Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь I Урадам Украiны аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах



Дата канвертавання15.05.2016
Памер126.64 Kb.
ПАГАДНЕННЕ

памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны

аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах

Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, надалей Бакi, прымаючы пад увагу спрыяльнае развiццё двухбаковых гандлёва-эканамiчных адносiн, iмкнучыся да далейшага развiцця аўтамабiльных зносiн памiж абедзвюма дзяржавамi, а таксама транзiтам па iх тэрыторыях,

пагадзiлiся ў наступным:

Артыкул 1


Пад "перевозчыкам" трэба падразумяваць фiзiчныя цi юрыдычныя асобы абедзвюх дзяржаў, якiя маюць дазвол ажыццяўляць мiжнародныя грузавыя i пасажырскiя перавозкi аўтамабiльным транспартам у адпаведнасцi з ix нацыянальным заканадаўствам .

Пад "транспартным сродкам" трэба разумець аўтатранспартны сродак:

прызначаны для ажыццяўлення грузавых (уключаючы прычэпы цi паўпрычэпы) i пасажырскiх перавозак;

зарэгiстраваны на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i Украiны.

У адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Пагаднення перавозчыкам прадастаўлена права ажыццяўляць грузавыя цi пасажырскiя перавозкi аўтамабiльным транспартам памiж дзвюма дзяржавамi, а таксама транзiтам па ix тэрыторыях з трэцiх i ў трэцiя дзяржавы.

Артыкул 2


Рэгулярныя перавозкi пасажыраў аўтобусамi арганiзоўваюцца па ўзгадненню памiж кампетэнтнымi органамi Бакоў.

Прапановы аб арганiзацыi такiх перавозак папярэдне перадаюцца адзiн аднаму кампетэнтнымi органамi Бакоў. Яны павiнны ўключаць даныя адносна: назвы перавозчыка (фiрмы), маршруту i раскладу руху, тарыфу, пунктаў прыпынку, на якiх перавозчык будзе праводзiць пасадку i высадку пасажыраў, i перыядычнасцi выканання перавозак.




Артыкул 3

Для ажыццяўлення нерэгулярных перавозак пасажыраў аўтобусамi памiж абедзвюма дзяржавамi або транзiтам праз iх тэрыторыi, за выключэннем перавозак, прадугледжаных у артыкуле 4 гэтага Пагаднення, патрабуюцца дазволы, якiя выдаюцца кампетэнтнымi органамi Бакоў.

Кампетэнтныя органы Бакоў будуць выдаваць дазволы на тую частку шляху, якая праходзiць па ix тэрыторыi.
Артыкул 4

Дазволаў не патрабуецца на выкананне нерэгулярных перавозак пасажыраў аўтобусамi:

калi група аднаго i таго ж саставу перавозiцца на адным i тым жа аўтобусе на працягу ўcёй перавозкi, якая пачынаецца i заканчваецца на тэрыторыi той дзяржавы, дзе зарэгiстраваны аўтобус;

калi група пасажыраў аднаго i таго ж саставу перавозiцца на адным i тым жа аўтобусе ў адным напрамку на працягу ўсей паездкi, якая пачынаецца на тэрыторыi адной .дзяржавы, дзе зарэгiстраваны аўтобус, i заканчваецца на тэрыторыi другой дзяржавы, пры умове, што аўтобус вяртаецца ў дзяржаву, дзе ён эарэгiстраваны, парожным.

Дазвол таксама не патрабуецца пры замене няспраўнага аўтобуса другiм аўтобусам.

Пры выкананнi перавозак, прадугледжаных у пункце 1 гэтага артыкула, вадзiцель аўтобуса павiнен мець спiс пacaжыpaў.



Артыкул 5


Перавозкi грузаў памiж абедзвюма дзяржавамi або транзiтам праз iх тэрыторыю ў трэцiя дзяржавы, за выключэннем перавозак, прадугледжаных у артыкуле 6 гэтага Пагаднення, ажыццяўляюцца грузавымi аўтамабiлямi з прычэпамi цi паўпрычэпамi або без iх на аснове дазволаў, якiя выдаюцца кампетэнтнымi органамi Бакоў.

На кожную перавозку грузаў, якую ажыццяўляюць грузавыя аўтамабiлi з прычэпам цi паўпрычэпам, або без iх, павiнен быць выдадзены дазвол, якi дае права на выкананне аднаго рэйсу туды i назад, калi iншае не абумоўлена ў самiм дазволе.


Артыкул 6

Дазволы, указаныя ў артыкуле 5 гэтага Пагаднення, не патрабуюцца на выкананне перавозак:



  • экспанатаў, абсталявання i матэрыялаў, прызначаных для кiрмашоў i выставаў;

  • транспартных сродкаў, жывёлы, а таксама розных рэчаў i маёмасцi, прызначаных для правядзення спартыўных мерапрыемстваў;

  • тэатральных дэкарацый i рэквiзiту, музычных iнструментаў, абсталявання i прыстасаванняў для кiназдымак, радыё- i тэлевiзiйных перадач;

  • целаў i праху нябожчыкаў;

  • пошты;

  • пашкоджаных аўтатранспартных сродкаў;

  • рухомай маёмасцi пры перасяленнi;

  • грузаў транспартнымi сродкамi, максiмальная дапушчальная агульная вага якiх, уключаючы прычэпы, не больш за 6 тон, або максiмальная карысная нагрузка якiх, уключаючы карысную нагрузку прычэпаў, не перавышае 3,5 тоны;

  • медыцынскае абсталяванне i матэрыялы для аказання тэрмiновай дапамогi пры стыхiйных бедствах.



Артыкул 7


Пры перавозцы звышгабарытных, цяжкавагавых i небяспечных грузаў перавозчык павiнен атрымаць спецыяльны дазвол кампетэнтных органаў другога Боку.

Калi указаны ў пункце 1 гэтага артыкула дазвол абмяжоўвае праезд аўтатранспартнага сродку па вызначаным маршруце, то перавозка павiнна ажыццяўляцца па iм.



Артыкул 8


Кампетэнтныя органы Бакоў штогод будуць перадаваць адзiн аднаму ўзаемна вызначаную колькасць бланкаў дазволаў на перавозкi грузаў i пасажыраў.

Кампетэнтныя органы Бакоў вызначаюць памiж сабою парадак абмену бланкамi дазволаў.



Артыкул 9


Перавозкi, прадугледжаныя гэтым Пагадненнем, могуць выконвацца толькi перавозчыкамi, якiя згодна ўнутранаму заканадаўству абедзвюх дзяржаў дапушчаны да ажыццяўлення мiжнародных перавозак.

Аўтатранспартныя сродкi, якiя ажыццяўляюць мiжнародныя перавозкi, павiнны мець рэгiстрацыйны i распазнавальны знакi сваёй дзяржавы.


Артыкул 10

Перавозчыкам аднаго Боку не дазваляецца выконваць перавозкi пасажыраў i грузаў памiж двума пунктамi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi другой дзяржавы, калi на гэта не будзе дадзены дазвол кампетэнтных органаў другога Боку.

Перавозчыкам аднаго Боку не дазваляецца выконваць перавозкi грузаў з тэрыторыi другой дзяржавы ў трэцiя дзяржавы, калi на гэта не будзе дадзена згода кампетэнтных органаў другога Боку.
Артыкул 11

Перавозкi грузаў, прадугледжаныя гэтым Пагадненнем, ажыццяўляюцца па накладных, форма якiх павiнна адпавядаць агульнапрынятым мiжнародным узорам.


Артыкул 12

Бакi будуць узаемна прызнаваць нацыянальныя дакументы на аўтатранспартныя сродкi i нацыянальныя дазволы на кiраванне аўтамабiлем, якiя выдаюцца кампетэнтнымi органамi.

Дазволы i iншыя дакументы, якiя патрабуюцца ў адпаведнасцi з дадзеным Пагадненнем, павiнны знаходзiцца пры аўтатранспартным сродку, да якога яны адносяцца i прад’яўляюцца па патрабаванню кантралюючых органаў.
Артыкул 13

Разлiкi i плацяжы, ажыццяўляемыя ў адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем, будуць выконвацца ў рамках дзеючых памiж абодвума Бакамi мiжурадавых пагадненняў аб плацяжах або iншых пагадненняў, заключаных па ўпаўнаважанню Бакоў.


Артыкул 14

Перавозкi грузаў i пасажыраў на аснове гэтага Пагаднення ажыццяўляюцца пры умове абавязковага страхавання матэрыяльнай адказнасцi перавозчыка перад трэцiмi асобамi за прычынены урон. Перавозчык абавязаны папярэдне застрахаваць ад такой адказнасцi кожны транспартны сродак, якi выконвае ўказаныя перавозкi.




Артыкул 15

У адносiнах пагранiчнага, мытнага i санiтарнага кантролю будуць ужывацца палажэннi шматбаковых i двухбаковых мiжнародных дагавораў i пагадненняў, удзельнiкамi якiх з'яўляюцца абодва Бакi, а пры вырашэннi пытанняў не урэгуляваных гэтымi дагаворамi i пагадненнямi, будзе ўжывацца ўнутранае заканадаўства Рэспублiкi Беларусь i Украiны.



Артыкул 16


Пагранiчны, мытны i санiтарны кантроль пры перавозках цяжкахворых, рэгулярных перавозках пасажыраў аўтобусамi, а таксама пры перавозках жывёлы i скорапсавальных грузаў будзе ажыццяўляцца па-за чаргой.


Артыкул 17

Пры выкананнi перавозак на аснове гэтага Пагаднення ўзаемна вызваляюцца ад мытных збораў i дазволаў увозiмыя на тэрыторыю другой дзяржавы:

палiва, якое знаходзiцца ў прадугледжаных для кожнай мадэлi аўтатранспартнага сродку ёмiстасцях, тэхналагiчна i канструкцыйна звязаных з сiстэмай сiлкавання рухавiка;

змазачныя матэрыялы, прадугледжаныя для ўжывання ў час перавозкi, якiя знаходзяцца на аўтатранспартным сродку пры яго ўездзе;

запасныя часткi i iнструменты, якiя прызначаны для рамонту пашкоджанага аўтатранспартнага сродку, якi ажыццяўляў мiжнародныя перавозкi.
Артыкул 18

Перавозкi пасажыраў i грузаў аўтатранспартнымi сродкамi i перамяшчэнне аўтамабiльных транспартных сродкаў адной дзяржавы на тэрыторыi другой дзяржавы, уключаючы транзiт, ажыццяўляюцца на аснове гэтага Пагаднення з выплатай за праезд падаткаў, дзяржаўных збораў i пакрыццём кошту ў выпадку прычыненага ўрону ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i Украiны.

Умовы прадастаўлення льгот па выплаце падаткаў i дзяржаўных збораў вызначаюцца спецыяльнымi пагадненнямi.

Артыкул 19


Перавозчыкi Бакоў павiнны выконваць Правiлы дарожнага руху i iншыя законы дзяржавы, на тэрыторыi якой знаходзiцца аўтатранспартны сродак.

Артыкул 20


У выпадку парушэння гэтага Пагаднення кампетэнтны орган дзяржавы-перавозчыка па просьбе кампетэнтнага органа дзяржавы, дзе здарылася парушэнне, павiнен прыняць неабходныя меры з мэтай забеспячэння выканання Пагаднення.

Аб прынятых мерах кампетэнтны орган дзяржавы-перавозчыка iнфармуе такi орган другой дзяржавы.



Артыкул 21


У мэтах забеспячэння выканання гэтага Пагаднення кампетэнтныя органы Бакоў будуць ажыццяўляць непасрэдныя кантакты, праводзiць па прапанове аднаго з Бакоў нарады для вырашэння пытанняў, звязаных з сiстэмай дазволаў на перавозкi грузаў i пасажыраў, а таксама абменьвацца вопытам i iнфармацыяй аб выкарыстаннi выдадзеных дазволаў.
Артыкул 22

Пытаннi, не ўрэгуляваныя гэтым Пагадненнем, а таксама шматбаковымi i двухбаковымi мiжнароднымi дагаворамi i пагадненнямi, удзельнiкамi якiх з’яўляюцца Бакi, будуць вырашацца згодна з унутраным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i Украiны.


Артыкул 23

Гэтае Пагадненне не закранае правоў i абавязкаў Бакоў, якiя вынiкаюць з другiх заключаных iмi мiжнародных дагавораў i пагадненняў, удзельнiкамi якiх яны з'яўляюцца.



Артыкул 24


Дадзенае Пагадненне ўводзiцца ў дзеянне пасля заканчэння 30 дзён з часу, калi Бакi паведамяць адзiн другому па дыпламатычных каналах аб тым, што заканадаўчыя працэдуры, неабходныя для яго ўвядзення ў дзеянне, выкананы ў кожнай дзяржаве.

Гэтае Пагадненне заключана на тры гады i будзе аўтаматычна прадаўжацца на наступныя тры гады кожны раз, калi нi адзiн з Бакоў нe паведамiць у пiсьмовай форме Другому Боку не пазней, чым за 3 месяцы да заканчэння тэрмiну дзеяння Пагаднення аб сваiм жаданнi спынiць яго дзеянне.

Адбылося ў г. Kieвe 17 снежня 1992 г. у двух экземплярах, кожны на беларускай i украiнскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.

За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Украiны



ВЫКАНАЎЧЫ ПРАТАКОЛ

да пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб міжнародных аўтамабільных зносінах
Дадзены Пратакол з'яўляецца неад'емнай часткай Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб міжнародных аўтамабільных зносінах, падпісанага 17 снежня 1992 года ў г.Кіеве.

У адносінах ужывання гэтага Пагаднення дасягнута дамоўленасць аб ніжэйпададзеным:


1. Пад кампетэнтнымі органамі налеяжыць разумець -

З Боку Рэспублікі Беларусь


Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь

т. 27-42-17

ф. 27-І9-8І
З Боку Украіны:

Міністзрства транспарту Украіны

т. 226-22-17, 227-26-56

ф. 227-23-51


2. У выкананне Артыкула 21 Дагаворныя Бакі ствараюць Змешаную Камісію.

3. У адносінах Артыкула 1, абзац 3 належыць разумець, што па гэтаму Пагадненню могуць эксплуатавацца прычэпы і паўпрычэпы, якія выкарыстоўваюцца адным з Дагаворных Бакоў, у тым ліку зарэгістраваныя на тэрыторыі трэцяй дзяржавы.

4. У адносінах Артыкула 5, абзац 1: дзейснасць дазволаў адзін каляндарны год, калі іншае не абгаворана кампетэнтнымі органамі Дагаворных Бакоў.

Пры ажыццяўленні прыгранічных дзвюхбаковых паездак на адлегласць да 50 км углыб ад мяжы дазволу не патрабуецца.

5. У адносінах Артыкула 6, абзаца 9 пад максімальна карыснай нагрузкай належыць разумець іх агульную грузападымальнасць.

6. У адносінах Артыкула 7: кампетэнтныя органы Дагаворных Бакоў павінны даць адказ на просьбу аб выдачы спецыяльнага дазволу не пазней 10 дзен з дня яе атрымання.

7. У адносінах Артыкула 10, абзаца 2 гэтага Пагаднення на перавозку грузу з тэрыторыі другога Дагаворнага Боку ў трэція дзяржавы прадугледжваецца атрыманне бланкаў дазволаў на перавозку ў трэція дзяржавы, пры гэтым вышэйпададзенага дазволу не патрабуецца на перавозку ў/з дзяржаў былога СССР, калі другое не прадугледжана рашэннем Змешанай Камісіі.

8. Палажэнні Артыкулаў 11, 17 уводзяцца рашзннем Змешанай Камісіі па ўзгадненню Бакоў.

9. Палажэнні Артыкула 14 уводзяцца рашэннем Змешанай Камісіі пасля прыняцця і ўступлення ў моц заканадаўства Бакоў па дадзенаму пытанню.

10. У адносінах Артыкула 18: перавозкі пасажыраў і грузаў у двукбаковых зносінах вызваляюцца ад спагнання падаткаў і дзяржаўных збораў за праезд.



Перавозкі пасажыраў і грузаў у транзітных зносінах да заключэння адпавядаючага спецыяльнага Пагаднення ажыццяўляюцца цераз узгодненыя Дагаворнымі Бакамі міжнародныя прыгранічныя пункты пропуску са спагнаннем падаткаў за праезд, дзяржаўнык збораў на умовах, вызначаных Дагаворнымі Бакамі, і афармляемых рашэннем Змешанай Камісіі.
Адбылося ў г. Мiнску « 16 » снежня 1994 г. у двух экзэмплярах, кожны на беларускай і украінскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сілу.
За Урад Рэспублікі Беларусь За Урад Украіны



: pic -> dcontent
dcontent -> Паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Французскай Рэспублікi аб міжнародных аўтамабльных грузавых зносінах
dcontent -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I федэральным саветам швейцарскай канфедэрацыi аб мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх I грузавых перавозках
dcontent -> Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь І Каралеўствам Данія аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў І грузаў Рэспубліка Беларусь І Каралеўства Данія, якія называюцца далей "Дагаворныя Бакі", Урады якіх
dcontent -> Паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікi
dcontent -> Аб унясенні змяненняў І дапаўненняў да ііагаднення паміж
dcontent -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам фiнляндскай рэспублiкi аб унясеннi змяненняў у пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам фiнляндскай рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 24 чэрвеня 1997 года
dcontent -> Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам румынii аб мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх I грузавых зносiнах
dcontent -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I
dcontent -> Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь І Урадам Рэспублікі Македонія аб міжнародных аўтамабільных зносінах
dcontent -> Паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Союзыным Урадам Саюзнай Рэспублікі Югаславія аб міжнародных




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка