Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I



Дата канвертавання15.05.2016
Памер152.72 Kb.
ПАГАДНЕННЕ

ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I

УРАДАМ РУМЫНII АБ МIЖНАРОДНЫХ АУТАМАБIЛЬНЫХ ПАСАЖЫРСКIХ I ГРУЗАВЫХ ЗНОСIНАХ

Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Румынii, далей называныя “Дагаворныя Бакi”,

жадаючы садзейнiчаць узаемавыгаднаму развiццю гандлевых i эканамiчных адносiн, у мэтах аблягчэння i ўрэгулявання мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх i грузавых перавозак памiж дзяржавамi i транзiтам па iх тэрыторыях на падставе раўнапраўя i ўзаемнай выгады,

дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:


Артыкул 1

Галiна прымянення


1. Палажэннi гэтага Пагаднення прымяняюцца да пасажырскiх i грузавых перавозак, якiя выконваюцца аўтатранспартнымi сродкамi, зарэгiстраванымi на тэрыторыi одной з дзвюх дзяржаў, у прамых зносiнах памiж Рэспублiкай Беларусь i Румынiяй, трaнзiтам па iх тэрыторыях, а таксама для перавозак у/або з трэцiх дзяржаў.

2. Гэта Пагадненне не датычыцца правоў i абавязкаў кожнага Дагаворнага Боку, што вынiкаюцъ з палажэнняў iншых двухбаковых або шматбаковых пагадненняў у галiне мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх або грузавых перавозак, якiя дзейнiчаюць адпаведна для кожнага Дагаворнага Боку.



Артыкул 2

Тэрмiны


У сэнсе гэтага Пагаднення:

Пад тэрмiнам "перавозчык" разумеецца любая фiзычная цi юрыдычная асоба, якая мае асноўнае месцазнаходжанне ў Румынii або ў Рэспублiцы Беларусь, якая ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам, дзеючым у дзяржаве рэгiстрацыi аўтатранспартнага сродку, упаунаважана выконваць мiжнародныя пасажырскiя або грузавыя перaвозкi на камерцыйнай аснове цi за ўласны кошт.

Пад тэрмiнам "аўтатранспартны сродак" неабходна разумець:

а) любы механiчны транспартны сродак, якi зарэгiстраваны на тэрыторыi аднаго з Дагаворных Бакоў i ў адпаведнасцi з яго канструкцыяй i абсталяваннем прызначаны для перавозкi больш за дзевяць асоб, уключаючы кiроўцу;

б) любы механiчны транспартны сродак, прызначаны для перавозкi грузаў, з цi без прычэпа i/цi паўпрычэпа, пры гэтым цягач аўтапоезда павiнен быцъ зарэгiстраваны на тэрыторыi аднаго з Дагаворных Бакоў.

Под тэрмiнам "дазвол" належыць разумець дакумент выдадзены, для выкарыстання з аплатай збораў або з вызваленнем ад аплаты збораў у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам кожнага з Дагаворных Бакоў, якi для грузавых перавозак дае перавозчыку права зрабiць адну перавозку ў прамым цi зваротным напрамку або транзiтам па тэрыторыi другога Дагаворнага Боку ў перыяд тэрмiну яго дзеяння, а для пасажырскiх перавозак дае права перавозчыку рабiць перавозку на працягу азначанага перыяду.

Пад тэрмiнам "спецыяльны дазвол" належыць разумець дакумент, якi дае перавозчыку права праезду буйнагабарытным, цяжкавагавым аўтатранспартным сродкам, а таксама выканання перавозак цяжкавагавых, буйнагабарытных i небяспечных грузаў у адпаведнасцi з дзеючым унутраным заканадаўствам Дагаворнага Боку, на тэрыторыii якога ажыццяуляецца перавозка.
ПАСАЖЫРСКIЯ ПЕРАВОЗКI

Артыкул 3


Рэгулярныя перавозкi

1. Рэгулярныя перавозкi пасажыраў аўтобусами ажыццяуляюцца па вызначаных маршрутах з узгоднеными раскладамi i тарыфамi, з правам праводзiць пасадку i высадку пасажырў на пачатковых i канцавых пунктах, а таксама на iншых загадзя вызначаных i ўзгодненых пунктах прыпынкаў.

2. Рэгулярныя аўтобусныя зносiны па вызначаным маршруце могуць быць арганiзаваны па папярэдняму адабрэнню кампетэнтнага органа (Артыкул 15) кожнага Дагаворнага Боку для ўчастка маршруту, якi праходзiць па яго тэрыторыi, у адпаведнасцi з патрабаваннямi нацыянальнага заканадаўства, а таксама пры наяўнасцi згоды транзiтных дзяржаў. Адабрэнне можна даць на перыяд ад 1 да 5 гадоў, на падставе рашэння кампетэнтных органаў аб рэгулярных зносiнах.

3. Заяўкi перавозчыка однаго Дагаворнага Боку на адабрэнне, у адпаведнасцi з пунктам 2 гэтага Артыкула, а таксама згода транзiтных дзяржаў перадаюцца ў пiсьмовым выглядзе кампетэнтнаму органу iншага Дагаворнага Боку.

Заяўкi павiнны змяшчаць наступныя звесткi: прозвiшча, iмя i адрас перавозчыка або назву фiрмы, якая арганiзуе перавозкi, тарыфы, маршрут, расклад руху, намечаны перыяд i частату выканання перавозак, пункты пасадкi i высадкi пасажыраў, тэрмiн эксплуатацыi, а таксама рэгiстрацыйны нумар i ўмяшчальнасць аўтатранспартнага сродку.

Эксплуатацыя рэгулярных аўтобусных маршрутаў ажыццяўляецца на падставе дазволаў, выдадзеных перавозчыкам кампетэнтным органам Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога выконваецца перавозка.

4. Кампетэнтныя органы абодвух Дагаворных Бакоў устанаўлiваюуць па ўзаемнай згодзе ў рабочым парадку або рашэннем Змешанай Камiсii, названай у Артыкуле 16 гэтага Пагаднення, наступныя пытаннi:

а) увядзенне ў дзеянне новых аўтобусных маршрутаў;

б) расклад руху аўтатранспартных сродкаў;

в) тарыфы;

г) умовы перавозак (маршруты праходжання);

д) скарачэнне, развiцце або спыненне рэгулярных аўтобусных зносiн па вызначаным маршруце;

е) колькасць i тып дазволаў;

ж) iншыя пытаннi, якiя датычацца рэгулярных перавозак пасажыраў аўтобусамi па вызначаных маршрутах.


НЕРЭГУЛЯРНЫЯ ПЕРАВОЗКI

Артыкул 4

Турыстычныя перавозкi


1. Турыстычныя перавозкi пасажыраў аўтобусамi ў прамым напрамку i транзiтам па тэрыторыi другога Дагаворнага Боку ажыццяўляюцца на аснове: пуцявога лiста, спiса пасажыраў, дaкумента, якi сведчыць аб забеспячэннi турыстычных паслуг, графiка i маршруту руху, а таксама iншых дакументаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Дагаворнага Боку, па тэрыторыi якога ажыццяўляюцца перавозкi.

Акрамя таго, для транзiтных зносiн патрабуецца дадаткова дазвол на праезд па тэрыторыi Дагаворкага Боку, выдадзены адпаведна Артыкулу 3 п. 4 е) гэтага Пагаднення.

2. Пры зваротным руху аўтатранспартнага сродку, якi ажыццявiў перавозку пасажыраў, забараняецца перавозiць iншых пасажыраў, акрамя названых у спiсе, запоўненым у пункце адпраўлення.
Артыкул 5

Непрадугледжаныя перавозкi

1. Пад непрадугледжанымi перавозкамi пасажыраў належыць разумець перавозкi, якiя не з'яуляюцца рэгулярнымi або турыстычнымi. Непрадугледжаныя перавозкi могуць ажыццяўляцца перавозчыкамi аднаго з Дагаворных Бакоў толькi на аснове дазволаў, папярэдне выдадзеных кампетэнтным органам iншага Дагаворнага Боку, за выключэннем выпадкаў, вызначаных у Артыкуле 6 гатага Пагаднення.

2. Заяўкi на выдачу дазволу ў адпаведнасцi з пунктам 1 гэтага Артыкула перадаюцца ў пiсьмовым выглядзе кампетэнтнаму органу другога Дагаворнага Боку не пазней, чым за 30 дзен да пачатку паездкi i павiнны змяшчаць наступныя звесткi: прозвiшча, iмя i адрас перавозчыка, назву i адрас фiрмы, якая арганiзуе перавозкi, маршрут, перыяд ажыццяўлення перавозкi, а таксама рэгiстрацыйны нумар i ўмяшчальнасцъ аўтатранспартнага сродку.
Артыкул 6

Перавозкi, вызваленыя ад атрымання дазволу

Непрадугледжанымi пасажырскiмi перавозкамi ў прамым напрамку, вызваленымi ад атрымання дазволаў, якiя выконваюцца пры наяўнасцi спiсу пасажыраў, з'яўляюцца наступныя:



  • непрадугледжаная перавозка одной i той жа групы пасажыраў адным i тым жа аўтатранспартным сродкам на працягу ўсей паездкi, якая пачынаецца i заканчваецца ў дзяржаве рэгiстрацii аўтатранспартнага сродку (“кальцавы тур пры зачыненых дзвярах”);

  • непрадугледжаная перавозка пасажыраў з пункту адпраўлення, якi знаходзiцца ў дзяржаве рэгiстрацыi аўтатранспартнага сродку, у пункт прызначэння, якi знаходзiцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, адкуль аўтатранспартны сродак вяртаецца ў парожнiм стане.

У час гэтых перавозак магчыма ажыццявiць пасадку або высадку пасажыраў на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку толькi пасля атрымання адабрэння яго кампетэнтнага органа.
ГРУЗАВЫЯ ПЕРАВОЗКI

Артыкул 7

Дазволы

1. Перавозкi грузавымi аўтатранспартнымi сродкамi з або без грузаў, за выключэннем выпадкаў названых у Артыкуле 8, па тэрыторыях абодвух Дагаворных Бакоў у прамых або транзiтных зносiнах ажыццяуляюцца на аснове дазволаў.

2. Дазвол выдаецца кампетэнтным органам Дагаворнага Боку дзяржавы рэгiстрацыi аўтатранспартнага сродку на iмя перавозчыка. Перадача гэтага дазволу iншаму перавозчыку або яго выкарыстанне для другога аўтатранспартнага сродку забараняецца.

3. Дазвол дае перавозчыку права выконваць пагрузку на зваротным шляху грузаў з тэрыторыi другога Дагаворнага Боку пры ўмове прызначэння гэтых грузаў дзяржаве рэгiстрацыi аўтатранcпартнага сродку.

4. Кампетэнтныя органы абодвух Дагаворных Бакоў узаемна ўзгадняюць вiд i колькасць дазволаў з або без аплаты дарожных i транзiтных збораў i абменьваюцца кантынгентам дазволаў.
Артыкул 8

Перавозкi, вызваленыя ад атрымання дазволаў


У прамых цi транзiтных зносiнах вызваляюцца ад дазволаў перавозкi:

а) пашкоджаных або пацярпеўшых аварыю аўтатранспартных сродкаў, перамяшченне парожнiх аўтатранспартных сродкаў для замены пашкоджаных або пацярпеўшiх аварыю, а таксама перамяшчэнне аўтамабiляў тэхнiчнай дапамогi для ix буксiроўкi або рамонт;

б) целаў i праху памерлых;

в) прадметаў i твораў мастацтва, прызначаных для кiрмашоў, выстаў або iншых культурных мерапрыемстваў;

г) прадметаў i абсталявання, якiя выкарыстоўваюцца з рэкламнымi мэтами;

д) рухомай маёмасцi пры перасяленнi;

е) апаратуры, прыладаў, прызначаных для тэатральных, кiнатэатральных, спартыўных i музычных мерапрыемстваў для кiрмашоў i выстаў, абсталявання для кiна-, радыё-, тэлезапiсу, а таксама перавозка жывел для цыркавых мерапрыемстваў;

ж) прадметаў, неабходных для аказання хуткай медыцынскай дапамогi, у прыватнасцi, у выпадку стыхiйнага бедства, а таксама грузаў у рамках гуманiтарнай дапамогi;

з) жывых жывёл спецыяльнымi аўтатранспартнымi сродкамi, за выключэннем жывел, прызначаных на забой;

i) грузаў аўтатранспартнымi сродкамi, дапушчальная грузападымальнасць якiх, уключаючы прычэпы, не перавышае 3,5 тоны або агульная вага якiх, уключаючы прычэпы, не перавышае 6 тон;

к) паштовыя перавозкi агульнага карыстання.

Змешаная Камiсiя, названая ў Артыкуле 16 гэтага Пагаднення, мае паўнамоцтвы дадаць згаданы ў пункце 1 гэтага Артыкула спiс.



АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


Артыкул 9

Кабатаж

Перавозчыкам аднаго з Дагаворных Бакоў, названым у артыкуле 2 гэтага Пагаднення, не дазваляецца ажыццяўляць пасажырскiя цi грузавыя перавозкi памiж двума пунктамi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку.


Артыкул 10

Перавозкi з i ў трэцiя дзяржавы


Перавозчыкi аднаго з Дагаворных Бакоў могуць выконваць грузавыя перавозкi памiж тэрыторыяй другога Дагаворнага Боку i трэцяй дзяржавай, а таксама з трэцяй дзяржавы на тэрыторыю Другога Дагаворнага Боку пасля атрымання адабрэння кампетэнтнага органа другога Дагаворнага Боку на аснове ўзаемнасцi.
Артыкул 11

Вага i габарыты аўтатранспартных сродкаў


1. Нормы на вагу, габарыты i нагрузку на восъ аўтатранспартных сродкаў, дапушчальныя на тэрыторыi кожнага Дагаворнага Боку, вызначаюцца згодна з нацыянальным заканадаўствам.

2. У выпадку, калi вага, габарыты цi нагрузка на вось аўтатранспартнага сродку перавышаюць межы, дапушчальныя на тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку, для перавозкi патрабуецца спецыяльны дазвол, выдадзены кампетэнтным органам гэтага Дагаворнага Боку.

Калi гэта рашэнне прадугледжвае рух аўтатранспартнага сродку па вызначаным маршруце, то перавозка павiнна ажыццяўляцца толькi па гэтым маршруце.

3. Спецыяльны дазвол не выключае неабходнасцi атрымання дазволу на перавозку, згаданага ў п.1 Артыкула 7 гэтага Пагаднення.


Артыкул 12

Перавозка небяспечных грузаў


1. Перавозка небяспечных грузаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам Дагаворнага Боку, па тэрыторыi якога праходзiць маршрут, на падставе спецыяльнага дазволу, выдадзенага адпаведным кампетэнтным органам.

Калi гэты дазвол прадугледжвае рух аўтатранспартнага сродку па вызначаным маршруце, то перавозка павiнна ажыццяўляцца толькi па гэтым маршруце.

2. Спецыяльны дазвол не выключае неабходнасцi атрымання дазволу на перавозку, згаданага ў п.1 Артыкула 7 гэтага Пагаднення.

Артыкул 13

Кантроль дакументаў


1. Кампетэнтныя органы Дагаворных Бакоў узгадняюць спосаб ажыццяўлення кантролю перавозак, што выконваюцца згодна з палаженнямi гэтага Пагаднення.

2. Аўтатранспартныя сродкi суправаджаются дакументами, неабходнымi на мiжнародныя перавозкi, якiя павiнны прад’яўляцца ўпаунаважаным кантрольным органам кожнага Дагаворнага Боку.

3. Кiроўцы аўтатранспартных сродкаў, зарэгiстраваных на тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку, якiя выконваюць мiжнародныя перавозкi на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, павiнны мець нацыянальныя або мiжнародныя вадзiцельскiя сведчаннi, нацыянальныя дакументы на адпаведныя аўтатранспартныя сродкi i таксама iншыя дакументы згодна з мiжнароднымi правiламi.

Артыкул 14

Мытныя палаженнi


1. Аўтатранспартныя сродкi, зарегiстраваныя на тэрыторыi аднаго з Дагаворных Бакоў, а таксама прычэпы або паўпрычэпы, якiя выкарыстоўваюцца для перавозак, згаданых у гэтым Пагадненнi, часова дапускаюцца на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку з вызваленнем ад мытных пошлiн пры ўмове iх вяртання.

Такi рэжым распаўсюджваецца на запасныя часткi, прылады i звычайныя iнструменты ў дастатковай колькасцi для забеспячення надзейнай працы аўтатранспартнага сродку пры перавозцы i вернутыя разам са згаданым сродкам.

2. Палiва, якое знаходзiцца ў баках, усталяваных на аўтатранспартных сродках i прадугледжаных заводам-вытворцам, а таксама патрабуемая колькасць змазачных матэрыялаў для функцыянавання аўтатранспартнага сродку на адпаведны перыяд перавозкi, вызваляюцца ад мытных пошлiн i не падлягаюць абмежаванням.

3. Увоз запасных частак для рамонту аднаго, ужо часова дапушчанага на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку аўтатранспартнага сродку, вызваляецца ад мытных пошлiн.

Iнструменты, нявыкарыстаныя i замененыя дэталi вяртаюцца ў дзяржаву рэгiстрацыi аўтатранспартнага сродку або знiшчаюцца пад мытным кантролем.

4. У адносiнах да памежнага, санiтарнага, фiтасанiтарнага i мытнага контролю, звязанага з пераходам мяжы, прымяняюцца палажэннi нацыянальнага заканадаўства Дагаворных Бакоў, а таксама палажэннi мiжнародных пагадненняў, удзельнiками якiх з'яуляюцца Дагаворныя Бакi.



Артыкул 15

Кампетэнтныя органы


Кампетэнтныя органы, упаўнаважаныя выконваць палажэннi гэтага Пагаднення, наступныя:

Дагаворныя Бакi будуць узаемна ратыфiкаваць усялякае змяненне назваў адпаведных кампетэнтных органаў.

Артыкул 16

Змешаная Камiсiя


У мэтах разгляду i вырашення пытанняў, якiя вынiкаюць з тлумачэння i прымянення гэтага Пагаднення, ствараецца Змешаная Камiсiя, якая мае ў сваiм складзе прадстаўнiкоў кампетэнтных органаў абодвух Дагаворных Бакоў.

Змешаная Камiсiя склiкаецца па просьбе аднаго з кампетэнтных органаў па чарзе на тэрыторыi кожнага з Дагаворных Бакоў.



Артыкул 17

Зборы i плацяжы


1. Даходы, атрыманыя з пасажырскiх i грузавых перевозак, якiя выконвалiся ў адпаведнасцi з палажэннем гэтага Пагаднення, падлягаюць падаткаабкладанню ў дзяржаве рэгiстрацыi транспартнага сродку.

Усе плацяжы, якiя вынiкаюць з прымянення гэтага Пагаднення, праводзяцца ў свабодна канверсаванай валюце.

У выпадку заключэння памiж Дагаворнымi Бакамi дагавораў аб пазбяжэннi двайнога падаткаабкладання, а таксама аб плацяжах прымяняюцца палажэннi гэтых дагавораў.

2. Пeрaвозкi грузаў аўтатранспартнымi сродкамi аднаго Дагаворнага Боку, а таксама iх перамяшчэнне па тэрыторыi другога Дагаворнага Боку ажыццяўляюцца на аснове гатага Пагаднення з выплатай дарожных i транзiтных збораў, за выключэннем выпадкаў прадастаўлення iльгот на падставе ўзаемнасцi, а таксама пры пакрыццi вартасцi ў выпадку прычыненых страт у адпаведнасцi з унутраным заканадаўствам Дагаворных Бaкоў.



Артыкул 18

Прымяненне нацыянальнага заканадаўства


Ва ўсiх выпадках, не ўрэгуляваных палажэннямi гэтага Пагаднення aбо мiжнароднымi пагадненнямi, у якiх удзельнiчаюць абодва Дагаворныя Бакi, прымяняецца нацыянальнае заканадаўства Дагаворнага Боку, дзеючае на яго тэрыторыi.

Артыкул 19

Санкцыi


1. У выпадку невыканання перавозчыкам або персаналам, абслугоўваючым аўтатранспартны сродак, заканадаўства, дзеючага на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, або палажэнняў гатага Пагаднення, кампетэнтны орган дзяржавы рэгiстрацыi аўтатранспартнага сродку можа прыняць наступныя меры:

а) папярэдзiць перавозчыка за яго парушэнне;

б) часова, часткова або поўнасцю пазбавiць перавозчыка права на выкананне перавозкi на тэрыторыi таго Дагаворнага Боку, дзе здарылася парушэнне.

Палажэннi гэтага Артыкула не выключаюць мер, якiя могуць быць прыняты судом або адмiнiстрацыйным органам дзяржавы, дзе здарылася парушэнне, у адпаведнасцi з унутраным заканадаўствам.

Кампетэнтны орган, якi прыняў такiя меры, будзе iнфармаваць, аб гэтым кампетэнтны орган другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 20

Спрэчкi


Любая спрэчка па тлумачэнню або прымяненню гэтага Пагаднення будзе вырашацца шляхам прамых перамоў памiж кампетэнтнымi органами абодвух Дагаворных Бакоў.

Калi гэтыя кампетэнтныя органы не прыйшлi да згоды, спрэчка падлягае ўрэгуляванню па дыпламатычных каналах.



Артыкул 21

Устуленне у сiлу


Гэта Пагадненне часова прымяняецца з даты яго падпiсання i ўступае ў сiлу з часу атрымання па дыпламатычных каналах апошняй ноты аб выкананнi Дагаворнымi Бакамi фармальнасцяў, прадугледжаных нацыянальным заканадаўствам у кожнай з абедзвюх дзяржаў.

Артыкул 22

Змяненне Пагаднення


Усякае змяненне гэтага Пагаднення вырашаецца шляхам перамоў Дагаворных Бакоў i уступiць ў сiлу згодна з палажэннямi Артыкула 21.

Артыкул 23

Дзеянне Пагаднення


Гэта Пагадненне заключаецца тэрмiнам на пяць гадоў i будзе аўтаматычна працягвацца на наступныя кожныя пяць гадоў, калi нi адзiн з Дагаворных Бакоў не заявiць не меньш, як за дзевяноста дзен да сканчэння тэрмiну яго дзеяння аб сваiм намеры спынiць дзеянне Пагаднення.

"Пратакол прымянення Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Румынii аб мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх i грузавых зносiнах" з'яуляецца неад'емнай часткай Пагаднення.

Здзейснена ў Бухарэсце 31 мая 1995 г. у двух экземплярах, кожны на беларускай, румынскай i рускай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.

Пры ўзнiкненнi адрозненняў па тлумачэнню гэтага Пагаднення перавага аддаецца тэксту на рускай мове.



За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Румынii



ПРАТАКОЛ

прымянення Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і

Урадам Румыніі аб міжнародны аўтамабільны

пасажырскіх i грузавых зносінах
У адносінах да Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь i Урадам Румыніі аб міжнародных аўтамабільных пасажырскіх i грузавых зносінах, падпісанага у г. Бухарэсце 31 мая 1995 г. дасягнута дамоўленасць аб ніжэйпададзеным:

1. У Артыкуле 7 пункт 3 пад тэрмінам "дзяржава рэгістрацыі аўтатранспартнага сродку" належыць разумець тэрыторыю Рэспублікі Беларусь i Румыніі.

2. Абодва Дагаворныя Бакі дамовіліся абмяняцца нарматывамі, рэгламентуючымі арганізацыю і ажыццяўленне міжнародных аўтамабільных пасажырскіх i грузавых перавозак, i своечасова інфармаваць адзін аднаго аб іх змяненні або дапаўненні.

3. Змешаная Камісія збіраецца ў адпаведнасці з Артыкулам 16 гэтага Пагаднення, а ў выпадку неабходнасці, не пазней 30 дзен пасля паступлення просьбы аднаго з Дагаворных Бакоў.

4. У адносінах да Артыкула 7 п. 4 і Артыкула 3 п. 4 Бакі пагадзіліся аб выкарыстанні наступнага характару дазволаў:

Ддя перавозкі грузаў:



  • двухбаковыя;

  • транзітныя;

  • у/з трэціх краін.

Для перавозкi пасажыраў:

  • на рэгулярных маршрутах;

  • на нерэгулярных маршрутах;

  • транзітныя.

5. Змешаная Камісія штогод, не пазней 1 снежня папярэдняга года, устанаўлівае квоту кантынгенту дазволаў на наступны год па відам.

Пры гэтым палова квоты дазволаў перадаецца Бакамі да 15 снежня, а астатняя частка да 1 чэрвеня.

Срок дзеяння дазволаў на перавозку грузаў заканчваецца 31 снежня цякучага году, вызначанага на дазволе.

Гэты Пратакол з'яўляецца неад'емнай часткай Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Румыніі аб міжнародных аўтамабільных пасажырскіх і грузавых зносінах.

Здзейснена ў г. Бухарэсце 31 мая 1995 г. у двух экземплярах, кожны на беларускай, румынскай i рускай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сілу.

Пры ўзнікненні адрозненняў па тлумачэнню гэтага Пагаднення перавага аддаецца тэксту на рускай мове.


За Урад Рэспублікі Беларусь За Урад Румыніі



: pic -> dcontent
dcontent -> Паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Французскай Рэспублікi аб міжнародных аўтамабльных грузавых зносінах
dcontent -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I федэральным саветам швейцарскай канфедэрацыi аб мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх I грузавых перавозках
dcontent -> Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь І Каралеўствам Данія аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў І грузаў Рэспубліка Беларусь І Каралеўства Данія, якія называюцца далей "Дагаворныя Бакі", Урады якіх
dcontent -> Паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікi
dcontent -> Аб унясенні змяненняў І дапаўненняў да ііагаднення паміж
dcontent -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам фiнляндскай рэспублiкi аб унясеннi змяненняў у пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам фiнляндскай рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 24 чэрвеня 1997 года
dcontent -> Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь I Урадам Украiны аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах
dcontent -> Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам румынii аб мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх I грузавых зносiнах
dcontent -> Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь І Урадам Рэспублікі Македонія аб міжнародных аўтамабільных зносінах
dcontent -> Паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Союзыным Урадам Саюзнай Рэспублікі Югаславія аб міжнародных




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка