Палажэнне аб постінтэрнатным суправаджэнні Дзяржаўнай установы адукацыі "Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот І дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў"



Дата канвертавання15.05.2016
Памер42.75 Kb.
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар

______________ Л.Л.Казлоў

5 верасня 2013г.


ПАЛАЖЭННЕ

аб постінтэрнатным суправаджэнні Дзяржаўнай установы адукацыі "Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў"
ЧАСТКА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ


1. Дадзеным Палажэннем вызначаюцца мэта, задачы, прынцыпы і парадак арганізацыі постінтэрнатнага суправаджэння дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (Далей – выпускнікоў школы-інтэрната) у Дзяржаўнай установе адукацыі "Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў" (Далей – Установа).
2. Постінтэрнатнае суправаджэнне – комплекс мерапрыемстваў, якія рэалізуюцца на аснове міжведамаснага ўзаемадзеяння Установы і дзяржаўных органаў і арганізацый і накіраваных на сацыяльную адаптацыю выпускнікоў школы-інтэрната пасля спынення знаходжання ў школе-інтэрнаце ў перыяд навучання ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі.

3. Мэтай постінтэрнатнага суправаджэння выпускнікоў школы-інтэрната з'яўляецца аказанне садзейнічання ў іх сацыяльнай адаптацыі і паспяховай інтэграцыі ў грамадства.

4. Асноўнымі задачамі постінтэрнатнага суправаджэння выпускнікоў школы-інтэрната з'яўляюцца: забеспячэнне гарантый па сацыяльнай абароне выпускнікоў школы-інтэрната; абарона правоў і законных інтарэсаў выпускнікоў школы-інтэрната; садзейнічанне выпускнікам школы-інтэрната, у атрыманні адукацыі, абароне асабістых немаёмасных і маёмасных правоў.

5. Праца па постінтэрнатнаму суправаджэнню выпускнікоў школы-інтэрната накіравана на рэалізацыю гарантый па іх сацыяльнай абароне, папярэджванню іх пападання ў цяжкія жыццёвыя абставіны і засноўваецца на прынцыпах: адраснасці і дыферэнцыяванага падыходу ў вызначэнні аб'ёмаў і відаў дапамогі ў адпаведнасці са спецыфікай сацыяльнай дэзадаптацыі выпускнікоў школы-інтэрната; абавязковага асабістага ўдзелу, актывізацыі ўнутраных рэсурсаў выпускнікоў школы-інтэрната у вырашэнні цяжкага жыццёвага становішча.

6. Постінтэрнатнае суправаджэнне выпускнікоў школы-інтэрната ажыццяўляецца Установай ва ўзаемадзеянні з аддзеламі адукацыі, спорту і турызму, упраўленнямі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, унутраных спраў, камісіі па справах непаўналетніх, тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, установамі прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, арганізацыямі аховы здароўя.
ЧАСТКА 2

АРГАНІЗАЦЫЯ ПОСТІНТЭРНАТНАГА СУПРАВАДЖЭННЯ


7. Постінтэрнатнае суправаджэнне ажыццяўляецца па месцы фактычнага пражывання (знаходжання) выпускнікоў школы-інтэрната.

8. Каардынацыя працы па постінтэрнатнаму суправаджэнню ў Сенненскай школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, забяспечваецца ў адносінах да дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія з'яўляюцца навучэнцамі (выхаванцамі) школы-інтэрната.


ЧАСТКА 3

АСНОЎНЫЯ НАКІРУНКІ ДЗЕЙНАСЦІ

ПОСТІНТЭРНАТНАГА СУПРАВАДЖЭННЯ

9. Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, ажыццяўляе:

9.1 падрыхтоўку (вучняў) выхаванцаў да паспяховай сацыяльнай адаптацыі ў грамадстве;

9.2. арганізуе аказанне сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай, прававой і іншай дапамогі выхаванцам;

9.3. садзейнічае зносінам вучняў (выхаванцаў) з біялагічнымі бацькамі (бацькамі) і іншымі сваякамі ў парадку, усталяваным заканадаўствам;

9.4. накіроўвае асабістыя карткі выпускнікоў школы-інтэрната, якія атрымалі базавую адукацыю, у месячны тэрмін з дня атрымання імі пасведчання аб агульнай базавай адукацыі ў тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па месцы набыцця дзецьмі статуса дзяцей-сірот, дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў;

9.5. ва ўсталяваным заканадаўствам парадку забяспечвае своечасовую пастаноўку на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў вучняў (выхаванцаў), якія маюць статус дзяцей-сірот, дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў, у адносінах да якіх дырэктар школы-інтэрната ажыццяўляе правы і абавязкі дзяржаўнага апекуна;

9.6. забяспечвае перадачу дзецям-сіротам, дзецям, пакінутым без апекі бацькоў, па дасягненні імі паўналецця маёмасці, кіраванне якім ажыццяўлялася ў адпаведнасці з Палажэннем пра парадак кіравання маёмасцю падапечных, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 1999 г. № 1677 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 85, 5/1945);

9.7. на працягу двух гадоў пасля спынення знаходжання ў школе-інтэрнаце выпускнікоў, выхавальнікі выпускных груп ажыццяўляюць збор звестак пра іх і ва ўзаемадзеянні з іншымі суб'ектамі постінтэрнатнага суправаджэння рэалізуюць меры па аказанні ім дапамогі ў сацыяльнай адаптацыі ў грамадстве;

9.8. забяспечвае накіраванне выпускнікоў школы-інтэрната у арганізацыі аховы здароўя: для своечасовага правядзення медыцынскага агляду, абследаванні, у тым ліку ў мэтах вызначэння падстаў для ўсталявання інваліднасці; у тэрмін не пазней трох месяцаў да паступлення ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі на медыцынскі агляд, абследаванне для атрымання медыцынскай даведкі пра стан здароўя для паступлення ў названыя ўстановы адукацыі;



9.9. у адпаведнасці з заканадаўствам садзейнічае прадстаўленню першага працоўнага месца асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і пакінулі знаходжанне ў школе-інтэрнаце.
: e107 files -> doc
doc -> Савета Сенненскай сярэдняй школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей
doc -> Правілы ўнутранага працоўнага распарадку для работнікаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот І дзяцей
doc -> Палажэнне аб сацыяльна-педагагічнай І псіхалагічнай службе Дзяржаўнай ўстановы адукацыі
doc -> Т. П. Макарава “ ” 2015 года Графік работы выхавацелей Сенненскай школы-інтэрната у 2015/2016 навучальным годзе
doc -> План пасяджэнняў Савета Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот І дзяцей
doc -> Это нужно Не мертвым! Это надо
doc -> Вучэбны план I – XI класаў Дзяржаўнай установы адукацыі
doc -> Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму
doc -> Узгоднена зацвярджаю
doc -> Назва адміністрацыйнай працэдуры




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка