Паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Французскай Рэспублікi аб міжнародных аўтамабльных грузавых зносінах



Дата канвертавання15.05.2016
Памер95.56 Kb.
ПАГАДНЕННЕ

паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Французскай Рэспублікi аб міжнародных аўтамабльных грузавых зносінах

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Французскай Рэспублікі, якія далей называюцца "Дагаворныя Бакі",

жадаючы садзейнічаць развіццю аўтамабільных грузавых перавозак паміж Рэспублікай Беларусь і Французскай рэспублікай, а таксама транзітных перавозак праз іх тэрыторыю,

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1


Гэта Пагадненне прымяняецца да міжнародных грузавых аўтамабільных перавозак паміж Рэспублікай Беларусь і Французскай Рэспублікай, а таксама транзітных перавозак праз іх тэрыторыі перавозчыкамі, упаўнаважанымі выконваць такія перавозкі адным з Дагаворных Бакоў.

Тэрмін "грузавыя аўтамабільныя перавозкі" азначае перавозкі, якія ажыццяўляюцца за свой кошт або за кошт трэціх асоб аўтатранспартнымі сродкамі, зарэгістраванымі ў адной з Дагаворных Дзяржаў.



Артыкул 2


Перавозчыкам аднаго Дагаворнага Боку не дазваляецца ажыццяўляць унутраныя перавозкі грузаў паміж двума пунктамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку.

Артыкул 3


Грузавыя двухбаковыя і транзітныя перавозкі паміж абодвума Дагаворнымі Бакамі, а таксама парожнія прабегі аўтатранспартных сродкаў, звязанных з такімі перавозкамі, падпарадкоўваюцца рэжыму дазволаў, якія выдаюцца загадзя кампетэнтнымі органамі другога Дагаворнага Боку.

Артыкул 4


1. Дазволы могуць быць двух катэгорый:

1) дазволы сапраўдныя для двухбаковых і транзітных перавозак;

2) дазволы для перавозак у/з трэціх дзяржаў (без транзіту праз дзяржаву, у якой зарэгістраваны транспартны сродак).

Гэтыя дазволы з'яўляюцца сапраўднымі на адну перавозку туды і назад.

2. Дазвол на перавозку дае права перавозчыку браць грузы ў зваротным напрамку.

Артыкул 5


1. Дазволы на перавозкі выдаюцца перавозчыкам кампетэнтнымі органамі дзяржавы, у якой зарэгістраваны транспартныя сродкі, якія іх ажыццяўляюць, у межах квот, якія вызначаюцца кожны год па ўзаемнаму ўзгадненню кампетэнтных органаў Дагаворных Бакоў і з улікам палажэнняў Артыкула 6 гэтага Пагаднення.

2. 3 гэтай мэтай кампетэнтныя органы абодвух Дагаворных Бакоў абменьваюцца неабходнымі друкаванымі бланкамі.



Артыкул 6


Не патрабуюць атрымання дазволу, прадугледжанага ў Артыкуле 3 гэтага Пагаднення:

а) грузаперавозкі на аўтатранспартных сродках, агульная маса якіх з грузам, уключаючы прычэпы, не перавышае 6 тон або дапушчальная грузападымальнасць якіх, уключаючы грузападымальнасць прычэпаў, не перавышае 3,5 тоны,

б) перавозкі прадметаў і твораў мастацтва, якія прызначаны для кірмашоў, выстаў або дэманстрацый;

в) нерэгулярныя перавозкі прадметаў і абсталявання, якія прызначаны выключна для мэтаў рэкламы і інфармацыі;

г) перавозкі маёмасці ў сувязі з пераездамі, якія ажыццяўляюцца прадпрыемствамі, якія маюць для гэтага спецыяльны персанал і абсталяванне;

д) перавозкі абсталявання, прадметаў бутафорыі і жывёл, якія прызначаны або належаць да тэатральных, музыкальных, кінематаграфічных, цыркавых паказаў, спартыўных спаборніцтваў, кірмашоў або святкаванняў, а таксама абсталявання для радыётэлефоннага запісу, кіно або тэлездымкаў;

е) перавозкі багажу прычэпамі аўтатранспартных сродкаў, якія прызначаны для перавозак пасажыраў, а таксама перавозкі багажу любымі іншымі аўтатранспартнымі сродкамі, якія прызначаны або належаць аэрапортам;

ж) паштовыя перавозкі;

з) перавозкі грузаў, якія маюць гуманітарны характар;

і) уезд аўтатранспартных сродкаў, прызначаных для рамонту і буксіроўкі, а таксама перавозкі пашкоджаных аўтатранспартных сродкаў;

к) перавозкі целаў і праху памёршых з дапамогай спецыяльна абсталяваных для гэтых мэтаў транспартных сродкаў.

Артыкул 7


Дазволы выдаюцца на мовах абодвух Дагаворных Бакоў у адпаведнасці з узорамі, якія выраблены па ўзгадненню з кампетэнтнымі органамі.

Артыкул 8


1. Дазволы, якія выданы на імя перавозчыка, які ажыццяўляе перавозку, не падлягаюць перадачы іншым.

2. Дазволы выдаюцца на кожны аўтатранспартны сродак і з'яўляюцца сапраўднымі для іх прычэпаў або паўпрычэпаў, незалежна ад месца іх рэгістрацыі.

3. Кампетэнтныя органы Дагаворных Бакоў бясплатна абменіваюцца дазволамі, якія прадугледжаны гэтым Пагадненнем.

4. Дазволы на перавозку павінны знаходзіцца на борце аўтатранспартнага сродку і прад'яўляцца па патрабаванню ўпаўнаважаных, на якіх ускладзены кантроль.

5. Дазволы павінны суправаджацца транспартнымі дакументамі з адзнакамі мытных служб і іншых органаў кантролю пры ўездзе і выездзе з тэрыторыі дзяржавы, для якой яны з'яўляюцца сапраўднымі.

Артыкул 9


У выпадку, калі вага або габарыты аўтатранспартнага сродку або грузу перавышаюць межы, якія з'яўляюцца дапушчальнымі на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку, аўтатранспартны сродак павінен мець спецыяльны дазвол, выдадзены кампетэнтным органам гэтага Дагаворнага Боку.

Артыкул 10


1. Перавозчыкі, якія ажыццяўляюць перавозкі, прадугледжаныя гэтым Пагадненнем, плацяць падаткі і зборы, якія дзейнічаюць на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку, у адносінах да перавозак, якія ажыццяўляюцца на гэтай тэрыторыі.

2. Тым не менш, абодва Дагаворныя Бакі могуць скарачаць гэтыя падаткі і зборы або вызваляць ад іх ў адпаведнасці з Пратаколам, азначаным у Артыкуле 17 гэтага Пагаднення.



Артыкул 11


Члены экіпажу транспартнага сродку могуць бяспошлінна і без дазволу ўвозіць свае асабістыя рэчы і абсталяванне, неабходнае для іх прафесіі падчас іх знаходжання ў краіне, у якую яны ўязджаюць. Яны могуць вывозіць назад гэтыя рэчы без дазволу.

Артыкул 12


Вызваляюцца ад падаткаў і збораў, якія спаганяюцца за ўвоз на тэрыторыю аднаго або другога Дагаворнага Боку, запасныя часткі, якія часова ўвозяцца і прызначаюцца для рамонту аўтатранспарту, які ажыццяўляе міжнародныя перавозкі.

Адзначаны ўвоз рэгламентуецца нацыянальным заканадаўствам, якое дзейнічае на тэрыторыі аднаго або другога Дагаворнага Боку. Замененыя дэталі павінны быць вывезены назад або знішчаны пад наглядам мытных службаў.



Артыкул 13


Уладальнікі дазволаў і іх персанал абавязаны выконваць на тэрыторыях Дагаворных Бакоў палажэнні дзеючага заканадаўства, якія датычацца аўтамабільных перавозак, дарожнага руху, мытні, паліцыі.

Артыкул 14


Па ўсіх пытаннях, якія не ўрэгуляваны гэтым Пагадненнем або міжнароднымі канвенцыямі, удзельнікамі якіх з'яўляюцца Дагаворныя Бакі, будзе прымяняцца заканадаўства, якое дзейнічае на тэрыторыі кожнага з Дагаворных Бокоў.

Артыкул 15


У выпадку парушэння перавозчыкамі палажэнняў гэтага Пагаднення на тэрыторыі аднаго з Дагаворных Бакоў кампетэнтныя органы Дагаворнага Боку, у якім зарэгістраваны гэты аўтатранспартны сродак, абавязаны, па просьбе кампетэнтных органаў другога Дагаворнага Боку, прымяніць адну з наступных санкцый:

а) папярэджанне,

б) пазбаўленне (часовае або канчатковае, частковае або поўнае) магчымасці ажыццяўляць перавозкі, азначаныя ў Артыкуле 1 гэтага Пагаднення, на тэрыторыі Дагаворнага Боку, дзе было ўчынена парушэнне.

Кампетэнтныя органы, якія прымяняюць санкцыі, абавязаны інфармаваць аб гэтым кампетэнтныя органы другога Дагаворнага Боку.



Артыкул 16


1. Прадстаўнікі абодвух Дагаворных Бакоў па меры неабходнасці будуць сустракацца на паседжаннях Змешанай Камісіі ў мэтах забеспячэння належнага выканання гэтага Пагаднення, выпрацоўкі прапаноў па яго змяненню і абмену ўсімі неабходнымі статыстычнымі і іншымі данымі.

2. Азначаная Камісія збіраецца па просьбе аднаго з Дагаворных Бакоў па чарзе на тэрыторыі кожнага з Дагаворных Бакоў.



Артыкул 17


1. Дагаворныя Бакі рэгулююць прымяненне гэтага Пагаднення праз Пратакол, падпісаны адначасова з азначаным Пагадненнем.

2. Змешаная Камісія, азначаная ў Артыкуле 16 гэтага Пагаднення, мае права па меры неабходнасці пры ўзаемнай згодзе Дагаворных Бакоў уносіць змены ў азначаны Пратакол.



Артыкул 18


Палажэнні гэта Пагаднення прымяняюцца без урону для правоў і абавязацельстваў Дагаворных Бакоў, якія вынікаюць з іншых міжнародных дагавораў, удзельнікамі якіх яны з'яўляюцца, у прыватнасці, для Французскага Боку, у сувязі з прыналежнасцю яго да Еўрапейскага Саюза.

Артыкул 19


Гэта Пагадненне заключана на невызначаны тэрмін. Кожны з Дагаворных Бакоў паведаміць другому Дагаворнаму Боку па дыпламатычных каналах аб выкананні канстытуцыйных працэдур, якія неабходны для ўступлення ў сілу гэтага Пагаднення.

Пагадненне ўступіць у сілу на трыццаты дзень пасля даты атрымання апошняга такога паведамлення.

Кожны з Дагаворных Бакоў можа дэнансаваць гэтае Пагадненне па дыпламатычных каналах шляхам паведамлення не пазней, чым за 3 месяцы.

Здзейснена ў Парыжы "11" ліпеня 1996 г. у двух экзэмплярах, кожны на беларускай і французскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сілу.



За Урад За Урад


Рэспублікі Беларусь Французскай Рэспублікі

ПРАТАКОЛ

аб прымяненні Пагаднення паміж

Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Французскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных грузавых перавозках
Гэты пратакол складзены ў адпаведнасці з Артыкулам 17 Пагаднення і з'яўляецца дадаткам да яго.

У мэтах прымянення азначанага Пагаднення Дагаворныя Бакі пагадзіліся аб наступным:


У дачыненні да Артыкулаў 4, 5, 7 і 8:

а) дазволы, сапраўдныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, маюць у левай верхняй частцы літары "ВУ"; дазволы, сапраўдныя на тэрыторыі Французскай Рэспублікі, літару "F",

б) дазволы маюць свой нумар, пячатку і подпіс органа, які іх выдаў;

в) тэрмін дзеяння беларускіх дазволаў - 1 каляндарны год. Ён азначаецца ў бланку дазволу. Французскія дазволы з'яўляюцца сапраўднымі на працягу трох месяцаў з даты іх выдачы перавозчыку;

г) справаздачы, якія суправаджаюць дазволы, уключаюць у сябе:


  • назву прадпрыемства;

  • даты паездак туды і назад;

  • нумар дазволу, да якога яны адносяцца;

  • рэгістрацыйны нумар транспартнага сродку, які ажыццяўляе перавозку;

  • грузападымальнасць і поўную масу транспартнага сродку з грузам;

  • пункт загрузкі і пункт выгрузкі грузу;

  • змест і вагу грузу, які перавозіцца;

  • месца для мытных адзнак;

д) дазволы і справаздачы вяртаюцца ўладальнікамі ў службы, якія іх выдалі, пасля іх выкарыстання, або па сканчэнні тэрміна дзеяння, калі яны не былі выкарыстаны.

У дачыненне да Артыкула 6:

Перавозкі грузаў, якія маюць гуманiтарны характар, датычаць медыцынскага абсталявання і матэрыялаў, якія накіроўваюцца пры стыхійных бедствах.



У дачыненне да Артыкула 9:

Спецыяльныя запыты на дазволы павінны быць прадстаўлены ў:

а) адносна беларускіх перавозчыкаў:

Прэфектура дэпартамента пры ўездзе на французскую тэрыторыю, або

Прэфектура французскага дэпартамента, дзе ажыццяўляецца пагрузка тавараў.

б) адносна французскіх перавозчыкаў:

Міністэрства транспарту і камунікацый:

220030 Мінск, вул. Леніна, 17



У дачыненне да Артыкула 10:

Прадпрыемствы, якія ажыццяўляюць на аўтамабільным транспарце, зарэгiстраваным у адным з Дагаворных Бакоў, перавозкі, якія рэгулююцца Пагадненнем, вызваляюцца на падставе ўзаемнасці і парытэту ад наступных відаў падаткаў і збораў:

а) у Рэспубліцы Беларусь - ад збору падаткаў з транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць двухбаковыя або транзітныя перавозкі на дарогах агульнага выкарыстання;

б) у Французскай Рэспубліцы - ад спецыяльнага падатку на некаторыя сродкі аўтамабільнага транспарту (г.наз. "падатак на вось"), які вызначаецца Артыкулам 16 Закона N 6 - 1114 ад 21 снежня 1967 года са зменамі.

У дачыненне да Артыкулау 3, 4, 5, 7, 8, 15, 16

Кампетэнтнымі органамі для выканання Пагаднення з'яўляюцца:



  • з Беларускага Боку: Міністэрства транспарту і камунікацый

220030, г.Мінск, вул.Леніна, 17

  • з Французскага Боку: Міністэрства абсталявання, жылля, транспарту і турызму,

Дырэкцыя наземных перавозак,

Гранд Арш-Паруа Сюд

92055 Парыж Ла Дэфанс Сэдэкс 04

Здзейснена ў Парыжы "11" ліпеня 1996 г.


За Урад За Урад

Рэспублікі Беларусь Французскай Рэспублікі
: pic -> dcontent
dcontent -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I федэральным саветам швейцарскай канфедэрацыi аб мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх I грузавых перавозках
dcontent -> Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь І Каралеўствам Данія аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў І грузаў Рэспубліка Беларусь І Каралеўства Данія, якія называюцца далей "Дагаворныя Бакі", Урады якіх
dcontent -> Паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікi
dcontent -> Аб унясенні змяненняў І дапаўненняў да ііагаднення паміж
dcontent -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам фiнляндскай рэспублiкi аб унясеннi змяненняў у пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам фiнляндскай рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 24 чэрвеня 1997 года
dcontent -> Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь I Урадам Украiны аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах
dcontent -> Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам румынii аб мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх I грузавых зносiнах
dcontent -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I
dcontent -> Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь І Урадам Рэспублікі Македонія аб міжнародных аўтамабільных зносінах
dcontent -> Паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Союзыным Урадам Саюзнай Рэспублікі Югаславія аб міжнародных




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка