Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь І Урадам Рэспублікі Македонія аб міжнародных аўтамабільных зносінах



Дата канвертавання15.05.2016
Памер88.74 Kb.
ПАГАДНЕННЕ

паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі

Македонія аб міжнародных аўтамабільных зносінах

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Македонія, якія далей называюцца "Дагаворныя Бакі",

прыймаючы пад увагу спрыяльнае развіццё двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін,

імкнучыся да далейшага развіцця аўтамабільных зносін паміж абедзвюма дзяржавамі, а таксама транзітам праз іх тэрыторыі,

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1


а) Тэрмін "перавозчык" азначае любую фізічную або юрыдычную асобу абедзаюх дзяржаў, якія маюць права ажыццяўляць міжнародныя грузавыя і пасажырскія перавозкі аўтамабільным транспартам у адпаведнасці з іх нацыянальным заканадаўствам.

б) Тэрмін "транспартны сродак" азначае аўтатранспартны сродак:



  • прызначаны для ажыццяўлення грузавых (уключаючы прычэпы або поўпрычэпы) і пасажырскіх перавозак;

  • зарэгістраваны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Македонія.

в) Тэрмін "кампетэнтныя органы" азначае:

  • для Рэспублікі Беларусь - Міністэрства транспарту і камунікацый;

  • для Рэспублікі Македонія - Міністэрства транспарту і камунікацый.

У адпаведнасці з палажэннямі гэтага Пагаднення перавозчыкам надана права ажыццяўляць грузавыя або пасажырскія перавозкі аўтамабільным транспартам паміж тэрыторыямі дзяржаў Дагаворных Бакоў, транзітам праз іх тэрыторыі, а таксама ў/з трэціх дзяржаў.

ПЕРАВОЗКІ ПАСАЖЫРАУ


Артыкул 2

Рэгулярная перавозка пасажыраў арганізуецца па ўзгадненню паміж кампетэнтнымі органамі дзяржаў Дагаворных Бакоў.

Прапановы аб арганізацыі такой перавозкі загадзя перадаюцца адзін аднаму кампетэнтнымі органамі дзяржаў Дагаворных Бакоў. Яны павінны ўтрымліваць даныя адносна назвы перавозчыка (фірмы), маршруту і раскладу руху, тарыфа, пунктаў прыпынку, на якіх перавозчык будзе ажыццяўляць пасадку і высадку пасажыраў, і перыядычнасці выканання перавозак.

Артыкул 3


Для ажыццяўлення нерэгулярных перавозак пасажыраў аўтобусамі паміж абедзвюма дзяржавамі або транзітам праз іх тэрыторыі, за выключэннем перавозак, прадугледжаных у Артыкуле 4 гэтага Пагаднення, патрабуюцца дазволы, якія выдаюцца кампетэнтнымі органамі дзяржаў Дагаворных Бакоў.

Кампетэнтныя органы дзяржаў Дагаворных Бакоў будуць выдаваць дазволы на той участак шляху, які праходзіць па тэрыторыі іх дзяржаў.



Артыкул 4


1. Дазволы не патрабуюцца на выкананне нерэгулярных перавозак пасажыраў аўтобусамі:

- калі група аднаго і таго ж складу перавозіцца на адным і тым жа аўтобусе на працягу ўсёй перавозкі, якая пачынаецца і заканчваецца на тэрыторыі той дзяржавы, дзе зарэгістраван аўтобус;

- калі група пасажыраў аднаго і таго ж складу перавозіцца на адным і тым жа аўтобусе ў адным напрамку на працягу ўсёй паездкі, якая пачынаецца на тэрыторыі адной дзяржавы, дзе зарэгістраваны аўтобус, і заканчваецца на гэрыторыі другой дзяржавы пры ўмове, што аўтобус вяртаецца ў дзяржаву, дзе ён зарэгістраваны, парожнім.

Дазвол таксама не патрабуецца пры замене няспраўнага аўтобуса іншым аўтобусам.

2. Пры выкананні перавозак, прадугледжаных у пункце 1 гэтага Артыкула, вадзіцель аўтобуса павінен мець запоўнены і падпісаны перавозчыкам пуцява ліст (фармуляр) з спісам пасажыраў.
ПЕРАВОЗКІ ГРУЗАУ

Артыкул 5

Перавозкі грузаў паміж тэрыторыямі дзяржаў Дагаворных Бакоў, транзітам праз іх тэрыторыі, а таксама ў/з трэціх дзяржаў, за выключэннем перавозак, прадугледжаных у Артыкуле 6 гэтага Пагаднення, ажыццяўляюцца грузавымі аўтамабілямі з прычэпамі або поўпрычэпамі або без іх на падставе дазволаў, якія выдаюцца кампетэнтнымі органамі дзяржаў Дагаворных Бакоў.

Віды дазволаў:

1) двухбаковыя/транзітныя;

2) у/з трэціх дзяржаў.

На кожную перавозку грузаў, якая ажыццяўляецца грузавымі аўтамабілямі з прычэпам або поўпрычэпам або без іх, павінен быць выданы асобны дазвол, які дае права на выкананне аднаго рэйсу туды і наэад, калі іншае не агаворана ў самім дазволе.


Артыкул 6

Дазволы, указаныя ў Артыкуле 5 гэтага Пагаднення, не патрабуюцца на выкананне перавозак:



  • экспанатаў, абсталявання і матэрыялаў, прызначаных для кірмашоў і выстаў;

  • транспартных сродкаў, жывёл, а таксама рознага інвентару і маёмасці, прызначаных для правядзення спартыўных мерапрыемстваў;

  • тэатральных дэкарацый і рэквізіту, музычных інструментаў, абсталявання і прыналежнасцей для кіназдымак, радыё і тэлевіэійных перадач;

  • цел і праху памёршых;

  • пошты;

  • пашкоджаных або пацярпеўшых аварыю аўтатранспартных сродкаў;

  • рухомай маёмасці пры перасяленні;

  • грузаў аўтатранспартнымі сродкамі, максімальная агульная маса якіх, уключаючы прычэпы, не перавышае 6 тон або максімальная грузапад'ёмнасць якіх, уключаючы гразапад'ёмнасць прычэпаў, не перавышае 3,5 тоны;

  • медыцынскага абсталявання і матэрыялаў для прадастаўлення экстрэнай дапамогі пры стыхійных бедствах.



Артыкул 7


1. У тым выпадку, калі маса і/або габарыты транспартнага сродку з грузам або без грузу, які ажыццяўляе перавозкі ў адпаведнасці з палажэннямі гэтага Пагаднення, перавышаюць дапушчальны максімум на тэрыторыі дзяржавы другога Дагаворнага Боку, патрабуецца спецыяльны дазвол, выданы кампетэнтным органам.

2. Калі ў такім дазволе прадугледжана, што транспартны сродак павінен рухацца па вызначанаму маршруту, то перавозка павінна ажыццяўляцца толькі па гэтаму маршруту.



Артыкул 8


Кампетэнтныя органы дзяржаў Дагаворных Бакоў штогод будуць перадаваць адзін аднаму ўзаемна ўзгодненую колькасць бланкаў дазволаў на перавозку грузаў і пасажыраў.

Кампетэнтныя органы дзяржаў Дагаворных Бакоў узгадняюць паміж сабой парадак абмену бланкамі дазволаў.



Артыкул 9


Перавозкі, прадугледжаныя гэтым Пагадненнем, могуць выконвацца толькі перавозчыкамі, якія згодна.з нацыянальным заканадаўствам дзяржаў абодвух Дагаворных Бакоў дапушчаны да ажыццяўлення міжнародных перавозак.

Артыкул 10


Перавозкі грузаў, прадугледжаныя гэтым Пагадненнем, ажыццяўляюцца па накладных, форма якіх павінна адпавядаць агульнапрынятым міжнародным узорам.

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Артыкул 11


Перавозчыкам дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку не дазваляецца ажыццяўляць перавозкі пасажыраў і/або грузаў паміж двума пунктамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі дзяржавы другога Дагаворнага Боку, калі на гэта не будзе выданы дазвол кампетэнтных органаў дзяржавы гэтага Дагаворнага Боку.

Артыкул 12


Дагаворныя Бакі будуць узаемна прызнаваць нацыянальныя рэгістрацыйныя дакументы на аўтатранспартныя сродкі і вадзіцельскія пасведчанні.

Дазволы і іншыя дакументы, якія патрабуюцца ў адпаведнасці з гэтым Пагадненнем, павінны знаходзіцца пры аўтатранспартным сродку, да якога яны адносяцца, і прад'яўляюцца па патрабаванню органаў, якія кантралююць.



Артыкул 13


У адносінах да мытнага, санітарнага, ветэрынарнага кантролю будуць прымяняцца нормы нацыянальнага заканадаўства, а таксама палажэнні шматбаковых і двухбаковых міжнародных пагадненняў.

Артыкул 14


Пагранічны, мытны, санітарны і ветэрынарны кантроль пры перавозках цяжкахворых, рэгулярных перавозак пасажыраў аўтобусамі, а таксама пры перавозцы жывёл і грузаў, якія хутка псуюцца, будзе ажыццяўляцца па-за чаргой.

Артыкул 15


Пры выкананні перавозак на падставе гэтага Пагаднення ўзаемна вызваляецца ад абкладання мытнымі пошлінамі ніжэйпададзенае, што ўвозіцца на тэрыторыю дэяржавы другога Дагаворнага Боку:

- паліва, якое знаходзіцца ў прадугледжаных для кожнай мадэлі аўтатранспартнага сродку ёмістасцях, тэхналагічна і канструкцыйна звязаных з сістэмай сілкавання рухавіка;

- змазачныя матэрыялы, прадугледжаныя для ўжывання пад час перавозкі, якія знаходзяцца на аўтатранспартным сродку пры яго ўездзе;

- запасныя часткі і інструменты, прызначаныя для рамонту аўтатранспартнага сродку, які ажыццяўляе міжнародныя перавозкі.



Артыкул 16


Уладальнікі і карыстальнікі, транспартныя сродкі якіх зарэгістраваны на тэрыторыі дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў, плацяць падаткі і зборы пры ажыццяўленні міжнародных перавозак з выкарыстаннем тэрыторыі дзяржавы другога Дагаворнага Боку ў адпаведнасці з нацыянальным ааканадаўствам гэтай дзяржавы.

Умовы прадастаўлення ільгот пры плаце збораў за праезд па аўтамабільных дарогах будуць разглядацца Змешанай Камісіяй і вызначацца ў адпаведнасці з працэдурамі, прадугледжанымі нацыянальным заканадаўствам кожнага Дагаворнага Боку.



Артыкул 17


Перавозчыкі дзяржаў Дагаворных Бакоў абавязаны захоўваць правілы дарожнага руху і нацыянальнае заканадаўства дзяржавы Дагаворнага Боку, на тэрыторыі якой знаходзіцца аўтатранспартны сродак.

Артыкул 18


1. Калі перавозчык дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку, знаходзячыся на тэрыторыі дзяржавы другога Дагаворнага Боку, парушае якое-небудзь палажэнне гэтага Пагаднення, кампетэнтны орган дзяржавы Дагаворнага Боку, на тэрыторыі якой было зроблена парушэнне, можа непрадузята ў адносінах да якой-небудзь заканадаўчай санкцыі, што прымяняецца на тэрыторыі яго асабістай дзяржавы, інфармаваць другі Дагаворны Бок аб абставінах парушэння.

2. У выпадку якога-небудзь парушэння, указанага ў пункце 1 гэтага Артыкула, кампетэнтны орган дзяржавы Дагаворнага Боку, на тэрыторыі якой адбылося парушэнне, можа. патрабаваць ад кампетэнтнага органа дзяржавы другога Дагаворнага Боку:

а) папярэдзіць перавозчыка, з чыйго боку было дапушчана парушэнне, што любое наступнае парушэнне можа прывесці да забароны ўезду яго транспартнага сродку на тэрыторыю дзяржавы Дагаворнага Боку, дзе адбылося парушэнне, на такі перыяд часу, які можа быць вызначаны кампетэнтным органам дзяржавы гэтага Дагаворнага Боку;

б) паведаміць перавозчыку, што ўезд яго аўтатранспартных сродкаў на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку забаронены часова або на вызначаны перыяд.

3. Кампетэнтны орган дзяржавы Дагаворнага Боку пасля атрымання такога патрабавання ад кампетэнтнага органу дзяржавы другога Дагаворнага Боку, павінен яго выканаць і ў самыя сціслыя тэрміны праінфармаваць другі Дагаворны Бок аб прадпрынятых дзеяннях.

Артыкул 19


3 мэтай забеспячэння належнага выканання гэтага Пагаднення Дагаворныя Бакі ствараюць па прадстаўленню кампетэнтных органаў Змешанаю Камісію. Паседжанні Змешанай Камісіі будуць праводзіцца па прапанове аднаго з Дагаворных Бакоў па чарзе на тэрыторыях дзяржаў Дагаворных Бакоў.

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Артыкул 20


Усе пытанні, не ўрэгуляваныя палажэннямі гэтага Пагаднення, а таксама міжнароднымі шматбаковымі і двухбаковымі дагаворамі, удзельнікамі якіх з'яўляюцца дзяржавы абодвух Дагаворных Бакоў, будуць вырашацца згодна з нацыянальным заканадаўствам дзяржавы кожнага з Дагаворных Бакоў.

Артыкул 21


Гэта Пагадненне не закранае правоў і абавязацельстваў Дагаворных Бакоў, што вынікаюць з іншых заключаных імі міжнародных дагавораў.

Артыкул 22


Гэта Пагадненне ўступае ў сілу на трыццаты дзень пасля таго, як Дагаворныя Бакі паведамяць адзін аднаго пісьмова па дыпламатычных каналах аб тым, што патрабуемыя заканадаўчыя працэдуры ў кожнай дзяржаве былі выкананы.

Палажэнні гэтага Пагаднення будуць часова прымяняцца з дня яго падпісання.

Гэта Пагадненне заключана тэрмінам на тры гады і будзе аўтаматычна падоўжвацца на наступныя трохгадовыя перыяды, калі ні адзін з Дагаворных Бакоў не паведаміць пісьмова па дыпламатычных каналах другому Дагаворнаму Боку не пазней, чым за тры месяцы да сканчэння адпаведнага перыяду дзеяння гэтага Пагаднення аб сваім жаданні спыніць яго дзеянне.

3 даты ўступлення ў сілу гэтага Пагаднення спыняе сваё дзеянне ў адносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Македонія Пагадненне паміж Урадам Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Урадам Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславія аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 18 чэрвеня 1970 года.



Здзейснена ў г. Скопье "09" красавіка 1997 года ў двух экземплярах, кожны на беларускай, македонскай і англійскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сілу. У выпадку ўзнікнення рознагалоссяў пры тлумачэнні палажэнняў гэтага Пагаднення перавага аддаецца тэксту на англійскай мове.
ЗА УРАД ЗА УРАД

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ РЭСПУБЛІКІ МАКЕДОНІЯ
: pic -> dcontent
dcontent -> Паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Французскай Рэспублікi аб міжнародных аўтамабльных грузавых зносінах
dcontent -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I федэральным саветам швейцарскай канфедэрацыi аб мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх I грузавых перавозках
dcontent -> Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь І Каралеўствам Данія аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў І грузаў Рэспубліка Беларусь І Каралеўства Данія, якія называюцца далей "Дагаворныя Бакі", Урады якіх
dcontent -> Паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікi
dcontent -> Аб унясенні змяненняў І дапаўненняў да ііагаднення паміж
dcontent -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам фiнляндскай рэспублiкi аб унясеннi змяненняў у пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам фiнляндскай рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 24 чэрвеня 1997 года
dcontent -> Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь I Урадам Украiны аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах
dcontent -> Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам румынii аб мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх I грузавых зносiнах
dcontent -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I
dcontent -> Паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Союзыным Урадам Саюзнай Рэспублікі Югаславія аб міжнародных




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка