Палажэнне аб сацыяльна-педагагічнай І псіхалагічнай службе Дзяржаўнай ўстановы адукацыі



Дата канвертавання15.05.2016
Памер59.33 Kb.
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар

_________________Л.Л.Казлоў

01.10.2011г.




ПАЛАЖЭННЕ

аб сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службе

Дзяржаўнай ўстановы адукацыі

"Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот

і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў"
РАЗДЗЕЛ 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дадзенае палажэнне аб сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службе (далей – Палажэнне) рэгулюе парадак стварэння і функцыянавання сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Дзяржаўнай установы адукацыі "Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў" (далей – СППС Установы).
2. У сваёй дзейнасці СППС Установы кіруецца міжнароднымі актамі ў галіне абароны правоў дзяцей, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, дадзеным Палажэннем.
3. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю СППС Установы ажыццяўляе намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ў адпаведнасці з дадзеным Палажэннем.
РАЗДЗЕЛ 2

МЭТА, АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ І ПРЫНЦЫПЫ ДЗЕЙНАСЦІ, ФУНКЦЫІ СППС УСТАНОВЫ
4. Мэтай дзейнасці СППС Установы з'яўляецца садзейнічанне ў стварэнні ўмоў для паўнацэннага асобаснага развіцця, пазітыўнай сацыялізацыі, прафесійнага станаўлення і жыццёвага самавызначэння выхаванцаў у школе-інтэрнаце і сацыяльным асяроддзі.
5. Асноўныя задачы СППС Установы:

- забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў;

- аказанне псіхалагічнай дапамогі выхаванцам.
6. Прынцыпы дзейнасці СППС Установы:

- законнасць;

- павага і захаванне правоў, законных інтарэсаў і жаданняў удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

- дабраахвотнасць атрымання сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі;

- даступнасць атрымання сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі;

- прыватнасць;

- навуковая абгрунтаванасць;

- прафесіяналізм.


7. СППС Установы ў межах сваёй кампетэнцыі выконвае наступныя функцыі:

- садзейнічанне ў забеспячэнні абароны правоў і законных інтарэсаў выхаванцаў;

- выяўленне і ўлік навучэнцаў, якія маюць патрэбу ў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамозе;

- інфармаванне адміністрацыі Установы, зацікаўленых органаў аб парушэнні правоў і законных інтарэсаў выхаванцаў і асоб, якія гэта дапусцілі;

- ажыццяўленне прафілактычнай работы па папярэджанні сацыяльнага сіроцтва, гандлю людзьмі і насілля ў стаўленні да выхаванцаў;

- удзел у фармаванні ў выхаванцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, бяспечных і адказных паводзін;

- вывучэнне індывідуальна-псіхалагічных асаблівасцяў выхаванцаў, іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу, асаблівасцяў развіцця калектыва выхаванцаў і педагагічных работнікаў;

- арганізацыю асобасна-арыентаванай сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай і прававой дапамогі выхаванцам, якія маюць праблемы ў зносінах, навучанні, развіцці, сацыялізацыі;

- удзел у падрыхтоўцы выхаванцаў да самастойнага і сямейнага жыцця, выкананню сацыяльных роляў грамадзяніна, сем'яніна;

- павышэнне псіхалагічнай і прававой культуры ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;

- аказанне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі выхаванцам ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання;

- удзел у аналізе адукацыйнай дзейнасці, якая ажыццяўляецца Установай;

- удзел у арганізацыі сацыяльна значнай дзейнасці выхаванцаў, садзейнічанне ў развіцці ініцыятыў дзяцей і моладзі, іх творчага патэнцыялу і самадзейнасці;

- вывучэнне і абагульненне досведу працы па аказанні сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі;

- распрацоўку інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў па пытаннях развіцця, выхавання, навучання і сацыялізацыі выхаванцаў, абароны і аховы дзяцінства.

РАЗДЗЕЛ 3

АРГАНІЗАЦЫЯ РАБОТЫ СППС УСТАНОВЫ
8. У склад СППС Установы ўваходзяць: педагог сацыяльны і педагог-псіхолаг.
9. Дзейнасць СППС Установы ажыццяўляецца на аснове плана работы, які з'яўляецца раздзелам плана выхаваўчай работы Установы.
10. Аб'ём, формы, працягласць сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі вызначаюцца СППС Установы з улікам ўзроставых асаблівасцяў, характару праблем, аналізу і магчымасцяў іх рашэння.
11. Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная дапамога можа прадастаўляцца індывідуальна або ў складзе групы.
12. СППС Установы аказвае сацыяльна-педагагічную дапамогу непаўналетнім выхаванцам са згоды дырэктара (дзяржаўнага апякуна) і з улікам меркавання самога непаўналетняга.
13. Аказанне псіхалагічнай дапамогі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца ў парадку, усталяваным Законам Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2010 года "Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 170, 2/1708) і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
14. Графік работы СППС Установы вызначаецца з улікам асаблівасцяў функцыянавання Установы і зацвярджаецца дырэктарам.
15. Дакументацыя СППС Установы ўключае:

- план работы СППС Установы на год (раздзел плана выхаваўчай работы Установы);

- планы работы СППС Установы на чвэрць;

- аналітычную справаздачу аб рабоце СППС Установы за год;

- графікі работы СППС Установы;

- сацыяльна-педагагічную характарыстыку Установы;

- матэрыялы па арганізацыі і аказанню дапамогі выхаванцам (індывідуальныя псіхадыягнастычныя матэрыялы);

- журнал уліку кансультацый удзельнікаў адукацыйнага працэсу.


16. СППС Установы працуе ў цесным кантакце з СППС іншых устаноў адукацыі па прынцыпе інтэграцыі работы па аказанні сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі.
РАЗДЗЕЛ 4

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ СППС УСТАНОВЫ
19. СППС Установы ў межах сваёй кампетэнцыі мае права:

- вызначаць задачы і прыярытэтныя накірункі дзейнасці, выбіраць педагагічна абгрунтаваныя і мэтазгодныя формы і метады работы з улікам пэўных умоў, патэнцыялу Установы ў пэўны перыяд, асаблівасцяў кантынгенту ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу і іх запатрабаванняў;

- накіроўваць у патрэбным парадку запыты ў арганізацыі для атрымання неабходнай інфармацыі ў мэтах абароны законных інтарэсаў выхаванцаў і аказанні ім комплекснай сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі;

- наведваць заняткі, культурна-масавыя і аздараўленчыя мерапрыемствы з мэтай папярэджання і рашэння сацыяльна-педагагічных і псіхалагічных праблем выхаванцаў;

- уносіць на разгляд кіраўніка Установы, у патрэбным парадку ў камітэты і аддзелы адукацыі, аховы здароўя мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, органы ўнутраных спраў і іншых датычных прапановы і рэкамендацыі, якія накіраваны на ўдасканаленне адукацыйнага працэсу, абарону і ахову дзяцінства;

- звяртацца ў арганізацыі з хадайніцтвам аб аказанні неабходнай дапамогі выхаванцам.


20. СППС Установы абавязана:

- разглядаць пытанні і прымаць рашэнні ў межах сваёй кампетэнцыі і службовай інструкцыі;



- удасканальваць прафесійнае майстэрства, павышаць кваліфікацыю ў патрэбным парадку;

- весці адпаведную дакументацыю па накірунках прафесійнай дзейнасці.
: e107 files -> doc
doc -> Савета Сенненскай сярэдняй школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей
doc -> Правілы ўнутранага працоўнага распарадку для работнікаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот І дзяцей
doc -> Палажэнне аб постінтэрнатным суправаджэнні Дзяржаўнай установы адукацыі "Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот І дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў"
doc -> Т. П. Макарава “ ” 2015 года Графік работы выхавацелей Сенненскай школы-інтэрната у 2015/2016 навучальным годзе
doc -> План пасяджэнняў Савета Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот І дзяцей
doc -> Это нужно Не мертвым! Это надо
doc -> Вучэбны план I – XI класаў Дзяржаўнай установы адукацыі
doc -> Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму
doc -> Узгоднена зацвярджаю
doc -> Назва адміністрацыйнай працэдуры




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка