Палажэнне аб Нагрудным знаку Цэнтральнага камітэта



Дата канвертавання14.07.2016
Памер38.12 Kb.


Дадатак № 4

да Пастановы Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі 19.04.2012 №2/132


Палажэнне

аб Нагрудным знаку Цэнтральнага камітэта

Беларускага прафесійнага саюза

работнікаў адукацыі і навукі

За адданасць галіноваму прафсаюзу”


1. Агульныя палажэнні
1. Дадзенае Палажэнне рэгулюе пытанні дзейнасці Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (далей – ЦК, галіновы прафсаюз адпаведна) па ўзнагароджанні Нагрудным знакам ЦК “За адданасць галіноваму прафсаюзу” (далей – Нагрудны знак).

2. Нагрудны знак з’яўляецца вышэйшай формай узнагароджання актывістаў і работнікаў арганізацыйных структур галіновага прафсаюза, яго членаў з ліку работнікаў, навучэнцаў арганізацый адукацыі, ветэранаў працы галіны, арганізацыйных структур галіновага прафсаюза, іншых асоб і арганізацый, якія паслядоўна на працягу значнага перыяду вызначаюцца выключным укладам у рэалізацыю яго статутных задач, удасканаленне форм і метадаў прафсаюзнай работы, павышэнне іміджу галіновага прафсаюза і прафсаюзнага руху, сацыяльна-эканамічнае развіццё галіны цераз:

2.1. дасягненні ў рабоце па абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў галіновага прафсаюза;

2.2. высокія паказчыкі развіцця сацыяльнага партнёрства ў галіне, садзеянне галіноваму прафсаюзу ў рэалізацыі праграм яго дзейнасці;

2.3. паспяховае ажыццяўленне сацыяльна-эканамічных праграм, стварэнне спрыяльных умоў працы для працоўных галіны;

2.4. плённую работу па арганізацыі быту і вольнага часу членаў галіновага прафсаюза, развіццё культурна-выхаваўчай і спартыўна-аздараўленчай работы;

2.5. сістэматычнае інфармаванне аб дзейнасці галіновага прафсаюза і прафсаюзнай арганізацыі ў сродках масавай інфармацыі, на сайтах арганізацыйных структур галіновага прафсаюза, папулярызацыю ідэй прафсаюзнага руху сярод працоўных і навучэнцаў галіны.

3. Да асоб, кандыдатуры якіх прадстаўляюцца да ўзнагароджання Нагрудным знакам, прад’яўляюцца наступныя патрабаванні:

3.1. стаж працы, актыўнай дзейнасці ў галіновым прафсаюзе не менш дзесяці гадоў;

3.2. наяўнасць узнагарод, заахвочванняў ЦК (у тым ліку яго Ганаровай граматай), арганізацыйных структур галіновага прафсаюза, аб’яднанняў прафсаюзаў, органаў адукацыі;

3.3. выключныя дасягненні ў актывізацыі і пашырэнні галіновага прафсаюзнага руху, удасканаленні форм і метадаў прафсаюзнай работы.

4. Форму (эскіз) Нагруднага знака і бланка пасведчання да яго зацвярджае прэзідыум ЦК ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.


2. Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання
5. Прадстаўленне кандыдатур да ўзнагароджання Нагрудным знакам могуць ажыццяўляць:

5.1. Старшыня галіновага прафсаюза, яго намеснік, члены прэзідыума, аддзелы апарату ЦК шляхам накіравання прэзідыуму ЦК прадстаўлення кандыдатуры (кандыдатур) да ўзнагароджання;

5.2. абласныя (Мінскі гарадскі) камітэты галіновага прафсаюза, прафсаюзныя камітэты (прэзідыумы прафсаюзных камітэтаў) першасных прафсаюзных арганізацый, якія знаходзяцца на прафсаюзным абслугоўванні ў ЦК, шляхам накіравання прэзідыуму ЦК:

5.2.1. пастановы адпаведнага прафсаюзнага органа;

5.2.2. узнагароднага ліста ўстаноўленай прэзідыумам ЦК формы, падрыхтаваныя адпаведнымі арганізацыйнымі структурамі галіновага прафсаюза.

6. Паўторнае ўзнагароджанне Нагрудным знакам не дапускаецца.

7. Прадстаўленне да ўзнагароджання Нагрудным знакам накіроўваецца ў ЦК не пазней чым за месяц да даты правядзення мерапрыемства, дзе мяркуецца ўрачыстае ўручэнне Нагруднага знака. У выключных выпадках з дазволу Старшыні галіновага прафсаюза, яго намесніка рашэнне да ўзнагароджання Нагрудным знакам можа быць прынята да разгляду ў рабочым парадку.

8. Узнагародныя лісты афармляюцца на беларускай мове.

9. Падрыхтаваныя з парушэннямі ўстаноўленага парадку дакументы вяртаюцца адпаведным арганізацыйным структурам галіновага прафсаюза для дапрацоўкі.
3. Парадак узнагароджання
10. Рашэнне аб узнагароджанні Нагрудным знакам прымаецца прэзідыумам ЦК шляхам выдання адпаведнай пастановы.

11. Падрыхтоўку праекту пастановы аб узнагароджанні Нагрудным знакам, афармленне бланкаў пасведчанняў да яго, занясенне дадзеных ўзнагароджаных Нагрудным знакам асоб у банк адпаведных дадзеных ЦК ажыццяўляе аддзел арганізацыйнай работы апарату ЦК.

12. Уручэнне Нагруднага знака ва ўрачыстай абстаноўцы, як правіла, на пленумах ЦК, пасяджэннях яго прэзідыума, у тым ліку сумесных з калегіяй Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншых статутных мерапрыемствах забяспечвае ЦК, арганізацыйныя структуры галіновага прафсаюза, якія хадайнічалі аб узнагароджанні.

13. Запіс аб узнагароджанні Нагрудным знакам заносіцца ў працоўную кніжку, асабістую справу.

14. Узнагароджаным Нагрудным знакам асобам выдаецца аднаразовае грашовае ўзнагароджанне ў памеры васьмі базавых велічынь за кошт сродкаў ЦК, калі іншае не ўстаноўлена адпаведнай пастановай.

15. Інфармацыя аб узнагароджанні размяшчаецца на сайце ЦК, у сродках масавай інфармацыі.





База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка