Падбярыце рускія адпаведнікі да беларускіх слоў. Адзначце тыя, якія адрозніваюцца месцам націску



старонка4/11
Дата канвертавання03.01.2017
Памер2.54 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

АДНАРОДНЫЯ ЧЛЕНЫ СКАЗА. Адзначце простыя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць знакі прыпынку:

Т1. 1. Справа вольха кіне цень, злева – лазы ___ ці асіны.

2. Калі камянёў набралася цэлыя горы, іх рассартавалі па памерах, па колеры __ ды пачалі ўзводзіць сцены Лоскага замка-крэпасці.

3. Добрае ___ ласкавае сонца выклікала да жыцця малую хвойку.

4. Антось нешта хацеў сказаць ___ аднак стрымаўся.

5. Давер’е заслужыць не лёгка ____ і не проста, і не хутка.


Т2. 1. Бруснічнік рос на старых ___ зялёных ад моху пнях.

2. Як паехаў Алесь, дык ні слыху ___ ні дыху.

3. Становішча наша не безнадзейнае ___ хоць і цяжкае, няпэўнае.

4. Старыя гандляркі на ўсе галасы расхвальвалі свой тавар ___ іголкі, ніткі, іншую дробязь.

5. За якую гадзіну мы з бацькам нарэзалі крамяных, бурштынавых ___ адзін у адзін баравікоў.


Т3. 1. З даўніх часоў бяроза надзяляецца ўласцівасцямі спрыяць добраму ўраджаю, прадказваць лёс ___ лячыць людзей і жывёлу.

2. І бальшак, і лес ___ усё спавіта душнаю зялёнаю смугою.

3. Лірыка кахання – адзіны род паэзіі, дзе заўсёды адчуваеш нават у сцятым дыханні і шчырасць __ і адкрытасць паэтычнага пачуцця.

4. Цёплая ___ веснавая ноч апранула зямлю.

5. Не заві песняй песню, якая не суцішыць ні болю ___ ні смагі.


Т4. 1. Дождж прыходзіў звычайна ці пад вечар ___ ці ў вячэрняй цемры.

2. І няхай сабе на дварэ гаспадарыць маленькі ___ элегічна настроены ветрык.

3. Я люблю ўсходы нашых палеткаў ___ і спавітыя ў зелень лугі, і шум бору, пануры, глухі, і шаптанне крынічнае ўлетку.

4. У вясеннія дні __ або летнія раніцы манастыр выступае яшчэ больш выразна ў сваіх абрысах.

5. На шыбе ўсё ___ чароты, краскі, траў нямала.


Т5. 1. Дзяцінства __ ды юнацтва найбольш грунтоўна фарміруюць асобу чалавека.

2. Стройныя __ зялёныя бярозкі расплялі танюсенькія коскі.

3. Я люблю легенд дасціпны сказ і народ свой, кемлівы ___ і здольны.

4. Дзеці вераць шчыра чалавеку __ і дрэву, і зверу.

5. То блісне маланка на міг адзіны ____ то зыркне, хоць пагляд хавай.


Т6. 1. Дзень павекі разамкне ____ ды агледзіць наваколле.

2. Зорны сіні плашч адзеў на плечы і спакойна на сады ідзе беларускі __ добры вечар.

3. Крытэрыі маральнасці галоўныя і ў грамадстве _ і ў пісьменніцкім асяроддзі.

4. Ні парастак бярозы ____ ні цаглінка самі ў горад не прыйшлі.

5. Берасцянкі, дразды, зелянушкі ___ ўсё гэта нашы птушкі.


Т7. 1. Чалавек павінен ведаць тую зямлю, на якой нарадзіўся, яе гісторыю ___ і легенды, і мову яе.

2. Разносіць гоман вечар, гаварлівы ____ вясёлы.

3. І пах агню, і пах свежага хлеба, і пах антонавак ___ усё гэта ад зямлі.

4. Палянкі змяніліся то стройным баравым ____ то нізкім балотным лесам.

5. Але хто, жывучы каля вады, не завядзе лодкі ____ ды вуды?


Т8.1. Блакітная сукенка, блакітныя вочы, ласкавы позірк __ усё гэта назвалася некалі шчасцем.

2. Сонца апякала аратага ___ і зямлю, і травы.

3. Крот не толькі жыве зімою, але і робіць наканаваную лёсам нялёгкую __ земляную работу.

4. То разбяжыцца ___ то пухам засцелецца ___ то заспявае мяцеліца.

5. Слова бярэ паэт са святла бяроз, звону лёну ___ ды расы каля хаты.


Т9. 1. Маўчаць асеннія лясы __ і луг, і поле, ды толькі нашы галасы чуваць у школе.

2. Сонечная, іскрыстая ___ ў пушыстым снезе дарога ўсё глыбей і глыбей вяла Андрэя ў лес.

3. У пачатаку лістапада вымытая ад пылу __ ды бруду прырода заззяла нейкай сарамлівай, сцішанай прыгажосцю.

4. Дажджу прасіла ўсё пад небам ___ бары, патрэсканая глеба і абмялелая рака.

5. То чаруе ____ то варожыць шаўкавістая трава.


Т10.1. Трэба няспынна ісці __ ды ісці, несці скарбы ў жыццё, каб іх мець у жыцці.

2. Не толькі радасць і духмяны мёд прыносілі пчолы ___ але і шмат клопатаў.

3. Восенню дождж пахне бульбоўнікам __ і яблыкамі, і пераспелымі слівамі.

4. За густой заслонай дажджу не было відаць ні сасонніку __ ні дубоў каля рэчкі.

5. Легла ўсё да сэрца блізка ____ колас, важкі і тугі, і ўсмешка, і калыска, і асеннія стагі.

Адзначце сказы з аднароднымі членамі, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:



Т1. 1. Жанчына вельмі стамілася, аднак усміхалася.

2. З-за хмар выглянула сонца, потым зноў схавалася ў іх.

3. Усё: і лес, і поле, і луг, і гай, маўчала цёмнай летняй ноччу.

4. Ды раптам ўсё як пачалося, так і сціхла.

5. У сталіцу Алешнікавы прыехалі ўтраіх: ён, Вера Пятроўна, і малы сын Алеська.


Т2. 1. Горад зіхацеў сінімі, белымі і жоўтымі, і чырвонымі агнямі.

2. Над зямлёй плыла светлая, прыпарушаная лёгкай смугою, напоўненая ціхай урачыстасцю ноч.

3. І луг, і поле, і ўзлесак – усё ўсыпана стракатай зеленню.

4. Ад горада да горада, ад сяла ад сяла ўюцца, бягуць дарогі.

5. Люблю сядзець каля вогнішча, ды падкладаць у полымя сушняк.


Т3. 1. Усё: вуліца, двары, агароды – было ўслана лісцем.

2. Дарога то падымалася на ўзгоркі, то апускалася ў лагчыны, разгортваючы ўсё новыя і новыя малюнкі.

3. Камбайн як увайшоў у жыта так і паплыў не спяшаючыся.

4. У дажджлівае надвор’е грыбы растуць усюды, па барах, па бярэзніках, па верасе.

5. Сінява вады, свежы вецер, пах рыбы: усё было прыгожым, незвычайным.


Т4. 1. Чутно вясны дыханне ўсюды: на сініх далях, на лясах, на дрэвах, што вартуюць шлях.

2. І нясмелы шолах, і звон, і птушыны спеў, і свіст: усё зліваецца ў адзін тон, у адну песню.

3. Уся сямейка: бацька, маці, дзеці – сядзела за сталом.

4. У студзень, і ліпень, у дождж, і маразы за ціхаю рэчкай бяляюць бярозы.

5. Не сёння, дык заўтра пачнецца сяўба.


Т5. 1. І так у клопаце, у рабоце, ці то ў няволі, ці ў ахвоце вясна мінецца.

2. Дождж прайшоў з громам, з шалёным посвістам ветру і з бліскавіцаю.

3. Усё: магутныя пушчы, заўсёды ўсхваляваныя асіннікі, звонкія высокія бары, вясёлыя бярозавыя гаі – дзіўляе чалавека.

4. Чытай, ды пахадзі па свеце, і штосьці новае скажы.

5. Пятро праектаваў дарогу з усімі неабходнымі пабудовамі: дамамі даглядчыкаў, гасцініцай, бензакалонкамі.


Т6. 1. Вожык зробіць сабе хатку, дый будзе жыць.

2. Гаварылі яны складна, але ні к сялу, ні к гораду.

3. Сосны і вязы, дубы і асіны вакол возера вартай пасталі.

4. Заціхаюць гоні і даліны, павучкі наткалі павуціны, і развесілі на сонцы свае белыя красёнцы.

5. Беспрытульнасць, голад, сіроцтва – усё гэта маладым будзе толькі як казка пра мінуўшчыну.


Т7. 1. Запомніў я ў гэты час, і песню, і красу, і светлых дум тваіх палёт, і русую касу.

2. Усё тут было знаёма: і старая бяроза, і куст малінніку, і сонечны ўзорак з суніцамі.

3. Жанчыны спяшаліся дадому, на хаду зашпільвалі кофты і камізэлькі.

4. Чарэшні, яблыні, і грушы сышліся згодна ў рад.

5. Светлыя дамы, маладыя ліпы, гладкі асфальт вуліцы – усё стварала святочны настрой.


Т8. 1. Палявая дарога нырала ў лагчыны, узбіралася на пагоркі і зноў звіліста падала ўніз.

2. У запаведніках жывуць розныя дзікія жывёлы: зубры, казулі, алені, і ласі.

3. Зноўку еду я дадому пераведаць родных, блізкіх, дарагіх.

4. Куплю цукерак, ці пячэння, або халвы.

5. Акадэмікі і хірургі, паэты і маршалы – усе былі вучнямі, талент якіх разбудзіў просты школьны настаўнк.


Т9. 1. Усё рыхтуецца да сну: сонца, далёкі лес і жыта за завулкам-пагонам.

2. На ніве не было ні былінкі ні каласочка.

3. На маладых аксамітных усходах палёў, на прыдарожнай траве, і на лісці кустоў – буйніліся багатыя росы.

4. Плывіце, хмаркі, над родным краем, над сялянскім полем, і над гаем.

5. Шэпча мне штосьці жыта, хоць слоў не гаварыць.


Т10. 1. У атрад, на рэчку, у сяло – усюды я браў яго з сабой.

2. Цёплая ноч, павісла над лесам, ды над будынкам завода.

3. Усё: і хмурнае неба, і мёрзлая чорная зямля – было ахоплена нечым сумным, халодным, грозным..

4. У самога ні кала, ні двара, а ў паны лезе.

5. Дзеці вераць шчыра ўсім: чалавеку, і дрэву, і зверу, і тэлефільмам, і кнігам.


ПАРАЎНАЛЬНЫ ЗВАРОТ. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:


Т1. 1. Нарабілася Хадоська так, што ішла цёмным балотам да агеньчыка __ як не сваімі нагамі.

2. Вясною падалі пялёсткі ___ нібы сняжынкі __ на мурог.

3. Вада ў рацэ ___ як падагрэтая.

4. Пяшчотаю заззяе хата ___ як у святую Каляду.

5. Светлыя дзянькі часамі з’яўляюцца ўвосень ___ як ласкавая ўсмешка на твары старога.


Т2. 1. Я гэтак жа _ як і кожны палачанін улюбёны ў свой старадаўні горад.

2. Адзначыць юбілей хацелася __ як належыць, бо невядома, ці ўдасца дачакацца іншай круглай даты.

3. Камбат стаў ___ як бы маладзейшы.

4. Кніжка выбраных твораў Янкі Купалы ляжыць на маім стале ___ як Біблія перад набожным чалавекам.

5. Шумеў лес. Цякла ___ як чорная рака _ ноч.


Т3. 1. Я зноўку засумую па дарагой дзяўчыне, халоднай __ як лілея.

2. Раптам конь спыніўся ___ як укопаны.

3. Худзенькія рукі пырхалі над клавішамі ___ як матылькі над кветкамі.

4. Айчына, мілая, ты ___ як маці.

5. Пасля дажджу ўсё здаецца ___ як бы абноўленым.


Т4. 1. Гукі даносіліся да нас __ нібы здалёк.

2. Даўгалёў ___ быццам назаўсёды пакідаў гэты дом.

3. Стол быў новы, паўкруглы, з бліскучай __ нібы шкло __ паліроўкай.

4. Хворая ___ як хворая. Такіх ён бачыў сотні.

5. Як лагодная ўсмешка ___ заяснелася неба на ўсходзе.


Т5. 1.Танкіст быў высокі, смуглявы, а вочы блакітныя _ як неба.

2. Як старэйшаму __ Паўлюку давялося бегчы першаму.

3. Каласы __ быццам цягнуліся да празрыстага неба.

4. Хмары зніклі раптоўна __ як і наплылі.

5. Пятро Сямёнавіч прыехаў у Нью-Йорк ___ як дыпламат.


Т6. 1. Чалавеку шэсцьдзесят, а ён __ што юнак!

2. Вадзіма пасля размовы з маці __ як вадою змыла.

3. На дне вадаёма ляжыць __ што калода __ вусаты сом.

4. А жыццё __ нібы лесвіца ___ ўгору падымаецца аж да аблокаў.

5. Сцяпана Баранавіцкага ў вайну ведалі __ як адважнага партызана.


Т7. 1. На галінах шмат бледна-ружовых вішань, яшчэ кіслых __ як воцат.

2. Быццам чараўніцы тыя __ дрэмлюць вербы векавыя над вадой.

3. Прачытала я гэта пасланне – і мяне ___ як агнём апякло.

4. Хвіліны пазнання Сухамлінскага __ як вялікага педагога __ западуць у душу паслядоўнікаў назаўсёды.

5. Ты забраў з сабою палавінку сэрца – і адна я ў садзе __ як падбіты птах.


Т8. 1. Маладзіца ____ як брусніца.

2. Міхась удзельнічаў у рэпетыцыі гуртка __ як памочнік рэжысёра.

3. Пад узгоркам блішчала круглае возера, яно рухалася і пералівалася __ як жывое срэбра.

4. Кожны __ як рака __ ўпадае ў сваё мора па-свойму.

5. Дзед сядзеў __ як на іголках __ і ўсё не мог сказаць патрэбнае.


Т9. 1. Усе травы ў буйной і чыстай __ як сляза __ расе.

2. Рамонак сваёю формаю __ нібы паўтараў сонца.

3. Сафія плыве над Дзвіною __ нібы карабель.

4. Самалёт __ быццам голуб __ узняўся і на сонечных крылах паплыў.

5. На дварэ ўжо __ як мае быць __ змяркалася.


Т10. 1. Пад шэсцьдзесят гадоў душа _ быццам прачнулася ад доўгай спячкі.

2. Рузалю ведалі ў акрузе перш за ўсё __ як знахарку-варажбітку.

3. Было жыццё іх бурным __ як паводка.

4. Махнач __ як агню __ баяўся Бародкі.

5. Ён вёў сябе __ нібы грубавата, але з нейкай хітрасцю.





Т1. 1. Андатра ўмывалася амаль __ як чалавек.

2. Цяпер навальнічная хмара __ як бы набліжалася.

3. Хлопец стараўся надаць свайму голасу __ як мага больш цеплыні.

4. Кватэра была халодная, няўтульная __ быццам нежывая.

5. Час ішоў марудна __ нібы тоўкся на месцы.


Т2. 1. Мы мала ведаем Біблію __ як гістарычны, літаратурны помнік.

2. У доме Раўбіча гарэў далёкі агеньчык, такі маленькі __ як іскра.

3. Хлопец быў далікатны __ як паненка.

4. Алеся __ як варам абдало.

5. Вось праляцеў беленькі __ як чыстая сняжынка __ матылёк.


Т3. 1. Мяне да нашай хаты ___ як ветрам панесла.

2. З чорнага __ як грак __ чыгунка я ўзяў цёплую бульбіну.

3. Вынішчаем лясы, і пачуцці, і светлыя словы, што __ як матчына песня ___ за сэрца бяруць.

4. Круглы __ нібы шар, месяц выплываў з-за лесу.

5. Ноч выдалася ___ як на заказ.


Т4. 1. Водбліскі ліхтароў __ нібы жывыя __ гайдаліся ў чорнай вадзе.

2. Герасіма Пятровіча __ што токам ударыла.

3. Абодвух іх Лабановіч добра ведаў _ як землякоў.

4. Каця мела моцныя рукі і лёгкія ногі, была гнуткай ___ як галінка маладой вярбы.

5. Максім паднімаўся па лесвіцы цяжка, доўга __ як на эшафот.


Т5. 1. На жаль, нядоўгім _ як восеньскае сонца з-за хмары _ было Зінчына шчасце.

2. Мастацтва паказвае чалавека ___ як універсальную часцінку свету.

3. Конь не бег – ён ляцеў __ як стрыж.

4. Зірнула на сябе ў люстэрка і сказала __ як адрэзала: “Я далей не пайду!”

5.Чорныя скалы __ нібы нейкі натоўп __ стаялі сур’ёзна і спакойна.


Т6.1. Ён жа такі: хворы не хворы, а цягне __ як вол.

2. У балотах, між лесу, пераклікаліся __ быццам бухалі ў пустыя кадушкі __ бугаі.

3. У яе чыстых __ як вада ў лясных азёрах __ вачах успыхнулі агеньчыкі.

4. Алень пайшоў прагалінай __ нібы паплыў у паветры.

5. Раней я не цаніў так хараства жонкі __ як цяпер, пасля ўсяго нядаўна перажытага.


Т7.

1. Справы ідуць _ як па маслу.

2. У тую зіму снегапад _ быццам ашалеў.

3. Сонца ўжо схавалася за бор, і ноч _ нібыта чароўная коўдра _ накрывала ўсход.

4. Зубы __ як часнок __ роўныя, белыя.

5. Лясы і лугі квітнелі так буйна і ўпарта __ як ніколі.



Т8. 1. Вецер забіваў дыханне, хвастаў снегам па твары __ як венікам.

2. Са старажытнасці людзі імкнуліся жыць __ як мага __ бліжэй да вады.

3. Роўнядзь заліва была __ як першы тонкі лядок__ бліскучая.

4. Дождж __ нібыта сеяўся праз сіта.

5. Назарчук паглядзеў на прасвет, але фальшу не заўважыў. Грошы __ як грошы.


Т9. 1. Густыя грушы тапыраць галіны __ як вожык іголкі.

2. Узыходзіць сонца. Першыя яго промні кладуцца шырока і _ нібы цягучым __ золатам.

3. Якраз прыбыў і поезд, выплыўшы __ нібы з туману __ з густой сеткі дажджу.

4. Снег выпаў неяк раптоўна __ нібы чараўнік.

5. Трава на выгане здавалася сівой __ як галава старога.


Т10. 1. Паэты такога таленту і майстэрства _ як Пімен Панчанка _ нараджаюцца нячаста.

2. Дол пад дубам __ нібыта ўсыпаны дробным каменнем.

3. На вёску найшла клубістая чорная хмара, і хвілін праз колькі пырскаў __ нібы з пульверызатара __ дождж.

4. На імгненне час __ як быццам спыніўся.

5. З-пад яліны пазірае __ як ранішняе неба __ першацвет



Адзначце сказы, дзе трэба выдзяліць параўнальны зварот коскамі:


Т1. 1) Гаючая _ як сок з бяроз _ ты, мая песня.

2) Крохкім _ яек першы восеньскі лядок _ бывае сэрца.

3) Мінуў тыдзень сакавіка, а зіма _ як заўпарцілася.

4) Жыццё _ як жытні хлеб _ не прыядаецца.

5) Туман над ракой белы, зусім _ як воўна.


Т2. 1) Ляжаць _ нібы ў абрусе белым _ лясы, палеткі і лугі.

2) Праз нейкі час хмара _ нібы агарнула чорным парасонам усю вёску.

3) Траўка зусім _ як кудзеля.

4) Дзве родныя ракі _ як дзве рукі _ нясуць праз далячынь вякі.

5) Маім пачуццям так _ як скроням _ я не дазволю пасівець.


Т3. 1) Ах, кроплі, кроплі дажджавыя, пад вамі я _ быццам расту.

2) Зіма маразамі зямлю закавала, паўсюдна снягі разаслала _ нібы дываны.

3) Звер плыў амаль _ як чалавек.

4) Снег-чараўнік, што за лесам ты зрабіў: нейлонам _ як нявест _ бярозкі ўкрыў.

5) У нас азёры _ як неба _ сінія.


Т4. 1) Ліст _ як далонню _ прыкрывае галінку тую, дзе прарос.

2) Русыя вусы дзядзькі звісалі абапал вострага падбародка зусім _ як вавёрчыны хвосцікі.

3) Сонца _ нібы растала ў кіпені хмар.

4) Тчэ жыццё гады _ нібы палотны.

5) Апошняе каханне _ як і першае _ лятункамі прыходзіць, снамі, вершамі.


Т5. 1) Ільны такія белыя, зусім _ як лебядзіны пух.

2) У нас хапае слоў такіх чысцюткіх, ядраных _ як ранне; яны выказваюць услых пяшчоту, ласку і каханне.

3) Зоры _ нібы абсыпалі неба.

4) А бусел паважна _ як пан_ пахаджвае па балоце.

5) Мова родная мая, ты неад’емная _ як лёс!


Т6. 1) Я выпешчу, выпушчу ў ранак вясновы _ як птушак _ душы запаветныя словы.

2) Дождж у першы летні дзень пайшоў зусім _ як восенню.

3) Начамі _ што яблыкі _ падаюць зоры.

4) Хлеб _ нібы сеў на паліцы і праз вітрыны нас кліча.

5) Жалуды быццам залатыя бочачкі ляжалі пад дубам.


Т7. 1) З бароў, дуброў, з крыніц, лугоў цячэ _ як ланцужок _ рака.

2) Снег _ што хмара _ сцелецца.

3) Час прабем амаль _ як імгненне.

4) На апошнім курсе _ як падмянілі Алега.

5) З берага вербы зайшлі па калені ў ваду і _ як франціхі _ глядзяцца ў люстэрка рачное.


Т8. 1) У мой няяркі свет ты _ як песня, як сонца _ ўвайшла.

2) Што сёння зробіш, тое заўтра _ як знойдзеш.

3) Агнямі праспект _ нібы зорамі _ іскрыцца.

4) Ля хаты стаяла дзяўчына з доўгімі светлымі валасамі, зусім _ як русалка.

5) На ўскраіне сяла _ нібы птах пахілы _ млын старэнькі выпрамляў пад вятрамі крылы.


Т9. 1) Сонца прыгравала зусім _ як летам.

2) Ах, восень, восень, ты пад сонцам неапісальнай пекнаты, ты раскідаеш _ як чырвонцы _ з кляноў барвовыя лісты.

3) Выйшаў блакітны _ як пралеска _ дзень і сыпнуў травой на зямлю.

4) Неба яснае, ціхае, я ім _ як сіняю хусцінкаю _ плечы любай ахіну.

5) Адна сасна зайшла ў такую высь, што на ёй серп месяца _ нібы павіс.


Т10. 1) Мова родная мая, ты неахопная _ як доля!

2) Мішу _ як аглушылі, паведаміўшы аб прыедзе Кацярыны.

3) Ёсць ночы ціхія, ёсць думкі _ як і ночы _ зусім-зусім ціхія.

4) Вецер _ быццам калыску _ жыта скрозь калыша.

5) Вада ў крынічцы чыстая, зусім _ як сляза.


ПАБОЧНЫЯ СЛОВЫ. ЗВАРОТАК. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы выдзяляюцца коскамі:

Т1. 1. Раніцай лугі заўсёды высцілаў туман, па якім здавалася можна было бегчы.

2. Годнасці чалавека паэт ніколі не губляй.

3. Жарты прэч, бо відаць усур’ёз зацугляла зіма сваіх коней.

4. Мішаў погляд аднак не абяцаў нічога добрага.

5. Пан папрасіў прабачэння, што не можа больш заставацца, што ён мусіць ехаць па службе.


Т2. 1. Што было напісана ў анкеце, старшы лейтэнант не ведаў, але мабыць не самае лепшае.

2. Хоць дырэктар і ведаў, што шчыраму і праўдзіваму чалавеку жыць вельмі цяжка, аднак альтэрнатывы гэтаму не бачыў.

3. Сцяна дажджу і ветру прыціснула Таню да дзвярэй, і здавалася, што адчыніць іх немагчыма.

4. У Беларусі бульба як кажуць у народзе з’яўляецца другім хлебам.

5. Гэта ты дарагая ўчора клікала мяне за сяло слухаць гутарку зорак і траў?


Т3. 1. Каб лепш усё бачыць і чуць, мы з Цімохам нават узлезлі на яблыню.

2. Лявон таксама здавалася быў увесь захоплены працай.

3.Глядзі ўнучак, і ў цябе можа вырасці барада, а галава аблысець.

4. Шмат што ў паводзінах гэтага хлопца здавалася супярэчлівым.

5. Па-першае гэта лепшая ў свеце антонаўка, вялізная, жоўта-празрыстая. Па-другое я выгадаваў яе сам.


Т4. 1.Сцёпка адчуў, што дарога не такая ўжо лёгкая рэч, як гэта яму здавалася дома.

2. Адным словам было мне ад дзядулі і на арэхі, і на абаранкі.

3. Грыбоў было мала, пашанцавала натрапіць толькі на апенькі.

4. Выйсці з гэтага тупіка як мне здавалася было зусім немагчыма.

5. Веру вам каміны Хатыні, вас ні жах, ні агонь не скарыў.


Т5. 1.Рамонт аднак заняў доўгі час.

2. Матчына нявыцвілае слова даўжнікі мы вечныя твае.

3. Раскрыць душу і інтэлектуальнае багацце працавітага народа можа толькі глыбокая і яркая паэзія, проза, драматургія.

4. Перакладчык мусіць імкнуцца да сэнсавай тоеснасці, а не да літаральнага падабенства радкоў.

5. На берагах пратокі відаць шматлікія месцы, дзе бабры вылазяць на бераг.


Т6. 1. Гісторыю роду Луцэвічаў як сведчаць архіўныя дакументы пачалася больш за дзвесце гадоў таму.

2. Першы снег падбяліў горад, і ён здавалася аж вуліцы рассунуў.

3. З узгорка відаць чорная вежа сярэдневяковага замка.

4. Сцяпан не пабыў дома нават тыдня, як яго зноў паслалі ў камандзіроўку.

5. Гуляйце, вейце снежныя вятры ад ранняй да вячэрняе зары.


Т7. 1.Мне здаецца, што няма больш прыгожых мясцін, чым у нашым азёрным краі.

2. Я напрыклад прынцыпова ніколі не крытыкую сваіх прыяцеляў.

3. Як ні цяжка дачушка, а душу беражы.

4. У гутарцы старшыня як кажуць браў ініцыятыву ў свае рукі.

5. Як тваё імя прыгажунька?


Т8. 1. Час здавалася спыніў свой ход, але першыя пробліскі святла напомнілі, што ўжо раніца.

2. Па ўсім было відаць, што сёння будзе дождж.

3. На жаль мы слаба ведаем гісторыю свайго роднага куточка.

4. Дзе ж вы хлопцы, дзяўчаты? Чаму над ракой на Купалле агні не запалены?

5. Па-над рэчкай у лузе квяцістым мы хадзілі таксама не раз.


Т9. 1. Мне здаецца: я ведаю, пра што бацька маліў неба ў тыя жахлівыя часы.

2. Быў той слаўны вечар, якія бываюць у пачатку жніўня, калі нават ноччу не адчуваеш яшчэ восеньскай стыні.

3. Трывожныя думкі аднак не пускалі.

4. Да пары кажуць людзі збан ваду носіць: вушка адарвецца – збан разаб’ецца.

5. Скажу я табе ўнучак, што народ заўжды трымаецца свайго кутка.


Т10. 1. Пануры лес здавалася драмаў на сонцы.

2. Калі вяртаешся з працяглай вясковай паездкі ў горад, усё здаецца табе тут інакшым, чым ты пакідаў.

3. Але бадай лепш за ўсё ў Ляўках восенню, калі звон кранутых золатам лясоў зліваецца з песняй жніва.

4. Пра шаблю дзед наогул не любіў успамінаць.

5. Вада ў возеры здавалася чорна-сіняй.


Т1. 1. Я прапанавала дзяўчыне кубачак духмянай кавы, але тая на здзіўленне адмовілася.

2. Ведай брат малодшы, што ў грудзях у людзей сэрцы цвёрдыя, быццам з камення.

3. Гэтыя мясціны відаць былі бацьку выдатна знаёмыя, бо мы адразу трапілі як у дзівосную казку.

4. Кветкі канюшыны здаваліся не такімі яркімі, як увесну.

5. Мне стала лягчэй ад пахвалы, аднак выгляду я не паказаў.


Т2. 1. Жыву я цяпер у сталіцы мой любы дружа.

2. Каля гэтага дрэўца мыш відаць шукала спажыву.

3. Былых буслоў нельга ўявіць без чалавечага жылля, а чорныя буслы наадварот не вядуцца там, дзе людзі.

4. Зімою частку лесу там якраз і стаяў дуб з гняздом чорных буслоў адвялі пад лесасеку.

5. Здавалася неверагодным убачыць чарапаху так далёка ад яе ўлюбёнага балота.


Т3. 1. Ліса як ёй здавалася выбрала вельмі ўдалае месца для нары.

2. Час сваім бязлітасным разцом нават змяняе абрысы гор.

3. Шафёр відаць не спяшаўся.

4. У полі праўда, у ім яшчэ ляжаў снег ужо чулася скорая вясна.

5. Вераб’і і ластаўкі выводзяцца па два можа нават па тры разы за лета.


Т4. 1. Я аднак не магу пагадзіцца з вашымі довадамі.

2. Купчастыя хмары куды вас вецер гоніць?

3. Адсюль відаць шырокі разліў ракі, бязмежныя лугі і палі на тым беразе.

4. Мабыць з паўгадзіны мы вывучалі адзін аднаго.

5. Думаю, што вы маеце рацыю. Аднак я хачу спачатку праверыць сваю версію.


Т5. 1. Да загадчыка аддзела Мартынюк заходзіў як кажуць без стуку, бо загадчык – вучань яго.

2. Хутка мне стала вядома і імя дзяўчыны – Стася.

3. Мусіць не было ў школе такой справы, у якой не хацелася б удзельнічаць.

4. Чорная кашуля з белымі гузікамі здавалася вось-вось разапнецца на шырачэнных плячах.

5. Пра Уладзіслава Сыракомлю беларускі чытач трэба сказаць ведае няшмат.


Т6. 1. Здавалася зіма не збіраецца адступаць

2. Занімай Беларусь маладая мая свой пачэсны пасад між народамі.

3.Відаць дарога была непадалёк адсюль.

4. Дзед можа не тое што гадзінамі, а днямі расказваў пра паляўнічыя і рыбацкія байкі.

5. Знаўцы скарбаў і сівой даўніны таямніцы вякоў адкрываеце вы.


Т1. 1) Надвор’е аднак не змяніла планаў Сашы.

2) Пад вярбой днём быў пастаянны халадок, таму відаць сюды любілі хадзіць палуднаваць і адпачываць жнеі.

3) Шум хуткай вады запаўняў усё навокал, нават глушыў ціньканне птушак.

4) Сонца не ўзышло, а менавіта выйшла з-за хмары шырокімі косамі.

5) Маладая тоненькая ліпка, што мабыць нядаўна выкінула да сонца лічаныя лісточкі, у сваёй безабароннай адвазе здавалася госцяй з іншага свету.


Т2. 1) Старая, разгалістая, шырокая нават уверсе груша цвіла вясной густым белым цветам.

2) Пагодлівых дзён і начэй аднак было больш, чым дажджлівых .

3) Вучыцца трэба бязмерна шчырай любві да роднай зямлі, да беларускага народа, яго неўміручых духоўных скарбаў, без чаго ў гэтым я цвёрда перакананы забараняецца пераступаць парог у храм мастацтва.

4) Бяздоннай кадушкі кажуць вадою не запоўніш.

5) “Калі вы напісалі свой першы верш?” – гэта відаць самае распаўсюджанае пытанне, якое чытачы задаюць на сустрэчах з паэтамі.


Т3. 1) Пачаў Алесь сваё выступленне здалёк як кажуць ад Адама, гаварыў агульнымі фразамі, устаўляючы шмат незразумелых слоў.

2) Хоць парыла цэлы дзень, дажджу аднак не было.

3) Пётр Міхайлавіч так звалі майго новага знаёмага на працягу многіх гадоў быў выкладчыкам.

4) Менавіта ўчарашні дзень дае пачатак кожнаму новаму дню.

5) Блізкая восень у лесе адчувалася аднак не на жоўтым лісці, а па своеасаблівым грыбным паху.


Т4. 1) Хоць у кватэры ўсё было па-ранейшаму, Саша аднак адчула непрыемную пустату.

2) Упускаем у сэрца зіму і на жаль не можам ужо без зімы.

3) Больш вольна адчуваў сябе Вадзім менавіта у дарозе, асабліва сярод шырокага поля, калі добра думаць, успамінаць.

4) Вялікія, румяныя, адно ў адно яблыкі былі аднак кіслыя.

5) Пад клёнам была нават лапінка зямлі, куды нават летам не пранікала сонца.


Т5. 1) З’явы прыроды для мяне цікавейшыя нават за некаторыя кнігі.

2) Хай там нейкім прарокам, празорцам свет ніколі без іх не бывае ясна загадзя ўсё, але толькі не тым, хто нялёгкіх адказаў шукае.

3) Як хутка ўс аднак мінае і становіцца гісторыяй!

4) Жураўля я не злавіў на жаль у небе, а сініцу выпусціў з рукі.

5) Нататкі безумоўна хаатычныя, але з іх Ягор быў у гэтым упэўнены некалі ўдасца скласці сваю табліцу жыццёвых элементаў.


Т6. 1) Лісіца відаць мышкавала, бо бегла неяк бокам, распушыўшы хвост і нізка прыгнуўшы галаву.

2) Якая немарач Саша пераняла гэтае слова ў вяскоўцаў каторую ўжо ноч!

3) Мы частавалі вавёрачку семечкамі, яна аднак прасіла арэшкаў.

4) Увесь час налятаў вецер, сыпаў снегам у твар і здавалася намагаўся насыпаць яго за каўнер.

5) Я дзякую сябрам за дружбу інакшых не хачу сяброў, зямлі – за хлеб, лясы і ружы, сям’і – за чуласць і любоў.



Адзначце словы (словазлучэнні), якія трэба выдзяліць коскамі:

Т1. 1) Гераіня паэмы засталася сіратой, але душа яе ў гэтым галоўная ідэя твора не ачарсцвела.

2) Я помню часіны і вас, грыбныя баравіны.

3) Вулей пацямнеў ад часу, рассохся, патрэскаўся, у ім мабыць даўно перавяліся пчолы.

4) Вёска здавалася жыла звычайным, будзённым жыццём.

5) Здавалася дзеду, што гэта весць усхвалюю людзей.


Т2. 1) Мая карта рэк а на ёй пазначаны толькі даўжэйшыя за пяць кіламетраў рэкі ўся пранізана сінімі жылкамі.

2) Не будзі матуля дачок закаханых, не трывож іх сноў.

3) Садзілі нас на лавы такой чысціні, што нам здавалася: яны толькі-толькі з-пад рук сталяра.

4) З вачэй дзяўчыні здавалася струменілася дабрыня і спакой.

5) Душой паэта мабыць кіруе ўразлівае дзяцінства.


Т31. 1) Прохар мусіць пагадзіцца са сваімі сябрамі.

2) Мусіць такіх шчырых і добрых вачанят я больш не сустракаў.

3) На маладым сене здавалася не ляжыш, а плывеш па нейкіх духмяных хвалях.

4) У верасні дарэчы, таму і займеў сваю паэтычную назву першы месяц восені зацвітаюць верасы.

5) Закукуй зязюля на ўвесь гай, каб зямля вяну сваю адчула.


Т4. 1) На шчасце дабрата людская не праходзіць, а застаецца на вякі.

2) Ад першай чытанкі і вершаў Якуба Коласа спачатку тата сам чытаў іх мне, пасля вучыў чытаць мяне мы паступова пераходзілі да больш складаных твораў.

3) Падары падкову мне на шчасце.

4) На усёй гэтай прагажосцю здаецца звінела нячутная песня.

5) Я Радзіма шчыра веру што ў цябе шчаслівы лёс.


Т5. 1) Тата спыняў мяне, калі ў юнацтве гэтаму ўзросту нярэдка ўдасціва самаўпўненасць я нечым выхваляўся ці перабольшваў свае магчымасці.

2) Хата помніцца ў бабулі была вялікая.

3) Умееш братка гатаваць, ды не ўмееш падаваць.

4) З узгорка добра відаць уся вёска.

5) Лес сумную песню спявае, ён тужыць відаць па вясне.


Т6. 1) Пах медуніцы кветка зацвітае ранняй вяной насычае наваколле пяшчотай, духмянасцю.

2) Мілы мы зналі кахання палын.

3) Мусіць заўтра крануся ў дарогу.

4) Каб дасягнуь хаця б адноснай душэўнай раўнавагі, Васіль мусіць разбірацца ў сваіх пачуццях.

5) Адабраць у тутэйшых людзей лес мабыць тое ж самае, што адабраць жыццё.


Т7. 1) Гэты цяжар не стамляў маці, а здаецца прыбаўляў ёй сілы.

2) Я назіраю за турлачкамі так у нас называюць дзікіх галубоў і ціхенька сам сабе смяяўся.

3) Як пачуеш татка мой галасочак, засцілай стол абрусам.

4) Шчыра кажучы ў мяне няма ніякай падставы скардзіцца на яго.

5) Дзесяць гадоў мінула, а мне здаецца, што зусім нядаўна я сышла з цягніка на гэты паўстанку.


Т8. 1) Высокіх дрэў паблізу няма і сасна відаць здалёк.

2) Сваты пакруціліся я ў гэты дзень паехала ў горад і, паціснуўшы плячыма, павярнулі дахаты.

3) Відаць мне доляю наканавана з табою сутракацца толькі ў сне.

4) У самае разводдзе, калі ад вёскі і да вёскі можна было здавалася дабрацца толькі на лодцы, у школе аб’ўляўлялі канікулы.

5) Ты браце тут заўсёды свой, бо помніш снегу пах і пах праталін.


Т9. 1) Кветкі здаецца ажно крычаць пра сваё харство.

2) Кожны беларускі пісьменнік а іх нямала адпачывалі ў Каралішчавічах здаваўся мне звышмагутным чараўніком.

3) Дзень затрымайся хоць крышку, не аддаляйся так раптоўна ад мяне.

4) На змярканні вада ў Дняпры здаецца малочнай.

5) Мусіць нідзе так хораша я не адчуваў сябе, як у роднай вёсцы.


Т10. 1) Здаецца проста на вачах вырас новы мікрараён.

2) Лепеў прамаўчаць, чым сказаць штосьці выпадковае, што можа апячы душу.



3) Можа гадзіну мужчыны безвынікова сачылі за паплаўкамі.

4) Кут мой родны, кут прыгожы да цябе я зноў прыйшоў.

5) Аб багуновага паху людзі пра гэта ведаюць здаўна можа закружыцца галава.


: bel
bel -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 8 клас
bel -> Belarusian historical review
bel -> Беларускі гістарычны агляд
bel -> У гасцях у вечнасці Мора Герадота
bel -> Казакова Ірына Валер'еўна Доктар філалагічных навук Беларускі фальклор Курс лекцый
bel -> Век Вадаліва (Аповесць)
bel -> Сярэдняя школа №4 г. Ваўкавыска
bel -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 6 клас
bel -> 1. Тэарэтычны матэрыял Практычныя заданні
bel -> Жанчына як “іншае” ў дыскурсе беларускай дэмакратыі


1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка