Палажэнне аб кваліфікацыйным экзамене Агульныя палажэнні



Дата канвертавання15.05.2016
Памер22.63 Kb.
Палажэнне аб кваліфікацыйным экзамене

ЗАЦВЕРДЖАНА

загадам міністра адукацыі

і навукі Рэспублікі Беларусь

ад 07.12.1995 г. № 456
ПАЛАЖЭННЕ
аб кваліфікацыйным экзамене


Агульныя палажэнні

Мэтай правядзення кваліфікацыйнага экзамену з’яўляецца вызначэнне ўзроўню навукова-тэарэтычнай і метадычнай пад­рыхтоўкі, устанаўленне адпаведнасці прафесійных характарыстык педагагічных работнікаў патрабаванням, якія прад’яўляюцца да спецыялістаў вышэйшай катэгорыі, незалежная экспертная ацэнка іх здольнасці творча і якасна ажыццяўляць навучальна-выхаваўчы працэс.



Арганізацыя экзамену

  1. Для правядзення кваліфікацыйнага экзамену загадамі па Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кі­руючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі, Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі, абласных (Мінскаму гарадскому) інстытутах удасканалення настаўнікаў тэрмінам на год ствараюцца квалі­фікацыйныя камісіі з ліку выкладчыкаў кафедраў, педагогаў вышэйшай катэгорыі, выкладчыкаў ВНУ, спецыялістаў гаспадаркі.

  2. Арганізацыйна-метадычнае і гаспадарчае забеспячэнне дзей­насці кваліфікацыйных камісій ажыццяўляюць навучальныя ўстановы павышэння кваліфікацыі, пры якіх яны ўтвараюцца.

  3. Гэтыя навучальныя ўстановы маюць права з улікам патрабаванняў да кваліфікацыйнага экзамену самастойна вызначаць яго формы. Абавязкова прапаноўваць педагагічным работнікам розныя формы экзамену на выбар адной з іх атэстуемым.

  4. Тэрміны правядзення кваліфікацыйных экзаменаў вызнача­юцца рэктарам (дырэктарам) інстытута.

  5. Да здачы кваліфікацыйнага экзамену дапускаюцца асобы, якія ўключаны ў графік атэстацыі і маюць накіраванне навучальна-выхаваўчых устаноў ці органаў кіравання адукацыяй.

  6. З праграмай і патрабаваннямі да экзамену педагога павінна азнаёміць па месцы яго работы адміністрацыя навучальна-выха­ваўчай установы.

  7. Экзаменацыйныя групы фарміруюцца, як правіла, па 10—15 чалавек. Магчымы індывідуальны прыём экзамену.

  8. Пры здачы кваліфікацыйнага экзамену атэстуемы абавязкова робіць запісы ў экзаменацыйным лісце са штампам навучальнай установы, які захоўваецца ў матэрыялах кваліфікацыйнага экзамену і падлягае ўліку.

  9. Па выніках экзамену на пасяджэнні кваліфікацыйнай камісіі рашэннем большасці яе членаў выстаўляецца ацэнка: «здаў» («не здаў») кваліфікацыйны экзамен на адпаведнасць вышэйшай катэ­горыі.

  10. Вынікі экзамену фіксуюцца ў ведамасці, якая падпісваецца старшынёй камісіі і яе членамі.

  11. Атэстуемаму выдаецца даведка аб выніках здачы экзамену на адпаведную кваліфікацыйную катэгорыю.

  12. Пры нязгодзе педагагічнага работніка з вынікамі кваліфікацыйнага экзамену ён мае права звярнуцца з апеляцыяй да кіраўніка ўстановы, дзе здаваў пэўны экзамен. Апеляцыя разгля­даецца апеляцыйнай камісіяй, якая ствараецца загадам кіраўніка гэтай установы. У склад камісіі не могуць уваходзіць члены кваліфікацыйных камісій.

Фінансаванне экзамену

13. Фінансаванне правядзення кваліфікацыйных экзаменаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў, якія выдзяляюцца інстытуту павы­шэння кваліфікацыі і ўдасканалення настаўнікаў на павышэнне кваліфікацыі.



14. Аплата членам камісіі праводзіцца, зыходзячы з фактычна патрачанага часу на экзаменацыйнай сесіі.
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка