Палажэнне аб музеі навукі I асветы полаччыны



Дата канвертавання27.07.2016
Памер31.54 Kb.



ПАЛАЖЭННЕ

АБ МУЗЕІ НАВУКІ I АСВЕТЫ ПОЛАЧЧЫНЫ
(Месца знаходжання:

Полацкі дзяржаўны універсітэт)
I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ.


  1. Музей навукі і асветы Полаччыны з’яўляецца навукова-даследчым і навукова-асветніцкім цэнтрам, асноўным сховішчам прадметаў матэрыяльнай і духоўнай культуры, якія ўяўляюць каштоўнасць і адлюстроўваюць гісторыю развіцця навукі і асветы на Полаччыне.

  2. Музей функцыяніруе як структурная адзінка універсітэта.

  3. У адпаведнасці з профілем музей:




  • вывучае гісторыю развіцця навукі і асветы на Полаччыне, праводзіць працу па выяўленню, набыццю і захоўванню матэрыяльна-культурных каштоўнасцей;

  • стварае стацыянарную экспазіцыю і перасовачныя выставы;

  • вядзе працу па распаўсюджванню ведаў пра гісторыю развіцця навукі і асветы на Полаччыне шляхам правядзення экскурсій па экспазіцыі музея, чытання лекцый, выдання навуковых прац і папулярнай літаратуры, публікацый у перыядычным друку.




  1. Музей ствараецца на падставе рашэння рэктара Полацкага дзяржаўнага універсітэта. Адміністрацыя універсітэта прадстаўляе пад музей памяшканні, ажыццяўляе гаспадарчае ўтрыманне музея (ацяпленне, асвятленне, уборка, рамонт, ахова), набывае неабходнае абсталяванне. Перамяшчэнне музея з займаемых памяшканняў магчыма толькі ў выключных выпадках па распараджэнню рэктара.

  2. Абавязковымі умовамі стварэння музея з’яўляецца наяўнасць:




  • сабраных і зарэгістраваных музейных калекцый, на падставе якіх можа быць створана экспазіцыя;

  • актыва, здольнага весці працу музея;

  • памяшканняў і абсталявання, якія забяспечваюць захаванасць музейных калекцый і ўмовы для іх паказа.

II. ЗМЕСТ I ФОРМЫ ПРАЦЫ МУЗЕЯ.
У адпаведнасці з мэтамі, выкладзенымі ў раздзеле «Агульныя палажэнні», музей займаецца навукова-даследчай, экспазіцыйнай, навукова-асветніцкай і выдавецкай працай.
1. У галіне навукова-даследчай працы:

  • вывучэнне і даследаванне гісторыі развіцця навукі і асветы на Полаччыне, сучаснай навуковай дзейнасці Полацкага дзяржаўнага універсітэта;

  • вывучэнне і навуковае апісанне фондаў;

  • распрацоўка навуковага праекта і тэматычнай структуры экспазіцыі;

  • распрацоўка метадычных пытанняў работы музея.

2. У галіне экспазіцыйнай працы:



  • экспазіцыя музея будуецца на аснове сабраных матэрыялаў і тэматыка-экспазіцыйнага плана;

  • тэматычная накіраванасць экспазіцыі вызначаецца профілем музея і наяўнасцю фондаў у адпаведнасці з распрацаваным навуковым праектам.

3. У галіне навукова-захавальніцкай працы:



  • усе арыгінальныя помнікі, якія знаходзяцца ў музеі, складаюць яго асноўны фонд;

  • у музеі знаходзіцца навукова-дапаможны фонд (фотакопіі, рэпрадукцыі, муляжы і іншыя неарыгінальныя прадметы);

  • музей праводзіць дакладны ўлік калекцый, размяшчэнне фондаў у спецыяльна абсталяваных фондасховішчах з улікам асаблівасцей рэжыма захоўвання;

  • ажыццяўляе рэстаўрацыю і кансервацыю музейных прадметаў.

4. У галіне навукова-асветніцкай працы аноўнымі формамі работы з’яўляюцца:



  • экскурсіі (аглядныя і тэматычныя);

  • лекцыі і кансультацыі;

  • заняткі па праграмам навучальнай установы;

  • арганізацыя перасовачных выстаў.

5. У галіне выдавецкай дзейнасці.



Музей рыхтуе да выдання навуковыя працы і папулярныя выданні, якія будуць адлюстроўваюць напрамкі дзейнасці музея (зборнікі, каталогі музейных помнікаў, інфармацыйна-тэматычны матэрыял).
Ш. КІРАЎНІЦТВА МУЗЕЕМ.


  1. На чале музея стаіць загадчык (дырэктар), які нясе персанальную адказнасць за дзейнасць музея, яго фонды і маёмасць. Загадчык (дырэктар) і супрацоўнікі музея прызначаюцца загадам рэктара універсітэта.

  2. У сваёй працы музей абапіраецца на Савет Музея. Пры музеі ствараюцца секцыі, кожная з якіх мае свае абавязкі.

  3. Музей знаходзіцца на балансе універспэта і можа быць перапрафіліраваны ці ліквідаваны рашэннем рэктара універсітэта. Пры ліквідацыі музея яго фонды перадаюцца ва ўстаноўленым парадку ў дзяржаўныя музеі Рэспублікі Беларусь.

: images -> stories -> muzei
stories -> Пан езус прыгавораны да смерці
stories -> Biss бліц bb #28/2009BY, 02 November 2009
stories -> Форум грамадзянскай супольнасці: актуальныя працэсы, бліжэйшыя задачы, механізмы грамадзянскага кантролю
stories -> Г прапанова адарацыі найсвяцейшага сакрамэнту для яе правядзення сужэнцамі
stories -> Маніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010
muzei -> Матэрыял да навуковай канферэнцыі
muzei -> Рэктар Наваполацкага політэхнічнага інстытута. Вуліца без канца звязда, 10 кастрычніка 1974 г




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка