Палажэнне аб мiжнародным фестывалi народнай музыкi



Дата канвертавання29.07.2016
Памер62.77 Kb.
ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Мiнiстэрства культуры

Рэспублiкi Беларусь

14.04.2007 N 14
ПАЛАЖЭННЕ

АБ МIЖНАРОДНЫМ ФЕСТЫВАЛI НАРОДНАЙ МУЗЫКI

"ЗВIНЯЦЬ ЦЫМБАЛЫ I ГАРМОНIК"
1. Дадзенае Палажэнне ўстанаўлiвае парадак арганiзацыi, падрыхтоўкi i правядзення мiжнароднага фестывалю народнай музыкi "Звiняць цымбалы i гармонiк" (далей - фестываль).

2. Фестываль праводзiцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, упраўленнем культуры Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта, Пастаўскiм раённым выканаўчым камiтэтам (далей - арганiзатары фестывалю).

3. Фестываль праводзiцца ў мэтах развiцця i папулярызацыi народна-iнструментальнай творчасцi, павышэння мастацкага ўзроўню аркестраў i ансамбляў народнай музыкi, пашырэння i ўзбагачэння рэпертуару калектываў мастацкай творчасцi лепшымi ўзорамi народнай музыкi, развiцця выканальнiцкай школы iгры на народных iнструментах, развiцця i ўмацавання мiжнародных культурных сувязей, шырокага далучэння насельнiцтва да нацыянальных традыцый iнструментальнай музычнай культуры беларускага i iншых народаў.

4. Фестываль мае статус мiжнароднага i прадугледжвае ўдзел творчых дэлегацый Рэспублiкi Беларусь i не менш чым з пяцi замежных краiн.

5. Перыядычнасць правядзення фестывалю - штогод. Канкрэтныя тэрмiны яго правядзення вызначаюцца сумесна арганiзатарамi фестывалю.

6. Месцам правядзення фестывалю з'яўляюцца ўстановы культуры, канцэртныя, сцэнiчныя i спецыяльна абсталяваныя пляцоўкi г.Паставы i Пастаўскага раёна, якiя адпавядаюць неабходным патрабаванням канцэртнай i выставачнай дзейнасцi i садзейнiчаюць вырашэнню мастацкiх задач фестывалю.

7. Кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю ажыццяўляе арганiзацыйны камiтэт фестывалю (далей - аргкамiтэт), якi фармiруецца з прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў (са згоды iх кiраўнiкоў) i зацiкаўленых арганiзацый, якiя прымаюць удзел у правядзеннi фестывалю.

8. Аргкамiтэт:

8.1. уносiць на разгляд Мiнiстэрства культуры прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю, умовах правядзення фестывалю i вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў фестывальных мерапрыемстваў;

8.2. разглядае i зацвярджае:

склад рэжысёрска-пастановачнай групы;

склад журы фестывалю, якое фармiруецца з лiку вiдных дзеячаў культуры i мастацтва;

спiс удзельнiкаў фестывалю;

праграму правядзення фестывалю;

фестывальную сiмволiку, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку;

план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзеннi фестывалю;

8.3. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi фестывалю;

8.4. вырашае iншыя пытаннi, звязаныя з падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю.

9. Рэжысёрска-пастановачная група:

9.1. уносiць на разгляд аргкамiтэта прапановы па стварэннi агульнай канцэпцыi правядзення фестывалю;

9.2. распрацоўвае сцэнарыi фестывальных мерапрыемстваў;

9.3. праводзiць рэжысёрска-пастановачныя i рэпетыцыйныя работы.

10. Праграма фестывалю прадугледжвае канцэртныя выступленнi калектываў мастацкай творчасцi, тэатралiзаваныя дзеяннi i арганiзаваныя масавыя гульнi, конкурсныя выступленнi калектываў мастацкай творчасцi, правядзенне выставак-кiрмашоў работ майстроў розных вiдаў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i рамяства, правядзенне тэарэтычна-практычных пасяджэнняў па пытаннях развiцця аматарскага мастацтва i народна-iнструментальнай творчасцi, дэманстрацыю iншых вiдаў i напрамкаў творчай дзейнасцi, якiя не супярэчаць мэтам i задачам фестывалю.

11. Да ўдзелу ў фестывалi запрашаюцца дарослыя аматарскiя народна-iнструментальныя калектывы мастацкай творчасцi i iндывiдуальныя выканаўцы на народных iнструментах, майстры па вырабе народных музычных iнструментаў, адпаведныя спецыялiсты ў галiне аматарскага мастацтва.

12. Рэспублiку Беларусь прадстаўляюць творчыя дэлегацыi ад кожнай вобласцi i г.Мiнска.

13. Абласныя метадычныя цэнтры, дзяржаўная ўстанова "Мiнскканцэрт" вызначаюць калектывы мастацкай творчасцi для ўдзелу ў фестывалi i фармiруюць творчую дэлегацыю вобласцi, г.Мiнска.

14. Крытэрыямi для адбору аматарскiх народна-iнструментальных калектываў мастацкай творчасцi i iндывiдуальных выканаўцаў на народных iнструментах у якасцi ўдзельнiкаў фестывалю з'яўляюцца:

самабытнасць;

сцэнiчная культура;

наяўнасць аўтарскiх апрацовак народных музычных твораў, традыцыйных касцюмаў, арыгiнальных музычных iнструментаў.

15. У склад творчай дэлегацыi могуць уваходзiць:

аматарскi народна-iнструментальны калектыў мастацкай творчасцi цi ансамбль народнай музыкi;

iндывiдуальны выканаўца на народных iнструментах, выканаўца народных прыпевак, дуэт цi трыо;

майстар па вырабе народных музычных iнструментаў;

спецыялiст у галiне народна-iнструментальнай творчасцi;

кiраўнiк дэлегацыi.

16. Колькасны склад творчай дэлегацыi не павiнен перавышаць 25 чалавек (у тым лiку з вадзiцелямi транспартных сродкаў).

17. Склад творчай дэлегацыi ўзгадняецца з упраўленнямi культуры абласных выканаўчых камiтэтаў, Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.

18. Заяўкi на ўдзел у фестывалi дасылаюцца абласнымi метадычнымi цэнтрамi, дзяржаўнай установай "Мiнскканцэрт" у тэрмiн, вызначаны аргкамiтэтам, на адрас установы адукацыi "Беларускi дзяржаўны iнстытут праблем культуры".

19. Заяўка змяшчае поўную назву калектыва мастацкай творчасцi (з указаннем адраса, тэлефона, факса) i колькасны склад творчай дэлегацыi (з вадзiцелямi транспартных сродкаў), у тым лiку мужчын, жанчын.

20. Да заяўкi дадаюцца:

поўны спiс удзельнiкаў творчай дэлегацыi (указваюцца прозвiшча, iмя, iмя па бацьку кiраўнiка творчай дэлегацыi, кiраўнiка i ўдзельнiкаў калектыву мастацкай творчасцi, iншых удзельнiкаў творчай дэлегацыi);

поўны спiс выконваемых твораў конкурснай i канцэртнай праграмы (з указаннем часу гучання кожнага твора);

творчая iнфармацыя аб калектыве мастацкай творчасцi i яго кiраўнiку, кожным iндывiдуальным выканаўцы i майстры па вырабе народных музычных iнструментаў;

каляровае фота калектыву мастацкай творчасцi, кожнага iндывiдуальнага выканаўцы i майстра па вырабе народных музычных iнструментаў памерам не менш за 10 x 15 см;

аўдыё- i вiдэазапiсы канцэртных выступленняў калектыву мастацкай творчасцi на лiчбавых носьбiтах (пры iх наяўнасцi).

21. Склад удзельнiкаў фестывалю вызначаецца аргкамiтэтам пасля папярэдняга разгляду дасланых заявак на падставе дадзенага Палажэння.

22. Згода на ўдзел у фестывалi пацвярджаецца афiцыйным запрашэннем аргкамiтэта да ўдзелу ў фестывальных мерапрыемствах.

23. Удзельнiкi фестывалю прымаюць удзел ва ўсiх фестывальных мерапрыемствах.

24. Працягласць канцэртных выступленняў вызначае рэжысёрска-пастановачная група фестывалю.

25. У рамках фестывалю праводзiцца конкурс сярод аматарскiх народна-iнструментальных калектываў мастацкай творчасцi i iндывiдуальных выканаўцаў на народных iнструментах "Хто каго?.." (далей - конкурс) па наступных намiнацыях:

ансамблi народных iнструментаў;

ансамблi народнай музыкi;

iнструментальныя дуэты, трыо;

iндывiдуальныя выканаўцы на народных iнструментах;

прыпевачнiкi;

лепшы майстар па вырабе музычных iнструментаў.

26. Рэпертуар удзельнiкаў конкурсу - аматарскiх народна-iнструментальных калектываў мастацкай творчасцi i iндывiдуальных выканаўцаў на народных iнструментах павiнен адлюстроўваць мясцовыя асаблiвасцi рэгiёна, якi яны прадстаўляюць.

27. Конкурсныя выступленнi аматарскiх народна-iнструментальных калектываў мастацкай творчасцi i iндывiдуальных выканаўцаў на народных iнструментах аб'ядноўваюцца ў адзiную конкурсную праграму творчай дэлегацыi краiны - удзельнiцы фестывалю, вобласцi, г.Мiнска - для творчых дэлегацый ад Беларусi, якая не павiнна перавышаць 15 хвiлiн.

28. Конкурсныя выступленнi аматарскiх народна-iнструментальных калектываў мастацкай творчасцi i iндывiдуальных выканаўцаў на народных iнструментах ацэньвае журы фестывалю па наступных крытэрыях:

выканальнiцкае майстэрства;

сцэнiчная культура;

захаванне рэгiянальных традыцый i асаблiвасцей народных музычных твораў;

раскрыццё музычна-вобразнага зместу i рэжысура конкурснай праграмы;

арыгiнальнасць i захаванне традыцый народнага мастацтва.

29. Па вынiках конкурсных выступленняў журы фестывалю вызначае лаўрэата i дыпламантаў у кожнай намiнацыi конкурсу.

30. Удзельнiкам фестывалю - аматарскiм народна-iнструментальным калектывам мастацкай творчасцi i iндывiдуальным выканаўцам на народных iнструментах, майстрам па вырабе музычных iнструментаў уручаюцца спецыяльныя дыпломы, памятныя падарункi.

31. Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення мерапрыемстваў фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў арганiзатараў фестывалю.



32. Выдаткi па знаходжаннi творчых дэлегацый на фестывалi ў час яго правядзення (харчаванне, пражыванне, экскурсiйнае абслугоўванне) ажыццяўляюцца за кошт арганiзатараў, транспартныя выдаткi - за кошт накiроўваючых арганiзацый.
: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Хроніка вызвалення
files -> Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка