Пагадненне паміж Міністэрствам транспарту І камунікацый Рэспублікі Беларусь І Федэральным Міністэрствам па справах навукі, транспарту І мастацтваў Аўстрыйскай Рэспублікі аб міжнародных грузавых перавозках



Дата канвертавання02.07.2016
Памер100.29 Kb.
ПАГАДНЕННЕ

паміж Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і Федэральным Міністэрствам па справах навукі, транспарту і мастацтваў Аўстрыйскай Рэспублікі аб міжнародных грузавых перавозках


Прэамбула


Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і Федэральнае Міністэрства па справах навукі, транспарту і мастацтваў Аўстрыйскай Рэспублікі, якія далей называюцца "Дагаворныя Бакі",

імкнучыся задаволіць запыты знешняга гандлю паміж абедзвюма дзяржавамі,

імкнучыся на падставе апошніх дасягненняў навукі і тэхнікі ўдасканальваць грузавыя перавозкі паміж абедзвюма дзяржавамі, асабліва ў адносінах да паляпшэння экалагічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь i Аўстрыйскай Рэспубліцы за кошт паніжэння ўзроўню шуму і шкодных выкідаў ад аўтатранспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца,

імкнучыся спрыяць яшчэ больш шырокаму ўвядзенню камбініраваных грузавых перавозак і больш хуткаму пераводу перавозак вызначаных, у прыватнасці, небяспечных грузаў, з аўтамабільнага на чыгуначны транспарт,

пагадзіліся:
ЧАСТКА 1: ГАЛІНА ПРЫМЯНЕННЯ

Артыкул 1

1. Гэта Пагадненне прымяняецца ў міжнародных грузавых зносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Аўстрыйскай Рэспублікай (двухбаковых, транзітных і ў/з трэціх дзяржаў).

2. Пагадненне датычыць у частцы віду транспартных сродкаў і відаў перавозак па міжнародных маршрутах:


  • камбініраванай перавозкі (пункт 1 Артыкула 2);

  • перавозкі грузавымі аўтамабілямі, вызначэнне якіх прыводзіцца ў пункце 2 Артыкула 2);

  • прафесіянальнай перавозкі, уключаючы парожні прабег грузавых аўтамабіляў;

  • перавозкі грузаў транспартнымі сродкамі прадпрыемстваў, уключаючы парожні прабег.

3. Спагнанне падаткаў у галіне транспарту з'яўляецца прэрагатывай нацыянальнага заканадаўства адпаведнай дзяржавы Дагаворнага Боку і не закранаецца гэтым Пагадненнем.

ЧАСТКА 2: ВЫЗНАЧЭННЕ ТЭРМІНАЎ I РАЗМЕЖАВАННІ


Артыкул 2

У межах гэтага Пагаднення дзейнічаюць наступныя вызначэнні:

1. Камбініраваныя зносіны грузавая перавозка

а) ад адпраўшчыка да бліжэйшага тэхнічна прыгоднага тэрміналу з выкарыстаннем грузавых аўтатранспартных сродкаў, калі яна выконваецца па найбольш кароткаму агульнапрынятаму, эканамічна мэтазгоднаму маршруту, а перавалачная станцыя (тэрмінал) размешчана на тэрыторыі адной з абедзвюх дзяржаў (папярэдняя перавозка);

б) ад перавалачнай станцыі да станцыі выгрузкі па чыгунцы з выкарыстаннем грузавога рухомага аўтатранспартнага сродку, іншага грузавога транспартнага сродку згодна з пунктам 2 або спалучэння гэтых сродкаў (камбініраваныя перавозкі) або ў кантэйнеры даўжынёй не менш 6 м (кантэйнерныя перавозкі) пры ўмове перасячэння дзяржаўнай граніцы адной з дзяржаў Дагаворных Бакоў або дзяржаў абодвух Дагаворных Бакоў;

в) ад бліжэйшага тэхнічна прыгоднага тэрміналу да атрымальніка з выкарыстаннем грузавых аўтатранспартных сродкаў, калі яна выконваецца па найбольш кароткаму, агульнапрынятаму, эканамічна мэтазгоднаму маршруту, які адпавядае правілам руху транспарту, а станцыя выгрузкі (тэрмінал) знаходзіцца на тэрыторыі адной з абедзвюх дзяржаў (завяршаючыя перавозкі).

2. Грузавы аўтатранспартны сродак - любы аўтатранспартны сродак, прызначаны для перавозкі грузаў, уключаючы аўтапоезд з седлавым прыстасаваннем, аўтамабіль з седлавым прыстасаваннем, аўтапоезд, прычэпы, поўпрычэпы.

3. Прафесіянальная перавозка грузаў - перавозка грузаў грузавымі аўтатранспартнымі сродкамі, якая ажыццяўляецца індывідуальна, рэгулярна, з мэтай атрымання выручкі або іншай эканамічнай выгады.

4. Перавозка грузаў транспартнымі сродкамі прадпрыемстваў - перавозка грузаў грузавымі аўтатранспартнымі сродкамі пры захоўванні наступных умоў:

а) грузы, якія перавозяцца, павінны з'яўляцца ўласнасцю прадпрыемства або быць ім прададзенымі, купленымі, зданымі ў арэнду, арандаванымі, вытворанымі, дабытымі, апрацаванымі або дапрацаванымі;

б) перавозка павінна служыць для дастаўкі грузаў на прадпрыемства, з прадпрыемства, для перамяшчэння гэтых грузаў у межах або ў асабістых патрэбах за межамі прадпрыемства;

в) аўтатранспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца для перавозак, павінны кіравацца асабістым персаналам прадпрыемства;

г) аўтратранспартныя сродкі для перавозкі грузаў павінны належаць прадпрыемству, быць куплены прадпрыемствам у растэрміноўку або быць арандаваны iм;

д) перавозка павінна насіць толькі дапаможны характар у межах агульнай дзейнасці прадпрыемства.

5. Кабатаж - прыём грузаў на тэрыторыі другой дзяржавы з мэтай перавозкі ў межах тэрыторыi гэтай дзяржавы.

ЧАСТКА 3: ПЕРАВОЗКА ГРУЗАЎ АЎТАМАБІЛЬНЫМ ТРАНСПАРТАМ Артыкул 3

Перавозкі, якія патрабуюць дазволу


1. Указаныя ў Артыкуле 1 віды перавозак, што датычаць аўтамабільнага транспарту, патрабуюць дазволу ад кампетэнтных органаў дзяржавы, на тэрыторыі якой ажыццяўляецца аўтатранспартная перавозка.

2. Дазволы могуць выдавацца разавыя або на вызначаны тэрмін у рамках узгодненага кантынгенту згодна з Артыкулам 8, менавіта:

а) універсальныя дазволы;

б) спецыяльныя дазволы (напрыклад, мясцовага характару, па відах грузаў, на вызначаныя аўтатранспартныя сродкі або па віду перавозкі).


Артыкул 4

Перавозкі, якія не патрабуюць дазволу


1. Дазволы не патрабуюцца:

а) на нерэгулярную перавозку грузаў у/з аэрапортаў пры змяненні маршрутаў авіяперавозак;

б) на перавозку багажу ў прычэпах да пасажырскіх аўтатранспартных сродкаў, а таксама на перавозку багажу аўтамабілямі любога тыпу у/з аэрапортаў;

в) на перавозку пошты;

г) на перавозку пашкоджаных аўтатранспартных сродкаў або аўтатранспартных сродкаў, якія патрабуюць рамонту;

д) на перавозку тушаў жывёл для iх утылізацыі;

е) на перавозку пчол і малькоў рыб;

ж) на перавозку цел або праху памёршых;

з) на перавозку грузаў грузавымі аўтатранспартнымі сродкамі, агульная дапушчальная вага якіх, уключаючы агульную вагу прычэпаў, не перавышае 6 тон, або іх дапушчальная грузапад'ёмнасць, уключаючы грузапад'ёмнасць прычэпаў, не перавышае 3,5 тоны;

і) на перавозку медыцынскіх грузаў для аказання дапамогі ў экстрэных выпадках (у прыватнасці, пры стыхійных бедствах);

к) на перавозку тавараў, якія шмат каштуюць (напрыклад, каштоўных металаў) у спецыяльных аўтатранспартных сродках, якія суправаджаюцца паліцыяй або іншымі службамі бяспекі;

л) на перавозку запасных частак для марскіх караблёў або самалётаў;

м) на парожні прабег аўтатранспартнага сродку, што задзейнічаны ў грузавых зносінах, які прызначаны для замены пашкоджанага грузавога аўтатранспартнага сродку, дапушчанага на тэрыторыю другой дзяржавы, а таксама на працяг перавозкі з выкарыстаннем цягача на падставе дазволу, што выданы на аўтатранспартны сродак, які выйшаў са строю;

н) на перавозку прадметаў і твораў мастацтва і экспанатаў для выстаў і кірмашоў;

о) на нерэгулярную перавозку грузаў выключна дзеля рэкламных або вучэбных мэтаў;

п) на перавозку абсталявання, рэквізіту і жывёл для тэатральных, музыкальных, кіна-, спартыўных i цыркавых прадстаўленняў, выстаў або штогодных кірмашоў, а таксама для радыёвяшчання, кіна- або тэлевізійных здымкаў у пункт прызначэння і назад;

р) на перавозку ў асобных выпадках недзялімых грузаў, паколькі яна выконваецца грузавымі аўтатранспартнымі сродкамі, на якія ў адпаведнасці з нацыянальнымі правіламі, якія дзейнічаюць, кампетэнтным органам выданы ў выглядзе выключэння дазвол у адносінах да гранічна дапушчальных агульных габарытаў або гранічна дапушчальнай агульнай вагi для данай паездкі.

2. Дагаворныя Бакі ў рамках Змешанай Камісіі (Артыкул 11) могуць прыйсці да згоды аб тым, што перавозкі вызначаных грузаў або ўсіх грузаў на вызначаных участках не патрабуюць дазволу.

3. Перавозчык павінен пацвердзіць, што вызвалены ад дазволу парожні прабег выконваецца ў сувязі з перавозкай згодна з пунктамі 1 і 2. Пацверджаннем наяўнасці парожняга прабегу ў сувязі з свабоднымі ад дазволу перавозкамі згодна з пунктамі 1 і 2 павінна быць прад'яўленне транспартнай накладной або прад'яўленне і зварот пасля перавозкі кантынгентнага дазволу.

Артыкул 5

Змест дазволу


1. На кожны грузавы аўтатранспартны сродак павінен быць выданы дазвол, акрамя выпадкаў, прадугледжаных Артыкулам 4.

2. Дазвол павінен утрымліваць наступныя даныя:

а) назву і паштовы адрас перавозчыка;

б) нумарны знак транспартнага сродку;

в) максімальную грузапад'ёмнасць і дапушчальную агульную вагу транспартнага сродку;

г) від перавозкі (прафесіянальная перавозка, перавозка грузаў транспартнымі сродкамі прадпрыемства, парожні прабег);

д) асаблівыя нормы і ўмовы эксплуатацыі (пры неабходнасці);

е) тэрмін дзеяння.

3. Дазвол з'ўляецца сапраўдным толькі для таго перавозчыка, на імя якога ён выданы, і не падлягае перадачы і ншай асобе.

4. Дазволы перадаюцца кампетэнтным органам адной з дзяржаў кампетэнтнаму органу другой адпаведнай дзяржавы, які выдае дазволы ў запоўненым выглядзе (за выключэннем даных, прыведзеных у падпунтках б), в), г) пункта 2) перавозчыкам, што хадайнiчаюць. Даныя згодна з падпунктамі б), в) і г) пункту 2 запаўняюцца самім перавозчыкам перад пачаткам паездкі.

5. Поўнасцю запоўнены дазвол павінен знаходзіцца ў вадзіцеля пры транспартным сродку падчас кожнай паездкі і прад'яўляцца органам, якія кантралююць, па іх патрабаванню.

6. Змешаная Камісія з улікам пункта 2 узгадняе знешняе афармленне дазволу i мовы, на якіх ён запаўняецца.



Артыкул 6

Забарона кабатажу


1. Як правіла, дзейнічае ўзаемная забарона на кабатаж.

2. Выключна для папярэдніх і завяршальных перавозак пры іх камбініраваным ажыццяўленні можа быць узгоднена магчымасць ажыццяўлення вызначанай колькасці кабатажных перавозак на падставе ўзаемнай дамоўленасці.



Артыкул 7

Санкцыі


1. Падчас паездкі па тэрыторыі другой дзяржавы перавозчыкі, а таксама іх экіпажы павінны захоўваць падчас паездкі палажэнні гэтага Пагаднення і прававыя прадпісанні, у асаблівасці правілы перавозкі і дарожнага руху, якія дзейнічаюць на тэрыторыі другой дзяржавы, а таксама, па меры неабходнасці, адпаведныя мытныя i тарыфныя прадпісаннi, якія дзейнічаюць.

2. Пры грубых або паўторных парушэннях перавозчыкам або яго персаналам палажэнняў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі другой дзяржавы, указаных у пункце 1, кампетэнтныя органы дзяржавы, у якой зарэгістраваны транспартны сродак, па патрабаванню кампетэнтных органаў дзяржавы, на тэрыторьп якой мела месца парушэнне, могуць прыймаць наступныя меры:

а) напамінанне перавозчыку аб неабходнасці захоўваць палажэнні пункта 1, якія дэейнічаюць;

б) часовае адхіленне ад міжнародных грузавых аўтаперавозак на падставе гэтага Пагаднення;

в) спыненне выдачы дазволаў перавозчыку i адабранне ўжо выданых дазволаў на перыяд, агавораны кампетэнтным органам другой дзяржавы.

3. Дагаворныя Бакі пагаджаюцца аб тым, што дазволы, выданыя перавозчыкам, якія неаднаразова парушалі правілы і прадпiсанні гэтага Пагаднення, будуць прызнавацца несапраўднымі.

4. Кампетэнтныя органы абедзвюх дзяржаў будуць інфармаваць адзін аднаго аб кожным парушэнні гэтага Пагаднення і аб кожнай прынятай меры, указанай у пункце 2.

Артыкул 8


1. Колькасць дазволаў (кантынгентаў), тэрмін iх дзеяння, час і інтэрвал перадачы будуць узгадняцца па меры неабходнасці на 12 месяцаў (кантынгентны перыяд) па прапанове Змешанай Камісіі з улікам названых у прэамбуле паміж Дагаворнымі Бакамі асноўных палажэнняў і крытэрыяў.

2. Дазвол з'яўляцца сапраўдным на адну паездку туды і назад, таксама на дзве паездкi туды або на дзве паездкі назад. Дазвол сапраўдны толькі ў межах кантынгентнага тэрміну і непасрэдна наступнага за ім месяцу, але ў межах змешанай Камісіі (Артыкул 11) можа быць прынята і і ншае рашэнне.



Артыкул 9

Асаблівыя патрабаванні да транспартных сродкаў


У мэтах аховы навакольнага асяроддзя неабходна, як мага хутчэй, укараняць экалагічна чыстыя грузавыя аўтатранспартныя сродк.і, якія адпавядаюць дасягненням тэхнікі. Змешаная Камісія будзе распрацоўваць прапановы аб мерах садзейнічання ўкараненню такіх грузавых аўтатранспартных сродкаў.

Артыкул 10

Перавод перавозак грузаў з аўтамабільнага на чыгуначны транспарт


Змешаная Камісія з улікам вытворчых патрэб прадпрыемстваў будзе прапаноўваць крытэрыі, на падставе якіх перавозкі вызначаных грузаў маглі б быць поўнасцю або часткова пераведзены з аўтамабільнага на чыгуначны транспарт.

ЧАСТКА 4: ЗМЕШАНАЯ КАМІСІЯ

Артыкул 11


1. Для рэалізацыі гэтага Пагаднення Дагаворныя Бакі ствараюць Змешаную Камісію.

2. Змешаная Камісія збіраецца па патрабаванню аднаго з абодвух Дагаворных Бакоў.

3. Акрамя таго, Змешаная Камісія рэгулярна інфармуе Дагаворныя Бакі аб дасягненні мэты, сярод іншага, адносна далейшага развіцця камбініраваных перавозак, дасягненні мэты адносна размеркавання перавозак па вiдах транспартных сродкаў, аб дасягнутых поспехах ў адпаведнасці з Артыкулам 9 і Артыкулам 10, стане i абставінах перадачы дазволаў, таксама аб прадаўжэнні ўзгодненага кантынгенту.

4. Пры абмеркаванні пытанняў, якія адносяцца да кампетэнуыi іншых галін кіравання, Змешаная Камісія можа прыцягваць прадстаўнікоў гэтых кампетэнтных органаў і распрацоўваць сумесна з імі адпаведныя прапановы.



ЧАСТКА 5: ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Артыкул 12

Уступленне ў сілу


Гэта Пагадненне ўступае ў сілу з даты яго падпісання.

Артыкул 13

Тэрмін дзеяння


Гэта Пагадненне заключаецца тэрмінам на 3 гады. Яго дзеянне аўтаматычна падоўжваецца на наступны год да таго часу, пакуль адзін з Дагаворных Бакоў пісьмова за тры месяцы да сканчэння тэрміну дзеяння гэтага Пагаднення не паведаміць другому Дагаворнаму Боку аб спыненні тэрміну яго дзеяння.

Здзейснена ў Вене « 15 » кастрычнiка 1996 года ў двух сапраўдных экземплярах, кожны на беларускай і нямецкай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сілу.


ЗА МІНІСТЭРСТВА ТРАНСПАРТУ ЗА ФЕДЭРАЛЬНАЕ МІНІСТЭРСТВА

I КАМУНІКАЦЫЙ НАВУКІ, ТРАНСПАРТУ I МАСТАЦТВА

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АЎСТРЫЙСКАЙ РЭСПУБЛІКІ


: pic -> dcontent
dcontent -> Паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Французскай Рэспублікi аб міжнародных аўтамабльных грузавых зносінах
dcontent -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I федэральным саветам швейцарскай канфедэрацыi аб мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх I грузавых перавозках
dcontent -> Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь І Каралеўствам Данія аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў І грузаў Рэспубліка Беларусь І Каралеўства Данія, якія называюцца далей "Дагаворныя Бакі", Урады якіх
dcontent -> Паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікi
dcontent -> Аб унясенні змяненняў І дапаўненняў да ііагаднення паміж
dcontent -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам фiнляндскай рэспублiкi аб унясеннi змяненняў у пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам фiнляндскай рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 24 чэрвеня 1997 года
dcontent -> Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь I Урадам Украiны аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах
dcontent -> Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам румынii аб мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх I грузавых зносiнах
dcontent -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I
dcontent -> Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь І Урадам Рэспублікі Македонія аб міжнародных аўтамабільных зносінах




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка