Палажэнне аб навучанні без адрыву ад вытворчасці ў вышэйшых навучальных установах рэспублікі беларусь



Дата канвертавання05.07.2016
Памер87.5 Kb.
Зацверджана

загадам Міністра адукацыі і навукі

Рэспублікі Беларусь

ад 4 красавіка 1995 г. № 114

ПАЛАЖЭННЕ

АБ НАВУЧАННІ БЕЗ АДРЫВУ АД ВЫТВОРЧАСЦІ Ў ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1. Агульныя палажэнні

1. Галоўнымі мэтамі навучання без адрыву ад вытворчасці ў вышэйшых навучальных

установах (ВНУ) як важнай састаўляючай у сістэме бесперапыннай адукацыі з'яўляюцца: - атрыманне вышэйшай адукацыі і прафесійнай кваліфікацыі працуючымі грамадзянамі ў адпаведнасці з іх прафесійнымі інтарэсамі і здольнасцямі;

- стварэнне ўмоў для своечасовага выкарыстання працуючымі грамадзянамі атрымліваемых ведаў і ўменняў у павышэнні эфектыўнасці іх прафесійнай дзейнасці і ўсебаковым гарманічным развіцці іх прафесійных і асобасных якасцей; - стварэнне ўмоў для ажыццяўлення асноўных напрамкаў па інтэграцыі адукацыі з навукай і вытворчасцю праз выкарыстанне спрыяючых фактараў, характэрных менавіта навучанню без адрыву ад вытворчасці;

- забяспячэнне патрэб прамысловых, сельскагаспадарчых і сацыяльна-культурных сфер у спецыялістах адпаведнага кваліфікацыйнага ўзроўню. ;

2. Формы навучання без адрыву ад вытворчасці ў ВНУ (завочныя, вячэрнія) ствараюцца, ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з асноўнымі прынцыпамі дзеючых заканадаўстваў аб адукацыі, Палажэння аб ВНУ ў Рэспубліцы Беларусь і Статутам ВНУ. Апошні распрацоўваецца ў самой ВНУ і ўзгадняецца з заснавальнікам данай ВНУ.

3. Узровень падрыхтоўкі спецыялістаў вызначаецца патрабаваннямі адпаведных дзяржаўных адукацыйных стандартаў, адзіных для дзённых форм навучання і навучанню без адрыву ад вытворчасці.


  1. Форма дыпломаў аб вышэйшай адукацыі прымаецца адзінага дзяржаўнага ўзору як для выпускнікоў дзённых, так і завочных (вячэрніх) факультэтаў пры іншых роўных умовах, адпавядаючых патрабаванням дзяржаўных адукацыйных стандартаў.

II. Асаблівасці вучэбна-метадычнай дзайнасці пры навучанні

без адрыву ад вытворчасці ў ВНУ

5. Асноўны змест навучання без адрыву ад вытворчасці ў ВНУ па адпаведнай спецыяльнасці вызначаецца вучэбным планам.

6. Вучэбныя планы для навучання без адрыву ад вытворчасці, як важныя

дакументы, рэгламентуючыя нарматыўныя тэрміны засваення студэнтамі зместу вучэбных праграм, распрацоўваюцца непасрэдна ў структурных падраздзяленнях на аснове Тыповых вучэбных планаў і праграм і зацвярджаюцца ў ВНУ.

7. Пры навучанні без адрыву ад вытворчасці асноўны змест педагагічнай працы прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага саставу складае падрыхтоўка вучзбна-метадычных матэрыялаў і праектаванне працэса падрыхтоўкі спецыялістаў. Асабліва значнай з'яўляецца рэалізацыя наступных напрамкаў гэтай работы:

- аналіз вучэбных праграм з выдзяленнем у іх змесце раздзелаў, засвойваемых

студэнтамі самастойна (дома і ў прафесійнай дзейнасці на вытворчасці) і раздзелаў, вывучаемых пад непасрэдным кіраўніцтвам выкладчыкаў у перыяды лабараторна-экзаменацыйнай сесіі;

- распрацоўка (ці падбор) вучэбна-метадычных рэкамендацый, вучэбных дапаможнікаў –“пуцевадзіцеляў” для самастойнай работы студэнтаў па засваенню пэўных раздзелаў

адукацыйных праграм;

- распрацоўка форм і метадаў кантролю і кіраўніцтва вучэбнай працай студэнтаў, забяспечваючых эфектыўную зваротную сувязь і своечасовую мэтанакіраваную дапамогу на працягу ўсяго перыяду іх навучання; - падрыхтоўка цэласных вучэбна-метадычных комплексаў па канкрэтных дысцыплінах з

выкарыстаннем у вучэбным працэсе новых інфармацыйных тзхналогій, ТСН, ЭВМ.

8. Для пастаяннай педагагічнай працы на завочных (вячэрніх) факультэтах павінны прыцягвацца высокакваліфікаваныя выкладчыкі, зыходзячы са складанасці дыдактычнай мадэлі навучання без адрыву ад вытворчасці.



III. Прыём на навучанне без адрыву ад вытворчасці,

правы і абавязкі студэнтаў

9. На навучанне без адрыву ад вытворчасці залічваюцца ў першую чаргу выпускнікі сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, якія паступаюць на роднасныя спецыяльнасці; інваліды. якім не супрацьпаказана навучанне; ваеннаслужачыя, звольненыя ў запас на працягу трох апошніх гадоў. На астатнія месцы прымаюцца асобы, якія працуюць па профілю абранай спецыяльнасці, як правіла, не менш за б месяцаў.

10. Для залічэння на навучанне без адрыву ад вытворчасці абавязковай умовай з'яўляецца праца абітурыента па профілю абранай ці роднаснай спецыяльнасці, як правіла, не менш 6 месяцаў, за выключэннем асоб, пералічаных у артыкуле 9 дадзенага палажэння. Адпаведнасць характару працы паступаючых абранай спецыяльнасці вызначаецца самой ВНУ.

11. Работнікам, дапушчаным да ўступных экзаменаў у ВНУ, прадстаўляецца водпуск без захавання заработнай платы не менш 15 каляндарных дзён, не лічачы часу на праезд да месца знаходжання навучальнай установы і назад.

Работнікам, якія навучаюцца без адрыву ад вытворчасці на падрыхтоўчых аддзяленнях пры ВНУ, у перыяд навучальнага года прадастаўляецца, па іх жаданню, не менш чым адзін свабодны ад работы дзень у тыдзень без захавання заработнай платы.

Для здачы выпускных экзаменаў ім прадастаўляецца дадатковы водпуск без захавання заработнай платы працягласцю не менш чым 15 каляндарных дзён, не лічачы часу на праезд да месца знаходжання навучальнай установы і назад (Арт. 198, 198' КЗабП Рэспублікі Беларусь).

12. Работнікам, якія паспяхова навучаюцца на вячэрніх і завочных факультэтах ВНУ па накіраванню (заяўцы) наймальніка або ў адпаведнасці з заключанымі з ім дагаворамі (на падрыхтоўку, калектыўным ці працоўным), прадастаўляюцца ў якасці мінімальных ільготы, прадугледжаныя артыкуламі 200-204 КЗабП Рэспублікі Беларусь і іншым заканадаўствам (Арт. 199 КзабП Рэспублікі Беларусь).

13. Студэнты вячэрніх і завочных факультэтаў ВНУ на перыяд 10 навучальных месяцаў перад пачаткам выканання дыпломнага праекта (работы) або здачы дзяржаўных экзаменаў маюць права пры шасцідзённым рабочым тыдні на адзін свабодны ад работы дзень для падрыхтоўкі да заняткаў з аплатай яго ў размеры пяцідзесяці працэнтаў сярэдняй заработнай платы па асноўным месцы работы, але не ніжэй устаноўленай мінімальнай велічыны заработнай платы. Пры пяцідзённым рабочым тыдні колькасць свабодных ад работы дзён змяняецца ў залежнасці ад працягласці рабочай змены пры захаванні колькасці свабодных ад работы гадзін.

Наймальнік мае права прадастаўляць на працягу указанных 10 навучальных месяцаў дадаткова, па жаданню студэнтаў, штотыднёвыя свабодныя ад работы дні без захавання заработнай платы (Арт. 200 КзабП Рэспублікі Беларусь).

14. Студэнтам. якія паспяхова навучаюцца на вячэрніх факультэтах ВНУ, на перыяд установачных заняткаў, выканання лабараторных работ, здачы залікаў і экзаменаў штогод прадастаўляецца водпуск на першым і другім курсах - 20 каляндарных дзён, на трзцім і наступных курсах - 30 каляндарных дзён.

Студэнтам, якія паспяхова навучаюцца на завочных факультэтах ВНУ, на перыяд установачных заняткаў, выканання лабараторных работ, здачы залікаў і экзаменаў штогод прадастаўляецца водпуск на першым і другім курсах - 30 каляндарных дзён, на трэцім і наступных курсах - 40 каляндарных дзён.

Студэнтам вячэрніх і завочных факультэтаў ВНУ на перыяд здачы дзяржаўных экзаменаў прадастаўляецца водпуск 30 каляндарных дзён.

Студэнтам вячэрніх і завочных факультэтаў ВНУ на перыяд падрыхтоўкі і абароны дыпломнага праекта (работы) прадастаўляецца водпуск працягласцю 4 месяцы.

За час водпускаў, што прадастаўляюцца ў сувязі з навучаннем на вячэрніх і завочных факультэтах ВНУ, за работнікамі захоўваецца сярэдняя заработная плата (Арт. 201 КзабП Рэспублікі Беларусь).

15. Наймальнік па рэкамендацыі адпаведных навучальных устаноў мае права прадстаўляць тым, хто навучаецца на апошніх курсах вячэрніх і завочных факультэтаў ВНУ, дадатковы месячны водпуск без захоўвання заработнай платы для азнаямлення непасрэдна на вытворчасці з работай па выбранай спецыяльнасці і падрыхтоўкі матэрыялаў да дыпломнага праекта. На перыяд водпуску студэнты залічваюцца на стыпендыю на агульных падставах (Арт. 202 КзабП Рэспублікі Беларусь).

16. Пры прадастаўленні работнікам, якія навучаюцца без адрыву ад вытворчасці на вячэрніх і завочных факультэтах ВНУ, штогадовы водпуск наймальнік абавязаны адносіць, па іх жаданню, да часу правядзення ўстановачных заняткаў, выканання лабараторных работ, здачы залікаў і экзаменаў у навучальнай установе.

Прадастаўляемыя ўказаным работнікам штогадовыя водпускі могуць адносіцца, па іх жаданню, таксама да часу канікулаў у навучальнай установе.

Работнікам, якія навучаюцца ў ВНУ па вячэрняй і завочнай формах навучання, штогадовыя водпускі ў першы год работы могуць прадастаўляцца, па іх жаданню, да сканчэння 11 месяцаў (Арт. 203 КЗабП Рэспублікі Беларусь).

17, Наймальнік аплачвае студэнтам ВНУ па завочнай форме навучання праезд да месца знаходжання навучальнай установы і назад на ўстановачныя заняткі, для выканання лабараторных работ, здачы залікаў і экзаменаў адзін раз у год у размеры пяцідесяці працэнтаў кошту праезду адпаведным відам транспарту прымяняльна да парадку, устаноўленага заканадаўствам аб службовых камандзіроўках.

Акрамя таго, у такім жа размеры праводзіцца аплата праезду для падрыхтоўкі і абароны дыпломнага праекта (работы) або здачы дзяржаўных экзаменаў (Арт. 204 КзабП Рэспублікі Беларусь).

18. Для студэнтаў завочных (вячэрніх) форм навучання ў ВНУ, побач з вышэйазначанымі, захоўваюцца сапраўднымі правы і абавязкі студэнтаў, устаноўленыя Палажэннем аб ВНУ Рэспублікі Беларусь.
IV. Кіраванне структурнымі падраздзяленнямі (адзінкамі)

навучання без адрыву ад вытворчасці і межы іх аўтаноміі

19. Асноўнай структурнай адзінкай навучання без адрыву ад вытворчасці ў ВНУ з'яўляецца факультэт, які ствараецца ў адпаведнасці з Палажзннем аб факультэце ВНУ.

20. Стварэнне структурных падраздзяленняў навучання без адрыву ад вытворчасці ў ВНУ (апроч філіялаў) ажыццяўляецца самой вучэбнай установай з унясеннем ва ўстаноўленым парадку змен у Статут ВНУ.

Беларускі дзяржаўны універсітэт

“_____”_________________ 200 __ г.

№ _____________




ДАВЕДКА-ВЫКЛІК


______________________________________________________________________

(поўная назва прадпыемства, установы, арганізацыі)



У адпаведнасці з артыкулам 212-220 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь




БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ


_____________________________________________________________________

(назва навучальнай установы)


просіць прадаставіць дадатковы з аплатай водпуск з захаваннем сярэдняй заработнай платы на перыяд установачных заняткаў, здачы экзаменаў і залікаў, дзяржаўных экзаменаў, падрыхтоўі і абароны дыпломнага праекта (работы) (патрэбнае падкрэсліць) студэнту

_____________________________________________________________________

(прозвішча, імя, імя па бацьку)
з “___”________________ 200 __ г. па “____”__________________200 __ г.

як паспяхова выконваю____ вучэбны план.



М.П. Рэктар (прарэктар) ________________________


(подпіс)
--------------------------------------------------------------------------------------------------------

ДАВЕДКА-ПАЦВЯРДЖЭННЕ

Студэнт ______________________________________________________________


(прозвішча, імя, імя па бацьку)
_____________________________________________________________________

(месца работы і пасада)

у дадатковы з аплатай водпуск выбы___ “___”______________ 200 _ г.


М.П. Кіраўнік (службовая асоба) прадпрыемства,

установы, аганізацыі ___________________________________

(подпіс)

Прыбы__ на прадпрыемства

(ва установу, арганізацыю) “____”________________ 200 __ г.


М.П. Кіраўнік (службовая асоба) прадпрыемства,

установы, аганізацыі ___________________________________

(подпіс)
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка