Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь І Каралеўствам Данія аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў І грузаў Рэспубліка Беларусь І Каралеўства Данія, якія называюцца далей "Дагаворныя Бакі", Урады якіх



Дата канвертавання15.05.2016
Памер98.88 Kb.


ПАГАДНЕННЕ

паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Данія аб міжнародных

аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў

Рэспубліка Беларусь і Каралеўства Данія, якія называюцца далей "Дагаворныя Бакі", Урады якіх,

жадаючы садзейнічаць аўтамабільным перавозкам пасажыраў і грузаў паміж дзвюма дзяржавамі, а таксама транзітам праз іх тэрыторыі ў трэція дзяржавы,

пагадзіліся аб наступным:



I. ПАСАЖЫРСКІЯ ПЕРАВОЗКІ


Артыкул 1

1. Пасажырскія перавозкі, якія ажыццяўляюцца аўтатранспартнымі сродкамі за свой кошт або за кошт трэціх асоб паміж дзвюма дзяржавамі або транзітам праз іх тэрыторыі, акрамя тых, якія азначаны ў Артыкуле 3, выконваюцца на падставе дазволаў.

2. "Пасажырскі транспартны сродак" азначае любы транспартны сродак з механічным прывадам, які мае больш чым дзевяць месцаў, уключаючы месца вадзіцеля, і які зарэгістраваны ў адным з Дагаворных Бакоў.
Артыкул 2

Рэгулярныя перавозкі

1. Рашэнне аб рэгулярных перавозках паміж дзвюма дзяржавамі або транзітам праз іх тэрыторыі павінна прымацца сумесна кампетэнтнымі органамі Дагаворных Бакоў.

2. "Рэгулярныя перавозкі" азначаюць перавозкі пасажыраў, якія ажыццяўляюцца з пэўнай рэгулярнасцю па маршрутах, прычым падчас перавозкі высадка і пасадка пасажыраў можа выконвацца на загадзя вызначаных прыпынках.

3. Кожны кампетэнтны орган павінен выдаваць дазвол на той участак маршруту, які праходзіць па тэрыторыii яго дзяржавы.

4. Кампетэнтныя органы павінны сумесна вызначаць умовы выдачы дазволу, менавіта: тэрмін яго дзеяння, частату выконвання рэйсаў, расклады і тарыфы, якія прымяняюцца, а таксама любыя іншыя даныя, неабходныя для бесперашкоднага і эфектыўнага выконвання рэгулярных перавозак.

5. Заяўка на дазвол павінна быць накіравана кампетэнтнаму органу дзяржавы рэгістрацыі транспартнага сродку, які мае права прыняць яе або адхіліць.

6. Заяўка павінна быць прадстаўлена разам з дакументамі, у якіх утрымліваюцца неабходныя даныя (меркаваныя расклады, тарыфы і маршрут, перыяд, падчас якога на працягу года будуць ажыццяўляцца перавозкі, і дата меркаванага пачатку абслугоўвання). Кампетэнтны орган можа запатрабаваць тыя даныя, якія ён палічыць неабходнымі.
Артыкул 3

Нерэгулярныя перавозкі

1. Не патрабуюцца дазволы на выкананне нерэгулярных перавозак пасажыраў. Перавозка лічыцца нерэгулярнай, калі адны і тыя ж асобы перавозяцца адным і тым жа пасажырскiм аўтатранспартным сродкам або:

а) па "кальцавому туру пры зачыненых дзвярах", які пачынаецца і павінен скончыцца ў дзяржаве рэгістрацыi, або

б) па маршруту, які пачынаецца ў дзяржаве рэгістрацыі транспартнага сродку і заканчваецца ў пункце прызначэння на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку пры ўмове, калі іншае не абумоўлена, то транспартны сродак вяртаецца парожнім у дзяржаву рэгістрацыі, або

в) у выпадках, азначаных у пункце 1 пп. а) і б), у вадзіцеля на транспартным сродку падчас перавозкі павінен быць запоўнены дарожны ліст са спісам пасажыраў, падпісаны перавозчыкам і замацаваны пячаткай кампетэнтных кантралюючых органаў.

Артыкул 4


Нерэгулярныя перавозкі, для якіх патрэбна атрыманне дазволу

Для любых іншых нерэгулярных перавозак, якія не падпадаюць пад палажэнні Артыкула 3, патрабуецца атрыманне дазволу. Заяўкі на атрыманне дазволаў павінны накіроўвацца кампетэнтнаму органу Дагаворнаму Боку, на тэрыторыі якога зарэгістраваны перавозчык, які не пазней, чым за 30 дзён да адкрыцця зносін перадае гэтыя заяўкі кампетэнтнаму органу другога Дагаворнага Боку са сваімі заўвагамі. Заяўкі павінны ўключаць назву перавозчыка, тэрмін дзеяння патрабуемага дазволу, частату і дакладную колькасць паездак, а таксама пункты адпраўлення і прызначэння. Падчас такой перавозкі ў вадзіцеля павінен быць спіс пасажыраў.



II. ГРУЗАВЫЯ ПЕРАВОЗКІ

Артыкул 5

Умовы атрымання дазволаў


1. Перавозчыкі аднаго Дагаворнага Боку, якія ў адпаведнасці з сваімі нацыянальнымі заканадаўствамі маюць права выконваць міжнародныя перавозкі грузаў, выкарыстоўваючы камерцыйныя аўтатранспартныя сродкі, могуць выконваць такія перавозкі, акрамя тых выпадкаў, якія зазначаны ў Артыкуле 7, паміж тэрыторыямі двух Дагаворных Бакоў і транзітам праз гэтыя тэрыторыі, з дазволам на міжнародныя перавозкі, выданым Дагаворнымі Бакамі ў адпаведнасці з працэдурамі і кантынгентам дазволаў і парадкамі, вызначанымі Змешанай Камісіяй, азначанай у Артыкуле 13, якая можа прыняць рашэнне аб тым, што аўтамабільныя перавозкі могуць выконвацца без дазволаў.

2. "Камерцыйны аўтатранспартны сродак" азначае любы транспартны сродак з механічным прывадам, які звычайна выкарыстоўваецца для перавозкі грузаў аўтамабільным транспартам. Для мэтаў гэтага Пагаднення тэрмін "камерцыйны аўтатранспартны сродак" таксама прымяняецца для назвы любога прычэпу або паўпрычэпу, які счэплены з якім-небудзь камерцыйным транспартным сродкам, а таксама любой камбінацыi транспартных сродкаў. Цягач або грузавік павінен быць зарэгістраваны ў адным з Дагаворных Бакоў.



Артыкул 6


Не патрабуюцца дазволы для наступных транспартных сродкаў (з грузам/парожніх), якія перавозяць:

а) грузы і абсталяванне, прызначаныя для ярмарак і выстаў;

б) тэатральныя дэкарацыі і рэквізіт;

в) музыкальныя інструменты, абсталяванне для радыё- і тэлевізійных перадач або для кіназдымкаў;

г) каней для спаборніцтваў, транспартныя сродкі і іншы спартыўны інвентар, прызначаны для правядзення спартыўных мерапрыемстваў;

д) пашкоджаныя транспартныя сродкі;

е) целы і прах памёршых;

ж) рухомую маёмасць пры перасяленні;

з) паштовыя адпраўленні;

і) грузы аўтатранспартнымі сродкамі, агульная дапушчальная маса з грузам якіх, уключаючы прычэпы, не перавышае 6 тон, або дазволеная грузапад’ёмнасць якіх, уключаючы прычэпы, не перавышае 3,5 тоны;

к) медыцынскае абсталяванне і матэрыялы для прадастаўлення тэрміновай дапамогі пры стыхійных або іншых бедствах.

III. ІНШЫЯ ПАЛАЖЭННІ


Артыкул 7

Кабатаж і перавозкі ў трэція дзяржавы

1. Перавозчык, які зарэгістраваны на тэрыторыі аднаго Дагаворнага Боку, не павінен выконваць перавозкі пасажыраў або грузаў паміж двума пунктамі на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку пакуль не будзе дадзены спецыяльны дазвол кампетэнтным органам другога Дагаворнага Боку.

2. Выкананне перавозкі перавозчыкам адным з двух Дагаворных Бакоў з тэрыторыi другога ў якую-небудзь трэцюю дзяржаву i наадварот забаронена, калі не будзе дадзены спецыяльны дазвол кампетэнтнага органа другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 8

Маса і габарыты транспартных сродкаў

1. У адносінах да масы і габарытаў транспартных сродкаў кожны Дагаворны Бок прымае на сябе абавязацельства не прымяняць да транспартных сродкаў, якія зарэгістраваны на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку, умоў, якія з’яўляюцца больш абмежавальнымі, чым тыя, якія прымяняюцца для транспартных сродкаў, зарэгістраваных у сваёй уласнай краіне.

2. Перавозчыкі аднаго з Дагаворных Бакоў павінны выконваць законы і правілы другога Дагаворнага Боку адносна масы і габарытаў транспартных сродкаў пры ўездзе на тэрыторыю гэтага Боку.

3. У тым выпадку, калі маса і/або габарыты транспартнага сродку, які выкарыстоўваецца для перавозак, перавышаюць максімальную масу і/або габарыты, дазволеныя на тэрыторыі Дагаворнага Боку, дзе павінна выконвацца перавозка, перавозчык павінен загадзя атрымаць спецыяльны дазвол ад кампетэнтнага органа таго Дагаворнага Боку. Гэта таксама павінна выконвацца пры перавозцы небяспечных грузаў у адпаведнасці з патрабаваннямі Канвенцыі ДОПОГ.

4. Калі дазвол, азначаны ў пункце 3 гэтага Артыкула, абмяжоўвае рух транспартных сродкаў па пэўнаму маршруту, то перавозка павінна ажыццяўляцца толькі па гэтаму маршруту.

Артыкул 9


Падаткі і зборы

Перавозка пасажыраў і грузаў транспартнымі сродкамі і перамяшчэнне транспартных сродкаў аднаго з Дагаворных Бакоў па тэрыторыі другога Дагаворнага Боку ажыццяўляецца на падставе гэтага Пагаднення. Падаткі, уключаючы транзітны збор, падатак на дадатковую вартасць, дарожныя зборы, зборы з карыстальніка, мытныя пошліны і акцызныя падаткі на паліва транспартных сродкаў з механічным прывадам, могуць спаганяцца толькі ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам Дагаворных Бакоў.


Артыкул 10

Мытныя правілы

Запасныя часткі, якія патрабуюцца для рамонту транспартнага сродку, які ўжо ўехаў, павінны быць дапушчаны часова па дакументу на часовы ўвоз без аплаты пошлін на імпарт і іншых падаткаў, і вызваляюцца ад забароны і абмежаванняў на імпарт. Замененыя часткі павінны прайсці мытную ачыстку, быць вывезены або знішчаны пад мытным катролем і наглядам.


Артыкул 11

Нацыянальнае заканадаўства

Па ўсіх пытаннях, якія не рэгулююцца палажэннямі гэтага Пагаднення або палажэннямі міжнародных канвенцый і пагадненняў, удзельнікамі якіх з’яўляюцца абедзве дзяржавы, перавозчыкі і вадзіцелі транспартных сродкаў аднаго Дагаворнага Боку абавязаны выконваць законы і правілы другога Дагаворнага Боку пры іх знаходжанні на тэрыторыі апошняга.


Артыкул 12

Парушэнне Пагаднення

1. Калі перавозчык аднаго Дагаворнага Боку, знаходзячыся на тэрыторыі другога, парушае якое-небудзь палажэнне гэтага Пагаднення, кампетэнтны орган Дагаворнага Боку, на чыёй тэрыторыі было зроблена парушэнне, можа непрадузята ў адносінах да якой-небудзь заканадаўчай санкцыі, якая прымяняецца на яго тэрыторыі, інфармаваць другі Дагаворны Бок аб акалічнасцях парушэння.

2. У выпадку якога-небудзь парушэння, азначанага ў пункце 1 гэтага Артыкула, кампетэнтны орган Дагаворнага Боку, на чыёй тэрыторыi мела месца парушэнне, можа патрабаваць ад кампетэнтнага органа другога Дагаворнага Боку:

а) папярэдзіць перавозчыка, з боку якога было дапушчана парушэнне, што любое наступнае парушэнне можа прывесці да забароны на ўезд яго транспартнага сродку на тэрыторыю Дагаворнага Боку, дзе адбылося парушэнне, на такі перыяд часу, які можа быць вызначаны (устаноўлены) кампетэнтным органам гэтага Дагаворнага Боку,

б) уведаміць перавозчыка, што ўезд яго транспартных сродкаў на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку забаронены часова або на пэўны тэрмін.

3. Кампетэнтны орган Дагаворнага Боку, атрымліваючы любое такое патрабаванне ад кампетэнтнага органа другога Дагаворнага Боку, павінен выканаць яго і ў вельмі сціслыя тэрміны праінфармаваць другі Дагаворны Бок аб дзеяннях, якія выкананы.



Артыкул 13


Кампетэнтныя органы. Змешаная Камісія

1. Кожны Дагаворны Бок павінен паведаміць другому Дагаворнаму Боку аб кампетэнтных органах, надзеленых паўнамоцтвамі вырашаць справы, якія звязаны з прымяненнем гэтага Пагаднення.

2. Кампетэнтныя органы Дагаворных Бакоў павінны падтрымліваць пастаянную сувязь адзін з другім адносна любога пытання, якое ўзнікае ў сувязі з прымяненнем гэтага Пагаднення.

3. Прадстаўнікi кампетэнтных органаў могуць сустракацца, калі гэта неабходна, у саставе Змешанай Камісіі ў мэтах устанаўлення працэдур і кантынгенту дазволаў, рэгулявання іншай транспартнай дзейнасці і вырашэння праблем, якія могуць узнікнуць у сувязі з прымяненнем гэтага Пагаднення.



Артыкул 14

Уступленне ў сілу, дзеянне


1. Гэта Пагадненне ўступае ў сілу на 30-ы дзень пасля таго, як Дагаворныя Бакі паведамілі адзін другога аб тым, што неабходныя заканадаўчыя працэдуры ў кожнай дзяржаве былі выкананы.

2. Гэта Пагадненне захоўвае сілу на працягу двух гадоў з даты ўступлення яго ў сілу, і яго дзеянне з гэтага часу прадоўжваецца з года ў год да таго часу, пакуль адзін з Дагаворных Бакоў не дэнансуе яго не менш чым за 3 месяцы да сканчэння каляндарнага года.

Здзейснена ў г. Капенгагене “ 19 ” лютага 1997 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, датскай і англійскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сілу.

Пры ўзнікненні рознагалоссяў па тэксту Пагаднення перавагу будзе мець тэкст на англійскай мове.



ЗА РЭСПУБЛІКУ БЕЛАРУСЬ ЗА КАРАЛЕЎСТВА ДАНІЯ

ПРАТАКОЛ

да Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Данія

аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў
Для мэтаў гэтага Пагаднення кампетэнтнымі органамі з’яўляюцца з Беларускага Боку:

па Артыкулу 2, 4, 5, 7, 8, 12 і 13:

Міністэрства транспарту і камунікацый

вул. Чычэрына, 21

220029, г.Мінск

тэл.: 239-43-00

факс: 232-83-91

з Датскага Боку:

а) па Артыкулах 2, 4, 5, 7, 8 і 12:

Danish Rood Safety and Transport Agency (Faerdselsstyrelsen)

Adelgade 13

1304 Kopenhagen K

Теl.: (45) 33 92 91 00

Fах : (45) 33 93 22 92

б) па Артыкулу 13:

Ministry of Transport

Nytorv 11

DK – 1450 Kopenhagen K

Теl.: (45) 33 92 33 55

Fах : (45) 33 92 27 80

Для належнага выканання Пагаднення Дагаворныя Бакі пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

па Артыкулу 6:

Дазвол з’яўляецца сапраўдным для цягача з прычэпам або для цягача з паўпрычэпам.

Беларускі Бок прыме пад увагу перавозкі, лібералізаваныя ў адпаведнасці з рэалізацыяй 44 ЕІСМТ, хоць яны і не ўключаны ў Артыкул 6 Пагаднення.

Змешаная Камісія ўпаўнаважана пашырыць пералік перавозак, лібералізаваных Артыкулам 6, які заснаваны на рэзалюцыі 44 ЕІСМТ.

Гэты Пратакол з’яўляецца неад’емнай часткай Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Данія аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў.
Здзейснена ў г. Капенгагене “ 19 ” лютага 1997 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, датскай і англійскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сілу.

Пры ўзнiкненні рознагалоссяў перавагу будзе мець тэкст на англійскай мове.



ЗА РЭСПУБЛІКУ БЕЛАРУСЬ ЗА КАРАЛЕУСТВА ДАНІЯ


: pic -> dcontent
dcontent -> Паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Французскай Рэспублікi аб міжнародных аўтамабльных грузавых зносінах
dcontent -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I федэральным саветам швейцарскай канфедэрацыi аб мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх I грузавых перавозках
dcontent -> Паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікi
dcontent -> Аб унясенні змяненняў І дапаўненняў да ііагаднення паміж
dcontent -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам фiнляндскай рэспублiкi аб унясеннi змяненняў у пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам фiнляндскай рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 24 чэрвеня 1997 года
dcontent -> Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь I Урадам Украiны аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах
dcontent -> Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам румынii аб мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх I грузавых зносiнах
dcontent -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I
dcontent -> Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь І Урадам Рэспублікі Македонія аб міжнародных аўтамабільных зносінах
dcontent -> Паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Союзыным Урадам Саюзнай Рэспублікі Югаславія аб міжнародных




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка