Падбярыце рускія адпаведнікі да беларускіх слоў. Адзначце тыя, якія адрозніваюцца месцам націску



старонка5/11
Дата канвертавання03.01.2017
Памер2.54 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы выдзяляюцца коскамі:

Т1.1) Надвор’е аднак не змяніла планаў Сашы.

2) Пад вярбой днём быў пастаянны халадок, таму відаць сюды любілі хадзіць палуднаваць і адпачываць жнеі.

3) Шум хуткай вады запаўняў усё навокал, нават глушыў ціньканне птушак.

4) Сонца не ўзышло, а менавіта выйшла з-за хмары шырокімі косамі.

5) Маладая тоненькая ліпка, што мабыць нядаўна выкінула да сонца лічаныя лісточкі, у сваёй безабароннай адвазе здавалася госцяй з іншага свету.


Т2.1) Старая, разгалістая, шырокая нават уверсе груша цвіла вясной густым белым цветам.

2) Пагодлівых дзён і начэй аднак было больш, чым дажджлівых .

3) Вучыцца трэба бязмерна шчырай любві да роднай зямлі, да беларускага народа, яго неўміручых духоўных скарбаў, без чаго ў гэтым я цвёрда перакананы забараняецца пераступаць парог у храм мастацтва.



4) Бяздоннай кадушкі кажуць вадою не запоўніш.

5) “Калівы напісалі свой першы верш?” – гэта відаць самае распаўсюджанае пытанне, якое чытачы задаюць на сустрэчах з паэтамі.

Т3.

1) Пачаў Алесь сваё выступленне здалёк як кажуць ад Адама, гаварыў агульнымі фразамі, устаўляючы шмат незразумелых слоў.

2) Хоць парыла цэлы дзень, дажджу аднак не было.

3) Пётр Міхайлавіч так звалі майго новага знаёмага на працягу многіх гадоў быў выкладчыкам.

4) Менавіта ўчарашні дзень дае пачатак кожнаму новаму дню.

5) Блізкая восень у лесе адчувалася аднак не на жоўтым лісці, а па своеасаблівым грыбным паху.


Т4.

1) Хоць у кватэры ўсё было па-ранейшаму, Саша аднак адчула непрыемную пустату.

2) Упускаем у сэрца зіму і на жаль не можам ужо без зімы.

3) Больш вольна адчуваў сябе Вадзім менавіта у дарозе, асабліва сярод шырокага поля, калі добра думаць, успамінаць.



4) Вялікія, румяныя, адно ў адно яблыкі былі аднак кіслыя.

5) Пад клёнам была нават лапінка зямлі, куды нават летам не пранікала сонца.



Т5.

1) З’явы прыроды для мяне цікавейшыя нават за некаторыя кнігі.

2) Хай там нейкім прарокам, празорцам свет ніколі без іх не бывае ясна загадзя ўсё, але толькі не тым, хто нялёгкіх адказаў шукае.

3) Як хутка ўс аднак мінае і становіцца гісторыяй!

4) Жураўля я не злавіў на жаль у небе, а сініцу выпусціў з рукі.

5) Нататкі безумоўна хаатычныя, але з іх Ягор быў у гэтым упэўнены некалі ўдасца скласці сваю табліцу жыццёвых элементаў.


Т6.

1) Лісіца відаць мышкавала, бо бегла неяк бокам, распушыўшы хвост і нізка прыгнуўшы галаву.

2) Якая немарач Саша пераняла гэтае слова ў вяскоўцаў каторую ўжо ноч!



3) Мы частавалі вавёрачку семечкамі, яна аднак прасіла арэшкаў.

4) Увесь час налятаў вецер, сыпаў снегам у твар і здавалася намагаўся насыпаць яго за каўнер.

5) Я дзякую сябрам за дружбу інакшых не хачу сяброў, зямлі – за хлеб, лясы і ружы, сям’і – за чуласць і любоў.


СКЛАДАНАЗЛУЧАНЫ СКАЗ. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі

Т1 1. Стася вабіла своеасаблівая гармонія сялянскіх песень ___ і яны пазней сталі зернем яго оперы “Галька”.

2. Пад вечар спыняе звон неабдымная шырыня летняга дня ___ і кладзецца на зямлю цішыня.

3. Яшчэ дзён колькі ____ і май уступіць у свае правы.

4. Налятаў віхор з навальніцаю ___ ды не гнуўся дуб перад бураю.

5. Колькі хараства ____ і колькі мудрага задумення!


Т2. 1. Ці мала на свеце цудоўных мясцін __ ці мала добрых і шчырых людзей!

2. Цёпла ___ і ўтульна.

3. У нізінах мякка закучаравілася трава __ і пракінуліся залатыя вочкі кураслепу.

4. Згарэлі дровы ____ а вуголле яшчэ захоўвала агонь.

5. Момант ___ і Сцёпкава постаць знікла з вачэй.


Т3. 1. Па самай зямлі поўзалі мурашачкі __ і былі яны занадта заняты сваёю працаю.

2. У таку стаяў прыцемак ___ і пахла саломай, пылам.

3. Не нагуляўся чэрвень у кветках ___ ды ўспыхнуў ліпамі ліпень.

4. Як весела ўваходзіць у зімовы сон клён _ і як незвычайна, з норавам – асіна!

5. Задрэмлеш часам на хвіліну _____ і галубы залапочуць у сне.


Т4. 1. То салавей засвішча ўдала __ то тэнарам зальецца шпак.

2. Вузкая хмарка налівалася чырванню __ а высокае воблака ўсё больш святлела.

3. У апошнія дні ўсё мацней прыгравала сонца __ і павявала душнаватым водарам бярозавага лісця.

4. Увайшоў добры госць ___ і ў хаце пашана.

5. Як светла __ і як ўтульна!


Т5. 1. Дзе ён толькі не быў __ і чаго не бачыў!

2. У канцы жніўня ночы былі ўжо даволі халаднаватыя __ і ў палісадніках прыемна пахлі хрызантэмы.

3. Глыбокая ноч __ ды Івану не спіцца.

4. Сонца ў нашых прадзедаў назвалася Дажджбогам _ і лічылася яно богам ураджаю, святла, дабра і цяпла.

5. Ледзь вясна дыхнула _ і прачнулася лясное царства.


Т6. Чарнічнік аблёг на зямлю ад ягад __ а на палянках чырвонымі вочкамі гарэлі суніцы, прасіліся самі ў рот.

2. Сам ад сябе не пабяжыш упрочкі __ і сябе самога цяжка перагнаць.

3. У рэдкім лесе сосны разрастаюцца букетамі __ і ядловец, як кіпарыс, стройны.

4. Вочы сінія __ ды золата каса.

5. Момант _ і Марына аказалася каля веснічак.


Т7. 1. Жаўтком міргне нядрэмны святлафор __ і я спыню сваё таксі.

2. Пад напорам буры рыпелі кроквы __ і глуха стагналі сцены.

3. Беларуская зямліца мяне ўзгадавала ___ а маці на мове беларускай песні мне спявала.

4. Чалавецтва прайшло вялікі шлях _ і гэты шлях нас вучыць мудрасці.

5. Сяло __ і бацькава хата.


Т8. 1. Хто вы _ і што вам трэба?

2. Увесь свет не схопіш вокам __ дык я вока і не віню.

3. Вось адгарэла восень залаціста-чырвонымі барвамі __ і абляцела жоўта-бурае лісце асін, бяроз, клёнаў.

4. Не ўтрымаеш у руках __ і разаб’юцца аб зямлю ландышы-званочкі.

5. Вышэй у неба цягнецца дрэва __ карані глыбей ідуць у зямлю.


Т9. 1. Усе мы трошачкі артысты __ і роля ў кожнага свая.

2. Марознай зорнай ноччу на шашы то прасунуцца ціхія сані __ то прамчыцца машына.

3. Самотным дрэвам сняцца май і радасць _ а мне – май забытае святло.

4. У творчасці яшчэ ніхто не падняўся __ і ніхто не падымецца вышэй за народ.

5. Колькі розуму __ і колькі мудрасці.


Т10. 1. Няскошаны поплаў __ і гнёзды палёвак.

2. Здараецца, да ніткі дождж прамочыць __ ці высеча няшчадна жорсткі град.

3. Няспынна, магутна ідзе наперад жыццё __ і няспынна, чароўна мяняецца воблік роднага краю.

4. Сонца зайшло __ аднак над горадам яшчэ не патухлі яго апошнія водбліскі.

5. Нап’ешся з карца сцюдзёнай вады __ і запахне бярозавым сокам.


Т1. 1. Гляджу, як круцяцца сняжынкі __ і слухаю, як шумяць дрэвы.

2. Непрыемны халадок, хоць __ і была спякота, прабег па спіне.

3. Хвіліна затрымкі __ і машына імчыцца далей.

4. Прайшоў невялічкі дожджык __ ды гарачае сонца хутка ўсё высушыла, абагрэла.

5. Спачатку сакаляня лётала толькі каля хаты __ але з кожным днём падарожжы яго рабіліся ўсё больш і больш далёкія і працяглыя.


Т2. 1. Зялёныя парасткі павыбіваліся ўжо скрозь сухія леташнія лісцікі __ і прынадныя пахі разлівала ў паветры маладая чаромха.

2. Стаяла глыбокая ноч __ і цішыня навокал была жудасная..

3. Тут жылі мае бацькі __ і я нарадзіўся.

4. А выберашся з туману __ і цёплае, ласкавае паветра зноў прыемна дыхае навокал.

5. Дзе-нідзе ў гародчыках з’яўляліся веснавыя кветкі __ і зацвітаў бэз.


Т3. 1. Здзіўляе цудам разнастайным навука наша ў добры час __ і незвычайнае звычайным здаецца многім сярод нас.

2. Высока ззяе ў ясным, бязвоблачным небе яркае сонца __ а пад яго пякучымі промнямі млее зямля.

3. Ляніва шэпчуцца чароты _ ды ледзь калышацца лазняк __ і нейкай ціхаю пяшчотай шуміць задумлівы сасняк.

4. У канцы ліпеня прайшлі шчодрыя дажджы __ а потым зноў наладзілася надвор’е.

5. Крыштальнай квеценню заружавелі далі __ і ціхі ветрык кволы пах прынёс.


Т4. 1. Як даўней, звініць на клёнах лісце __ і дзяды малоцяць, як калісьці.

2. Аднойчы ў бязветраны сонечны дзень аднекуль вынырнула хмарка __ і пайшоў ціхі цёплы дожджык.

3. Шэры змрок паступова разыходзіўся __ і ўжо добра віднеліся ствалы бяроз.

4. Нізкае сонца халоднай чырванню залівала снежнае наваколле __ а з комінаў хат віліся ступкі рудога дыму.

5. З такога парастка вырастаюць дубы-волаты. Пройдзе колькі часу __ і ўзнімуцца, узнясуцца над зямлёй, над шырокімі дрэвамі...


Т1. 1. Кідаюць зоры срэбра ў крыніцы _ а я лаўлю яго сваёй рукой.

2. Гады прайшлі _ ды я ўсё помню твой першы крок.

3. У небе зоркі міргаюць, гараць _ і ззяе яскравага месяца круг.

4. Колькі птахаў пявучых у родных лясах _ і колькі нот непаўторных у іх галасах!

5. Яшчэ пару рыўкоў _ і сініца ў руцэ.


Т2. 1. Лёгкае пяро _ ды на страху не закінеш.

2. У цішы часта і звонка падалі кроплі бярозавіку ў бляшаны бачок _ ды ледзь чутна шапацела голле.

3. Гаворыць і ветрык ласкавы _ і птушкі гавораць, і травы.

4. Як далёка заляцела наша родная песня _ і як прыйшлася яна многім даспадобы!

5. Ёй толькі слова сказаць _ і ў сэрцы юначым успыхне агонь.


Т3. 1. Хай свята дружбы лепшым будзе _ і векам дружбы наш завецца век!

2. Ты валошкі заўсёды любіла _ а я заўсёды любіў сон-траву.

3. Бабры майструюць свае норкі _ і звонка цокаюць вавёркі, падлічваючы арэхі.

4. Тут, каля крыніцы, калісьці была капліца _ і штогод спраўляўся кірмаш.

5. Дзве-тры хвіліны _ і самалёт знікне ў сіняве.


Т4. 1. Яшчэ хвіліна _ і парог хаты пераступіць той, каго так чакае Лена.

2. Колькі ж рэчцы пятляць _ і кружыць колькі ёй па жаданні прыроды?

3. Асеннімі днямі чырванее рабіна _ ды просяцца з купіны ў рот журавіны.

4. Мы трапілі ў бярэзнік _ і ён, паварочваючыся перад намі, выхваляўся і паказваў свае ўборы.

5. Ты любіла маўкліва ўсміхацца _ а я табе спавядацца любіў.


Т5. 1. Які прастор для думкі чалавечай _ і які размах для працавітых рук!

2. Хутка ўжо зоркі зірнуць сіняватыя_ і месяц пакрые палі палатном.

3. Вясна красавік свой знаходзіць _ а людзі – праменьчык надзей.

4. Яшчэ некалькі дзён _ і знікнуць апошнія плямы снегу.

5. Грымяць святочныя салюты _ ды феерверкі зырка рассыпаюцца.


Т6. 1. Да шыбы цягнулася тоненькая галінка акацыі _ і адзін малады лісток дамагаўся дакрануцца да шкла.

2. Знойдзеш пяць-шэсць ёмістых баравікоў _ і палавіна кошыка.

3. Няхай для нас па нашым жа раскладзе свеціць сонца _ і шумяць дажджы!

4. І сыны адказ трымалі перад бацькам родным _ а стараўся кожны х іх быць свайго бацькі годным.

5. Колькі працы чалавека _ і колькі клопату, турбот!


Т7. 1. Бярозы купкай сышліся ў жыце _ і да іх паволі плыло-апускалася сонца.

2. Ёсць слёзы радасці і гора _ але і прытворства слёзы ёсць.

3. Пройдзе пару дзён _ і дуб распусціць сваё лісце.

4. Колькі ў Надзеі душэўных сіл _ і колькі любові да музыкі!

5. Без працы цяжка рукі насіць _ і адпачынак не ў радасць.


Т8. 1. Адкуль прыйшоў гэты чалавек _ і хто ён такі?

2. Бліскучаю сталёваю стужкаю ззяе Прыпяць _ і толькі ў глыбокіх чорных бухтах яе плёскаюцца самы, узнімаючы срэбныя кругі.

3. Вясной светлы сок прарывае бяросту _ і рэкі сплаўляюць у мора свой панцыр.

4. Алесь бяжыць за шапкай _ а вецер з ёй уцякае.

5. Тыдзень-другі _ і знікне апошні след зімы.


Т9. 1. Часта сняцца начлежнікам кастры да ўсходу _ і сады ў цвіценні – садаводу.

2. А зашуміць прыбой _ і песня пра мора адразу ўспомніцца.

3. Што ж ты, ночка ясная, маўчыш _ і каго ты выглядваеш?

4. Ёсць у верша сінонім – песня _ а ў вершатворца сінонім – пясняр.

5. Спіць вёска нарачанская пад месяца дугой _ і зоры сыплюцца, як залацісты рой.


Т10. 1. Старасць не радасць _ а маладосць не на век.

2. Ноччу замерзла зямля _ і выпаў снег.

3. Песня птушак галасіста весяліць луг і лес зялёны _ ды сонца, яснае, агністае, шле ласку дзіўную з нябёс.

4. Возьмеш кнігу ў рукі _ і апячэ цябе радасцю і болем, непагасным полымем чалавечых лёсаў.

5. Чаму такі пустынны бераг _ і такая сонная рака?


Пастаўце, дзе трэба, патрэбныя знакі прыпынку

Т1. 1) Прыйшлі глыбокія туманы _ ды вось-вось сцюжы загудуць.

2) Ва ўсіх шчасце на твары вясёлкай гуляе _ і ўсіх нас яно заахвочвае да працы.

3) У людзей, як і ў прыродзе, бывае цёплы халадок _ і бывае халоднае цяпло.

4) Мы слухаем маўклівае міжзор’е _ а блізка мы не можам зразумець.

5) Чые гэта мудрыя словы _ і чыя гэта светлая музыка?


Т2. 1) Якая сёння ноч _ і як сняжок злятае галубіны!

2) Па яблыку выспелі зоры _ ды падаюць з неба, як з дрэў, яны.

3) Ужо недзе сініца цінькае _ і салавей канцэрт пачаў.

4) Гуляюць дзеці ля возера _ а неба з сонцам – у вадзе.

5) У кожнага зока свая _ і ў кожнага свая доля.


Т3. 1) Амур – найвыдатнейшы стралок _ і закаханых ён верны друг.

2) Зноў забомкалі сонна чмялі _ і запахла аерам ды хлебам.

3) Даспяваюць антонаўкі _ ды за стагамі сейм бусліны збіраецца восеньскай раніцай.

4) Сціх лістападу каляровы дождж _ а праз імгненне снег зямлю атуліць.

5) Але куды ты, думка-непаседа, ляціш _ і ты, душа адкрытая мая, куды?


Т4. 1) Няхай бы мова была дадзена каменю _ і трава з расінкай маглі гаварыць.

2) Мама, сею не жыта я, сею не лён _ а з лёну і жыта я словы складаю.

3) Коль ж яшчэ разоў адлятаць птушкам у вырай _ і колькі ім вяртацца дамоў у свой час?

4) Мыюць бераг блакітныя хвалі _ і шапоча высокі аер.

5) Без аглядкі верыў я сябрам _ ды ў сябрах я не памыліўся.


Т5. 1) Зноў спакоем запоўнены вечар _ і матуля са мной у цішы.

2) Хто падарыў мне самы светлы сон _ і чаму мне так марыцца светла?

3) Кружылі ластаўкі высока _ ды дождж пайшоў насуперак прыкмеце.

4) Стаю на ростанях былых _ а з паднябесся самотным жаўранкам звініць і плача май.

5) Нас маладосць адорвае каханнем _ і каханне нас вяртае ў маладосць.


Т6. 1) На вуліцы снежань _ а восень скарыцца не хоча.

2) Добры чарпак з рэшата _ ды толькі з яго не піццё.

3) Вочы жаночыя свецяць усюды так мудра і добра _ і ўсе сялянкі на свеце на маці маю падобны.

4) Няхай сонца загляне ў нашу хату _ і маладзік засвеціць нам ярчэй.

5) Колькі вышынь безыменных _ і колькі на іх вяршынях паўшых!


Т7. 1) А дзе ж праз мора кладка _ і дзе яна праз акіян?

2) Свой колас схіліўшы, спяць нівы бязмежныя _ ды ледзь чутна шумяць саснякі прыбярэжныя.

3) Я дараваць навучыўся ворагу _ і любіць навучыўся я бліжняга.

4) Зноў Нарач мые сінія шаўкі _ і п’юць з Дняпра паўдзённыя вясёлкі.

5) Смела шастаюць вавёркі, цягнуць познія грыбы _ а пад кустом ажыны горкай вожык фыркае рабы.


Т8. 1) З добрых зярнят – каласы _ а з рачулак – рэкі.

2) Да шыбы цягнулася тоненькая галінка акацыі _ і адзін малады лісток дамагаўся дакрануцца да шкла.

3) Зноў раніцай будзе серабрыцца рэчка _ і качкі на хвалі будуць весці сваіх качанят калыхаць.

4) Ціха, пуста ў палях _ ды на змярканні журбой жураўлінай Млечны гайдаецца Шлях.

5) Колькі ранняў яшчэ збяру я _ і колькі вёрстаў я паспею змагчы?


Т9. 1) Цвіў лён _ ды жаўцела дзе-нідзе свірэпка.

2) Вясной светлы сок прарывае бяросту _ і рэкі сплаўляюць у мора свой панцыр.

3) Душа шукае слова _ а слова ў песн перайшло.

4) Аблачыны сцелюцца пярынай _ і туман ахінуў паплавы.

5) Колькі было ў нас доўгіх сустрэч _ і колькі ў захапленні было шчырых размоў!


Т10. 1) Што за песня начуе ў жыце _ і куды яна зранку ўцякае?

2) У сцюжу нечай ласкай ты можаш быць сагрэты _ а ў спёку можа жыгануць цябе нечая зіма.

3) Адно тваё слова ўміг акрыліла _ ды крылы абсекла другое.

4) У зялёных шубках стаяць дрэвы _ і месяц запрашае салаўя на ўрокі спеваў.

5) У кожнай беларускай вёсцы ёсць што паглядзець _ і ёсць што паслухаць


АДАСАБЛЕННЕ (ЗВАРОТКІ, АКАЛІЧНАСЦІ, АЗНАЧЭННІ, ДАПАЎНЕННІ, ПРЫДАТКІ). Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца:


Т1. 1. Марусаў выйшаў са сталовай і звярнуўшы ў вузкую вулачку пайшоў ёю ўніз.

2. На загарэлым, спаласаваным маршчынамі творы блукала цёплая, як чэрвеньскі дзень, усмешка.

3. Сонцу карцела спусціцца туды, дзе ўнізе дыхала халадком балота ўсеянае багуном і журавіннікам.

4. Воўк авечку бярэ не выбіраючы.

5. Зімой рэкі Заходняй Еўропы за выключэннем Одэра і Віслы амаль не пакрываюцца лёдам.


Т2. 1. Міхал ідзе туды, на поле, дзе Нёман выгнуўшыся дужкай абводзіць лес прыгожай стужкай.

2. Забываючыся на паплавок, Уладзіслаў мог доўга слухаць, як на ахінутым туманам беразе ранняя санліва лічыць нечыя гады.

3. Сонечныя промні праз зялёны альшэўнік лашчылі зямлю мокрую ад учарашняга ліўня.

4. Розуму не прыдбаеш гуляючы.

5. Ці ж яму гарэзе ўсядзець на месцы?


Т3. 1. Ігнат маўчаў зубы сцяўшы.

2. Да абеду было цэлыя дзве гадзіны, і Ляўшун прынёсшы лыжы надумаўся крыху пахадзіць па лесе.

3. Міцька звярнуў каня з дарогі ў лагчыну сівую ад расы і ніцага туману.

4. Іван чакаў, пакуль ячмень жывое золата зямлі пальецца з бункера ў кузаў.

5. Нейкі час мы нічога не бачылі каля сябе апроч цьмяна-снежнага поля.


Т4.1. Святло быццам бы нараджалася ў самой хаце і не змяшчаючыся там белымі слупамі стаяла ў вокнах.

2. Безліччу зорак-і скрынак пералівалася на сонцы гладкая, ледзь-ледзь зацярушаная макраватым снегам крыга.

3. Увесь месяц за выключэннем сямі-васьмі дзён ішлі халодныя дажджы.

4. Міця самы старэйшы сын нарадзіўся яшчэ на дзедавай сялібе.

5. Нумар кватэры Марыя запомніла і не запісаўшы яго.


Т5.1. У палісадніках пазвешвалі галовы пабітыя дажджом і раннімі прымаразкамі вяргіні.

2. Бабка Алена не зважаючы на свае семдзесят была ў руху, у клопатах, уся ў заўтрашнім дні.

3. Галубы абляцелі вакол дома і памкнуліся на вышкі, дзе была галубятня, але спуджаныя свістам зноў узвіліся ўгару.

4. Косця пайшоў на працу не паснедаўшы.

5. Станіслава акрамя бальных танцаў больш нічым не захаплялася.


Т6. 1. Дарога зусім не замерзла, толькі запарушаная снегам застыла, бы студзень.

2. Пан падлоўчы хадзіў перавальваючыся.

3. На маім акне для вавёркі насыпана горачка сланечнікавых лузганцаў, ляжаў драбок цукру і знарок засушаны пернік.

4. Сцежка караткаватая, не больш як на паўкіламетра бегла ад рэчкі пад серабрыстыя купчастыя вербы.

5. Алена ехала дадому хвалюючыся.


Т7. 1. Піліп замест адказу толькі рукамі развёў.

2. Беркут ці горны арол зранку насіўся ў паветры.

3. Пасля бяссоннай ночы і не еўшы працаваць было цяжка.

4. Зранку хмары ўсё яшчэ цёмныя ішлі з мора на горы.

5. Кацер узняўшы над ціхай вадою гордыя грудзі памчаў нас.


Т1. 1. Урачыстыя і высокія зоры ціха глядзяць, узіраюцца.

2. Цудоўны бор сасна ў сасну абступаў невялікую паляну.

3. На сяле праспявалі апошнія пеўні вешчуны блізкай зары і новага дня.

4. Лес тут стаяў чысты і высокі.

5. На голых дрэвах замест лісця паклалі шэрань маразы.





Т9.1. Вада гадамі падточвае жоўтыя пласты пяску, які абсоўваецца здрадліва агольваючы карэнне самых смелых соснаў.

2. Цётка Антону была замет маці.

3. Гудуць вячэрняй парой дубы старыя бандурысты.

4. Дрэвы насцярожана драмалі, гледзячы праз сон у празрыстую ваду пакрытую лёгкім вэлюмам туману.

5. Сяджу на ніжняй палубе, стуліўшыся каля акна, і стомлены трыма суткамі турысцкай бегатні акунаюся ў лёгкую, салодкую дрымоту.


Т10. 1. Адрыян схлусіў не міргнуўшы вокам.

2. Увесь дзень і цалюткую ноч дождж ліў як з вядра.

3. Няхай сустрэнуць буры і нягоды, дажджы і грымоты, але на Сорак пакутнікаў ці інакш – на Саракі жураўлі будуць.

4. Поўныя і тугія каласы важка пагойдваюцца пад гарачым павевам ветру пругка выгінаючы спелыя сцябліны.

5. З рыльца адсунутага на прыпечак чайніка струменьчыкам пыхкала пара.


Т1. 1. Лясная рачулка халодная, празрыстая несла сваю ваду ў вялікае возера.

2. Зрэдку нам сустракаліся нізкарослыя дубкі, кучаравілася шыпшына расшытая аранжавымі ягадамі.

3. У горадзе Сцяпана асабліва не ведалі за выключэннем хіба чыгуначнага вузла.

4. Раман падпісаўся пад паперамі не спяшаючыся.

5. Нумар тэлефона я запамінаю і не запісваючы.


Т2. 1. Анюта ішла з лесу ног пад сабою не чуючы.

2. Ад сажалкі да дома вяла выкладзеная плітамі сцежка.

3. Замест адказу Раўбіч хрумснуў вялікім пергаментам, раскручваючы яго на стале.

4. Я ў сінім палоне вачэй поўных сонца.

5. Дразды пераймаючы салаўіныя пералівы сустракалі раніцу адмысловым перасвістам.


Т3. 1. Раптам самалёт, у якім ляцелі мы нядаўнія студэнты, быццам дакрануўся крылом да воблака.

2. Стоячы ў глыбокім снезе на прасветленым полі адчуваеш сябе, як на зямлі першароднай.

3. Усё сваё жыццё жаўна ці чорны дзяцел праводзіць на ствалах дрэў і ў дупле.

4. Барыс маўчаў як мыла з’еўшы.

5. Акрамя індывідуальных заплываў у чэрвені іншых спаборніцтваў не праводзілася.


Т4. 1. Асветленыя бяссоннымі ліхтарамі горада блішчыць гранітнай чырванню абеліск на брацкай магіле воінаў і партызан.

2. З густой імглы празрыста падрумяненай усходам сонца на мяне пазірала казуля.

3. Пафарбаваныя марозам заснулі ціхія бярозы ўночы пад акном.

4. Звычайна Зоя адпраўлялася ў школу не снедаючы.

5. У кожнага чалавека нават самага смелага ёсць пачуццё страху.


Т5. 1. Амаль на голым пяску прысыпаным ігліцай расце шырокі малінавы куст.

2. На галіне хвоі трымаючы ў лапах шышку прытоена сядзела вавёрка.

3. Ранены ішоў хістаючыся.

4. У траве асабліва на былых вогнішчах нарасло шмат сунічніку.

5. За высокай драцяной агароджай жыў выгадаваны чалавекам воўк.


Т6. 1. Ідучы па зыбучым беразе Іван цягнуў лодку наперад.

2. Выбраліся мы ў дарогу на ноч гледзячы.

3. На хвоі прылеплена да ствала гняздо драздоў з леташняй сухой травы аздобленае з бакоў сівым мохам.

4. На пагорках акрамя чэзлых невысокіх хвоек нічога не расце.

5. Падымаючыся ў вышыню жаўранкі звонкімі песнямі віталі сонца.



Адасобленыя члены сказа. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку:


Т1. 1. Я не чытаю лежачы.

2. Гамонку з ветрам ціхую вядуць асыпаныя свежымі пялёскамі сады

3. Два берагі вясна і зіма нас яднаюць з табой.

4. У горад пераадольваючы апошнія зімовыя перашкоды ўрачыста і ўпарта ішла зіма.

5. Акрамя звычайных гасцінцаў прывёз сёння тата дзіва-дзіўнае бабалайку.


Т2. 1. Дуб зашаптаў таямніча і паважна баючыся парушыць агульную ўрачыстасць.

2. Ля Юлінай хаты акрамя каліны і бярозы красаваўся стройны клён.

3. Дарога выбегла да высокага заглушанага сіняй валошкай жыта.

4. Ядвіся і Габрыня на хлопца глядзелі усміхаючыся.

5. Вецер спрытны жартаўнік кужаль выхапіў і знік.


Т3. 1.Акрамя клопатаў нянькі іншых абавязкаў у Алены не было.

2. Дарога хавалася нібы ратуючыся ад спёкі пад густыя шаты дрэў.

3. Вірыць запоўненая гараджанамі плошча.

4. І цягнецца рука прылашчыць васілёк пасланніка нябёс, людскіх шляхоў украсу.

5. Даклад Павел чытаў не хвалюючыся.


Т4. 1. Да горада вяла абсаджаная старымі разгалістымі асінамі шаша.

2. У цішы азёрнай гладзі глыбокай і густой нарадзіўся цуд прыроды мілы цвет лілеі белай і святой.

3. Для мяне ўсе песні апроч расстайных ды сірочых жаданыя.

4. Нягледзячы на тое, што пёк добры мароз, па лесе мы ішлі не спяшаючыся.

5. Як міла пазвоньваюць сэрца грэючы святыя бацькоўскія словы.


Т5. 1. Не забываючы аб той гераічнай і грознай пары больш за ўсё ты Радзіма вартуеш спакой больш за ўсё цэніш міру дары.

2. На вясеннім вільготным узлеску я зноўку знайшоў сваю кветку надзеі пралеску.

3. Апошняя цяжкая пазалота злятае з абсвістаных ветрам дрэў.

4. Чытаю добрую кнігу і заўважаю, што апроч усіх падтэкстаў тут ёсць яшчэ і такі: гэта напісана ў дождж гэта ў радасць гэта ў шчасці.

5. Андрэй насіў на засеяную мясціну попел і рассяваў не шкадуючы.


Т6 1. Зямля выспеліла ўсё і аддаўшы свой плён зморана адпачывала ў сонным цяпле позняга лета.

2. Яна вачэй зусім не засціць душы асветленай сляза.

3. Сяргей вельмі стаміўся дакошваючы купістую сенажаць і лёг спаць не рапранаючыся.

4. Вецер гоніць міма сарваны з дрэва ліст і ахапкі сена.

5. Прыйшла восень ды апранула дрэвы акрамя елак і сосен у залатое ўбранне.


Т7. 1. Паабапал зарослага зялёнай мяккай мураўкаю гасцінца ляжала неагляднае поле залацістага жыта.

2. Здаецца апрача вярбы усё на зямлі драмала.

3. Васіль ішоў не азіраючыся.

4. Завіляла то спадаючы ў нізінкі то ўзлазячы на ўзгоркі лясная сцяжынка.

5. Зрываецца звонкі капеж са стрэх разгойдвае неба дзіцячы смех, а ў памяці вечна стыне белы чырвоны чорны снег нашай святыні Хатыні.


Т8. 1. Надрываючы душу сумна плакала нябачная кнігаўка.

2. І ўсцяж краінаю радасць услаўляючы песні салаўіныя льюцца не сціхаючы.

3. О, як хутка прыплывае раніца сну і явы сонечнае вусце!

4. Кволы ветрык даносіў з лугу перамешаны з гаркавасцю лазы і зверабою водар валяр’яну.

5. Старасць – час, калі не маеш права апроч сну адпачынку, спакою, ні на дзень адкласці свае справы.


: bel
bel -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 8 клас
bel -> Belarusian historical review
bel -> Беларускі гістарычны агляд
bel -> У гасцях у вечнасці Мора Герадота
bel -> Казакова Ірына Валер'еўна Доктар філалагічных навук Беларускі фальклор Курс лекцый
bel -> Век Вадаліва (Аповесць)
bel -> Сярэдняя школа №4 г. Ваўкавыска
bel -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 6 клас
bel -> 1. Тэарэтычны матэрыял Практычныя заданні
bel -> Жанчына як “іншае” ў дыскурсе беларускай дэмакратыі


1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка