Палажэнне Рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва “Пеўчае поле”



Дата канвертавання28.06.2016
Памер31.35 Kb.
Палажэнне

Рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва “Пеўчае поле”
Мэты і задачы

Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле” ставіць сваёй мэтай садзейнічаць:



  • прапагандзе і развіццю нацыянальнага харавога мастацтва;

  • павышэнню мастацкага ўзроўню пеўчых калектываў, узбагачэнню рэпертуару лепшымі ўзорамі харавога мастацтва;

- падтрымцы і стымуляванню кіраўнікоў аматарскіх харавых калектываў

і іх удзельнікаў;



  • арганізацыі вольнага часу і развіццю творчых здольнасцей насельніцтва, больш шырокаму яго далучэнню да вытокаў нацыянальнай песеннай спадчыны і лепшых узораў сучаснага харавога мастацтва;

  • патрыятычнаму выхаванню насельніцтва;

  • умацаванне творчых сувязяў і супрацоўніцтва.


Парадак і умовы правядзення фестывалю

Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле” адбудзецца 11-12 ліпеня 2015 года на базе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

У фестывалі бяруць удзел харавыя калектывы і ансамблі ўстаноў культуры абласцей рэспублікі з народнай і акадэмічнай манерай выканання (адпаведна па 4 калектывы ад вобласці).

Калектывы прадстаўляюць конкурсную праграму працягласцю да 10 хвілін (3 творы).

У конкурсную праграму павінны ўвайсці:

для калектыву з народнай манерай выканання


  • твор грамадзянскай тэматыкі (пажадана на тэксты беларускіх паэтаў-класікаў);

  • беларуская народная песня;

  • твор без суправаджэння (a’capella),


для калектыву з акадэмічнай манерай выканання

дапускаецца выкананне ўсіх твораў без суправаджэння (a`capella),
Калектывы-удзельнікі фестывалю рыхтуюць па-за конкурсны абавязковы рэпертуар для выканання зводным хорам:

-  апр. М.Дрынеўскага, муз. Г.Казловай, сл.М.Траццякова. “Беларусь – імя святое”;

  • муз. Ю.Талесніка, сл. М.Танка. “Наш край Нарачанскі”;

- муз. У.Алоўнікава, сл. А.Бачылы, пераклад для змешанага хору М.Дрынеўскага. “Радзіма мая дарагая”.

Да 15 чэрвеня б.г. неабходна накіраваць у ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” (220005, г.Мінск, вул. Гікалы,4. Кантактны тэлефон 8017 290 91 43, аддзел аматарскай творчасці. Электронны адрас: mocnt@yandex.ru, mocnt@mail.ru, mocnt@tut.by) заяўку, зацверджаную кіраўніком камандзіруючай арганізацыі, конкурсную праграму, творчую характарыстыку калектыву, каляровы фотаздымак.

Выступленне ўдзельнікаў фестывалю ацэньваецца па наступных крытэрыях:


  • выканальніцкае майстэрства і сцэнічная культура;

  • мастацкі ўзровень рэпертуару;

  • захаванне традыцый і асаблівасцей харавых твораў;

  • мастацка-выразнае рашэнне конкурснай праграмы (нумароў);

  • касцюміраванне;

  • канцэртмайстарская работа (акампаніруючай групы), якасць фанаграмы.

Па выніках фестывалю калектывы-ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі, каштоўнымі падарункамі.

Транспартныя выдаткі па дастаўцы калектываў за кошт камандзіруючай арганізацыі, харчаванне і пражыванне – за кошт арганізатараў.



Журы фестывалю

Дрынеўскі Міхась Паўлавіч – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І.Цітовіча, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага саюза музычных дзеячаў, Ганаровы акадэмік міжнароднай кадравай акадэміі, прафесар (старшыня журы)

Абразевіч Іван Канстанцінавіч – галоўны хормайстар Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І.Цітовіча, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Акушэвіч Анатоль Леанідавіч – заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь

Грамовіч Ірына Міхайлаўна – дэкан факультэта музычнага мастацтва ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

Крамко Аляксандр Яўгенавіч – дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, дацэнт

Міхайлава Наталля Уладзіміраўна – мастацкі кіраўнік і дырыжор Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

Стружэцкі Тадэвуш Іванавіч – намеснік старшыні Беларускага фонду культуры, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
: sites -> default -> files
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 1 Перыядызацыя гісторыі Гісторыя
files -> Закон рэспублікі беларусь 3 ліпеня 2008 г. №420-з аб Правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2008 года Адобраны Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня 2008 года
files -> 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі
files -> Арганізацыя дзейнасці Лятучага ўніверсітэта як рэалізацыя місіі
files -> Пытанні да экзамену па гісторыі Беларусі
files -> Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна»
files -> Гарадская палітыка ў беларусі: case-study рэканструкцыі гістарычнага цэнтра гродна
files -> Удой на карову (кг) Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе (гр.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка