Паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікi



Дата канвертавання15.05.2016
Памер64.91 Kb.


ПАГАДНЕННЕ

паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікi

аб міжнародных аўтамабльных зносінах

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Фінляндскай Рэспублікі, якія далей называюцца "Дагаворныя Бакі",

прымаючы пад ўвагу спрыяльнае развіццё двухбаковых эканамічных адносін,

імкнучыся да далейшага развіцця аўтамабільных зносін паміж абедзвюма дзяржавамі, а таксама транзітам праз іх тэрыторыі,

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1


Вызначэнні Камітэта па ўнутранаму транспарту, што падпарадкоўваецца ААН, даныя ў Зводнай рэзалюцыі аб палягчэнні аўтамабільных перавозак ТRАNS/SC.1/319 ад 28 жніўня 1984 г., прымяняюцца да гэтага Пагаднення.

Артыкул 2


У адпаведнасці з умовамі гэтага Пагаднення перавозчыкі дзяржаў Дагаворных Бакоў маюць права ажыццяўляць міжнародныя аўтамабільныя перавозкі паміж Рэспублікай Беларусь і Фінляндскай Рэспублікай і транзітам праз іх тэрыторыі.

Артыкул 3


Перавозчыку не дазваляецца ажыццяўляць перавозку пасажыраў або грузаў паміж двума пунктамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі дзяржавы другога Дагаворнага Боку, калі на гэта не будзе выданы спецыяльны дазвол кампетэнтных органаў дзяржавы другога Дагаворнага Боку.

Артыкул 4


Перавозкі пасажыраў і грузаў аўтатранспартнымі сродкамі і перасоўванне аўтатранспартных сродкаў дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку па тэрыторыі дзяржавы другога Дагаворнага Боку ажыццяўляюцца на падставе гэтага Пагаднення з аплатай збораў за праезд у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам дзяржавы кожнага з Дагаворных Бакоў.

Артыкул 5


На выкананне рэгулярных перавозак пасажыраў паміж тэрыторыямі дзяржаў Дагаворных Бакоў або транзітам праз гэтыя тэрыторыі патрабуецца дазвол.

Акрамя рэгулярных перавозак, на выкананне перавозак пасажыраў дазволы не патрабуюцца.

Заяўка на атрыманне дазволу будзе ўтрымліваць наступную інфармацыю: маршрут, расклад руху і перыядычнасць выканання перавозак.

Артыкул 6


На выкананне грузавых перавозак паміж тэрыторыямі дзяржаў Дагаворных Бакоў або транзітам праз іх тэрыторыі, акрамя перавозак, указаных у Артыкуле 7, патрабуецца дазвол.

На выкананне перавозак паміж тэрыторыяй дзяржавы другога Дагаворнага Боку і трэцяй дзяржавай патрабуецца спецыяльны дазвол.



Кампетэнтныя органы дзяржаў Дагаворных Бакоў павінны кожны год сумесна вызначаць колькасць дазволаў на падставе ўзаемнасці.

Артыкул 7


Не патрабуецца дазволаў на выкананне перавозак наступных грузаў:

  • рухомай маёмасці пры перасяленні;

  • пахавальных перавозак;

  • грузаў і абсталявання для кірмашоў і выстаў;

  • жывёл, аўтатранспартных сродкаў, а таксама іншых грузаў, прызначаных для правядзення спартыўных мерапрыемстваў;

  • тэатральных дэкарацый і рэквізіту, музычных інструментаў і абсталявання для радыё або тэлевізійных перадач або для кіназдымкаў;

  • пашкоджаных транспартных сродкаў;

  • медыцынскага абсталявання і матэрыялаў для прадастаўлення экстрэнай дапамогі пры стыхійных бедствах;

  • грузаў аўтатранспартнымі сродкамі, агульная дазволеная маса з грузам якіх, уключаючы прычэпы, не перавышае 6 тон, або дазволеная грузапад'ёмнасць якіх, уключаючы прычэпы, не перавышае 3,5 тоны.

Пры ўзаемнай згодзе кампетэнтных органаў дзяржаў Дагаворных Бакоў іншыя перавозкі могуць таксама быць вызвалены ад неабходнасці атрымання дазволаў.

Артыкул 8


Калі габарыты або маса транспартнага сродку, што выкарыстоўваецца ў перавозцы, перавышае нормы, дапушчальныя на тэрыторыі дзяржавы другога Дагаворнага Боку, патрабуецца спецыяльны дазвол, выданы кампетэнтнымі органамі дзяржавы гэтага Дагаворнага Боку. Для такіх перавозак неабходна захоўваць усе спецыяльныя ўмовы (напрыклад, маршруты, сігналы і г.д.).

Артыкул 9


Пры перавозцы небяспечных грузаў павінны захоўвацца палажэнні Еўрапейскага Пагаднення аб міжнароднай аўтамабільнай перавозцы небяспечных грузаў (ДОПОГ) ад 30 верасня 1957 г.

Артыкул 10


Правілы руху і іншыя прававыя нормы дзяржавы другога Дагаворнага Боку павінны захоўвацца на яго тэрыторыі пры выкананні аўтамабільных перавозак у адпаведнасці з гэтым Пагадненнем.

Артыкул 11


Кампетэнтныя органы дзяржаў Дагаворных Бакоў павінны паведамляць адзін аднаму аб парушэннях гэтага Пагаднення і аб санкцыях, што прыменены ў дачыненні да перавозчыкаў дзяржавы другога Дагаворнага Боку.

Артыкул 12


Для забеспячэння выканання гэтага Пагаднення кампетэнтныя органы дзяржаў Дагаворных Бакоў ствараюць Аб'яднаны Камітэт, які будзе збірацца па просьбе кампетэнтных органаў дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў па чарзе ў абедзвюх дзяржавах.

Артыкул 13


Гэта Пагадненне не закранае правоў і абавязацельстваў Дагаворных Бакоў, што вынікаюць з іншых заключаных імі міжнародных дагавораў, і ўдзельнікамі якіх яны з'яўляюцца.

Артыкул 14


Гэта Пагадненне ўступае ў сілу па сканчэнні трыццаці дзён пасля таго, як Дагаворныя Бакі паведамяць адзін аднаму аб выкананні працэдур, прадугледжаных нацыянальным заканадаўствам абедзвюх дзяржаў для ўступлення ў сілу гэтага Пагаднення.

Артыкул 15


Гэта Пагадненне заключана на адзін год і будзе аўтаматычна падоўжвацца на наступны адзін год кожны раз да той пары, пакуль адзін з Дагаворных Бакоў не паведаміць, па крайняй меры, не пазней, чым за тры месяцы да сканчэння адпаведнага перыяду дзеяння гэтага Пагаднення аб сваім жаданні спыніць яго дзеянне.
Здзейснена ў г. Хельсінкі "24" чэрвеня 1997 года ў двух сапраўдных экзэмплярах, кожны на беларускай, фінскай i англійскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сілу.

У выпадку ўзнікнення адрознення ў тлумачэнні палажэнняў гэтага Пагаднення перавага будзе аддавацца тэксту на англійскай мове.


ЗА УРАД ЗА УРАД

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ФІНЛЯНДСКАЙ РЭСПУБЛІКІ
ПРАТАКОЛ

аб правілах выканання Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных зносінах


Гэты Пратакол з'яўляецца неад'емнай часткай Пагаднення аб міжнародных аўтамабільных зносінах, заключанага паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікі і падпісанага ў г. Хельсінкі "24" чэрвеня 1997 года.

У адносінах да прымянення гэтага Пагаднення дасягнута дамоўленасць аб ніжэйпададзеным:

1. Для мэтаў гэтага Пагаднення кампетэнтныя органы:

у Рэспубліцы Беларусь

Міністэрства транспарту і камунікацый

Рэспубліка Беларусь

220029, Мінск

вул. Чычэрына, 21

тэл. 39-49-27, 34-30-19

факс (172) 32-83-91

у Фінляндскай Рэспубліцы

Міністэрства транспарту і сувязі

Адзел дарожнага руху

п/я 235


00131 Хельсінкі

Фінляндская Рэспубліка

тэл. 358-9-1601

факс 358-9-160 2597

2. Па Артыкулу 5:

Пры ажыццяўленні рэгулярных перавозак пасажыраў аўтобусамі перавозчыкі дзяржаў абодвух Дагаворных Бакоў павінны абслугоўваць кожную аўтобусную лінію на аснове парытэту. Правілы ажыццяўлення гэтых перавозак устанаўліваюцца Аб'яднаным Камітэтам па ўзаемнаму ўзгадненню кампетэнтных органаў дзяржаў Дагаворных Бакоў.

3. Па Артыкулу 6:

Грузавы аўтамабіль або цягач аўтапоезду павінен быць зарэгістраваны на тэрыторыі дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў.

У выпадку неабходнасці кампетэнтныя органы дзяржаў Дагаворных Бакоў будуць абменьвацца дадатковым кантынгентам дазволаў.

4. Па Артыкулах 6 і 8:

Адрас накіравання заяўкі на спецыяльныя дазволы:

у Рэспубліцы Беларусь

Міністэрства транспарту і камунікацый

Рэспубліка Беларусь

220029, Мінск

вул. Чычэрына, 21

тэл. 39-49-27, 34-30-19

факс (172) - 32-83-91

у Фінляндскай Рэспубліцы

Адміністрацыя дарог

Транспартны аддзел

п/я 33


00521 Хельсінкі

Фінляндская Рэспубліка

тэл. 358 - 9 - 14 8721

факс 358 - 9 - 14 87 2662


Здзейснена ў г. Хельсінкі "24" чэрвеня 1997 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, фінскай і англійскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сілу.

Пры ўзнікненні адрознення ў тлумачэнні палажэнняў гэтага Пратакола перавага будзе аддавацца тэксту на англійскай мове.


ЗА УРАД ЗА УРАД

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ФІНЛЯНДСКАЙ РЭСПУБЛІКІ




: pic -> dcontent
dcontent -> Паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Французскай Рэспублікi аб міжнародных аўтамабльных грузавых зносінах
dcontent -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I федэральным саветам швейцарскай канфедэрацыi аб мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх I грузавых перавозках
dcontent -> Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь І Каралеўствам Данія аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў І грузаў Рэспубліка Беларусь І Каралеўства Данія, якія называюцца далей "Дагаворныя Бакі", Урады якіх
dcontent -> Аб унясенні змяненняў І дапаўненняў да ііагаднення паміж
dcontent -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам фiнляндскай рэспублiкi аб унясеннi змяненняў у пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам фiнляндскай рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 24 чэрвеня 1997 года
dcontent -> Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь I Урадам Украiны аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах
dcontent -> Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам румынii аб мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх I грузавых зносiнах
dcontent -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I
dcontent -> Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь І Урадам Рэспублікі Македонія аб міжнародных аўтамабільных зносінах
dcontent -> Паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Союзыным Урадам Саюзнай Рэспублікі Югаславія аб міжнародных




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка