Пальцы жоўтых кляновых лістоў



Дата канвертавання01.07.2016
Памер6.42 Kb.
Пальцы жоўтых кляновых лістоў

Пальцы жоўтых кляновых лістоў


мкнуцца восень схапіць за шыю.
Не парушаць яе хараство,
не парушаць лісты залатыя.

Клён у вокны забразгатаў,


адгукнулася каняю рэха.
Месяц рваў арэхі з куста,
раскідаў над сусветам арэхі.

Яны ў воўне блакітнай ляглі,


сумавала ў даліне ляшчына.
Летуценні не змерклі ў галлі,
летуценняў згасіць немагчыма.

Расцярушацца ў далі і ўвысь,


каб нагадваць аб светлым над чорным.
Ці таму, што сумуюць журавы,
ненасытна свіргочуць жорны?..

Ліставея не моўкне, шуміць


ад вясны да вясны на прасторах.
Поверх стрэх і муроў камяніц
я пабачыў яе учора...

Дзесь далёка галосіць сава,


небакрай апракінуўся жалем.
Людзі любяць душу прасаваць,
калі гэта душа чужая.

1925
: tvori
tvori -> Аднойчы паляшук зімой пайшоў з сякераю сваёй
tvori -> П л а н ідэалагічнай І выхаваўчай работы дуа “Тварычаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзічячы сад – базавая школа”
tvori -> Уладзімір Дубоўка
tvori -> Цудоўная знаходка
tvori -> Бывалы Юр у Менску
tvori -> Хто шукае той знаходзіць
tvori -> Трыялет убачыў зорны я ланцуг у небе, сьсечаным вятрамі. У пералівах, ліхтарамі — Убачыў зорны я ланцуг… І хай я сьлепну. За дварамі Зазьзяў вясёлкай змрочны луг! Убачыў зорны я ланцуг у небе, сьсечаным вятрамі. Геній
tvori -> Кветка Шчасця Ёсць цудоўнае паданне
tvori -> Залатая, асенняя раніца
tvori -> О беларусь, мая шыпшына




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка