Зацверджана распараджэннем
адміністрацыі ад 04 кастрычніка 2016года №207р
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні раённага конкурсу народнай творчасці ў межах гарадскога фестывалю народнай творчасці “Сузор’е”
У сувязі з правядзеннем гарадскога фестывалю народнай творчасці “Сузор’е”, адпаведна рашэнню Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 17 лютага 2016 года № 392 правесці раённы конкурс народнай творчасці “Сузор’е”.
-
Мэты і задачы:
1. Павышэнне сацыяльнай ролі і ідэйна-мастацкага ўзроўню народнай творчасці, яе ўплыву на развіццё грамадскай і працоўнай актыўнасці жыхароў Першамайскага раёна. Садзейнічанне выяўленню, развіццю і рэалізацыі творчага патэнцыялу, здольнасцей жыхароў Першамайскага раёна.
2. Стварэнне і развіццё ў працоўных калектывах, навучальных, культурна-асветніцкіх і пазашкольных установах самадзейных калектываў розных жанраў народнага мастацтва, гурткоў, студый, майстэрняў.
3. Падтрамка творча адораных выканаўцаў, кампазітараў, балетмайстраў, хормайстраў, рэжысёраў і іншых майстроў самадзейнага мастацтва.
4. Павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры.
5. Папулярызацыя лепшых узораў музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і іншых відаў і жанраў нацыянальнага мастацтва.
-
Арганізатары конкурса:
1.Упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска.
2.Упраўленне адукацыі спорту і турызму адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска.
-
Тэрмін правядзення конкурса:
Конкурс праводзіцца ў тры этапы з кастрычніка 2016 года па лістапад
2016 года.
I этап конкурсу адбудзецца 17,18 кастрычніка з 13 да 18 гадзін у актавай зале УА “Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт” (пр.Незалежнасці, 99).
І этап:
1. Агляды, конкурсы калектываў народнай творчасці і асобных выканаўцаў, выставы студый выяўленчага мастацтва, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сярод школьнікаў і дашкольнікаў.
- Адказныя: упраўленне адукацыі спорту і турызму адміністрацыі
Першамайскага раёна г. Мінска, кіраўнікі школ і дашкольных устаноў.
2. Агляды, конкурсы калектываў народнай творчасці і асобных выканаўцаў, выставы студый выяўленчага мастацтва, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сярод моладзі.
- Адказныя: упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска, кіраўнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў раёна, вайсковых частак.
3. Агляды, конкурсы калектываў народнай творчасці і асобных выканаўцаў сярод працаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў, арганізацый, музычных школ.
- Адказныя: упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і музычных школ раёна.
ІІ этап:
Заключны канцэрт раённага конкурсу “Сузор’е” адбудзецца 05 лістапада 2016года (месца і час удакладняюцца).
ІІІ этап:
Удзел раённых калектываў народнай творчасці ў гарадскім аглядзе на падцвярджэнне ганаровага наймення “народны”, “узорны” (у адпаведнасці з гарадскім планам правядзення фестывалю).
IV. Умовы правядзення конкурсу:
1. Умовы правядзення традыцыйнага раённага конкурсу народнай творчасці “Сузор’е” на І этапе распрацоўваюцца і забяспечваюцца арганізацыйна і фінансава адказнымі па сваіх напрамках аддзеламі і ўпраўленнямі.
2. Арганізацыя і правядзенне ІІ этапа забяспечваецца сектарам культуры ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі раёна і аргкамітэтам конкурса.
У конкурсе прымаюць удзел калектывы і асобныя выканаўцы клубных, навучальных, пазашкольных устаноў, агульнаадукацыйных і мызычных школ, вайсковых частак, прадпрыемстваў.
У рэпертуар могуць быць уключаны творы самадзейных і прафесійных аўтараў, героіка-патрыятычныя творы.
Калектывам, якія маюць ганаровыя найменні “народны”, “узорны”, дазваляецца прыцягваць да ўдзелу ў конкурсе выканаўцаў – прафесіяналаў
выключна ў якасці салістаў, у ацэнку калектыву будзе ўключацца толькі суправаджэнне.
Выкарыстанне плюсавых фанаграм для хораў і вакальных ансамбляў забараняецца.
Конкурс праводзіцца па наступным жанрам:
-
вакальны (сола, ансамблі);
-
харэаграфічны;
-
арыгінальны жанр (фокусы,жанглеры,пластыка,пантаміма,гімнастыка);
-
харавы;
-
інструментальны жанр;
-
тэатральны;
-
відэа,фота;
-
народная творчасць;
-
выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
Пры ацэнцы рэпертуару калектываў і выканаўцаў журы ўлічвае:
-
узровень выканаўчага майстэрства;
-
складанасць рэпертуару;
-
сцэнічнасць;
-
рэжысуру нумароў і праграм;
-
музычнае суправаджэнне;
-
выкананне ўмоў.
Заяўкі прымаюцца ў наступным парадку:
-
прозвішча, імя, імя па бацьку;
-
установа;
-
узрост;
-
жанр;
-
рэпертуар;
-
тэлэфон.
Удзел “народных”, “узорных” калектываў народнай творчасці ў ІІІ этапе з’яўляецца абавязковым. Па выніках прагляду галоўным ідэалагічным упраўленнем культуры Мінгарвыканкама і дзяржаўнай установай “Мінскканцэрт” калектывам выдаецца пасведчанне аб падцвярджэнні ганаровага наймення.
Калектыў, які не прыняў удзел у фестывалі без важкіх прычын, пазбаўляецца наймення “народны”, “узорны”.
V. Падвядзенне вынікаў конкурсу:
Па выніках І і ІІ этапаў конкурсу лепшыя калектывы, асобныя выканаўцы, кіраўнікі калектываў узнагароджваюцца дыпломамі і спецыяльнымі прызамі.
Па выніках агляда – конкурсу “народных”, “узорных” калектывы і асобныя выканаўцы па рашэнню журы ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэата І, ІІ, ІІІ ступеняў, а кіраўнікі – каштоўнымі прызамі ад імя арганізатараў гарадскога фестывалю.
Пераможцы раённага конкурсу “Сузор’е” прымуць удзел у заключных мерапрыемствах рэспубліканскага фестывалю.
Загадчык сектара культуры
ўпраўлення ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі Л.Р. Кавалева
|