«Паланэз» Агінскага не мае межаў



Дата канвертавання16.05.2016
Памер15.79 Kb.
«Паланэз» Агінскага не мае межаў
Чацверты год запар у Астравецкім раёне пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэту вядуць актыўнае супрацоўніцтва дзве ўстановы адукацыі: Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі з беларускага боку і краязнаўчы цэнтр “Ускраіны Віленшчыны” з літоўскага боку. Імі рэалізуецца сумесны міжнародны краязнаўча-турыстычны праект “Краязнаўства без межаў”.

У рамках праекта ўжо прайшло як на беларускай, так і на літоўскай тырыторыях, шмат цікавых мерапрыемстваў, сустрэч, экскурсій і семінараў. Апошняя экскурсія адбылася на мінулым тыдні па Беларусі і была прысвечана нашаму земляку Міхаілу Агінскаму. 25 верасня 2015 года будзе адзначацца 250 гадоў з дня нараджэння гэтага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, кампазітара. Хочацца адзначыць, што гэты год у Літве аб’яўлены годам Агінскага.

Настаўнікі-прадметнікі з Літоўскай Рэспублікі і супрацоўнікі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі пачалі падарожжа па Беларусі з наведвання сядзібы Агінскага, дзе ім давялося даведацца аб жыцці і творчасці кампазітара, праслухаць знакаміты “Паланэз”, зазірнуць у былы кабінет славутага земляка і ўбачыць узноўленую аранжарэю.

Пасля беларуска-літоўская дэлегацыя накіравалася ў Мінск – аглядная экскурсія па горадзе і наведванне Нацыянальнай бібліятэкі пакінулі незабыўныя ўражанні і добрыя ўспаміны.



Свае адчуванні літоўскія госці выказалі ў анкетах: “Спадабалася ўсё! Поспехаў арганізатарам!”, “Усе аб’екты, якія мы наведалі, нам спадабаліся!”, “Думаю, што сустракаемся не ў апошні раз!”, “Часцей арганізоўвайце такія праекты!”, “Дзякую Цэнтру ў Астраўцы!”, “Няхай літоўцы паглядзяць, як трэба гаспадарыць у сваёй краіне!” – гэтыя і шэраг іншых каментарыяў пераконваюць, што час у Беларусі суседзі правялі цікава і карысна.

Але галоўным сваім дасягненнем арганізатары праекта лічаць тое, што, нягледзячы на межы, атрымалася наладзіць сяброўскія стасункі паміж педагогамі дзвюх суседніх краін. Пра гэта сведчыць не толькі вялікі стос фотаздымкаў, публікацыі ў розных перыядычных выданнях, цікавыя відэаролікі, але і тое, з якім захапленнем расказвалі ўдзельнікі праекту – беларускія і літоўскія педагогі – аб падарожжах і сустрэчах.
: uploads -> 790 -> 1133 -> files
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Летам чатыры сезоны, або чым жывуць падлеткі ў “Вясёлцы”
files -> Інфармацыйная карта праекта «застылая ў прыродзе гісторыя»
files -> У дзясяты раз бацькі і педагогі сабраліся разам на традыцыйны штогадовы бацькоўскі сход, каб абмеркаваць пытанні выхавання дзяцей. Галоўнай тэмай размовы стала праблема небяспечных паводзін дзяцей і прафілактыка крызіснага стану падлеткаў
files -> Ратуйся ад спайсу!




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка