Памятка аб патрабаваннях заканадаўства па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь



Дата канвертавання15.05.2016
Памер34.4 Kb.
ТыпПамятка
ПАМЯТКА

аб патрабаваннях заканадаўства па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь

Гісторыка-культурная спадчына – своеасаблівы летапіс жыцця народа Беларусі, вынік яго гістарычнага і духоўнага развіцця. Клопат аб захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей і дбайным іх выкарыстанні ў інтарэсах цяперашніх і будучых пакаленняў павінна праяўляць кожная краіна, кожны цывілізаваны і культурны народ. Прававы статус помнікаў нашай краіны вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года № 98-З “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” (далей – Закон).

У адпаведнасці з артыкулам 28 Законадля забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (iх навакольнага асяроддзя i зон аховы) перамяшчэнне гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, знiшчэнне, прычыненне iм шкоды, пагаршэнне тэхнiчнага стану, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне i пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца.

У выпадку надання матэрыяльнаму аб'екту статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўласнiк гэтага аб'екта або па яго даручэнню ўладальнiк абавязаны на працягу аднаго месяца падпiсаць ахоўнае абавязацельства. Невыкананне гэтай умовы можа прывесцi да прызнання названага аб'екта ва ўстаноўленым парадку гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, якая ўтрымлiваецца безгаспадарна (артыкул 53, п. 3 Закона).

На кожную гiсторыка-культурную каштоўнасць запаўняецца ўлiковая картка гiсторыка-культурнай каштоўнасцi адзiнага ўзору i складаецца пашпарт гiсторыка-культурнай каштоўнасцi адзiнага ўзору. Складанне ўлiковых дакументаў на гiсторыка-культурную каштоўнасць ажыццяўляецца за кошт сродкаў яе ўласнiка. (артыкул 25 п. 1, п.7 Закона).

На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўстанаўлiваецца ахоўная дошка, на якой змяшчаецца iнфармацыя аб прыналежнасцi гэтай нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь. Ахоўныя дошкi адзiнай формы устанаўлiваюцца i захоўваюцца за кошт сродкаў уласнiкаў гiсторыка-культурных каштоўнасцей (артыкул 28п. 5 Закона).

Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей iіх навакольнага асяроддзя ўстанаўлiваюцца зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якія вызначаюцца праектам зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, зацверджаным Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь (артыкул 29 п. 1, п. 2 Закона).



Згодна артыкула 52 Закона ўласнiку матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi забараняецца:

    1. знiшчаць гiсторыка-культурную каштоўнасць;

    2. дапускаць прычыненне шкоды, змяненне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi і выкананне работ на гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi без дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь;

    3. адчужаць або iншым чынам перадаваць права ўласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць без узгаднення з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь;

    4. мяняць месца знаходжання (захоўвання), умовы ўтрымання i выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi без узгаднення з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь;

    5. перадаваць гiсторыка-культурную каштоўнасць у валоданне i (або) карыстанне Узброеным Сiлам Рэспублiкi Беларусь, iншым воiнскiм фармiраванням.

У адпаведнасці з артыкулам 53 п. 1 Закона ўласнік матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi абавязаны:

  1. забяспечваць захаванасць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

  2. забяспечваць доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi спецыялiстам, якiя з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь маюць права на яе вывучэнне;

  3. прадастаўляць перыядычна або па дамоўленасцi з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь цi адпаведнымi ўстановамi культуры доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi грамадзянам на тэрмiн не менш чым шэсць месяцаў на працягу кожных дзесяцi гадоў;

  4. паведамляць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь аб акалiчнасцях, якiя пагражаюць захаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Невыкананне ўласнікамі патрабаванняў Закона цягне за сабой адміністратыўную адказнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь ад 21 красавіка 2003 года № 194-З “Аб адміністратыўных правапарушэннях”(артыкулы 19.1. – 19.7.) або крымінальную адказнасць згодна Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года № 275-З (артыкулы 344 – 347).
Начальнiк аддзела культуры В.В.Шiтько
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка