Пагадненне мэраў



Дата канвертавання18.05.2016
Памер53.31 Kb.


group 52ІНФАРМАЦЫЯ АБ ПРАЕКЦЕ
“Пагадненне мэраў” з'яўляецца асноўнай ініцыятывай Еўрапейскага Саюза, якая аб'ядноўвае мясцовыя і рэгіянальныя ўлады ў дачыненні да агульнага дабраахвотнага абавязацельства зялёнага эканамічнага росту і паляпшэння якасці жыцця.

Мясцовыя органы ўлады, якія падпісалі Пагадненне, дабраахвотна абавязуюцца ажыццяўляць дзеянні ў галіне энергаэфектыўнасці і аднаўляльных крыніц энергіі з мэтай скарачэння выкідаў CO2 не менш, чым на 20% да 2020 года.



ПАГАДНЕННЕ МЭРАЎ-УСХОД

"Падтрымліваючы ўдзел Усходняга партнёрства і гарадоў Цэнтральнай Азіі ў Пагадненні мэраў"

Асноўныя факты

Агульныя мэты:

Мэта праекта - падтрымка мясцовых органаў улады ў краінах Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі, каб зменшыцьіх залежнасць ад выкапнёвых відаў паліва, палепшыць бяспеку энергарэсурсаў, а таксама дазволіць ім уносіць больш актыўны ўклад у змякчэнне наступстваў змены клімату.

Канкрэтныя мэты:

Мэта праекта - - стымуляванне зацікаўленасці мясцовых органаў улады для падпісання “Пагаднення мэраў”, і іх падтрымка ў падрыхтоўцы і ажыццяўленні Плана ўстойлівага энергетычнага развіцця (SEAP). Асноўная мэта накіравана на паляпшэнне якасці жыцця, дзякуючы значнаму скарачэнню выкідаў CO2, прынятым муніцыпалітэтамі ў сувязі з павялічэннем выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі і мер па павышэнню энергаэфектыўнасці.

Краіны-атрымальнікі:

Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Таджыкістан, Туркменістан, Украіна і Узбекістан.

Асноўныя мэтавыя групы:

• Мясцовыя органы ўлады (якія падпісалі і якія плануюць падпісаць Пагадненне)

• Нацыянальныя / суб-нацыянальныя органы ўлады (у якасці патэнцыйных каардынатараў Пагаднення)

• Сеткі мясцовых органаў улады (якія падпісалі і якія плануюць падпісаць Пагадненне)

• Донары і фінансавыя суб’екты

• Іншыя зацікаўленыя бакі (няўрадавыя арганізацыі, энергетычныя агенцтва , прыватны сектар, навуковыя колы і г.д.)

• Грамадзяне



Дзяржаўны заказчык:

Еўрапейская Камісія, Генеральны дырэктарат па развіцці і супрацоўніцтве ”EuropeAid “

Падрадчык і кіраўнік сіндыката:

Energy Cities - Еўрапейская асацыяцыя мясцовых органаў улады, вынаходзячых сваю энергію будучага

www.energy-cities.eu

Члены сіндыката:

Еўрапейская асацыяцыя мясцовых органаў улады “Climate Alliance”

www.climatealliance.org

Асацыяцыя " Energy Efficient Cities of Ukraine "



www.enefcities.org.ua / en

Агенцтва NL



www.agentschapnl.nl / en

Рэгіянальны экалагічны цэнтр Цэнтральнай Азіі (CAREC)



www.carecnet.org

Перыяд рэалізацыі:

верасень 2011 г. - чэрвень 2015 г.



Кароткае апісанне “Пагаднення мэраў”


Мэта дзейнасці праекта складаецца з чатырох асноўных місій:

1. Прамоцыя – “Пагадненне мэраў” павінна стаць шырока-вядомай ініцыятывай ва ўсіх краінах-атрымальніках, з удзелам вялікай колькасці бакоў, якія падпісалі Пагадненне;

2. Правядзенне трэнінгаў і ўмацаванне патэнцыялу - Офіс “Пагаднення мэраў-Усход” (COMO) забяспечвае навучанне і ўмацаванне патэнцыялу ў мэтах садзейнічання мясцовым органам улады па выкананню іх афіцыйных абавязкаў і падтрымкі каардынатараў Пагаднення для забеспячэння высокай якасці паслуг для мэтавых груп;

3. Служба падтрымкі - прадастаўленне інфармацыі ўсім зацікаўленым бакам па ўдзелу або падтрымцы Пагаднення (гарадскiм, рэгіянальным органам улады, асацыяцыям і г.д.), з дня ў дзень аказваць дапамогу тым, хто падпісаў Пагадненне, у падрыхтоўцы і ажыццяўленні іх Планаў дзеяння і падтрымкі развіцця эфектыўных схем супрацоўніцтва з тэрытарыяльнымі каардынатарамі;

4. Сувязь з донарамі - стварэнне шырокай кааліцыі для падтрымкі выканання абавязкаў з боку тых, хто падпісаў Пагадненне, у прыватнасці, з пункту гледжання фінансавання інвестыцый SEAP.Пасрэдніцкія мерапрыемствы з удзелам атрымальнікаў, мясцовых і рэгіянальных устаноў, донараў і адпаведных дэлегацый ЕС і іншых зацікаўленых бакоў.Выпрацоўка рэкамендацый для вызначэння эканамічна абгрунтаваных праектаў.

Цесная каардынацыя з Офісам Пагаднення мэраў у Брусэлі і Аб’яднаным Даследчым Цэнтрам (JRC) будзе забяспечвацца пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата па развіцці і супрацоўніцтве “EuropeAid”.


Чаканыя вынікі


Па заканчэнні праекта мы чакаем,што:

  •  ”Пагадненне мэраў” стане шырока-вядомай ініцыятывай у рэгіёне, са значнай колькасцю асоб, якія яго падпісалі, разам з павышэннем узроўню інфармаванасці грамадскасці па змяненні клімату і пытаннях, звязаных з устойлівымі крыніцамі энергіі;

  • Асобы, якія падпісалі Пагадненне, ведаюць свае абавязкі і здольныя іх рэалізаваць, умацоўваючы неабходны патэнцыял і ажыццяўляючы стратэгіі ўстойлівых крыніц энергіі, як заяўлена ў іх Планах устойлівага энергетычнага развіцця і правілах разліку выкідаў;

  • Умацаванне патэнцыялу муніцыпалітэтаў і Планаў устойлівага энергетычнага развіцця значна аблегчыць доступ да крыніц фінансавання, такім як мясцовыя фінансавыя інструменты, міжнародныя фінансавыя ўстановы (IFIs) і іншым міжнародным інструментам, напрыклад, Інвестыцыйнага фонда суседства (NIF) і Інвестыцыйнага фонда Цэнтральнай Азіі (IFCA );

  • Пры мабілізацыі донараў і заахвочванні інвестыцый, мерапрыемствы, уключаныя у іх Планы развіцця, з'яўляюцца эканамічна абгрунтаванымі і знаходзяць дастатковую фінансавую падтрымку;

  • Па выніках мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў адпаведнасці з Пагадненнем, будуць збірацца і публікавацца статыстычныя дадзеныя (колькасць грамадзян ахопленых гарадоў, аб'ём скарачэння выкідаў CO2, спажыванне энергіі / вытворчасці, ключавыя дадзеныя з Плана развіцця , і г.д.);

  • Суб’екты і ўстановы, якія аказваюць падтрымку “Пагадненню мэраў”, будуць важнымі партнёрамі ў рэалізацыі мер;

  • Павялічэнне сацыяльнага і эканамічнага дабрабыту грамадзян (звязанага з якасцю жыцця ў сувязі са стварэннем працоўных месцаў, развіццём бізнесу і інавацыямі, паляпшэннем грамадскіх паслуг і інфраструктуры, аздараўленнем навакольнага асяроддзя, сацыяльнага жылля, доступу да чыстых крыніц энергіі і г.д.);

  • Даступнасць энергетычных паслуг і павелічэнне доступу да іх (зніжэнне паліўнай беднасці)


[Texte]


: IMG -> doc
IMG -> Пасхальнае паломніцтва брацтва праваслаўнай моладзі ў польшчы грабарка 12 14 траўня 2006 г
IMG -> Цэнтр "Экумена" Цэнтр біблійных штудыяў і багаслоўя
IMG -> «Морско Око» кк Елените
IMG -> 63. 3(4Беи-4Гро) Г864 Гродна
IMG -> 63. 4(4Беи) з-143 Загорульский, Эдуард Михайлович
IMG -> Уступныя абрады
IMG -> Дарагія суайчыннікі!
IMG -> 84(4Беи) Б43 Беларуская літаратурная спадчына
IMG -> Уа “Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава” Факультэт беларускай філалогіі І культуры Кафедра беларускай літаратуры
doc -> [дата] вырашыў даць [Мне / законнаму прадстаўніку: мэру, старшыні і г д.]




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка