Пайшоў вечар па платочку, Ды ў адзіным чабаточку



Дата канвертавання22.07.2016
Памер9.39 Kb.
КАЛЫХАНКА

Пайшоў вечар па платочку,

Ды ў адзіным чабаточку.

Добрай ночы, мой сыночку!

Спі салодзенька ўсю ночку.

Ой, люлі, люлі – не чуваць зязюлі.


Пайшоў вечар па лясочку

Ды ў чужэнькім паясочку.

Добрай ночы, мой сыночку!

Спі забаўненька ўсю ночку.

Ой, люлі, люлі – не чуваць зязюлі.
Пайшоў вечар па лясочку,

Ды ў дзіравым паясочку.

Добрай ночы, мой сыночку!

Снам раздольненька ўсю ночку.

Ой, люлі, люлі – не чуваць зязюлі.
Пайшоў вечар да цянёчку,

Ды ў адзіным лапаточку.

Добрай ночы, мой сыночку!

Спі цікаўненька ўсю ночку.

Ой, люлі, люлі – не чуваць зязюлі.
Добрай ночы, мой сыночку!

Спі салодзенька ўсю ночку.

Ой, люлі, люлі – не чуваць зязюлі.
Добрай ночы, мой сыночку!

Спі салодзенька ўсю ночку.



Добрай ночы, мой сыночку!

Спі салодзенька ўсю ночку.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка