Пакінуць след на зямлі


З гісторыi калгаса «Бердаўка»



старонка4/11
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.85 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

З гісторыi калгаса «Бердаўка»


Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе землі памешчыкаў Лясковіча, Радкевіча і польскіх асаднікаў былі размеркаваны паміж малазямельнымі сялянамі Бердаўскага сельсавета.

Ужо вясной 1940 года на тэрыторыі Лідскага раёна было ўтворана 9 калектыўных гаспадарак. Адной з іх быў калгас імя В.М. Молатава, у які аб’ядналіся сяляне вёскі Ваўкаўцы. Кіраўніком гаспадаркі яны абралі аднавяскоўца Шульгу Міхаіла Аляксеевіча.

З пачаткам вайны калектыўная гаспадарка спыніла сваё існаванне. Увесь інвентар і жывёлу жыхары вёскі разабралі па дварах.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны ўрад СССР і БССР вярнуўся да палітыкі калектывізацыі. У 1944 годзе ў Лідскім раёне на асабістыя гаспадаркі прыпадала 38 тыс. га зямлі, а на дзяржаўныя – 2,2 тыс.га.

Пачалося раскулачванне. Зямлю адбіралі ў 29 кулакоў і ў 60 гаспадарках у тых гаспадароў, хто адмаўляўся плаціць падаткі. Многія з іх аказвалі супраціўленне.

На тэрыторыі Лідскага раёна загінулі 87 чалавек партыйнага, савецкага і гаспадарчага актыву, 120 чалавек іншых службовых супрацоўнікаў, 14 супрацоўнікаў унутраных спраў сярод іх быў і ўпаўнаважаны ўнутраных спраў Бердаўскага сельсавета Кірылаў Аляксей.

У 1948 годзе ў раёне налічваліся 3 калгасы, а ў 1958 – ужо 108 калгасаў, якія аб’ядноўвалі 25200 сялянскіх гаспадарак.

На тэрыторыі Бердаўскага сельсавета налічваліся 6 калгасаў.

31 жніўня 1951 года сяляне вёскі Ваўкаўцы на агульным сходзе прынялі рашэнне аб аднаўленні калгаса Імя Молатава. Старшынёй абралі Бубена Уладзіміра Іванавіча.

У верасні 1950 года жыхары вёскі Кір’янаўцы ўтварылі калектыўную гаспадарку “Новае жыццё” , якую ўзначаліў Куча Міхаіл Аляксеевіч.

Калгас Імя Сталіна на сваім сходзе 30 чэрвеня 1952 года стварылі жыхары вёскі Бялундзі. Старшынёй яны абралі Багіня Браніслава Сцяпанавіча. Сяляне вёсак Сцеркава, Татарцы і Дуцішкі арганізавалі калгас “Чырвоны кастрычнік”. Яго ўзначаліў Пялевіч Станіслаў Марцінавіч. У 1952 годзе ў в. Касоўшчына ўзнік калгас Імя Леніна. Старшынёй калгаса абралі Зубрыцкага Уладзіміра Іосіфавіча.

Усе калгасы былі дробнымі гаспадаркамі. Мелі 200-400га ворнай зямлі, 8-10 галоў буйной рагатай жывёлы, 2-3 дзесяткі авечак. Такія гаспадаркі практычна прыбытку не прыносілі.

У студзені 1953 года адбылося аб’яднанне калгасаў “Новае жыццё”, Імя Молатава, Імя Сталіна, “1 Мая” у адзін калгас Імя Молатава. Калгаснікі абралі праўленне ў складзе 11 чалавек на чале са старшынёй Піута Мацвеем Мацвеевічам. З 1957 года калгас Імя Молатава перайменавалі ў калгас “Барацьбіт”.

У 1953 годзе адбылося аб’яднанне калгасаў “Чырвоны кастрычнік” і Імя Леніна. Старшынёй узбуйненага калгаса была абрана Мельнікава Ганна Раманаўна, а з 1954 года - Гайдукевіч.

З 1965 па 1970 год калгас “Чырвоны кастрычнік” узначальваў таленавіты арганізатар Эрдман Раман Альфонсавіч.

Што ўяўляў калгас “Барацьбіт” у той час? У канцы 50-х гг. мелася 1799 га зямлі, з іх 861га пашы, 4 грузавыя аўтамабілі, 54 вазы, 3 трактары, 1 камбайн, 7 саломарэзак, 9 канюшняў, 1 кароўнік, 1 свінарнік, 1 аўчарнік, 1 цялятнік. Утрымліваліся 103 каровы, 222 галавы свіней, 272 галавы птушак, 111 коней. Ураджайнасць складала 6-8 ц з га збожжавых, 70-90 ц бульбы, 2 ц ільносемя, 100 ц буракоў.

У 1975 годзе адбылося аб’яднанне “Барацьбіта”, “Чырвонага кастрычніка” і Лідскай дзяржплемстанцыі ў калгас “Бердаўка”.

З 1964 года калгас “Барацьбіт”, а з 1975 года калгас “Бердаўка” узначальваў Каранюк Аляксандр Аляксандравіч - руплівы аграном, дбайны гаспадар. Пры ім калгас дасягнуў свайго росквіту. Узводзіліся фермы, складскія памяшканні, гаражы, збожжасушылка, Дамы жывёлавода і механізатара, майстэрня.

Адбудоўваўся пасёлак. Былі ўзведзены тыпавы, на 320 вучнёўскіх месцаў, будынак школы, гандлёвы цэнтр, Дом быту, гасцінніца, лазнева-пральны камбінат, дзіцячы садок, адміністрацыйны будынак. Для калгаснікаў, настаўнікаў, урачоў пабудавана 85 кватэр з усімі выгодамі. На тэрыторыі калгаса працавалі філіял музычнай школы, амбулаторыя, два Дамы культуры, тры бібліятэкі.

Раслі і вытворчыя паказчыкі. Значна паднялася ўраджайнасць збожжавых, павялічылася пагалоўе буйной рагатай жывёлы. Расла прадуктыўнасць мяснога і малочнага статкаў.

Добрасумленная і творчая праца старшыні Каранюка А. А. неаднаразова адзначалася: двойчы на раённай Дошцы гонару змяшчаўся яго партрэт,ён быў узнагароджаны ардэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай рэвалюцыі, “Знак Пашаны”, медалямі ”За працоўныя поспехі”, ”Выстава народнай гаспадаркі”.Аляксандр Аляксандравіч выбіраўся дэпутатам мясцовага, раённага і абласнога Саветаў. З 1980 па 1985 год - дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 10 склікання.

З 1993 года Каранюк А.А. знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

З 1993 па 2004 год гаспадарку ўзначальваў Калабухін А.А. У гэты перыяд калгас “Бердаўка” перажываў цяжкасці: спынілася будаўніцтва ў вытворчай сферы, прыйшлі ў заняпад падсобныя промыслы. Мала ўзводзілася жылля ( было здадзена ў эксплуатацыю толькі 13 кватэр), знізіўся заробак калгаснікаў. Але патрэбна прызнаць, што за гэтыя гады ўзрасла ўраджайнасць збожжавых i кармавых культур. Разам з тым скарацілася ўраджайнасць бульбы,знiзiлicя надоi малака на адну карову.

У 2004г. адбылося аб’яднанне дзвюх гаспадарак ПУАП “Бердаўка” і ПУАП “Мічурынскі” ў адну – ПУАП “Бердаўка”, а 29 снежня 2004 года адбылася рэарганізацыя ПУАП “Бердаўка” ў СВК “Бердаўка - Агра”. Гаспадарку ўзначаліў Павел Іванавіч Каламіец. СВК “Бердаўка - Агра” спецыялiзуецца па вытворчасцi мяса i малака.

Гаспадарка размяшчаецца на тэрыторыі двух сельскіх саветаў: Дубровенскага і Бердаўскага. На яе тэрыторыі знаходзіцца 29 населенных пунктаў і паcёлак Першамайскі. Колькасць насельніцтва 4690 чалавек. У СВК працуюць 404 чалавекі. Машынна - трактарны парк налічвае 46 адзінак трактараў, 29 адзінак грузавых аўтамабіляў, 13 збожжаўборачных камбайнаў. З 2006 года па Прэзідэнцкай праграме праводзіцца рэканструкцыя населенага пункта, пабудавана і здадзена ў эксплуатацыю 10 жылых дамоў. Работы па добраўпарадкаванні аграгарадка працягваюцца.


: download
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Каляндар свят і знамянальных дат
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Даты. Імёны. Падзеі. Каляндар свят
download -> Тлумачальная запіска
download -> М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы
download -> АЎтарскі курс лекцый “славянская міфалогія” Электронная версія
download -> Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
download -> Літаратурная Гомельшчына. Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання
download -> Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання
download -> Дзённік пастаноў 29 Паз. 638 Дадатак №11


1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка