбнік”

З дапамогай лічылкі выбіраецца “грыбнік”. Дзеці становяцца пад дрэвы – гэта “грыбы”. “Грыбнік” ходзіць па лесе і прыгаворвае:

Па грыбы я ўлес прыйшоў,

Але іх там не знайшоў.

Дзе схаваліся яны:

Ці пад дрэвы, ці пад пні?

“Грыбы” адказваюць: А вось і мы!

Толь ты нас сабяры.

Пасля гэтых слоў “грыбы” стараюцца ўцычы ад “грыбніка”, а ён ловіць іх і адпраўляе ў “кошык” (пакладзены на зямлю абруч). “Грпыбнік” ловіць да тых пор, пакуль не пачуецца сігнал: “Схаваліся грыбы”. Астатнія “грыбы” зноў хаваюцца пад дрэвы.
Гульня-карагод “Асенняя карусель”
Вецер дрэвы трасе,

Кружыць лісця карусель,

(Дзеці бяруцца за рукі і водзяць карагод прыпяваючы)
Прыпеў: Карусель, карусель,

Восені карусель.

2 разы

(Дзець становяцца і хлопаюць ў далоні)


Лес пусцее па крысе:

Сыпле лісце ў карусель

(Дзеці рухаюцца ў супрацьлеглы бок)
Прыпеў: Карусель, карусель,

Восені карусель.

2 разы

(Дзець становяцца і хлопаюць ў далоні)


Адшумела карусель.

І пад дрэвамі пасцель.

(Дзеці павольна прысядаюць)
Гульня праводзіцца 2 – 3 разы.
Педагог: Вось і скончылася наша падарожжа. Пара вяртацца дадому.
Дзеці “вяртаюцца”, пераадольваючы паласу перашкод.

Паласа перашкод.



1.“Праходзім праз павалены лес” чаргаванне пераступання праз броўны і хадзьбы па броўнах.

  1. “Пераходзім рэчку” хадзьба па мосціку.

  2. “Пераходзім балота” хадзьба па пяньках.


Падводзяцца вынікі, дзець выказваюць свае ўражанні аб падарожжы.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка