Падбярыце рускія адпаведнікі да беларускіх слоў. Адзначце тыя, якія адрозніваюцца месцам націску



старонка6/11
Дата канвертавання03.01.2017
Памер2.54 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

СКЛАДАНАЗАЛЕЖНЫ СКАЗ. Адзначце сказы, дзе трэба паставіць коскі

Т1. 1. Салодкай песні век не вер пакуль не разбярэшся хто спявае.

2. У Запаляр’і дзе навокал ляжыць тундра і жывыя кветкі з’яўляюцца рэдкасцю Нарыльск увесь патанае ў кветках.

3. Калі наступае глыбокая восень прыходзіць час туманаў якія часта сцелюцца нізка над зямлёй.

4. Так цёмна што як ні напружвай вочы не разгледзіш нават уласных пальцаў.

5. Я бачыў як лопаецца пупышка чуў як крэхча мурашка якая напінаецца пад ігліцай.


Т2. 1. Як добра ўсведамляць што ты з’яўляешся пэўнай вартасцю для людзей якія цябе акружаюць.

2. Калі машына праехала лось зноў павярнуў у той бок куды ішоў раней.

3. Бабуля казала што калі на Вербніцу ўстаць рана і папрасіць у звычайнай вярбы здароўя то цэлы год не будзеш хварэць.

4. Пяро якім мы пішам атрымала сваю назву ад птушынага пяра што ўжывалася ў свой час у якасці прылады для пісьма.

5. Хоць ноч па зямлі ідзе і месяц схаваўся за хмары ад квецені светла да раніцы.


Т3. 1. Глядзіць Мар’яна як мітусяцца хвоі прыслухоўваюцца да шуму што ідзе ад лесу.

2. Не верце калі хто скажа што хоць адна дарога ў жыцці лёгкая.

3.Калі ўначы сніцца што-небудзь з дзяцінства тады агортвае жаласлівасцю да маці вобраз якой непарыўна звязаны з той парой.

4. Як не прайсці па ціхіх пожнях дзе безліч прагуло вятроў і столькі шэрых ліўняў позніх.

5. Сасна такая высокая што калі спрабуеш глянуць на яе вяршыню то шапка звальваецца з галавы.


Т4.1. Настаўніца тлумачыла дзецям якія кветкі дзе трэба садзіць каб тады калі яны вырастуць быў прыгожы падбор фарбаў.

2. Ліза не заўважыла як зашарэла ноч і неба на ўсходзе пасвятлела.

3. Толіку было цікава і смешна глядзець як лянівы і непаваротлівы ў сетцы карась куляй ляцеў на дно калі яго пускалі ў ваду.

4. Асобныя дрэвы да таго тоўстыя што калі б вырашылі ахапіць ствол то спатрэбіліся б намаганні некалькіх чалавек.

5. У пасках святла якія коса з акна ў вугал перасякалі хату варушыліся драбнюсенькія парушынкі.


Т5. 1. Мядзведзь не ведаў што калі ён толькі наблізіўся да агароджы зубры ўчулі яго і падрыхтаваліся да сустрэчы.

2. Калі праязджала па вёсцы машына такі пыл узнімаўся што не было чым дыхнуць.

3. Я нібы тая лодка ў якой перабілі ланцуг што трымаў яе ля берага.

4. Я вярнуўся сюды дзе праводзіла ў свет мяне маці дзе я першую радасць і смутак маленства пазнаў.

5. Калі я затуліўся за хвояй і пачаў назіраць чарапаха высунула галаву з-пад панцыра ды агледзелася і памаленьку пасунулася наперад.


Т6.1. Нават сойкі якія звычайна трымаюцца ў хвойніках пазляталіся бліжэй да бярэзніку і дубнякоў дзе хоць трошкі свяжэйшае паветра.

2. Снегу намяло столькі што давялося расчышчаць дарожкі каб выйсці на вуліцу.

3. Калі мы вярнуліся на хутар там ужо хваляваліся і былі вельмі рады што з намі нічога не здарылася.

4. Лапіны сівога моху так перасохлі што калі хто-небудзь ступаў дык мох ламаўся.

5.Як толькі пачыналася мяцеліца і выпадаў снег ласі нібыта скрозь зямлю правальваліся.


Т7.1. Лісіца вырашыла хутчэй выбрацца з гэтага месца бо калі народзяцца лісяняты яны тут будуць у небяспецы.

2. Звычайна ліса ішла на паляванне надвячоркам калі сонца знікала над лесам і мяккі змрок расплываўся па наваколлі.

3. Бясконцыя завірухі так замялі дарогі што дабрацца туды цяпер можна было толькі хіба на трактары ці на кані.

4. Калі добра прыгледзеліся то ўбачылі чорнага бусла які стаяў ў гняздзе.

5. Люблю той час калі ўжо адшумела жаўталісце і марозікі прыхапілі палі і дарогі.


Т8. 1. Такі ўжо быў гэты хлопец што калі браў што ў галаву дык не хутка расставаўся са сваёй думкай.

2. Некаторыя абганяюць не таму што крочаць шпарчэй а таму што не спыняюцца.

3. Затаіўшыся пад крывой хвояй кашлатае голле якой звісала амаль да самай зямлі ліса назірала за курамі.

4. Убачыўшы што матацыклістаў было толькі двое і за мі больш нікога не відаць хлопцы асмялелі.

5. Прыемна вяртацца на старое месца дзе пражыта нямала гадоў дзе знаёмы кожны чалавек і кожная сцежка.


Т9. 1. Хто табе сказаў што каб самому выслужыцца дык другога ўтапіць трэба?

2. Андрэй прыехаў у Мінск калі пачыналі падаць лісты і парк журботна скідаў сваю прыгажосць.

3. Людзі вераць што калі бусел зробіць побач з хатай гняздо то гэту хату абміне бяда.

4. Лось павярнуў галаву каб прыслухацца і разабрацца што да чаго.

5. У чыстым хвойніку на зялёным імху ды рудой ігліцы ў ліпені высыпае столькі лісічак што здаецца нібы хто рассыпаў буйны гарох.


Т10. 1. Сяргей неспадзявана адчуў што яму нечага не хапае ў агародзе які адразу здаўся сумным і нецікавым.

2. Там дзе рэчку перасякала шырокая шаша пабудавалі драўляны мост.

3. Дом у якім жыла сям’я Кудзіных і куды спяшалася Марынка стаяў на рагу далёкіх ад цэнтра вулачак.

4. Калі выйшлі на палубу то ўбачылі горы якія ўзвышаліся над самай вадой што яшчэ ўчора здавалася нам бясконцай.

5. Галоўны ўрач растлумачыў што калі тэмпература ў палатах будзе такой нізкай становішча хворых значна пагоршыцца.


Т1. 1. Эколагі якія прыязджалі вывучаць мясцовую прыроду гаварылі што дубу каля трохсот гадоў.

2. Сяргею хораша думаецца пра сваю вёску дзе роднае дзе зацішак і спакой і дзе ён па-сапраўднаму адпачывае душой.

3. Якім чынам усё так трымалася Рыгор не мог сказаць хоць і думаў пра гэта не раз.

4. Дзед ведаў што калі не зрабіць гэтага зараз то дровы так і будуць ляжаць пасярод двара.

5. Валодзя спыніўся каб крыху перадыхнуць і раптам заўважыў на зямлі шырокі раздвоены след нейкай жывёлы.


Т2.1. Цяпер ён упэўніўся што ніхто не адступаў і ўсе салдаты загінулі.

2. Мы здзівіліся бо колішняя загарадная шаша ператварылася ў шырокую цэнтральную вуліцу што ўліваецца ў абсаджаную дрэвамі плошчу.

3. У тую крыніцу з якой піў ваду гразёю не кіну.

4. Адкуль бацька гэта ведае ніхто з нас не зразумеў бо мы рабілі ўсё ўпотайкі.

5. Радаваліся дажджу хоць у разгары была ўборка і на полі сям-там стаялі бабкі.


Т1. 1. Каля крынічкі кіпела жыццё бо кожнаму хацелася стаць бліжэй да вады каб палюбавацца на ўласнае хараство ў яе люстры як гэта любілі рабіць прыгожыя краскі.

2. Так ярка прыпомнілася Міхалку свая вёска што каб меў крылы то ўзняўся б і паляцеў.

3. Са столі звісала люстра якую тут назвалі панікадзіла і якая раскідала па царкве зыркае святло ад запаленых на ёй свечак.

4. Умомант раптам не стала таго чым цешылася аб чым днямі і начамі трызніла-марыла да чаго рвалася душа.

5. Я шчаслівы што ў суджаны час нарадзіўся на гэтай зямлі, дзе такія густыя лясы і такія спакойныя рэкі.


Т2. 1. На вялікім замчышчы дзе калісьці стаяў сярэдневяковы замак узвышаюцца дзве напаўразбураныя вежы ад якіх патыхае сівой мінуўшчынай.

2. Калі вораг падыдзе да нашых чыстых крыніц яны перасохнуць каб не даць яму вады.

3. Прыемна назіраць як кланяецца камбайну збажына як планкі матавіла хапаюць сцябліны і яны валяцца на транспарцёр.

4. Вы не раз заўважалі што калі распускаецца лес здалёк ён выглядае жаўтавата-зялёным.

5. Чутка ёсць што ў лясной лагчыне дзе туман на галіны сядае празрысты ручай з-пад калоды ў свет выцякае.


Т3. 1. Найвышэйшая прыгажосць тая што пазнаецца з дзяцінства бо яна глыбей западае ў душу.

2. Праз прасветы ў сасняку відаць было як за ракой што дымілася густым туманам святлеў небасхіл.

3. Асінкі як быццам хацелі сказаць людзям што пакуль яны гараць і грэюць неба няма чаго баяцца халадоў.

4. Я рад зялёнай ніве што шуміць у полі таму дубу што над рэчкай песціцца ў прыволлі.

5. Калі зойдзецца сэрца ад болю і прыстану зусім на хаду пры дарозе ці ў ветраным полі ў даспелыя травы ўпаду.


Т4. 1. Спасцігнеш паэта лепш за ўсё ў месцы дзе ён нарадзіўся або там дзе нарадзіўся яго талент.

2. Няма для сэрца даражэйшай зямлі чым тая што ў нядолі ўзгадавала.

3. Шпакі і ластаўкі – дробязь якой каб і вельмі хацелася не палічыш.

4. Я вярнуўся сюды дзе праводзіла ў свет мяне маці дзе я радасць і смутак маленства спазнаў.

5. Яшчэ да таго як сяло апаноўваў шумны лівень неба над прыціхлымі хатамі і агародамі нізалі стрэлы маланак і расколвалі ўдары грому.


Т5. 1. Адсырэлі запалкі бо калі салдат поўз набілася снегу ў кішэні.

2. Міхал як толькі ажаніўся тады ж ад бацькі аддзяліўся бо стала цесна.

3. Каб мог сабраць дажджынкі з белых хмар я іх прынёс бы ўсім пустыням у дар.

4. Здаўна лічыцца што на Дзяды душы продкаў прылятаюць на зямлю каб даведацца як жывуць іх нашчадкі.

5. Колас любіў чыстыя баравыя лясы дзе прасторна воку дзе над галавой ніколі не змаўкае вячысты гоман хвойных вяршынь і дзе ў дастатку паветра і сонца.


Т6. 1. Калі мы хочам каб нашу мову любілі і паважалі дык давайце гаварыць і пісаць на ёй так каб усім было хораша і зайздросна і каб кожнае слоўца зіхацела ды пералівалася.

2. Разумеючы сэрцам што слова – думкі аснова расцём каб усім жыццём сказаць сваё слова!

3. Возера якое з усіх бакоў акружыў лес здавалася зверху кропляй расы ў траве.

4. Я ведаю што калі прылятаюць шпакі надыходзіць сапраўдная вясна.

5. Сярод садоў і красак дзе цвілі мае зялёныя гады мы наслухаліся даўніх казак што калісь расказвалі дзяды.


Т7. 1. Настаўнік занепакоіўся калі ўбачыў што два хлопчыкі чамусьці адсталі і прапанаваў шукаць іх.

2. “Жыціе” паведамляе што калі князёўне споўнілася дванаццаць гадоў бацькі вырашылі аддаць яе замуж.

3. Дзе б ні быў і куды б ні закінула мяне доля не-не дый згадаю дарагі майму сэрцу куточак зямлі на самым поўдні Беларусі.

4. Яшчэ не было такога каб паляўнічы паскупіўся на фарбы для апісання той дзічыны якую ён упаляваў.

5. Мікалай адчуваў што хвалюецца і прыкладаў усе намаганні каб супакоіцца.


Т8. 1. Чым цягнецца вышэй у неба дрэва тым глыбей ідзе карэнне ў зямлю.

2. Я паклічу цябе ў свет прыгожае казкі дзе прасторна для мар дзе задумам ёсць шыр.

3. Байцы адразу падаліся ў штаб каб даведацца што здарылася пакуль яны адсутнічалі.

4. Літаратура для дзяцей і юнацтва валодае сілай выключнага эмацыянальнага ўздзеяння бо яна імкнецца адкрыць і ўвасобіць свет тых хто ўступае ў жыццё і хто фарміруе свой светапогляд.

5. Такі незвычайны ў гэтым годзе май што каб выказаць захапленне яго прыгажосцю не магу знайсці слоў.


Т9. 1. Калі мы выйшлі на вуліцу ужо адчувалася што блізка вечар хаця і было светла.

2. Зеляніна расце з такой шпаркасцю што калі прыслухацца дык уловіш як выпростваюцца і перашэптваюцца каліўцы.

3. Глушэц любіць такаваць на досвітку калі вакол цёмна і лес яшчэ не абудзіўся.

4. Удзень як лекцыі канчалі на рэчку хлопцы выбягалі крыху пакоўзацца на лёдзе.

5. Найгоршае для Сотнікава было ў тым што гэта быў яго апошні франтавы бой да якога камбат рыхтаваўся з таго першага дня калі яго прызвалі на службу.


Т10 1. Толькі ў нас такая кроў у жылах што за край дзе маці нарадзіла мы заўжды стаім сцяной.

2. Народная мудрасць гаворыць што калі чалавек дзе-небудзь пасадзіць дрэўца то ўжо ніколі не пакіне думкамі той мясціны.

3. Я неяк не ўлічыла што той станцыі з якой ты праводзіў мяне ў далёкую і незваротную дарогу зараз ужо няма.

4. Тут дзе канчаліся аўсы і пачынаўся дробны ўзлесак дарога рабілася зусім вузкай.

5. Карабель стаў на якар калі на маяку ўжо запалілі агні якія будуць гарэць усю ноч.


СКЛАДАНЫ БЯЗЗЛУЧНІКАВЫ СКАЗ. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць двукроп’е (працяжнік):

Т1. 1. Пра каханне шапталі бярозы і зоркі з нябёсаў __ толькі ты пра каханне маўчаў.

2. Дзяўчына хуценька апаласнула халоднай вадой твар __ сон як рукой зняло.

3. У залежнасці ад вышыні лёту журавоў знаходзіўся рост аўса __ высока ляціць вырай – высокі вырасце авёс.

4. Мне бачна __ Полацк не старэе, ён маладзее з кожным днём.

5. Я радаваўся__ яблыня вырасце, яблыкі будуць вісець над ганкам, каля самых дзвярэй.


Т2. 1. Падняў я некалькі грыбоў, разагнуўся і ўтрупянеў __ з-за маладой елачкі шуснуў на паляну мядзведзь, стаў аблізваецца.

2. У спалоханых Аленчыных вачах застыла жахлівае пытанне __ няўжо вайна?

3. Прайдзі берагам паўз рэчку __ здзівяць, а то і хораша збянтэжаць сваімі звонамі і спевамі вакалісты крыніцы і крынічкі.

4. Я падняў галаву і ўбачыў __ над горадам стаяла цёмная хмара.

5. Трывожны роздум непакоіў хлопца __ што чакае яго на граніцы?


Т3. 1. У садах засвісталі шпакі _ чутны жаўранка срэбныя звоны.

2. Узышло сонца _ раскрыла вочы кветка.

3. Жанчына прыслухалася і зразумела _ ў шыбу стукаюць мокрыя галінкі.

4. Захочаш мець __ мацней жадай.

5.Пасля заканчэння школы перада мной паўстаў першы жыццёвы экзамен __ куды пайсці вучыцца?


Т4. 1. Каханне і веру не трэба ўсім выстаўляць напаказ __ душу чуе толькі неба.

2. Пад вечар птушкі ляцелі ў лес _ там ім лягчэй знайсці схованкі на ноч.

3. Кату жарты __ мышцы смерць.

4. Здарыцца трывога ля нашага парога __ ракетчыкі гатовы даць адпор.

5. Мікіта вырашыў _ давядзецца пусціць брата ў сваю хату, пацясніцца.


Т5. 1. Я адчуў ___ вецер пачынае ўзнімацца.

2. Ты не тужы __ мінецца восень, імжа рассеецца, як дым.

3. І надвор’е стала псавацца __ нізкія свінцовыя хмары паўзлі нам насустрач, там-сям з іх цягнуліся касыя палосы дажджу.

4. Каля пыльных гасцінцаў цвілі рамонкі __ ківалі пухнатымі галоўкамі васількі.

5.У глыбіні душы часам узнікала сумненне __ ці не міфічная гэта ідэя?


Т6. 1. Паказалася з зямлі бацьвінне буракоў __ падняліся сцяблінкі кропу __ зазелянеў гарох.

2. Рой паводзіў сябе спакойна_ яго гул быў роўны _ ў ім чулася надзея на новае жыццё.

3. Я хацеў цябе знайсці. Я ў Загоршчыну __ няма. Я ў Мілае __ няма.

4. Сцяпан хацеў кінуцца наўцёкі __ ногі быццам прыраслі да зямлі.

5.Ты не тужы __ мінецца восень, імжа рассеецца , як дым.


Т7. 1. Увосень шасціць пад нагамі мох _ гараць сіняватыя пупышкі верасу.

2. Хлапец зажмурыўся, сумуе дзяўчына __прыходзіць ужо расставання часіна.

3. Дарогі раскіслі ад дажджу __ па іх цяжка было праехаць

4. Ледзь гайдаліся на ўстрывожанай вадзе белыя лілеі __ паблісквалі пад сонцам пялёсткі жоўтых гарлачыкаў.

5. Паляўнічы не хацеў спускацца ў лог __ён баяўся засесці ў гурбах снегу.


Т8. 1. У глыбіні душы расло, падымалася нязведанае пачуццё __ ён вольны казак, ніякі не начальнік.

2. Каня не дагледзіш __ далёка на ім не паедзеш.

3. То не гул завірухі мяцежнай і не рокат упартага мора __ гэта Нёман разліўся бязмежна на грудзях Беларусі прасторнай.

4. Раз бяседа вялікая ў князя была __ на пасад дачку-княжну садзілі.

5. Мурашка знайшла нежывога блакітнага жука, прыпынілася і задумалася __ што гэта за стварэнне?


Т9. 1. Серабрацца невялікія звілістыя рэчкі __ звіняць сцюдзёныя крыніцы.

2. Хлопцы размахвалі паходнямі __ нешта крычаў барадаты рэжысёр __ бегаў, круціўся, як ваўчок, кінааператар.

3. У дубах салаўі адсвісталі __адзвінеў над плугам жаўрук.

4. Усё часцей і часцей садзіліся птушкі перадыхнуць __ давалася ў знакі стома.

5. Ён прыслухаўся, а потым убачыў пульсуючую кропку ў небе __ гэта ляцеў самалёт.


Т10. 1. Думкі снавалі ў галаве Даўгалёва вельмі тужлівыя __ чым ён займаўся столькі гадоў?

2. Іван задаволена ўсміхаецца __ ў кошыку грыбы як на падбор.

3. Хутка пачарнее лісце алешын __ золатам зажаўцее бярэзнік.

4. Два ляшчы з тоўстымі чорнымі спінамі проста здзекуюцца з нас __ адзін кране чарвяка на кручку носам, а другі махне па ім хвастом.

5. Гэта ж не жартачкі __ лёс амаль шасцідзесяці тысяч жыхароў раёна быў у яго на плячах.


Т1. 1. Мікола задраў галаву і ўбачыў __ бусел, узмахнуўшы крыламі, паляцеў у напрамку ракі.

2. Быў бы талент __знойдзецца пасада.

3. Кудахталі заклапочаныя куры _ раз за разам дзёр горла на абымшэлым плоце певень.

4. Доўга не мог заснуць Міхась _ трывожныя думкі змянялі адна адну.

5. Максім адразу здагадаўся __ нешта здарылася.


Т2. 1. А прыйдзе восень _ з клёна ўпадзе чырвоны ліст, як вугалёк, гарачы.

2. Навокал, як завадныя, стракаталі конікі __ недзе драў горла драч.

3. Па ўсім відаць __ будзе добрае надвор’е.

4. Толькі ўвесну ажывала Палессе __ заспявае салавей, застогне на золку жалейка пастуха.

5. Незнаёмаму з тутэйшымі балотамі чалавеку небяспечна забірацца ў гэтыя нетры __ зойдзеш, заблудзіш і не патрапіш выбрацца, бо нічога не ўбачыш.


Т3. 1. Наша трывога была дарэмнай __ усё прайшло як мае быць.

2. Усё прымоўкла, усё хаваецца ў цянёк ад гарачага сонца __ лес урачыста ахоўвае цішыню і спакой.

3. Надвор’е было жудаснае __ завыў вецер, камякамі падаў мокры снег.

4. Цяпер трэба было як-небудзь павініцца перад людзьмі, паказаць _ яна [Ганна] шануе сваю славу, людзей і людскія звычаі.

5. Стаяла гарачыня __ гусцелі фарбы наваколля, духмяна пахла лугавою травой і ўгрэтай зямлёй.


Т4. 1. Дае прырода зноў урокі нам __ не верце цішыні, салодкім снам; бяда і радасць побач вечна; людзей ратуе толькі чалавечнасць.

2. А работы многа __ і ў хаце прыбяры, і дзяцей дагледзь, і вядзі работу ў школе.

3. Бруіліся чысцюткія рачулкі __ стоена маўчала балота.

4. Лейтэнант заблытаўся канчаткова __ усе сведкі апісвалі здарэнне па-рознаму.

5. Знаю__ няма таго зелля, што хоць на міг ад тугі па Айчыне вылечвае.


Т1. 1. Напэўна, матчына доля такая_ сыноў гадаваць, выпраўляць у дарогу.

2. Дабро прыносіш добрым людзям _ з табою людзі як браты.

3. Максім пранёс праз усё жыццё простую ісціну _ слова павінна мець цвёрдую цану.

4. Цвітуць лугі _ жаўцее проса _ ўздымае жыта каласы.

5. Пульсуе радасць у прасторах _ залатыя свецяцца агні.


Т2. 1. Меднастволы, як выліты, высіцца бор _ зацвітае на ўзлессі блакітны чабор.

2. Так ужо наканавана небам _ маці дзеліцца з дзецьмі душой, як хлебам.

3. Тут трэба быць пільным _ у верасе заўсёды хаваюцца баравікі.

4. Поле спускалася краем у лагчыну _ пятляла сярод лугавіны спакойная рэчка.

5. Сваё сябрам адкрыеш сэрца _ душу сяброў пазнаеш лепш.


Т3. 1. Хлеб у возе _ няма бяды ў дарозе.

2. Ноч гусцее _ пагасла зара _ зорка срэбная ўпала ў ваду.

3. Побач з пшаніцай пасеялі лён _ побач з рабінаю красуецца клён.

4. Яшчэ і цяпер у сялянскіх хатах жыве даўні звычай _ фотакарткі бацькоў і дзядоў многія трымаюць пад шклом у рамках на сцяне пры покуці.

5. Сэрцу быць гадзіннікам нягожа _ спыніцца – ужо не завядзеш.


Т4. 1. Сумна, тужліва пазіралі шкляныя вокны пустой Мацвеевай хаты _ паехаў дзед у горад, да ўнукаў.

2. Дуброва выглядала вельмі прыгожа _ пасля дажджу на сонцы яна блішчала, аж зіхацела.

3. Пушынка да пушынкі _ нам пярынка.

4. Тут вецер вільготны і пругкі _ тут ружы ў духмянай расе.

5. Маланкі стрэламі ўстаюць _ у бубен сыпле гром.


Т5. 1. Даспявалі суніцы ў зялёных барах _ на шыпшыне звінелі пчаліныя гуслі.

2. Заўсёды помню ісціну святую _ нельга пражыць на гэтым свеце без святла і цяпла.

3. Сабіна, відаць, збіралася вышываць _ у руках яна трымала паркаль і мулінэ.

4. Зара вясенняя над полем дагарае _ ў змроку тоне сцежка палявая _ змаўкае хор дзявочых галасоў.

5. Прыйдзе раніца _ будзем раіцца.


Т6. 1. Арэлі мелі выгляд незвычайны _ была ўнізе іх не дошка на вяроўцы, а важкая лаўка з дубовым сядзеннем ды ажурнымі каванымі падлакотнікамі.

2. Вакол спакойна дрэмле поле _ блішчыць у росах сенажаць.

3. Дажджы прамяністыя, з хмар ападайце _ жыты, прарастайце _ сады, зацвітайце!

4. Паміж досвіткам і надвячоркам я нібы ў коле вавёрка _ скорасць ёсць – асалоды няма.

5. Ноччу мароз скоўваў праталіны _ днём высокае сонца заганяла холад дамоў.


Т7. 1. На нягоды жыцця не жальцеся _ не было б перамог без нягод.

2. Восень прайшла пералескамі па няголеным іржышчы ніў _ чырвонымі арабескамі лісце лес ураніў.

3. Ведаў здаўна _ яблыні, як і кветкі, без любві да іх расці не могуць.

4. Лета збірае _ зіма паядае.

5. Далёка адступіла мора _ ў грудзі хваляў вецер б’е, галосіць і без дырыжора, не змаўкаючы, пяе.


Т8. 1. Ёсць у кожнага ласка _ ёсць у кожнага свая прыгажосць.

2. Шасцяць у калоссі сярпы, сцяною дабро залягло, кладуцца снапы на снапы _ такога жніва не было.

3. Серабрыцца Свіцязь маладая між бяроз і дубоў _ далячынь струменіцца шкляная _ водар хлеба і грыбоў.

4. Жаніх не вельмі спадабаўся Мані _ манерны ён нейкі, ні старамодны, ні сучасны, адным словам, ні рыба ні мяса.

5. Зірнеш з акна _ нібы кветкі на сініх вербах снегіры.


Т9. 1. Жураўлі яшчэ высока _ зіма яшчэ далёка.

2. Світанне не застае вёсак у сне _ працоўны дзень у іх пачынаецца яшчэ ноччу.

3. Серабрацца невялікія звілістыя рэчкі _ пабліскваюць сцюдзёныя крыніцы.

4. Звыклыя гукі напоўнілі лясныя гушчары _ ў галлі заварушылася сонная птушка, піскнуў заяц, бязгучна мільгануў кажан.

5. Дзень самлеў у бэзавым кустоўі _ на зямлю асела цішыня.


Т10. 1. Цягнік нячутна крануўся _ пабегла назад прывакзальная плошча.

2. Азірніся і ўбачыш _ ля цябе я ў любую хвіліну.

3. Сейбіт меў асалоду _ жыта слаўна ўрадзіла.

4. Бурліць, плюскоча крынічка _ вербалоз прасцірае да яго гонкія галінкі.



5. Прачнулася ў звонкім лесе кветка-сон _ расплюшчыла вочы сіняя пралеска.


СКАЗ КАМБІНАВАНАЙ БУДОВЫ. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку:

Т1. Шмат птушак ў садзе ў адной шпакоўні жылі шпакі ў другой вераб’і а ў калючым кусце шыпшыны быў дом канаплянак у самым густым кусце чырвоных парэчак уладкаваліся садовыя валасянкі белыя сітаўкі звілі гняздо ў бітай цэгле каля хлява.

Т2. Нам трэба нарэшце навучыцца глядзець на лес вачыма мастака і вачыма гаспадара калі станеш ацэньваць дрэва толькі па колькасці кубаметраў згубіш прыгажосць у самім сабе калі будзеш у лесе бачыць толькі прыгажосць застанешся без даху над галавой.

Т3.Да возера не падыдзеш берагі гразкія а як ступіш трасецца гойдаецца расплывецца ва ўсе бакі чорная калатуша.

Т4.У вялікай сям’і за сталом не было таго каб хто каго падганяў або чакаў усё што ўхопіш тваё а не патрапіш ухапіць галодны будзеш.

Т5.Коцяцца пад лёгкімі павевамі ветрыка зялёныя хвалі а калі над гэтым жытнёвым морам раптам падымецца вецер то міжволі падасца табе што гэта сапраўды мора ў якім дзесьці на небасхіле разгульвае на лёгкай хвалі малюсенькі паруснік.

Т6.Цяпер знаёмая сінічка была прывабнай і зграбнай бо ў кастрычніку апранулася ў прыгожую вопратку на галоўцы ў яе чорная шапачка на шыі завязаны чорны шалік на плечукі ўскінуты зеленавата-жоўты каптанчык з белаватымі палоскамі па баках.

Т7.Як толькі ўзыдзе сонца і першыя залацістыя промні праніжуць вершаліны елак прачынаюцца мурашнікі з падземных цёмных галерэяў выходзяць наверх тысячы насякомых якія адразу ж разбягаюцца ў розныя бакі.

Т8Калі курыца знаходзіла якога жучка ці чарвяка яна квахтала і кураняты збягаліся да яе і стараліся паказаць адно перад адным свой спрыт каторае кураня хапала таго чарвяка і ўцякала астатнія за ім каб адабраць спажыву.

Т9. Хоць пякло сонца на полі неяк дыхалася лягчэй бо павяваў лёгкі ветрык а калі я ўвайшоў у хвойнік дык апынуўся ў гарачай печы.

Т10.Гляджу з акна снягі паволі таюць а сонца ўстала гожае як след паветра зноў папоўніцы глытаю і цешуся што зарунеў сусвет.

Т1.Бераг ракі як бы змяніў свой колер раней ён быў з рэдкімі карычневымі плямамі але цяпер гэтыя плямы рассунуліся занялі ўзгорак а ўвесь схіл да самай вады зрабіўся цёмна-буры.

Т2.Больш за якую-небудзь другую падабалася нам песня “Любімы горад” у ёй спявалася пра вялікія подзвігі аб якіх мы марылі і пра вялікае каханне якога мы чакалі як узнагароды за гэтыя подзвігі.

Т3.Яшчэ тыдзень назад зводкі якія штовечар у пяць рук запісваліся з голасу дыктара паведамлялі пра баі на Дняпры пра вызваленне Кіева а тут нечаканы рывок і немцы прыціснуты да Прыпяці.

Т4.Несумненна адно зямля павінна застацца зялёнай і расквечанай а для гэтага неабходна каб людзі якія будуюць дамы і гарады былі сябрамі а не ворагамі.

Т5. Калі селі ў цягнік калі ззаду застаўся Мінск і калі вагон ужо сцішыўся на начны адпачынак тады я канчаткова паверыў мы едзем у далёкі чарнаморскі горад Севастопаль пра які столькі чыталі.

Т6.У студзені і лютым пёк мароз ды гуляла-шалела мяцеліца а вось цяпер усё паласкавела завірухі зніклі мароз паслабеў неба пачало блакітнець а пасмялелае сонца дзёрзка памкнулася ўгару.

Т7.Што гэта за дарожка можна меркаваць хоць бы па тым што ездзілі па ёй смела толькі ў маразы калі непралазная твань навокал рабілася цвёрдай як ток ці ўлетку калі дарожка перасыхала.

Т8 Віктар паволі нібы нехаця нібы шкадуючы ўзняў руку з пісьмом над вогнішчам і полымя якое здавалася зусім ужо звяла ахвотна ўсхапілася за край пажаўцелых ад часу лісткоў.

Т9. Новае пачуццё шырокае вольнае кружыла Андрэя і ён ужо адчуваў што яму гэтаму пачуццю рабілася цесна ў грудзях.

Т10. Сёння яе не пазнаць яна сядзіць маўклівая ціхая і толькі калі да яе звяртаюцца мякка ўсміхаецца.

Т1. Паважна і ўрачыста кланяліся машыне рэдкія бярозы і дубы на якіх нават дзе-нідзе звісала пад цяжарам снегу карычневае лісце а сосны падобныя адна на адну як сёстры стваралі ўзбоч дарогі суцэльныя сцены.

Т2.Убачыўшы суседку шпак узмахвае крыламі заўзята свішча і калі тая прысядзе на галінку дрэва стараецца з усіх сіл ёй спадабацца то шмыгне ў шпакоўню і высуне з лятка галаву то злятае на зямлю схопіць якуюсьці саломінку і нясе ў домік каб паказаць які ён працавіты.

Т3. Людзі прынікалі да зямлі і прагна прыслухоўваліся да гукаў восеньскай ночы дзесьці хруснуў сучок мякка ўпала паблізу шышка за лесам гучна заржала жарабя і зноў усё ціха і глуха.

Т4. На рэчцы ледзяныя брыжы пачалі адставаць ад берагоў з поўдня паказаліся чорныя плямы на схілах узгоркаў і над імі ледзь прыкметна падымалася белаватая пара можна было падумаць зямля варушыцца і моцна ўздыхае.

Т5.Чалавек хацеў каб яго дзеці былі шчаслівейшыя і ён стараўся пакінуць ім як мага больш і тое што стварылі рукі і тое што напрацавала душа.


Т6.Ніколі яго не цікавіла тое што адзін з домікаў наводшыбе меў дзіўны выгляд яго вокны былі заўсёды завешаны фіранкамі нібы той хто жыў там старанна хаваў ад чужога вока сваё шчасце або сваё гора.

Т7.Адна ўсяго толькі была ў яго адмеціна па якой можна было меркаваць і здагадвацца з якой мэтай з’явіўся ў вёсцы гэты чалавек і кім ён можа быць ладны ў руцэ пакунак кніжак перавязаны шпагатам.

Т8.Паглядзіш уверх вачэй не адарваць у карункавым убранні інею вяршыні сосен цягнуцца да сонца якое разарвала шчыльны полаг студзеньскіх хмар.

Т9.Максім паглядзеў на дзяўчыну і яму здалося што вяснушак у Веранікі пабольшала ці то яны спырснутыя вадою засвяціліся ярчэй ці то множыліся ў кропельках.

Т10.Багушэвіч адчуў сябе часткай неабдымнага сусвету і падумалася раз сусвет неўміручы то і ён жывы камячок таксама не павінен памерці.

: bel
bel -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 8 клас
bel -> Belarusian historical review
bel -> Беларускі гістарычны агляд
bel -> У гасцях у вечнасці Мора Герадота
bel -> Казакова Ірына Валер'еўна Доктар філалагічных навук Беларускі фальклор Курс лекцый
bel -> Век Вадаліва (Аповесць)
bel -> Сярэдняя школа №4 г. Ваўкавыска
bel -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 6 клас
bel -> 1. Тэарэтычны матэрыял Практычныя заданні
bel -> Жанчына як “іншае” ў дыскурсе беларускай дэмакратыі


1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка