Падрыхтавала і правяла Наталля Ільініч



Дата канвертавання14.07.2016
Памер41.65 Kb.
Талькаўская школа

Каляды


ў Тальцы

падрыхтавала і правяла

Наталля Ільініч

2007 год

Каляды ў Тальцы

Падрыхтоўка да свята.

1.Трэба вырабіць Калядную Зорку, маскі калядных персанажаў : Казы, Мядзведзя, Кабылы, Цыгана і іншых.

2.Развучыць калядныя песні.

3.Распрацаваць сцэнар свята, размеркаваць ролі і развучыць іх.

4. Развучыць ці паўтарыць гульні: “Баяры”,”Цяцерка”, “Явар”, танцы:”Юрачка”,”Падыспань”,”Кракавяк”і іншых.

Дзеючыя асобы:

Пачынальнік Цыганкі

Каза Спеўны гурт

Павадыр казы Звезданоша з каляднаю зоркаю

Мядзведзь

Павадыр Мядзведзя

Цыган

Кабыла


Калядаванне

Ідучы па вуліцы, калядоўшчыкі спяваюць “На двары чорна хмара ўецца”, “Ой дзе ж мы ходзім”, а зайшоўшы на двор, “Добры вечар таму, хто ў гэтым даму”.

Калі нехта з гаспадароў выходзіць на ганак, уперад выходзіць Пачынальнік.


Пачынальнік: Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!

А ці рады вы нам?



Гаспадар: Рады, рады!

Пачынальнік: То і вы нам да парады!

Дазволіш , гаспадар, Каляду заспяваці ці так Калядзе даці?



Гаспадар: Хачу, каб заспявалі!

Звезданоша: А ўчора з вячора засвяціла зора

А Божая Маці сына нарадзіла

Мы прыйшлі, каб павіншаваць вас з Божым Нараджэннем.

Спяваюць кант “Неба і зямля”

Павадыр Казы : Мы не самі ідзём,

Казу з сабой вядзём.

Ідзём з далёкага краю,

З-пад самага раю.

Ну-ка, козачка, паскачы,

Гаспадарам на новае лета,

На добры ураджай!
Гучыць песня “Го-го-го, каза”. Каза скача, потым валіцца на падлогу і прыкідваецца мёртвай.
Павадыр Казы: Стамілася наша козачка з далёкай дарогі, упала, прапала. Трэба даць ёй на кожны ражок піражок, а на хвасток сала шматок.
Гаспадар ідзе за пачастункам калядоўшчыкам, а яны спяваюць песню
“На нова лета радзі, Божа, жыта”

Гаспадар прыходзіць з пачастункам.


Павадыр казы:

Устань, козанька, расхадзіся, нашаму гаспадару нізка пакланіся.

Пакланіся ўсім: і старым, і маладым,

Закладай свае рогі, падбірай свае ногі.

З гэтай хаты выхадзі, бяду-гора вынасі.
Каза падымаецца і кланяецца.
Павадыр Мядзведзя: Мы не самі ідзём,

Мядзведзя з сабой вядзём.

Мядзьведзь у нас вучоны,

Кіем ахрышчоны.

Вучыўся ў Смаргонскай Акадэміі

Ведае многія навукі,

Паказвае цікавыя штукі.

-Ну, Мішка, пакажы, як сын гаспадароў у школу збіраецца.

-А як сусед з працы вяртаецца?

-Як гаспадынька мужа сустракае?

-Як гаспадыня да калядаў рыхтуецца?

-Што гаспадыня робіць, калі гаспадар з хаты сыходзіць?

-Як гаспадар дровы коле?

-А як сусед да гаспадыні заляцаецца?


Мішка ўсё паказвае жэстамі.
Павадыр Мядзведзя: Ну, малайчына Мішка, гаспадарам пакланіся.
Мядзведзь кланяецца .
Пачынальнік: Мы ведаем, што ў нашага гаспадара сынок –разумнік ёсць.

Зараз мы праспяваем для яго песню.


Спяваюць песню “Бегла старожа з чыстага поля”.
Пачынальнік: Ведаем мы, што ў пана гаспадара дачушка ёсць,

А прыгажунька , нібы каліна красная.

Выйдзі, павярніся, нам, калядоўшчыкам, пакланіся.
Выходзіць дачка. Калядоўшчыкі спяваюць песню “Ой чыя то дачка”.
Пачынальнік: Табе, прыгажунечка, песня спета.

Песня спета ды насупраць лета,

Каб вялікая расла , ды замуж пайшла,

Бацьку з маткай вяселлем страсла .


Выходзіць Цыган з Кабылаю.
Цыган: Я таксама не адзін хаджу,

Кабылу з сабой ваджу.

Кабыла мая зусім маладая,

Аж тры зубы ў роце мае,

Як пачуе ў хаце сала,

Пачынае іржаць, як дурная.



Цыган: Ну, ці ёсць у гэтай хаце сала?
Кабыла іржэ.
Цыган : Гаспадар, купі маю кабылу.

Гаспадар: А што яна рабіць умее?

Цыган: Ой, ды яна ўсё робіць.

Можа ваду піць,

Можа са мною ў госці хадзіць,

Можа сена есці,

Можа са мною песні пеці.
Калядоўшчыкі спяваюць “Юрачку”. Цыган з Кабылаю танчаць.
Гаспадар: Добра, купляю тваю Кабылу.

Цыган: Ну вось, Манечка, прадаў я цябе.
Кабыла б’е Цыгана. Цыган уцякае ад Кабылы:

Ой, ня біся, не прадам я цябе.



Цыганкі прапануюць гаспадарам паваражыць па руцэ ці на картах,прадказваюць ім шчаслівыя падзеі ў гэтым годзе.



Калядоўшчыкі прамаўляюць пажаданні гаспадарам:

Як рыжык баровы.

Майце торбу грошай,

Жывіце ў раскошы,

Збожжа поўны клеці,

Павагу ў свеце,

Усяго даволі,

А бяды- ніколі!

А ці добра мы табе ,пан гаспадар, зрабілі?

Мы жа ж твае нівачкі ўсе пазалацілі!


  • Судзі, Божа, гэтыя святы праважаці

Ды і новых дачакаці!

  • А Каляда паехала далей

Ніводнага двара не мінаючы,

Са святам усіх вітаючы.



Калядоўшчыкі выходзяць з хаты, пры гэтым спяваюць песню:

Ой, дзе ж мы ходзім, дзе пахаджуем”.






: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка