Палажэнне аб ажыццяўленні ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену І пераразмеркавання дакументаў



Дата канвертавання16.12.2016
Памер54.36 Kb.
Праект для абмеркавання 

ПАЛАЖЭННЕ АБ АЖЫЦЦЯЎЛЕННІ ЎНУТРЫРЭСПУБЛІКАНСКАГА ДАКУМЕНТААБМЕНУ І ПЕРАРАЗМЕРКАВАННЯ ДАКУМЕНТАЎ
Дадзенае Палажэнне мае мэту ўпарадкавання і ўстанаўлення адзіных правілаў арганізацыі работы па выкарыстанню сукупнага дакументнага фонду краіны шляхам абмену і безвыплатнай перадачы (пераразмеркавання) празмерна дублетных і няпрофільных дакументаў паміж бібліятэкамі, інфармацыйнымі цэнтрамі і іншымі ўстановамі незалежна ад іх ведамаснай прыналежнасці.

   


1. Тэрміны і азначэнні
1.1. Абменны фонд – упарадкаваная сукупнасць дакументаў, прызначаная для бязвыплатнай перадачы іх бібліятэкам (інфармацыйным цэнтрам, іншым установам) і эквівалентнаму абмену з імі.

1.2. Арганізацыя фонда – сукупнасць працэсаў прыёму, уліку, тэхнічнай апрацоўкі, размяшчэння і захавання дакументаў.

1.3. Асноўны фонд – масіў дакументаў, сфарміраваны згодна профілю бібліятэкі (інфармацыйнага цэнтра) і прызначаны для пастаяннага захоўвання і выкарыстання.

1.4. Бязвыплатная перадача дакументаў (дар) – дабраахвотная перадача (ахвяраванне) дакументаў на бязвыплатнай аснове бібліятэкай (інфармацыйным цэнтрам або іншай установай), прыватнай асобай (групай асоб) у бібліятэку (інфармацыйны цэнтр, іншую ўстанову) з мэтай папаўнення фондаў і ў адпаведнасці з вызначанымі правіламі.

  1.5. Выключэнне дакументаў з фонду (рэкамплектаванне) – адбор, выдаленне з фонду і зняцце з уліку дакументаў, далейшае захаванне якіх у адпаведнасці з існуючымі правіламі прызнана немэтазгодным (няпрофільных, устарэлых па зместу, празмерна дублетных і інш.).

  1.6. Дакумент – матэрыяльны аб’ект з зафiксаванай на iм iнфармацыяй у выглядзе тэксту, гуказапiсу, вiдарыса, якi прызначаны для перадачы ў часе і прасторы ў мэтах захоўвання i грамадскага выкарыстання;

1.7. Дублетны экзэмпляр – паўторны экзэмпляр дакумента ў фондзе бібліятэкі (інфармацыйнага цэнтра). Дублетныя экзэмпляры могуць быць запланаваны пры камплектаванні фонду ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі. Празмерна дублетныя дакументы – залішнія для пэўнага фонда дакументы.

1.8. Інвентарызацыя дакументаў – індывідуальны ўлік кожнай адзінкі захоўвання ў парадку яе паступлення ў бiблiятэчны фонд.

1.9. Камплектаванне фонда – сукупнасць працэсаў выяўлення, адбору, заказу, набыцця, атрымання і рэгістрацыі дакументаў, якія адпавядаюць задачам бібліятэкі (інфармацыйнага цэнтра).

1.10. Папаўненне фонду – працэс уводу дакументаў у фонд пасля праверкі на адпаведнасць заказу, ажыццяўлення ўліку і апрацоўкі.

1.11. Профіль камплектавання (тэматыка-тыпалагічны план) – нарматыўны дакумент, які рэгламентуе асноўныя кірункі і асаблівасці камплектавання бібліятэкі (інфармацыйнага цэнтра), вызначае тэматыку, віды і экзэмплярнасць дакументаў, якія ўключаюцца ў фонд.

1.12. Рэгістрацыя дакументаў – запіс звестак аб дакументах, прызначаных для захоўвання і выкарыстання ў бібліятэцы (інфармацыйным цэнтры), у інвентарную кнігу або іншую ўліковую форму.

1.13. Улiк фондаў – комплекс аперацый, якiя забяспечваюць фiксацыю звестак аб складзе, аб'ёме i руху фонду.

1.14. Унутрырэспубліканскі дакументаабмен – абмен дакументамі паміж бібліятэкамі, інфармацыйнымі цэнтрамі і іншымі ўстановамі ў межах адной краіны.

1.15. Фарміраванне фонду – сукупнасць працэсаў камплектавання, арганізацыі фонду, выключэння дакументаў, а таксама кіраванне фондамі.

1.16. Фонд – упарадкаваная сукупнасць дакументаў (улiковых адзiнак), якiя адпавядаюць задачам бiблiятэкi (інфармацыйнага цэнтра) i прызначаны для захоўвання i выкарыстання.


2. Агульныя палажэнні
2.1. Унутрырэспубліканскі дакументаабмен (далей – дакументаабмен) і бязвыплатная перадача (пераразмеркаванне) выданняў з’яўляюцца кірункамі карпаратыўнага ўзаемадзеяння бібліятэк па фарміраванню адзінага бібліятэчнага фонду краіны і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2.2. Дакументаабмен і бязвыплатная перадача (пераразмеркаванне) дакументаў арганізуюцца па тэрытарыяльнаму і тэрытарыяльна-галіноваму прынцыпах ў межах краіны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь”, “Інструкцыяй па ўліку і захаванасці бібліятэчных фондаў у Рэспубліцы Беларусь”, дзеючымі дзяржаўнымі стандартамі і іншымі нарматыўна-прававымі дакументамі.

2.3. Дакументаабмен і бязвыплатная передача (пераразмеркаванне) выданняў ажыццяўляюцца з выкарыстаннем абменных фондаў бібліятэк (інфармацыйных цэнтраў) у адпаведнасці з дамовамі, пагадненнямі, пісьмамі і іншымі пісьмова зафіксаванымі запытамі.

2.4. Мэтай дакументаабмену і бязвыплатнай перадачы (пераразмеркавання) дакументаў з’яўляецца аптымальнае размеркаванне сукупнага бібліятэчнага фонду краіны, а таксама рацыянальнае выкарыстанне бязвыплатных крыніц камплектавання.

2.5. Задачамі дакументаабмену і бязвыплатнай перадачы (пераразмеркавання) дакументаў з’яўляюцца:

– пазбаўленне бібліятэчных фондаў ад няпрофільных, празмерна дублетных дакументаў;

– папаўненне фондаў бібліятэк краіны неабходнымі ім айчыннымі і замежнымі дакументамі шляхам абмену і бязвыплатнага пераразмеркавання.

2.6. Дзейнасць бібліятэк (інфармацыйных цэнтраў і інш. устаноў) па ажыццяўленню дакументаабмену і бязвыплатнай перадачы дакументаў забяспечваецца адпаведнымі кадравымі і матэрыяльнымі рэсурсамі.


3. Арганізацыя абменных фондаў
3.1. Абменныя фонды ўваходзяць у сістэму фондаў бібліятэкі, якая іх фарміруе, і з’яўляюцца іх дапаможнай (службовай) часткай.

3.2. Дакументы, якія паступаюць у абменныя фонды, не ставяцца на баланс і не выкарыстоўваюцца для абслугоўвання чытачоў.

3.3. Абменныя фонды фарміруюцца з празмерна дублетных, няпрофільных дакументаў, якія паступілі на бязвыплатнай аснове:

– пасля выключэння (спісання) дакументаў з дзеючых фондаў;

– у якасці падарункаў і ахвяраванняў ад арганізацый і прыватных асоб;

– па сістэме рассылкі абавязковых бясплатных экзэмпляраў і не адпавядаючых профілю камплектавання бібліятэкі (інфармацыйнага цэнтра і інш. устаноў).

3.3.1. З асноўных фондаў бібліятэк у абменныя фонды накіроўваюцца толькі тыя дакументы, якія выключаны з форм індывідуальнага ўліку і зняты з балансу.

3.4. Тэхналогія ўліку абменных фондаў вызначаецца кожнай бібліятэкай самастойна ў адпаведнасці з “Інструкцыяй па ўліку і захаванасці бібліятэчных фондаў у Рэспубліцы Беларусь”.

 3.5. Даныя аб арганізацыі абменных фондаў, іх папаўненні і руху належаць пастаяннай і своечасовай фіксацыі у акт-пуцёўках, картатэках, базах даных, актах і іншых ўліковых формах, прынятых у бібліятэцы.

3.6. Для ўзаемнага інфармавання аб складзе абменных фондаў бібліятэкі рэгулярна фарміруюць і распаўсюджваюць (у т.л. і па электронных каналах) спісы (паказальнікі, пералікі) дакументаў, прызначаных для дакументаабмену і пераразмеркавання.


4. Афармленне аперацый па дакументаабмену і пераразмеркаванню дакументаў
4.1. Дакументаабмен і пераразмеркаванне дакументаў можа здзяйсняцца на пастаяннай аснове і па разавых запытах. Адпаведна афармляюцца доўгатэрміновыя дамовы (пагадненні), пісьмы, пісьмовыя заяўкі.

4.2. Дакументаабменныя аперацыі, а таксама бязвыплатная перадача (пераразмеркаванне) дакументаў афармляецца адпаведнымі актамі, якія складаюцца ў двух экземплярах, дапаўняюцца спісамі (пералікамі) перадаваемых дакументаў. Акты завяраюцца подпісамі супрацоўнікаў, адказных за перадачу-прыём дакументаў, і зацвярджаюцца кіраўнікамі (упаўнаважанымі асобамі) бібліятэк (інфармацыйных цэнтраў і інш. устаноў).

 4.3. Дакументацыя па пытаннях дакументаабмену і бязвыплатнай перадачы (пераразмеркавання) дакументаў (дамовы, пагадненні, пісьмы, заяўкі, акты, акт-пуцёўкі і іншыя суправаджальныя дакументы) захоўваюцца ў бібліятэках у адпаведнасці з агульнымі правіламі справаводства.

 








База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка