Падбярыце рускія адпаведнікі да беларускіх слоў. Адзначце тыя, якія адрозніваюцца месцам націску



старонка3/11
Дата канвертавання03.01.2017
Памер2.54 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

ГАЛОЎНЫЯ І ДАДАНЫЯ ЧЛЕНЫ СКАЗА. Якім членам сказа з’яўляюцца выдзеленыя словы

Т1.

  1. Любіла дрэва паслухаць, што гаманіў вецер-непаседа.

  2. На падаконніку – скінутыя духмяным летам пялёсткі жасміну.

  3. Мая зямля, надай мне сілы.

  4. Чутно было сапенне, сёй-той нешта незразумелае мармытаў у сне.

  5. Чакаць давялося доўга.

Т2.

  1. Нехта пачаў скакаць праз вогнішча, за ім пачалі скакаць іншыя.

  2. На ўсходзе паволі залацілася неба;

  3. Магазін на замкỳ;

  4. Без цябе ўсе мае дні глухія і будныя.

  5. Развітваючыся, я даў абяцанне прыехаць на наступны год.

Т3.

  1. Вася з Толем выйшлі ў дарогу яшчэ прыцемкам.

  2. Адны жабракі могуць праз усё жыццё толькі прасіць.

  3. Прыгадваецца іншы раз чалавеку далёкае, перажытае.

  4. Дзяўчына вешала на ялінку бліскучыя каляровыя цацкі.

  5. Маці паставіла бацьку абедаць.

Т4.

  1. І бягуць, бягуць малюнкі поля, лесу і лугоў.

  2. Да Анюты пакрысе вярталася здольнасць разважаць.

  3. Дзень быў спякотны і ветраны.

  4. Яловыя лапкі стомлена сагнуліся пад цяжарам снегу.

  5. Некаторыя ў сне ўскрыквалі і нават плакалі.

Т5.

  1. Ружовы світанак над горадам ціха плыве.

  2. Лістапад залацістым лісцем засыпае ў лясах паляны.

  3. А дзесь з суседняй баравіны крычыць сава на ўсе лады.

  4. Вечарамі ў прырэчных кустах заліваюцца салаўі.

  5. Верш “Слуцкія ткачыхі” М. Багдановіча напісаў у 1912 годзе.

Т6.

  1. Асабліва яркая была Паўночная зорка – верны маяк усіх вандроўнікаў.

  2. Разышліся, браток, нашы сцежкі-дарожкі.

  3. Поле зрабілася шэрае, нуднае.

  4. Ля веснічак чорныя вольхі ў два абхваты.

  5. Сціхні ты, зусім збіў з панталыку малых.

Т7.

  1. Трапны жарт – найлепшы ўступ у сур’ёзную размову.

  2. У мяне, акрамя дзядулі, нікога не было.

  3. Мы спыніліся каля двухпавярховага дома з чарапічным дахам.

  4. Доктар Іваноў параіў мне звярнуцца да вас.

  5. Двое чорных вялікіх буслянят прыціснуліся адно да аднаго і ляжаць стаіўшыся.

Т8.

  1. Лапко быў муляр, але не муляр-прафесіянал, а муляр-мастак.

  2. Нам было па семнаццаць гадоў.

  3. Жоўтыя дзьмухаўцы прыкрыліся ад ветру і дажджу доўгімі вузкімі лістамі і стаялі нібы ў паліто з паднятымі каўнярамі.

  4. Туманная раніца густа прысыпала золкай расою прымятыя травы.

  5. Калі-нікалі заспявае адзінокая птушка.

Т9.

  1. Дзесяткі парод дрэў то шарэнгамі, то купкамі спускаліся з узгоркаў.

  2. Раман загадаў нам прыстаць да берага.

  3. Быць чалавекам на зямлі зямля бацькоў дала мне права.

  4. Мароз мацнеў. Лес стаяў маўклівы і насцярожаны.

  5. Прыглушаны шэпт змяніўся размовай уголас.

Т10.

  1. Афарбоўка пад арэх усёй мэблі надавала пакою ўтульнасць.

  2. Незнаёмы падышоў бліжэй, павітаўся.

  3. Нямала было на Беларусі такіх ціхіх прыгажунь, як гэтая лясная вёсачка.

  4. Суседка мела прывычку многа гаварыць.

  5. Золак шчодра святло рассыпле.

Т1.

  1. Зранку парыла.

  2. Не зведаўшы броду, не лезь у воду.

  3. Неўзабаве дзядзька Антось даў загад адпачыць.

  4. Букет ружова-сініх кветак заўсёды стаяў на стале, засланым чырвоным абрусам.

  5. Пад звонкай хвояй іглістай, прабіўшы мох, як буравік, стаіць у верасе квяцістым лясное дзіва – баравік.

Т2..

  1. Вецер, бывае, нібы саліст: то басам заспявае, то спявае-захліпаецца тэнарам, а то і падгалошвае.

  2. Крону дрэва сокам глыбінным пояць карані, якія не бачны воку.

  3. Каля дарогі стаялі высокія сосны, захутаныя ў белыя шалікі.

  4. У кожным імгненні ёсць свая паэзія..

  5. Малыя любяць дружыць з дарослымі.

Т3.

  1. Забыты ўсімі, падуладны марам, люблю ляжаць я да неба тварам.

  2. Ночы дзяцінства самыя кароткія, а сны дзяцінства самыя салодкія.

  3. У карых вачах чалавека свяцілася хітрынка.

  4. Цёмныя ночы тояць нейкі ўрачысты спакой.

  5. Сцёпка акуратна злажыў Аленчын ліст і схаваў.

Т4.

    1. Ад славы галава не баліць, а толькі кружыцца.

    2. Леснікова хата стаяла на сонечнай палянцы.

    3. Вясна нараджае жаданне гарэзліва весяліцца, бегаць і скакаць

    4. Прыйшла пара хадзіць у школу.

    5. Мы выпісваем газету “Чырвоная змена”.

Т5.

  1. Зоры, буйныя, свежыя, як наліўныя яблыкі, засвяціліся ў вышыні.

  2. Снег пад нагамі ў прахожых звінеў на сотні ладоў.

  3. Дзякуй, родная, за падарункі.

  4. Любая кветка – радаснае свята.

  5. Ноч халодная і марозная.

Т6.

  1. Апоўдні над вёскай прашумела навальніца.

  2. Грыбнікі прачнуліся ні свет ні зара.

  3. Не варушачы крыламі, птушкі плылі ў блакіце.

  4. Працавіты мой дзень адпачываць адышоў.

  5. Вада ў крыніцы была такая халодная, што нават у горле пяршыла.

Т7.

  1. Каб аднавіць сваю даўнюю сувязь з зямлёю, трэба прайсці басанож баразною за плугам.

  2. Пражылі век Андрэй і Данута душа ў душу.

  3. Снег хрумсціць смачна, як яблык.

  4. Я б падрамаў яшчэ ахвотна, але шукае промень вочы.

  5. Душы пачуцця не стрымаеш, як не стрымаеш росту траў.

Т8.

      1. Яблык – патрэба не толькі вуснаў, а і душы.

      2. Алеся папрасіла госця пасадзіць на памяць дрэўца.

      3. Мы, бывае, не памятаем пра тое, што здарылася ўчора, але вельмі асцярожна зберагаем ў памяці даўняе.

      4. Каб падушка стаць магла экранам, то адбіла б мае сны.

      5. Жаданне вучыцца заўсёды трэба вітаць.

Т9.

  1. Мы едзем праз бярэзнік беланогі, што ў расе на досвітку прадрог.

  2. Няроўная доля паэтам даецца, хаця справядліва ўсіх судзіць народ.

  3. Доля – складчына, а не спадчына.

  4. Бяроз асенніх залацяцца свечкі ў надрэчным гаі, як у храме вечным.

  5. Андрэй хоць не хапаў з неба зорак, але ўсё ж школу закончыў нядрэнна.

Т10.

  1. Хлопцы беглі што ёсць сілы.

  2. Абапал сцяной стаяў густаваты хвойнік.

  3. У доме насупраць гучала музыка.

  4. Стройная, у квяцістай сукенцы дзяўчына перастала мыць збанок і адказала на наша прывітанне.

  5. Мне кожны колас Прыдняпроўя жадае добрага здароўя паклонам галавы

Т1.

  1. Голас вясны высокі, звонкі, падпарадкоўваюцца яму і людзі, і жывая прырода.

  2. Чырванабокі маладзік гайдаецца, прысеўшы на яліне.

  3. Песня ў скрыпцы жыве для любога настрою.

  4. Восень шчырая, цёплая, як мама.

  5. Брыдкі спеў – заўсёды спеў фальшывы, але прыгодзе невядомы такі грэх.

Т2.

  1. У хаце засталася толькі Саша, цёмнавалосая, кроў з малаком дзяўчына.

  2. Хвойка бала такая маленькая, што ніхто не заўважаў у гэтым стварэнні асобны куточак жыцця.

  3. Дзед Іван быў ціхі, удумлівы, разважлівы, і калі што скажа, то да ладу.

  4. Памчаць, паехаць клікала мяне дарога.

  5. Цэлы дзень, ледзь чутна шапочучы, сыпаўся часам дробны сняжок.

Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі сказамі і іх тыпамі:

Т1.

А. Дзьмула халоднымі вятрамі.

Б. Хмарная ноч. Цішыня.

В. Старой выпісалі новае лякарства і папрасілі прыйсці праз месяц.

Г. Зойдзеш у веснавы лес, убачыш пад голымі дрэвамі россыпы пралесак, зачаруешся і міжволі спынішся

1. Назыўны;

2. Пэўна-асабовы;

3. Няпэўна-асабовы;

4.Абагульнена-асабовы;

5. Безасабовы.


Т2.

А. Сустракаюць чалавека па адзенні, а праводзяць па розуме.

Б. Шыковіча і дзвюх дзяўчат кідала ў кузаве грузавой машыны, як тыя кавуны.

В. Вось і апошні паварот.

Г. Звезлі з поля залатое жыта.

1. Назыўны;

2. Пэўна-асабовы;

3. Няпэўна-асабовы;

4.Абагульнена-асабовы;

5. Безасабовы.


Т3.

А. Нямала ў белавежскіх лясах цецерукоў, рабчыкаў і курапатак.

Б. Скажам самыя шчырыя словы пра хараство Радзімы.

В. Лескаўцу прапанавалі выступіць на сходзе першым.

Г. Кароткая асенняя раніца.

1. Назыўны;

2. Пэўна-асабовы;

3. Няпэўна-асабовы;

4. Абагульнена-асабовы;

5. Безасабовы.


Т4.

А. У мокрым лесе светла ад бяроз.

Б. Пахучыя, як дыні, жнівеньскія зоры.

В. Давайце, добрыя сябры, пагутарым аб шчасці.

Г. У штабе чакалі лейтэнанта і ведалі аб яго прыбыцці.

1. Назыўны;

2. Пэўна-асабовы;

3. Няпэўна-асабовы;

4.Абагульнена-асабовы;

5. Безасабовы.


Т5.

А. Хаджу па нівах, па лугах азёрных.

Б .Непраглядная асенняя ноч, глухі шум дажджу.

В. З саду несла саладкаватым пахам падапрэлых яблык-пáданак.

Г. Дармавому каню ў зубы не глядзяць.

1. Назыўны;

2. Пэўна-асабовы;

3. Няпэўна-асабовы;

4.Абагульнена-асабовы;

5. Безасабовы.


Т6.

А. На поўначы Беларусі вырошчваюць лён.

Б. Пугай абуха не праб’еш.

В. На другі дзень мне стала лягчэй дыхаць

Г. Ляці, маё слова, праз палі і лясы, прывітайся з краінай маёй дарагой.

1. Назыўны;

2. Пэўна-асабовы;

3. Няпэўна-асабовы;

4.Абагульнена-асабовы;

5. Безасабовы.


Т7.

А. Агонь шанавалі з даўніх часоў, яму прыносілі ахвяры.

Б .Клін клінам выганяюць.

В. З рэчкі пацягнула халадком.

Г. Крохкая цішыня.

1. Назыўны;

2. Пэўна-асабовы;

3. Няпэўна-асабовы;

4.Абагульнена-асабовы;

5. Безасабовы.


Т8.

А. Адрэзанай лусты не прыклеіш.

Б. У маім сшытку было запісана шмат прыказак і прымавак.

В. Вялікія вочы, сінія, ясныя.

Г. З дому выехалі пад вечар.

1. Назыўны;

2. Пэўна-асабовы;

3. Няпэўна-асабовы;

4.Абагульнена-асабовы;

5. Безасабовы.


Т9.

А. У хаце пацішэла.

Б .Люблю бегчы ў лес бярозавай сцежкай.

В. Па нітачцы і клубок знойдзеш.

Г. Пачатак лістапада.

1. Назыўны;

2. Пэўна-асабовы;

3. Няпэўна-асабовы;

4.Абагульнена-асабовы;

5. Безасабовы.


Т10.

А. Востра пахла гаркавай лазой.

Б .Дзякую вам за добрыя сл овы.

В. У дзверы пакоя нясмела пастукалі.

Г. Сказанае слова за хвост не зловіш

1. Назыўны;

2. Пэўна-асабовы;

3. Няпэўна-асабовы;

4.Абагульнена-асабовы;

5. Безасабовы.





Т1.

А. Пахне мелісай і золкай мятай.

Б .Летам насілі з лесу ягады, касілі сена, сушылі, складвалі ў копы.

В. Жыві і радуйся сонцу, свету, вольнай волі.

Г. Гулкая, дружная вясна.

1. Назыўны;

2. Пэўна-асабовы;

3. Няпэўна-асабовы;

4.Абагульнена-асабовы;

5. Безасабовы.


Т2.

А. Да кніжак хлопца цягнула, быццам пчалу да кветак.

Б. Таго, што было, не вернеш, не пераробіш.

В. Пралятайце, гады, залатымі агнямі.

Г. Былому франтавіку далі працу ў канторы.

1. Назыўны;

2. Пэўна-асабовы;

3. Няпэўна-асабовы;

4.Абагульнена-асабовы;

5. Безасабовы.


Т2.

А. Пад вечар пацягнула халадком.

Б. Раніцай у Алешніках асвячалі храм.

В. Люблю лугі квяцістыя, за полем шумны гай, палеткі залацістыя, цябе, мой родны край.

Г. Вышэй паднімешся – мацней паб’ешся, як скінешся.

1. Назыўны;

2. Пэўна-асабовы;

3. Няпэўна-асабовы;

4.Абагульнена-асабовы;

5. Безасабовы.


Т3.

А. Учора ўвесь дзень мяло.

Б. Векавыя муры.

В. Дадуць табе батальён, а там і званне капітана прысвояць.

Г. Тут сэрцам дабрэю і крыўды не помню.

1. Назыўны;

2. Пэўна-асабовы;

3. Няпэўна-асабовы;

4.Абагульнена-асабовы;

5. Безасабовы.


Т4.

А. Бязмежнае неба, зялёнае поле.

Б. Хацелася пабыць аднаму.

В. Каторы дзень настрой губляю і зноў па-новаму люблю. Бягу шукаю, выглядаю, шукаю, думаю, не сплю.

Г. Паходжанне назвы Белая Русь тлумачаць па-рознаму.

1. Назыўны;

2. Пэўна-асабовы;

3. Няпэўна-асабовы;

4.Абагульнена-асабовы;

5. Безасабовы.


Т5.

А. Чацвёрты раз еду ў гэты горад, а ведаю яго толькі па фотаздымках.

Б. І ў няшчасці, і ў радасці без дружбы чалавеку нельга.

В. Май. Сіні ранак.

Г. Не рабі ліхога і не бойся нікога.


1. Назыўны;

2. Пэўна-асабовы;

3. Няпэўна-асабовы;

4.Абагульнена-асабовы;

5. Безасабовы.


Т6.

А. Няўжо нам ніколі не давядзецца больш убачыць?

Б. У многіх дамах ужо выключылі святло.

В. Сяджу на высокім узгорку і слухаю цішыню.

Г. Людзей слухай, а свой розум май.

1. Назыўны;

2. Пэўна-асабовы;

3. Няпэўна-асабовы;

4.Абагульнена-асабовы;

5. Безасабовы.


Т7.

А. Вазьму свой лёс і перайначу.

Б. Аб добрай славе Беларусі ў свеце знаюць нездарма.

В. Хацелася цалкам зліцца з адноўленым жыццём і поўнымі грудзьмі піць яго асалоду.

Г. Пачатак чэрвеня. Буянне траў.

1. Назыўны;

2. Пэўна-асабовы;

3. Няпэўна-асабовы;

4.Абагульнена-асабовы;

5. Безасабовы.


Т8.

А. Пахне смалой і грыбамі.

Б. Заўтра сустрэнемся зноў.

В. Дзвіну не запыніш ніякай мяжой.

Г. Не палі агнём гэтак, сонейка.

1. Назыўны;

2. Пэўна-асабовы;

3. Няпэўна-асабовы;

4.Абагульнена-асабовы;

5. Безасабовы.


Т9.

А. Не плач, дарагая, і не сумуй па мне.

Б. Апошнія пяць кіламетраў давялося ісці пешшу.

В. Пажар заўважылі не адразу.

Г. Раніца. Чыстае неба.

1. Назыўны;

2. Пэўна-асабовы;

3. Няпэўна-асабовы;

4.Абагульнена-асабовы;

5. Безасабовы.

Адзначце сказы, у якіх неабходна паставіць працяжнік:



Т1.1. Паэзія __ гэта адвечная цяга вяршынь да нябёсаў.

2. Сям’я ___ сем ратоў.

3. Старасць ___ не радасць, і доўг __ не карысць.

4. Ісці і ўсміхацца ___ вось раскоша.

5. Максім, шчыра кажучы, ___ чалавек не вельмі добразычлівы.


Т2. 1. Паэзія __ гэта вясёлкавы мост ад сэрца людскога да мары.

2. Уладзік зараз __ шмыг у дзверы!

3. Ты __ мой госць.

4. Гаспадарку весці __ не лапці плесці.

5.Палонкі на возеры __ як вокны ў падводнае царства.


Т3.1. Мёд і грэчка __ брат і сястра.

2. Валасы ___ што кудзеля.

3. Васіль, між іншым, ___ кемлівы хлопец.

4. Задача ___ не такая ўжо і лёгкая.

5. Польшча ___ суседка Беларусі.


Т4.1. Беларусь __ мая маці і мова, паветра і хлеб.

2. Я цяпер ___ першай рукі сапёр.

3. Надвор’е сёння ___ ціхае, цёплае.

4. Вусны ___ вішні спелыя.

5. Прыпяць ___ самы вялікі прыток Дняпра.


Т5.1. Маланка з-за хмары __ блісь!

2. На паплавках заўсёды трава ___ добрая.

3. Іржышча ___ як рыжы вожык.

4. Вострая дзюба ___ ўвесь інструмент дзятла.

5. Век зжыць ___ не мех сшыць.


Т6.1. Спаць у такую пару __ вялікі грэх.

2. Мы з табою ___ як рыбка з вадою.

3. Кожная маці___ не вораг свайму дзіцяці.

4. Складаная натура ___ чалавек.

5. Слова ў мастацкім творы ___ гэта чарадзейны знак.


Т7.1. Ганак __ маё любімае месца.

2. Кожная мова ___ гэта неацэнны скарб, які належыць не толькі народу, а ўсяму чалавецтву.

3. На Беларусі пчолы ___ як гусі.

4. Наш Мікола ___ цяпер студэнт.

5. Вясна сёлета ___ позняя.


Т8.1. Нядобры знак __ гэта забітая птушка.

2. Паспяхова здаць экзамены ___ задача сур’ёзная.

3. Нашы лясы ___ невычарпальны калодзеж даброт і багаццяў.

4. Гады ___ як рачная плынь.

5. Справа егераў і палясоўшчыкаў ___ штодзённа чытаць кнігу лесу, занатоўваць у ёй усе змены.


Т9.1. Адлегласць паміж паўднёвай і паўночнай межамі Белавежскай пушчы __ шэсцьдзесят пяць кіламетраў.

2. Фальклор _ невычэрпная крыніца, якая жывіць паэзію.

3. Дзед Талаш _ не проста праваднік у Букрэевай разведцы.

4. Прачытаць “Новую зямлю” __ ўзбагаціцца родны словам.

5. Бяроза __ як лёс чалавечы: надсекі, надломы, святло і туга.


Т10.1. Паляванне на грыбы ___ прыемнае правядзенне часу.

2. Лісце на дрэвах ___ зялёнае, жывое.

3. У гэтай красуні зубы ___ як стада белых авец.

4. Жнівень ___ месяц зарніц, лясной цішыні.

5. Маю вялікае і даўняе жаданне ___ ва ўсім будзённым бачыць хараство.


Т1.1. Лён __ як мора.

2. Лес ___ жывая вопратка зямлі, яе музыка.

3. Добрае здароўе ___ вось што галоўнае для чалавека.

4. Чужое ўзяць ___ сваё згубіць.

5. Наша хата ___ дзесятая ад сельсавета.


Т2.1. Нашы дзеці __ гэта дзеці вялікага гераічнага народа.

2. Ліхога любіць ___ сябе губіць.

3. Лета ___ як лета.

4. Праца ___ лепшая патрэба, без працы немагчыма жыць.

5. Добразычлівы народ ___ ветэраны.


Т3.1. Вочкі ў яе __ нібы вішанькі.

2. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва Беларусі ___ каля пяцідзесяці чалавек на квадратны кіламетр.

3. Я табе ___ не роўня.

4. Праца ___ духоўны лекар людзей.

5. Не крануты касою чэрвеньскі луг __ нібы казачнае царства кветак.


Т4.1. Тройчы сем __ дваццаць адзін.

2. Жыць без кахання ___ гэта значыць есці яблык без соку.

3. Я табе ___ не заступніца.

4. Ты ___ сын зямлі, нашчадак хлебаробаў.

5. Ноч ___ ясная, зорная, хочацца пастаяць, паглядзець у зорную далячынь.


Т5.1. Тры і тры __ шэсць.

2. Час ___ непадкупны і справядлівы суддзя.

3. Жыць ___ гэта піць крынічную ваду і ўмывацца гаючымі росамі.

4. Мы ___ нашчадкі тых, хто бараніў нашу Бацькаўшчыну.

5. Летняя ноч ___ як зайцаў хвост.


Т6.1. Я __ не з баязлівага дзесятка.

2. Мова народа ___ адзін з найвялікшых скарбаў.

3. Васіль Пятровіч, безумоўна, ___ выдатны гісторык і краязнавец.

4. Выйсці замуж ___ не дожджык перачакаць.

5. Тры гады ___ вялікі час у чалавечым веку.


Т7.1. Людзі трохгадовага ўзросту __ самыя цікаўныя з людзей.

2. Ён ___ не гультай.

3. Угавор ___ даражэйшы за грошы.

4. Выцягнуць такую вялікую рыбіну ___ задача не для навічкоў.

5. Вяртанне ў гісторыю _ гэта заўсёды пошукі будучыні.


Т8.1. Дзень __ снежны, палескі, шырокі.

2. Важны работнік ___ дзядзька Язэп.

3. Мая Радзіма ___ жытні колас, сінь мурогу, язміну цвет.

4. Быць літаратарам ___ значыць добра ведаць жыццё

5. Здзіўленне ___ подых абнаўлення.


Т9.1. Сябры __ самае вялікае багацце.

2. Летняя ночка ___ ціхая і свежая.

3. Тэрыторыя Мінска _ дзвесце пяцьдзесят шэсць квадратных кіламетраў.

4. Падарыць чалавеку кветкі __ значыць выказаць яму шчырыя пачуцці павагі, любві, кахання.

5. Ты мне ___ не сябар.


Т10.1. Зязюля __ шэрая і непрыкметная птушачка.

2. Ступіць на цвёрдую зямлю, адчуць пад нагамі трывалы, надзейны грунт __ недасяжная мара.

3. Уся сцяна __ нібы шкляная.

4. Вяршыня Дзяржынскай гары ____ трыста сорак пяць метраў.

5. Я ___ стары, я __ вельмі стары чалавек.


Т1. 1. Ліпень _ месяц, калі цвітуць і духмяныя ліпы.

2. Валя з маленства лічыла, што яе маці _ самая добрая і самая разумная.

3. Ехаць па лесе __ адно задавальненне.

4. Вясенні луг __ што выстаўка народнага мастацтва.

5. Адвечнае дрэва __ дуб.


Т2. 1. Журавіны на зялёным імху _ што пацеркі.

2. Цёплыя, сардэчныя ўспаміны _ самы лепшы помнік на зямлі.

3. Найлепшы для чалавека доктар _ лес.

4. Жыць з бацькамі ў згодзе _ прызначэнне лёсу.

5. Летняе неба _ ў дымнай смузе.


Т3. 1. Жывая мова _ багацейшая за любы, нават самы поўны слоўнік.

2. Яблыні ў маі _ нібы нявесты.

3. Пчальнік _ гэта месца, дзе стаяць вуллі з пчоламі.

4. Ужо немаладаму веку чалавек _ наш доктар.

5. Вудзіць рыбу зімовым марозным днём на скаванай лёдам рацэ _ цікавы занятак.


Т4.1. Кожны з нас _ адказны за лёс краіны.

2. Вочы маці _ акно вечнасці.

3. Восень _ прыдумаць лепшай нельга.

4. Срэбраны месячык _ што серп, хораша свеціць з неба.

5. Выдатны доктар _ мая сятра Вольга.


Т5. 1. Снег __ як пух.

2. Сцежкі дубровы _ самыя ціхія, родныя гукі _ самыя звонкія.

3. Спакойны і далікатны чалавек _ наш настаўнік.

4. Кніга _ крыніца мудрасці, ведаў.

5. Пісаць пра мінулае _ не крочыць назад.


Т6. 1. Парог _ незвычайнае месца ў хаце.

2. Веснія воды _ самыя раннія, цені змяркання _ самыя познія.

3. Найвышэйшы абавязак бацькоў _ узгадаваць і выхаваць дзяцей.

4. Дзень _ нібы прысак, і ад гарачыні заціх у голлі птах.

5. Найлепшы доктар чалавеку _ час.


Т7. 1. Даволі рэдкая ў Беларусі птушка _ шчур.

2. Вясна _ пара надзей і спадзяванняў.

3. Лясная цішыня _ падманлівая.

4. Асноўны клопат пісьменніка _ знайсці водгук у сэрцы чытача.

5.Лясная ночка _ як матчына ласка – прыемная, цёплая, спакойная і жаданая.


Т8. 1. Сапраўдная варажбітка _ гэтая невялічкая птушка зязюлька.

2. Пабудаваць свой дом _ важная справа.

3. Каліна _ як полымя.

4. Родная зямелька _ усім самая мілая.

5. Бары і дубровы _ краса Беларусі.


Т9. 1. Лагойшчына _ старонка лясная, маляўнічая.

2. Жарт _ натуральны, калі арганічна вынікае з жыццёвых абставін.

3. Чаромха _ як блакітна-белае полымя.

4. Выпрацоўваць характар _ задача няпростая.

5. Цікавы субяседнік _ Васіль Пракопавіч.


Т10. 1. А бор _ такі духмяны, загадкавы такі!

2. Уладзімір Даль пісаў, што незразумелая слухачу прыказка _ гэта соль, якая страціла мацунак і не соліць.

3. Знайсці сваё месца ў жыцці _ вялікая справа.

4. Без навукі, брат, чалавек _ што тое сляпое кацяня.

5. Сапраўдны Мацей _ хлопец.


: bel
bel -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 8 клас
bel -> Belarusian historical review
bel -> Беларускі гістарычны агляд
bel -> У гасцях у вечнасці Мора Герадота
bel -> Казакова Ірына Валер'еўна Доктар філалагічных навук Беларускі фальклор Курс лекцый
bel -> Век Вадаліва (Аповесць)
bel -> Сярэдняя школа №4 г. Ваўкавыска
bel -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 6 клас
bel -> 1. Тэарэтычны матэрыял Практычныя заданні
bel -> Жанчына як “іншае” ў дыскурсе беларускай дэмакратыі


1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка