Падбярыце рускія адпаведнікі да беларускіх слоў. Адзначце тыя, якія адрозніваюцца месцам націску



старонка9/11
Дата канвертавання03.01.2017
Памер2.54 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

Фразеалагізмы.Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і значэннямі


Т1. А. Адным мірам мазаны

Б.Мяняць пласцінку

В.Паддаваць духу

Г. Паклаўшы руку на сэрца

1. Натхняць, падбадзёрваць каго-небудзь

2. З усёй шчырасцю, праўдзіва

3. Вельмі падобныя адзін да аднаго ў якіх-небудзь адносінах

4. Выпадкова аказацца побач з кім-небудзь, на чыім-небудзь шляху

5. Пераключацца на новую тэму размовы

Т2. А. Пераліванне з пустога ў парожняе

Б. Як у ваду глядзеў

В. З глыбіні душы

Г. Губляць грунт пад нагамі

1. Угадаў, нібы загадзя ведаў, прадбачыў што-небудзь

2. Пазбаўляцца ўсякай упэўненасці ў сабе

3.Марная трата часу, бескарысны занятак

4. Арганізоўваць, накіроўваць, перабудоўваць што-небудзь пэўным чынам

5. Чыстасардэчна, з найлепшымі намерамі

Т3. А. Зачапіць рукі

Б.На вярбе грушы растуць

В. Браць у галаву

Г. Адпускаць гайкі

1. Хто-небудзь неймаверна хлусіць, выдумляе, расказвае небыліцы

2. Многа думаць пра што-небудзь, непакоячыся і хвалюючыся

3. Паслабляць патрабаванні да каго-небудзь, рабіць іх менш строгімі

4. Заняцца чым-небудзь, знайсці які-небудзь занятак для сябе.

5. Рабіць заадно, адначасова з чым-небудзь

Т4. А. Класці на сукно

Б. Звязваць па руках і нагах

В. Жарты сказаць

Г. Як на духу

1. Пазбаўляцца магчымасці свабодна дзейнічаць

2. Не прымаць непасрэднага ўдзелу ў чым-небудзь, не мець ніякага дачынення да чаго-небудзь

3. Вельмі шчыра, нічога не ўтойваючы

4. Пакідаць без увагі, без разгляду, рэалізацыі

5. Зусім не простая з’ява

Т5. А. Давацца ў знакі

Б. Як гром з яснага неба

В. З ног да галавы

Г. Глядзець іншымі вачамі

1. З усіх бакоў, поўнасцю

2. Выяўляць чым-небудзь сваю прысутнасць, наяўнасць, існаванне

3. Інакш ацэньваць каго-небудзь, што-небудзь

4. Зусім нечакана, раптоўна

5. Аказваць сваё ўздзеянне на каго-небудзь, станавіцца адчувальным, непрыемным, даймаючы каго-небудзь і надоўга запамінаючыся.

Т6. А. Дзесятаму заказаць

Б. Свет адчыняецца

В. Сказаць сваё слова

Г. На адзін манер

1. Выявіць сябе ў чым-небудзь

2. Зарачыся ніколі больш не рабіць чаго-небудзь

3. Каму-небудзь усё становіцца радасным, шчаслівым

4. Без цвёрдых перакананняў і прынцыпаў

5. Вельмі падобныя, аднолькавыя

Т7. А. Мераць на свой капыл

Б. Не падаць віду

В. Поезд пайшоў

Г. З лёгкай рукі

1. Пасля чыйго-небудзь начынання, прыкладу

2. Меркаваць пра каго-небудзь, што-небудзь зусім аднолькава, без уліку індывідуальных асаблівасцей

3. Нічым не выяўляць сваіх думак, намераў, пачуццяў

4. Меркаваць пра каго-небудзь, што-небудзь аднабакова, суб’ектыўна

5. Занадта позна, з вялікім спазненнем

Т8. А. У агульных рысах

Б. Сесці не ў свае сані

В. Самі з вусамі

Г. Хадзіць гогалем

1. Брацца не за сваю справу

2. Збольшага, без падрабязнасцей

3. Брацца адразу за некалькі спраў

4. Не горшыя за іншых

5. Мець бравы, незалежны выгляд, трымацца зухавата

Т9. А. Чорным па белым

Б. Не чуць ні рук ні ног

В. Ні за што ні пра што

Г. Шукай ветру ў полі

1. Вельмі хутка бегчы

2. Зусім дарэмна, без усякай прычыны

3. Вельмі дакладна, выразна, зусім пэўна, недвухсэнсава

4. Моцна стаміцца ад цяжкай працы

5. Назад не вернеш, не знойдзеш каго-небудзь

Т10. А. Шукаць учарашняга дня

Б. Весці рэй

В. Першай рукі

Г. Сам не свой

1.Кіраваць, верхаводзіць

2. Найвышэйшай якасці, адметны

3. Моцна ўсхваляваны, у стане разгубленасці, роспачы

4. Не так, як трэба, як павінна быць

5. Траціць час на бяссэнсавыя пошукі чаго-небудзь




Т1. А. Бокам вылезці

Б. Галаву мець

В. Замарыць чарвяка

Г. Век векаваць


1. Пражыць усё жыццё

2. Перакусіць крышку, пад’есці

3.Быць разумным

4. Кепска кончыцца, не прайсці бясследна

5. Моцна хварэць

Т2. А. Грошы ломанага не варты

Б. За пояс заткнуць

В. Ад усё душы

Г. Вісець на валаску


1. З усёй шчырасцю, сардэчна

2. Быць пад пагрозай чагосьці небяспечнага

3. Зусім кепскі, непрыгодны

4. Прысягнуць, перавысіць у чымсьці

5. Вельмі дарагі

Т3. А. Выйсці сухім з вады

Б. Блытацца пад нагамі

В. Сунуць нос

Г. Згусціць фарбы


1. Адцягваць ад справы, перашкаджаць

2. Апраўдацца, пазбегнуць пакарання, выкруціцца.

3. Моцна перабольшыць што-небудзь

4. Умешвацца ў чужыя справы

5. Зблытаць нечыя намеры.

Т4. А. Акінуць вокам

Б. Вушам не верыць

В. Даць рады

Г. Зблытаць карты


1. Справіцца з чым-небудзь

2. Вельмі здзіўляцца, пачуўшы што-небудзь нечаканае

3. Зірнуць, хутка агледзець

4. Разбурыць чые-небудзь планы, намеры

5. Недачуваць

Т5. А. Не чуць пад сабою ног

Б. Браць горлам

В. Вешаць галаву

Г. Кату па пяту


1. Вельмі малога росту, невысокі

2. Траціць надзеі, трывожыцца, маркоціцца

3. Дабівацца чаго-небудзь

4. Быць ва ўзнёслым настроі

5. Знарок не звяртаць увагі на што-небудзь

Т6. А. Абвесці вакол пальца

Б. Гайкі закручваць

В. Задзець за жывое

Г. Увайсці ў гады


1. Павышаць патрабаванні да кагосьці

2. Ашукаць, схітрыць, падмануць

3. Растрывожыць, закрануць самалюбства, гонар

4. Пасталець

5. Паразумнець

Т7. А. Цюцелька ў цюцельку

Б. Вушы развесіць

В. Падаць духам

Г. З голымі рукамі


1. Зусім блізка

2. Зусім дакладна

3. Даверліва, з цікавасцю слухаць

4. Прыходзіць у роспач, траціць надзею

5. Без нічога, нічога не маючы

Т8. А. Браць верх

Б. Гнуць сваю лінію

В. За мілую душу

Г. Браць за сэрца


1. З вялікім задавальненнем, з ахвотаю

2. Настойліва дабівацца свайго

3. Перамагаць, пераважаць, адольваць

4. З павышанай пачуццёвасцю і адказнасцю ставіцца да чаго-небудзь

5. Вельмі моцна напружвацца.

Т9. А. Адзін на адзін

Б. Вокам не міргнуць

В. Гульма гуляць

Г. За розум брацца


1. Лішні, патрэбны

2. Зрабіцца разважлівым, паразумнець

3. Нічога не рабіць

4. Без сведкаў

5. Не паказваць хвалявання, страху

Т10. А. Востры на язык

Б. Звязваць канцы з канцамі

В. Гуляць з агнём

Г. Вадой не разліць


1. Сяк-так прабівацца, ледзь-ледзь задавальняць свае патрэбы

2. Дасціпны, трапны, з’едлівы

3. Паступаць неасцярожна, рызыкоўна

4. Наладжваць сувязі.

5. Вельмі дружныя, неразлучныя

Адзначце радкі, у якіх усе словы сінанімічныя

Т1.

1) дапытлівы, памяркоўны, цікаўны;

2) гасцінец, бальшак, магістраль;

3) змяняць, перарабляць, хаваць.

4) вясёлы, кампанейскі, дураслівы;

5) недалёка, блізка, побач.



Т2.

1) твар, аблічча, фізіяномія;

2) есці, сталавацца, гасцяваць;

3) адзінкавы, адзінокі, адзіны;

4) таямніца, таемнасць, сакрэт;

5) грэцкі, грэчаскі, грэчкавы.



Т3.

1) разумны, мудры, таленавіты;

2) дрэнны, кепскі, нікчэмны;

3) мароз, замаразкі, марозіць;

4) імгненне, момант, міг;

5) далеч, блакіт, прастора.



Т4.

1) карціна, палатно, абрус;

2) памятны, помны, незабыўны;

3) ільдзіна, крыга, ледаход.

4) збірацца, гуртавацца, групавацца.

5) гаворка, перагаворы, сход.



Т5.

1) цемра, цемрадзь, змрок, засень;

2) смерць, гібель, ад;

3) узнёсласць, пафас;

4) пісьменнік, аўтар, майстар слова.

5) раніца, досвітак, зарніца.



Т6.

1) мяжа, рубеж, граніца;

2) надвор’е, пагода, сухмень;

3) іней, шэрань, намаразь;

4) пасуда, патэльня, начынне;

5) слуп, абеліск, камень.



Т7.

1) надзея, спадзяванне, вера;

2) мяжа, рубеж, граніца;

3) яда, ежа, харч;

4) стома, хвароба, змора;

5) адвага, смеласць, мужнасць.



Т8.

1) даверлівы, прастадушны, наіўны;

2) выдаваць, друкаваць, пісаць;

3) ганарлівы, ганарысты, ганаровы;

4) хутка, стрымгалоў, разважліва;

5) дбаць, рупіцца, клапаціцца.



Т1.

1) лоб, чало, патыліца;

2) жывёла, скаціна, худоба;

3) жалоба, жальба, жаліцца;

4) стары, старадаўні, даўні;

5) дасягнуць, дамагчыся, дабіцца.



Т1.

1) гнілы, трухлявы, збуцвелы;

2) вонкавы, знешні,знадворны;

3) доказ, довад, аргумент;

4) напітак, адвар, кава;

5) даліна, лагчына, нізіна.



Т1.

1) мэбля, ложак, лава;

2) хлеб, дэсерт, правіянт;

3) чорны, чорнавалосы, чарнявы;

4) філосаф, мысліццель, мудрэц;

5) церабіць, малаціць, веяць.



Т1.

1) кідаць, шпурляць, перастаўляць;

2) адважны, бясстрашны, смелы;

3) вялікі, грандыёзны, урачысты;

4) атака, напад, наступленне;

5) нечуваны, неверагодны, непасрэдны.



Т1.

1) упарты, непаслухмяны, валявы;

2) будынак, будыніна, збудаванне;

3) бескарыслівы, бескарысны, незацікаўлены;

4) крыўдзіцца, абражацца, злавацца;

5) здацца, скарыцца, капітуляваць.



Т1.

1) вышыня, высачыня, высь;

2) цацка, забаўка, лялька;

3) зграбны, статны, стройны;

4) сваяк, родзіч, зямляк;

5) хутка, спешна, таропка.



Т1.

1) рука, ручны, ручнік;

2) багна, дрыгва, твань;

3) здарэнне, выпадак, падзея;

4) колішні, леташні, ранішні;

5) стакан, кубак, фужэр.



Т1.

1) разгалісты, разложысты, раскідзісты;

2) здаўна, спрадвеку, спрадвечна;

3) чужынец, прышэлец, чужаземец;

4) змыцца, змыліцца, уцячы;

5) смешны, забаўны, пацешны.



Т1.

1) племя, пляменнік, племянны;

2) паслухмяны, пакорлівы, падатны;

3) неспакойна, трывожна, тужліва;

4) дапамога, падтрымка, садзеянне;

5) папракаць, дакараць, упікаць.



Т1.

1) мабыць, мажліва, пэўна;

2) сёння, хутка, неўзабаве;

3) расліна, дрэва, куст;

4) бурна, бачна, неспакойна;

5) пярэсты, рабы, плямісты.



Т1.

1) радавацца, весяліць, цешыць;

2) хада, бег, перамяшчэнне;

3) важкі, грузны, цяжкі;

4) чараўнік, чарадзей, маг;

5) блін, аладка, корж.



Т1.

1) блеклы, збялелы, бяскроўны;

2) прыжыцца абвыкнуць, асвоіцца;

3) дагавор, пагадненне, кантракт;

4) шавяліцца, шалясцель, шастаць;

5) чыгунка, магістраль, шаша.




УЖЫВАННЕ ЧАСЦІЦЫ – НІ, НЕ. Устаўце часціцы не або ні

Т1.

  1. Напэўна, гэта і ёсць тое чароўнае людское шчасце, якому няма _ назвы, _ параўнання.

  2. Лісце дубоў яшчэ вісела, моцна _ абсыпалася і _ пажаўцела.

  3. Што _ кветка, што _ травінка, то свой гоман, свой нораў, сваё жыццё.

  4. Назаўтра мы прачнуліся _ свет _ зара.

  5. Колькі б _ слухаў паланезы Агінскага, яны застаюцца блізкімі і дарагімі сэрцу.

  6. Кім бы чалавек __ стаў, якую б спецыяльнасць __ выбраў, у ім жыве патрэба няспыннага духоўнага ўзбагачэння.

  7. З довадамі бацькі нельга было __ пагадзіцца.

  8. На хмарным небе сонца не паказвалася __ на хвіліну.

  9. Якія __ зацятыя ў сваёй велічы сосны-прыгажуні елкі, але і ім цікава, што побач знаходзіцца чалавек.

  10. _ з месца!

  11. Сярод чужых __ знойдзеш сваіх.

  12. _ звер, __ чалавек, __ птушка не парушылі зімняга спакою лесу.

  13. Бацька і дзед жылі ледзь _ да ста гадоў.

  14. Куды _ ступі – баравікі! Ды яшчэ якія!

  15. Той вечар ты не можаш __ помніць.

  16. Здароў’е не купіш _ за якія грошы.

  17. Я не забуду _ сяброў, _ той гасціннай сустрэчы.

  18. Вятры _ раз тут загалосяць.

  19. Васіль пра гэта _ здагадваўся.

  20. Я _ мог _ расказаць маці аб сваім знаёмстве з Марынай.

Т2.

  1. Нёман не ведаў адпачынку _ ўдзень, _ ўночы.

  2. _ хлебам адзіным жыве чалавек.

  3. _ так лёгка зрабіць, як сказаць.

  4. Што _ кажыце, а прыгажэйшага за наш горад няма.

  5. Хочаш _ хочаш, а прыбіраць пакой усё ж такі трэба.

  6. Дзед прачнуўся _ свет _ зара.

  7. Што _ кажыце, а мой бацька любіў сеяць збожжа.

  8. Надзеі _ пакідаюць людзей нават у горы.

  9. Старцу міля _ круг.

  10. Я не верыў _ ў лёс, _ ў багоў, толькі – у праўду і дружбу сяброў.

  11. Медальён, як _ шукалі, знайсці не маглі.

  12. Не затрымліваючыся больш ні на хвіліну, маці кінулася на другі канец вёскі.

  13. Дзе толькі _ блукаў я тады са сваімі сябрамі.

  14. Як бы _ працівіліся халады, а прырода сваё возьме.

  15. Сумныя думкі не пакідаюць _ на хвіліну.

  16. На сухой траве не было _ расінкі.

  17. Дзе гультай ходзіць, там ніва _ родзіць

  18. _ дрэўца ў полі, _ адзінокага кусціка.

  19. Вецер шалёнымі парывамі ледзьве _ збівае мяне з ног.

  20. Гаворка за сталом не ладзілася, як _ стараўся Раман ажывіць яе.







Т3.

  1. _ дзед Талаш, _ Мартын Рыль не дагаварылі сваіх думак да канца.

  2. Лабановіч стараўся заснуць, але яму штосьці _ спалася.

  3. _ гуку ў адказ.

  4. У нядзелю я прачнуўся _ свет _ зара.

  5. Няма над возерам _ ластавак, _ чаек.

  6. Як _ быў рады Трухановіч, што скончылася гутарка, усё ж не ўтрымаўся, каб не адказаць на пытанні.

  7. Дрэвы _ ўмеюць працівіцца людзям.

  8. Ніхто так дзецям _ спагадае , як родная маці.

  9. Усё часцей дзяцінства сніцца, дзе б у дарозе я _ быў.

  10. Як _ дзіўна, за дзвярыма прашалясцелі крокі.

  11. Людскія ўчынкі _ бываюць марнымі.

  12. Вочы ў Ясюкевіча не ўмелі хлусіць. Як бы ён _ сваволіў, яны былі простыя і сумленныя, гэтыя вочы.

  13. Дзед не глядзеў _ на ўнука, _ на Халімона Кірдуна, што стаяў ля сценкі.

  14. Дзе б _ будаваліся судны, як бы _ назваліся, а падзяляліся на два класы – хадавыя і сплаўныя.

  15. Хіба ж _ мілы час такі на схіле лецейка пад восень!

  16. _ слёз, _ тугі, _ жаданняў няма – ноч у казках мяне закалыша.

  17. Пятра _ стамлялі частыя службовыя камандзіроўкі па Беларусі і за яе межы.

  18. Што б _ рабілася ў жыцці Мар’яна да ўсяго добрага і сур’ёзнага прыходзілася ісці праз хваробы і страты.

  19. Сонца не паказвалася _ на хвіліну.

  20. Што б _ здарылася, якая б _ ўзнікла сітуацыя, першы знаходзіў выйсце Віктар Іванавіч.

Т4.

  1. Жыццё ніколі _ было вельмі літасцівым да Рамана.

  2. Нельга даць у крыўду нічога жывога: _ чалавека, _ ластаўкі, _ вішнёвага дрэва.

  3. Дарога зрабілася _ праехаць _ прайсці.

  4. Гэтую песню _ раз чуў у дзяцінстве ад маці і старэйшай сястры.

  5. Малюнкі бацькоўскай зямлі! Нічым вас з памяці _ сцерці!

  6. Лемяшэвіч быў упэўнены: у такі ранні час на беразе _ адной жывой душы няма.

  7. Фізічна ён адчуваў сябе здаровым, але была нейкая душэўная дэпрэсія: не хацелася _ падымацца з ложка, _ есці, _ гаварыць з суседзямі, _ нават думаць.

  8. Пакацілася рэха па ўзгорках лясных, а назад да мяне _ вярнулася.

  9. Няма _ кавалачка вольнай ад снегу зямлі.

  10. Кім бы вы _ працавалі, усюды, на любой рабоце шукайце новае, адкрывайце, тварыце.

  11. Баяцца зварухнуцца дрэвы, каб хаця _ пушыначкі, _ сняжыначкі не атрэсці са сваіх галін.

  12. Яшчэ _ раз давядзецца затрымацца, бо закончыць работу трэба своечасова.

  13. Амаль нідзе ў Еўропе _ знаходзілі столькі скарбаў, колькі ў Беларусі.

  14. Куды _ зірнеш – усё заплецена павуціннем.

  15. Некалі не было _ тэлевізара, _ радыё, _ тэлефона.

  16. Сэрца ледзь _ вырвалася з грудзей.

  17. Я ніколі _ ўмеў лавіраваць, і заўсёды ішоў напралом.

  18. Дзе б ты _ быў, вабяць да сябе крыніцы твайго маленства.

  19. Ніхто яшчэ _ казаў, што Загорскія _ паважаюць продкаў.

  20. Лета не шкадавала _ суніц, _ чарніц, _ вішань, _ яблыкаў.


ПРАВАПІС ЧАСЦІЦ НЕ(НЯ) РАЗАМ АБО АСОБНА. Запішыце разам або асобна з не:

Т1.

  1. не)каторыя заданні;

  2. новы (не)вад;

  3. дрэвы (не)пасаджаны;

  4. (не)сябар, а знаёмы;

  5. (не)разумеючы тэксту;

  6. весці сябе (не)спакойна;

  7. (не)сказанае мною;

  8. даўно (не)дачуваць;

  9. (не)раней за цябе;

  10. (не)уладкаванае жыццё.

Т2.

  1. яшчэ (не)пазнанае шчасце;

  2. (не)звычайная кніга;

  3. (не)гаворачы нікому;

  4. разносіць (не)быліцы;

  5. (не)зачыняць дзвярэй;

  6. (не)надрукаваны нарыс;

  7. вельмі (не)надзейна;

  8. (не)парушная цішыня;

  9. кніга (не)прачытана;

  10. (не)застаць дома.

Т3.

  1. (не)пакоіць чалавека;

  2. (не)урадлівы год;

  3. (не)перакладзеная мною паэма;

  4. (не)даацэньваць яго;

  5. (не)парушнасць традыцый;

  6. трымацца (не)залежна;

  7. вячэра (не)згатавана;

  8. (не)пасаджаны намі дубок;

  9. сачыненне (не)дачыталі;

  10. (не)куды паехаць.

Т4.

  1. (не)каторыя вучні;

  2. чалавечая (не)удзячнасць;

  3. (не)высока, а нізка;

  4. рамонт (не)закончаны;

  5. (не)гледзячы пад ногі;

  6. развітацца (не)надоўга;

  7. яшчэ (не)сказаныя словы;

  8. (не)горшы за вас;

  9. (не)дасолены суп;

  10. (не)зразумелае заданне.




Т5.

  1. (не)заўважыўшы памылкі;

  2. (не)прачытаная вучнем кніга;

  3. блакітная (не)забудка;

  4. (не)сабрацца своечасова;

  5. ніва (не)засеяна;

  6. выпраўлены (не)дахоп;

  7. (не)чакаючы цябе;

  8. (не)вясёлы настрой;

  9. (не)хта з нас;

  10. нікім (не)кранутыя залежы.

Т6.

  1. (не)чуваць замовы;

  2. (не)як нязвыкла;

  3. (не)больш за кіламетр;

  4. (не)чуваны поспех;

  5. (не)прыбраны пакой;

  6. (не)шта бачыць;

  7. (не)зашклёная рама;

  8. (не)з’явіцца своечасова;

  9. вядомая (не)дарэчнасць;

  10. дровы (не)прывезены.




Т7.

  1. яму (не)здаровіцца;

  2. (не)вясёлы настрой;

  3. (не)зжатае камбайнам жыта;

  4. (не)праўда, а хлусня;

  5. атрымалася (не) па-нашаму;

  6. вядомая (не)быліца;

  7. (не)дапрацаваны даклад;

  8. (не) густы ельнік;

  9. (не)закончаная, а пачатая праца;

  10. (не)звяртаючы ўвагі;




Т8.

    1. сукенка (не)да твару;

    2. (не)вырашальная праблема;

    3. (не)здадзеная своечасова работа;

    4. (не)хта іншы;

    5. (не)прачытаная вучнем кніга;

    6. (не)дачакаўшыся адказу;

    7. горад (не)далёка, а блізка;

    8. (не)прасіў перакладаць;

    9. (не)дасыпаны мяшок;

    10. (не)дапісаны паэтам верш;







Т9.

  1. (не)абсяжныя далі;

  2. сёння (не)варта сумаваць;

  3. (не)вельмі здзіўлены;

  4. (не)скошаная, а зжатая трава;

  5. (не)думаў пра ўчарашняе;

  6. (не)абдымны прастор;

  7. (не)шматлікі тыраж;

  8. (не)прыехалі ў горад;

  9. восеньская (не)пагадзь;

  10. (не)шкада сіл;

Т10

  1. (не)сустрэўшыся ні разу;

  2. (не)па-твойму зроблена;

  3. (не)дапісанае сачыненне;

  4. рабіў (не)хаця;

  5. (не)абсяжныя далі;

  6. гаварыў (не)спяшаючыся;

  7. (не)прыехаў на вяселле;

  8. (не)высокі дом;

  9. пайшла (не)дагаварыўшы;

  10. (не)шта вельмі рана;




Т1.

  1. сёння (не)варта сумаваць;

  2. (не)вельмі здзіўлены;

  3. (не)скошаная, а зжатая трава;

  4. (не)думаў пра ўчарашняе;

  5. (не)абдымны прастор;

  6. (не)шматлікі тыраж;

  7. (не)прыехалі ў горад;

  8. восеньская (не)пагадзь;

  9. (не)шкада сіл;

  10. тэхналогія (не)ўдасканалена;

Т2.

  1. мэта (не)дасягнута;

  2. (не)ўмольны час;

  3. (не)прымушаць нікога;

  4. (не)пакрыўджаны чалавек;

  5. (не)сказаць ні слова;

  6. (не)лепшы за вас;

  7. (не)даступная вяршыня;

  8. (не)прыкаянасць;

  9. (не)высечаная дзялянка;

  10. (не)ведаць правіл;




Т3.

  1. чалавеку (не)здаровіцца;

  2. (не)дачакаўшыся цябе;

  3. (не)надрукаваны артыкул;

  4. (не)карыстацца часопісам;

  5. (не)абходная кніга;

  6. Агульнае (не)дамаганне;

  7. (не)старэйшы за брата;

  8. тканіна (не)раскроена;

  9. (не)калі скажу;

  10. вядомая (не)дарэчнасць.

Т4.

    1. коні (не)кормлены;

    2. (не)заўважанае раніцай;

    3. (не)лянуючыся працаваць;

    4. (не)вялікі, але прыгожы;

    5. выключна (не)абдуманы ўчынак;

    6. (не)спадзеючыся на ўдачу;

    7. гаспадарка (не)дагледжана;

    8. (не)адпраўлены ліст дадому;

    9. (не)ціха, а гучна;

    10. (не)дасканалае выкананне

Т5.

  1. кола (не)круціцца;

  2. (не)адкладная задача;

  3. хата (не)прыбрана;

  4. малы (не)дарэка;

  5. (не)зважаючы на страх;

  6. (не)выкапаная бульба;

  7. (не)гарачая, а толькі цёплая;

  8. (не)працяглы тэрмін;

  9. (не)супраць адпачынку;

  10. (не)дамалочанае жыта;




Т6.

  1. балбатун (не)гаспадар;

  2. тэма (не)раскрыта;

  3. ніколі (не)сустракацца;

  4. (не)абходны дакумент;

  5. (не)дарагі гарнітур;

  6. яшчэ (не)разгорнутыя крылы;

  7. (не)вялікі, але ўтульны;

  8. (не)кранаючыся з месца;

  9. (не)прыгнуты гадамі стан;

  10. выпраўляць (не)паладкі.


: bel
bel -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 8 клас
bel -> Belarusian historical review
bel -> Беларускі гістарычны агляд
bel -> У гасцях у вечнасці Мора Герадота
bel -> Казакова Ірына Валер'еўна Доктар філалагічных навук Беларускі фальклор Курс лекцый
bel -> Век Вадаліва (Аповесць)
bel -> Сярэдняя школа №4 г. Ваўкавыска
bel -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 6 клас
bel -> 1. Тэарэтычны матэрыял Практычныя заданні
bel -> Жанчына як “іншае” ў дыскурсе беларускай дэмакратыі


1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка