Пакінуць след на зямлі


“Усе мы з весачкі-калыскі” Народнаму сямейнаму ансамблю Парфенчыкаў 20 год



старонка9/11
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.85 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

“Усе мы з весачкі-калыскі”

Народнаму сямейнаму ансамблю Парфенчыкаў 20 год.

Шчодрая наша Лідчына на таленты. Сярод гэтых талентаў вылучаецца народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў з вескі Бердаўка, якому 26 лістапада 2005 года споўнілася 20 год. І хоць па чалавечых мерках гэта зусім мала, але гэтыя 20 год існавання калектыву напоўнены змястоўнай творчай працай па прапагандзе нацыянальнай песеннай культуры і беларускага слова.

Кіраўнік ансамбля – Алесь Парфенчык, хормайстар – Зінаіда Унучко.

Ансамбль вылучаецца экспрэсіўнасцю выканання, каларытнасцю гучання. Творчасці ансамбля ўласціва своеасаблівая пеўчая манера, спалучэнне арыгінальнай мелодыкі з паэтычным зместам, выразнасць музычнай мовы. Для выканаўцаў характэрна апора на нацыянальныя традыцыі, творчы пошук, уменне перадаць фальклорныя песенныя інтанацыі сучаснымі сродкамі.

У рэпертуары ансамбля беларускія народныя і сучасныя песні, таксама аўтарскія песні на словы і музыку А.Парфенчыка і З.Унучко.

Кожны канцэрт мастацкага калектыву пачынаецца выкананнем аўтарскай песні “З весачкі-калыскі” і заканчваецца песняй “Мы ўсе радня”. Вельмі часта ў выкананні ансамбля гучаць песні: ”Стары ўхажор”, ”Мужычок-памочнік”, ”Вечарынка”, ”Поле маё, полюшка”, ”Тальяначка”, ”Бульба”, ”Пакахала Васіля”, ”Песня родная” і іншыя.

Ідэю стварыць сямейны ансамбль у 1985 годзе падказаў былы загадчык аддзела культуры Лідскага райвыканкама Мікалай Антонавіч Грэбень. І ў хуткім часе паступіла прапанова прыняць удзел у канцэртнай праграме на свяце горада Мінска. Мінчукі добра ўспрынялі выступленне маладога калектыву. І гэта натхніла на творчую працу. Выступаюць у роднай вёсцы, раёне, вобласці, горадзе Мінску перад рознымі аўдыторыямі. Дораць людзям радасць, ствараюць бадзёры настрой, прыносяць эстэтычнае задавальненне.

Прыходзіць прызнанне. У 1993 годзе сталі дыпламантамі абласнога фестывалю сямейнай творчасці, а затым лаўрэатамі рэспубліканскага конкурсу сямейнай творчасці, што адбыўся ў Слоніме.

У 1994 годзе сямейнаму ансамблю Парфенчыкаў за плённую працу па папулярызацыі беларускага музычнага мастацтва прысвоена званне “народны”.

У 1995 і 1996 гадах прымалі ўдзел у Міжнародным фестывалі сямейнай творчасці ў польскім горадзе Добра Мяста і сталі лаўрэатамі.

На тэлевізійным фестывалі “Залатыя ключы” ў горадзе Клецку сталі дыпламантамі, а ў заключным туры, што праходзіў у горадзе Салігорску, –лаўрэатамі.

Затым бралі ўдзел у рэспубліканскім свяце “Дажынкі”- ў Мастах (1997г.), у IV абласным фестывалі нацыянальных культур у г. Гродне, дзе ансамбль быў адзначаны дыпломам. Удзельнічалі ў тэлеперадачах “Беларускі дом” на канале БТ і “Правінцыйныя гісторыі” на канале “Лад”.

Творчая культурна-асветніцкая праца ансамбля адзначана Ганаровай граматай прадстаўніцтва ААН у Беларусі, у тэксце якой – наступныя словы: ”За вялікі асабісты ўклад у захаванне беларускай нацыянальнай традыцыі, распаўсюджванне ідэй сямейнай творчасці ў Міжнародны год сям’і”. Сярод узнагарод калектыву – Ганаровая грамата Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь, шматлікія Ганаровыя граматы аддзела культуры Лідскага райвыканкама.

Хто яны, Парфенчыкі?

Усе яны сваякі, 10 з 12 чалавек нарадзіліся ў Бердаўцы.

Муж і жонка Алесь і Інэса Парфенчыкі і іх дзеці Дзяніс і Ганна; сястра Зінаіда Унучко і яе дзеці Юля і Ігар, нявестка Ала і ўнучка Ілоначка; сёстры Таццяна, Зоя і яе сын Арцем. Іх усіх аб’ядноўвае любоў да беларускай песні.

Ядро ансамбля – Алесь, Інэса Парфенчыкі і Зінаіда Унучко. Усе яны маюць спецыяльную адукацыю. Алесь закончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры па спецыяльнасці рэжысёр-пастаноўшчык масавых мерапрыемстваў. Яго жонка Інэса, якая родам з Барысава, закончыла Гродзенскае вучылішча мастацтваў і Маскоўскі народны універсітэт мастацтваў па класе гармонія музыкі з адзнакай ”выдатна”. Сястра Зінаіда з адзнакай закончыла Гродзенскае музычна -педагагічнае вучылішча і выкладае музыку ў Першамайскай музычнай школе і ў Бердаўскай сярэдняй школе.

Іх дэвіз – “Без песні хоць трэсні!”. Так і крочаць па жыцці з песняй гэтыя таленавітыя людзі, дорачы землякам радасць, прапагандуюць багацце беларускай музычнай культуры, выхоўваюць гонар за нашу Бацькаўшчыну.

Старэйшае пакаленне Парфенчыкаў з задавальненнем сочыць, як іх дзеці і ўнукі захапляюцца беларускім песенным мастацтвам, прымаюць актыўны ўдзел у творчай працы ансамбля.

У планах калектыву музычнымі сродкамі, беларускім словам фарміраваць мастацка-эстэтычны густ у людзей, выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, гонар за нашу багатую і змястоўную культурную і гістарычную спадчыну. У бліжэйшы час збіраюцца прыняць удзел у рэспубліканскім фестывалі сямейнай творчасці.

Мы віншуем юбіляраў. Плену і поспехаў, натхнення і задору! Няхай вашы песні ніколі не змаўкаюць і звонка гучаць ў нашым краі!
Да нашага віншавання далучаюцца жыхары вескі Бердаўка.
Багдзевіч М.І. – пенсіянерка, былая старшыня Бердаўскага сель-выканкама.

Сямейны ансамбль Парфенчыкаў – візітная картка Бердаўскага сельскага Савета. Без іх удзелу не праходзіць ні адно мерапрыемства. Усе ўдзельнікі калектыву – людзі, улюбёныя ў сваю справу. Мы ўдзячны ім за іх песні. Зычым шчасця, поспехаў, добрага настрою, творчага натхнення. Няхай збываюцца ўсе іх мары і планы!


Каламіец П.І. – старшыня СВК “Бердаўка-Агра”

З гэтым калектывам добра мець справу. Заўседы прыемна прысутнічаць на іх канцэртах, пасля якіх застаецца добры настрой і жаданне прыйсці яшчэ.

Жадаю ў далейшым творчых поспехаў, здароўя ўсяму калектыву і ўсяго самага найлепшага ў творчым жыцці.
Кісялева В.М. – пенсіянерка, былая загадчыца дзіцячага садка в.Бердаўка.

На маю думку, сямейны ансамбль Парфенчыкаў – гэта гонар і слава нашай Бердаўкі. Усе святы, вечары адпачынку ў СДК праходзяць з непасрэдным іх удзелам. Акрамя таго, яны самыя жаданыя госці на ўрачыстасцях у многіх сем’ях. Усе аднавяскоўцы ведаюць: калі мерапрыемства праводзяць Парфенчыкі, то яно будзе абавязкова змястоўным, цікавым, вясёлым. І асаблівая заслуга ў гэтым Інэсы Георгіеўны і Зінаіды Іванаўны.

Я адчуваю пачуццё гонару за іх, таму што ведаю амаль усіх з калыскі, і мне давялося выхоўваць усе тры пакаленні Парфенчыкаў у дзіцячым садку, а затым у школе. А зараз пашчасціла і жыць па-суседску.

І ў гэты знамянальны дзень хачу пажадаць нашаму Юбіляру: ”Няхай у Вашым творчым жыцці будуць лепшымі тыя гады, якія яшчэ наперадзе!”


Лучко Э.В. – галоўны ўрач Бердаўскай урачэбнай амбулаторыі.

Творчасць сямейнага народнага ансамбля Парфенчыкаў – адметная з’ява ў культурным жыцці Лідчыны. Беларускія песні ў іх выкананні хвалююць і закранаюць глыбінныя струны душы. Яны жыццесцвярджальныя, аптымістычныя.

Шчырае ім дзякуй за іх працу, за добрыя песні, за тыя святы, што яны праводзяць для жыхароў Бердаўкі.

З юбілеем! Новых поспехаў, удачы!


Сяўко М.А. – намеснік дырэктара школы па выхаваўчай працы.

Вам толькі 20, і вы зусім маладыя.

Шчаслівыя, творчыя, вечна жывыя.

Будзьце, як сонца, ярка свяціце,

Радасць і песню людзям дарыце.

Ад душы я Вас віншую,

І здароўя пра запас

Вам на 200 год жадаю

І задору, каб не гас.

Няхай споўняцца ўсе Вашы творчыя планы, задумкі, хай народная песня жыве многа-многа год у вашым рэпертуары! Няхай сэрца і душа заўседы будуць маладыя, поўныя энергіі, задору і энтузіязму!



: download
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Каляндар свят і знамянальных дат
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Даты. Імёны. Падзеі. Каляндар свят
download -> Тлумачальная запіска
download -> М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы
download -> АЎтарскі курс лекцый “славянская міфалогія” Электронная версія
download -> Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
download -> Літаратурная Гомельшчына. Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання
download -> Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання
download -> Дзённік пастаноў 29 Паз. 638 Дадатак №11


1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка