Палажэнне аб Грамаце Цэнтральнага камітэта



Дата канвертавання06.07.2016
Памер45.11 Kb.


Дадатак № 2

да Пастановы Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі 19.04.2012 №2/132



Палажэнне

аб Грамаце Цэнтральнага камітэта

Беларускага прафесійнага саюза

работнікаў адукацыі і навукі
1. Агульныя палажэнні
1. Дадзенае Палажэнне рэгулюе пытанні дзейнасці Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (далей – ЦК, галіновы прафсаюз адпаведна) па ўзнагароджанні Граматай ЦК (далей – Грамата).

2. Грамата з’яўляецца формай узнагароджання:

2.1. членаў арганізацыйных структур галіновага прафсаюза: работнікаў, навучэнцаў арганізацый адукацыі, ветэранаў працы галіны;

2.2. арганізацыйных структур галіновага прафсаюза;

2.3. іншых асоб і арганізацый.

3. Граматай узнагароджваюцца за важкі ўклад у рэалізацыю статутных задач галіновага прафсаюза, удасканаленне форм і метадаў прафсаюзнай работы, іміджу галіновага прафсаюза і прафсаюзнага руху, сацыяльна-эканамічнае развіццё галіны цераз:

3.1. дасягненні ў рабоце па абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў галіновага прафсаюза;

3.2. высокія паказчыкі развіцця сацыяльнага партнёрства ў галіне, садзеянне галіноваму прафсаюзу ў рэалізацыі праграм яго дзейнасці;

3.3. паспяховае ажыццяўленне сацыяльна-эканамічных праграм, стварэнне спрыяльных умоў працы для працоўных галіны;

3.4. плённую работу па арганізацыі быту і вольнага часу членаў галіновага прафсаюза, развіццё культурна-выхаваўчай і спартыўна-аздараўленчай работы;

3.5. сістэматычнае інфармаванне аб дзейнасці галіновага прафсаюза і прафсаюзнай арганізацыі ў сродках масавай інфармацыі, на сайтах арганізацыйных структур галіновага прафсаюза, папулярызацыю ідэй прафсаюзнага руху сярод працоўных і навучэнцаў галіны.

4. Да асоб, кандыдатуры якіх прадстаўляюцца да ўзнагароджання Граматай, прад’яўляюцца наступныя патрабаванні:

4.1. працяглы стаж дзейнасці ў галіновым прафсаюзе не менш трох гадоў;

4.2. наяўнасць заахвочванняў ЦК ці ўзнагарод арганізацыйных структур галіновага прафсаюза, органаў адукацыі;

4.3. значныя дасягненні ў актывізацыі і пашырэнні галіновага прафсаюзнага руху, удасканаленні форм і метадаў прафсаюзнай работы.

5. Да арганізацыйных структур галіновага прафсаюза, якія прадстаўляюцца да ўзнагароджання Граматай, прад’яўляюцца наступныя патрабаванні:

5.1. высокі ўзровень ахопу прафсаюзным членствам і (ці) колькасны рост прафсаюзнай арганізацыі;

5.2. наяўнасць заахвочванняў ЦК ці ўзнагарод арганізацыйных структур галіновага прафсаюза, органаў адукацыі ў прафсаюзнай арганізацыі і (ці) яе прадстаўнікоў;

4.3. высокі ўзровень пастаноўкі арганізацыйнай работы, грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб працы і ахове працы, іншых кірункаў прафсаюзнай работы, арганізацыі выканання рашэнняў з’ездаў галіновага прафсаюза, пленумаў, прэзідыума ЦК;

5.4. наяўнасць прызоў за ўдзел прадстаўнікоў прафсаюзнай арганізацыі ў рэспубліканскіх аглядах, конкурсах, фестывалях, спартакіядах, іншых мерапрыемствах, якія праводзіліся пад эгідай ЦК.

6. Форму бланка Граматы зацвярджае прэзідыум ЦК.
2. Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання
7. Прадстаўленне кандыдатур і арганізацыйных структур галіновага прафсаюза да ўзнагароджання Граматай могуць ажыццяўляць:

7.1. Старшыня галіновага прафсаюза, яго намеснік, члены прэзідыума, аддзелы апарату ЦК шляхам накіравання прэзідыуму ЦК прадстаўлення кандыдатуры (кандыдатур), арганізацыйных структур галіновага прафсаюза да ўзнагароджання;

7.2. абласныя (Мінскі гарадскі) камітэты галіновага прафсаюза, прафсаюзныя камітэты (прэзідыумы прафсаюзных камітэтаў) першасных прафсаюзных арганізацый, якія знаходзяцца на прафсаюзным абслугоўванні ў ЦК, шляхам накіравання прэзідыуму ЦК:

7.2.1. пастановы адпаведнага прафсаюзнага органа;

7.2.2. узнагароднага ліста ўстаноўленай прэзідыумам ЦК формы, на арганізацыйныя структуры галіновага прафсаюза – кароткія даведкі аб іх працы, падрыхтаваныя адпаведнымі арганізацыйнымі структурамі галіновага прафсаюза.

8. Паўторнае ўзнагароджанне Граматай у тэрмін не менш за два гады з даты папярэдняга ўзнагароджання дапускаецца пры наяўнасці выключных заслуг прадстаўленай кандыдатуры, арганізацыйнай структуры галіновага прафсаюза перад ім у гэты перыяд.

9. Дакументы да ўзнагароджання Граматай накіроўваюцца ў ЦК не пазней за месяц да даты правядзення адпаведнага мерапрыемства, на якім мяркуецца ўрачыстае ўручэнне Граматы. У выключных выпадках з дазволу Старшыні галіновага прафсаюза, яго намесніка рашэнне да ўзнагароджання Граматай можа быць прынята да разгляду ў рабочым парадку.

10. Узнагародныя лісты афармляюцца на беларускай мове.

11. Падрыхтаваныя з парушэннямі ўстаноўленага парадку дакументы вяртаюцца адпаведным арганізацыйным структурам галіновага прафсаюза для дапрацоўкі.
3. Парадак узнагароджання
12. Рашэнне аб узнагароджанні Граматай прымаецца прэзідыумам ЦК шляхам выдання адпаведнай пастановы.

13. Падрыхтоўку праекту пастановы аб узнагароджанні Граматай, афармленне яе бланкаў, занясенне дадзеных узнагароджаных Граматай асоб, арганізацыйных структур галіновага прафсаюза ў банк адпаведных дадзеных ЦК ажыццяўляе аддзел арганізацыйнай работы апарату ЦК.

14. Уручэнне Граматы ва ўрачыстай абстаноўцы забяспечвае ЦК, арганізацыйныя структуры галіновага прафсаюза, якія хадайнічалі аб узнагароджанні Граматай.

15. Запіс аб узнагароджанні Граматай заносіцца ў працоўную кніжку, асабістую справу. Пры ўзнагароджанні Граматай арганізацыйнай структуры галіновага прафсаюза такі запіс не ажыццяўляецца.

16. Узнагароджаным Граматай асобам і арганізацыйным структурам галіновага прафсаюза выдаецца аднаразовае грашовае ўзнагароджанне ў памеры чатырох і пяці базавых велічынь адпаведна за кошт сродкаў ЦК ці арганізацыйнай структуры галіновага прафсаюза, якая хадайнічала аб узнагароджанні Граматай, калі іншае не ўстаноўлена адпаведнай пастановай.

17. Інфармацыя аб узнагароджанні размяшчаецца на сайце ЦК, у сродках масавай інфармацыі.





База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка