Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам украiны аб супрацоўнiцтве ў галiне аховы навакольнага асяроддзя



Дата канвертавання15.05.2016
Памер61.77 Kb.
ПАГАДНЕННЕ

ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ i УРАДАМ УКРАIНЫ

АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ *)
_____________________________

*) Уступiла ў сiлу 16 снежня 1994 г.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, якiя далей называюцца

"Бакi",
прымаючы пад увагу вопыт, назапашаны ў галiне мiжнароднага

прыродаахоўнага супрацоўнiцтва, а таксама Сусветную хартыю прыроды

1982 года, Дэкларацыю Рыа, Павестку дня на XXI стагоддзе, прынятыя

Канферэнцыяй ААН па навакольнаму асяроддзю i развiццю ў 1992 годзе;
улiчваючы цэласнасць i непадзельнасць навакольнага асяроддзя;
глабальны характар экалагiчных праблем;
прызнаючы, што кожны чалавек мае права на жыццё ў найбольш

спрыяльных экалагiчных умовах i кожная дзяржава абавязана

забяспечыць гэта права ўсiм сваiм грамадзянам;
вызначаючы гатоўнасць да ўдзелу ў мiжнародным супрацоўнiцтве ў

галiне аховы навакольнага асяроддзя;


кiруючыся нацыянальным заканадаўствам абедзвюх дзяржаў i

агульнапрызнанымi мiжнароднымi нормамi;


усведамляючы ўзаемасувязь памiж рознымi вiдамi эканамiчнай

дзейнасцi i iх экалагiчнымi вынiкамi;


пацвярджаючы неабходнасць забеспячэння экалагiчна

абгрунтаванага i ўстойлiвага развiцця;


засноўваючыся на прынцыпе дзяржаўнай суверэннасцi,
ДАМОВIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:
Артыкул 1
Бакi будуць развiваць i расшыраць узаемнае супрацоўнiцтва ў

галiне аховы навакольнага асяроддзя на карысць сваiх народаў, будуць

садзейнiчаць далейшаму паглыбленню эканамiчных i навукова-тэхнiчных

сувязяў з мэтай рашэння сумеснымi намаганнямi глабальных i

рэгiянальных праблем.
Артыкул 2
Супрацоўнiцтва памiж Бакамi ажыццяўляецца па такiм асноўным

напрамкам:


ахова атмасфернага паветра ад забруджвання, знiжэнне выкiдаў

шкодных рэчываў у атмасферу;


ахова водаў ад забруджвання, асаблiва басейнаў рэк Дняпра i

Буга;
узнаўленне лесасыравiнных рэсурсаў i ахова ляснога фонду;


правядзенне сумеснай экалагiчнай экспертызы праектаў

гаспадарчай дзейнасцi ў прыгранiчных раёнах;


прававыя i эканамiчныя аспекты прыродакарыстання;
вывучэнне бiялагiчных i генетычных вынiкаў забруджвання

навакольнага асяроддзя ў вынiку антрапагеннага ўздзеяння;


ахова флоры i фауны, развiццё супрацоўнiцтва памiж

нацыянальнымi паркамi;


ахова навакольнага асяроддзя ў працэсе вытворчасцi i

перапрацоўкi сельскагаспадарчай прадукцыi;


перапрацоўка, абясшкоджванне i ўтылiзацыя прамысловых i бытавых

адыходаў;


кантроль за трансгранiчнымi перавозкамi таксiчных адыходаў;
узаемнае аператыўнае iнфармаванне аб выпадках, ствараючых

пагрозу значнага забруджвання навакольнага асяроддзя аднаго з Бакоў

i прагнозаў яго распаўсюджвання;
аказанне ўзаемнай дапамогi па лiквiдаванню вынiкаў прамысловых

аварый або стыхiйных бедстваў, якiя вызываюць забруджванне

навакольнага асяроддзя;
распрацоўка малаадыходных i безадыходных тэхналогiй i

экалагiчна бясшкодных матэрыялаў, абсталявання, механiзмаў i

транспартных сродкаў з сiстэмамi, знiжаючымi забружджванне;
абмен прыродаахоўнай iнфармацыяй;
экалагiчная адукацыя i выхаванне.
Асноўныя напрамкi супрацоўнiцтва могуць змяняцца i дапаўняцца

па ўзаемнаму ўзгадненню Бакоў.


Артыкул 3
Супрацоўнiцтва ў галiне аховы навакольнага асяроддзя

ажыццяўляецца на падставе дасягнутых дамоўленасцей памiж Бакамi ў

наступных формах:
абмен навукоўцамi, спецыялiстамi, дэлегацыямi ў навуковых,

навучальных i практычных мэтах;


правядзенне двухбаковых канферэнцый, нарад экспертаў,

сiмпозiумаў;


ажыццяўленне сумесных праграм i праектаў;
правядзенне сумесных iнспектаванняў стана навакольнага

асяроддзя прыгранiчных тэрыторый;


прадастаўленне персанала, абсталявання i матэрыялаў для

аказання дапамогi па лiквiдацыi вынiкаў прамысловых аварый або

стыхiйных бедстваў, выклiкаючых забруджванне навакольнага асяроддзя.
Iншыя формы супрацоўнiцтва могуць у далейшым узгадняцца Бакамi.
Артыкул 4
Бакi неадкладна i поўна iнфармуюць адзiн аднаго аб прамысловых

аварыях, стыхiйных бедствах i iншых небяспечных сiтуацыях на сваёй

тэрыторыi, ствараючых пагрозу забруджвання навакольнага асяроддзя, а

таксама аказваюць неабходную дапамогу па лiквiдацыi iх вынiкаў.

Пакрыццё страт, нанесеных трансгранiчнымi ўздзеяннямi, павiнна

рэгулявацца грамадзянскiм заканадаўствам Бакоў.


Артыкул 5
Бакi, зыходзячы з мэтаў сапраўднага Пагаднення, садзейнiчаюць

устанаўленню i развiццю прамых сувязяў i непасрэдных кантактаў памiж

установамi, арганiзацыямi i прадпрыемствамi абедзвюх дзяржаў, якiя

займаюцца пытаннямi аховы навакольнага асяроддзя.


Артыкул 6
Бакi не нясуць матэрыяльнай адказнасцi па абавязацельствах

устаноў-супрацоўнiц, прынятых у адпаведнасцi з дагаворамi,

заключанымi на падставе сапраўднага Пагаднення.
Артыкул 7
Бакi ўскладняюць каардынацыю выканання сапраўднага Пагаднення:
з Беларускага Боку - на Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы

навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь;


з Украiнскага Боку - на Мiнiстэрства аховы навакольнага

прыроднага асяроддзя Украiны;


Артыкул 8
Сапраўднае Пагадненне не закранае правоў i абавязацельстваў

Бакоў, выцякаючых з раней заключаных iмi мiжнародных пагадненняў.


Артыкул 9
Рознагалоссi, якiя могуць узнiкаць памiж Бакамi ў сувязi з

тлумачэннем або прымяненнем сапраўднага Пагаднення, вырашаюцца

шляхам перагавораў або iншым, прымальным для Бакоў спосабам.
Артыкул 10
Сапраўднае Пагадненне ўваходзiць у сiлу з моманту яго

падпiсання i застаецца дзеючым на наступны пяцiгадовы тэрмiн, калi

нi адзiн з Бакоў не паведамiць другому Боку, не пазней за шэсць

месяцаў да спынення адпаведнага тэрмiну, аб сваiм намеры не

працягваць яго дзеянне.
Зроблена ў г.Мiнску 16 снежня 1994 г. у двух экзэмплярах, кожны

на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым абодва тэксты маюць

аднолькавую сiлу.

За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс



За Урад Украiны ______________ подпiс
: docs -> texts
texts -> Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь
texts -> Закон республики Беларусь от 09. 01. 2006 n 98-з "аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны рэспублiкi беларусь"
texts -> Пагадненне памiж урадам рэспублiкi беларусь I кабiнетам мiнiстраў украiны аб узаемадзеяннi ў галiне геадэзii
texts -> Памiж камiтэтам па зямельных рэсурсах, геадэзii I картаграфii пры савеце мiнiстраў рэспублiкi беларусь
texts -> Аб дружбе I супрацоўнiцтве памiж рэспублiкай беларусь I турэцкай рэспублiкай
texts -> Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
texts -> Памiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам украiны аб сумесных дзеяннях па мiнiмiзацыi I пераадоленню
texts -> Мiж урадам рэспублiкi беларусь I урадам украiны аб сумесных дзеяннях па мiнiмiзацыi I пераадоленнi
texts -> Памiж мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў I аховы навакольнага асяроддзя рэспублiкi беларусь I мiнiстэрствам навакольнага
texts -> Памiж урадам дзяржавы iзраiль I урадам рэспублiкi беларусь




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка