Памятка Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна



Дата канвертавання15.05.2016
Памер36.53 Kb.

Біябібліяграфічная памятка


Цэнтральная гарадская

бібліятэка імя А.І.Герцэна


Інфармацыйна-

бібліяграфічны

аддзел


Гомель, 2011

СЕРЫЯ Вып.5

«Імя ў гісторыі Гомеля»


АКЦЁР



ЦУРБАКОЎ

Мікалай Іосіфавіч

(10(23).2.1911, Гомель – 8.10.1984)



М76

А38
Выпускі серыі «Імя ў гісторыі Гомеля» (пачата ў Год родной зямлі ў 2009 годзе) працягваюць знаёміць з вядомымі людзьмі, унёсшымі значны ўклад у развіццё культуры, навукі, мастацтва, асветы нашага горада. Гомель па праву заслужыў статус культурнай сталіцы Беларусі і культурнай сталіцы СНД 2011 года. Дадзены выпуск прысвечаны стагоддзю з дня нараджэння заслужанага артыста Беларусі – Мікалая Іосіфавіча Цурбакова.


ЦУРБАКОЎ МІКАЛАЙ ІОСІФАВІЧ (10 (23).2.1911, г. Гомель — 8.10.1984), акцёр. Засл. арт. Беларусі (1955). Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1930 у драмгуртку Гомельскага Палаца культуры чыгуначнікаў. Працаваў у Гомельскім траме (1931—35), Бел. т-ры юнага гледача імя Н.К.Крупскай (1938—41), Па-лескім (з 1944; з 1946 наз. Пінскі), Магілёўскім (з 1954), Гомельскім (1955-74) абл. драм. т-рах. Акцёр шырокага творчага дыя-пазону. Скупымі выразнымі сродкамі ўмеў перадаць глыбокую ўнутр. перакананасць станоўчых герояў, іх цвёрдасць, прынцыповасць, грамадзянскасць: Косця Вятроў («Ноч у верасні» І.Чэкіна) і Вольф («Гады выпрабаванняў» К. Раймонд) у т-ры юнага гледача; Ігнатаў («Таня» А.Арбузава) у Пінскім т-ры; Крымаў («Чалавек у адстаўцы» А.Сафронава), Карп Маеўскі («Глыбокая плынь» паводле І.Шамякіна), Забродзін («Ленінградскі праспект» I.Штока) у Го-мельскім т-ры. Яркі знешні малюнак, вострыя, часам гратэскавыя фарбы, псіхал. адценні вызначалі яго характарныя ролі, давалі магчымасць ствараць каларытныя, жыццёва дакладныя партрэты розных сац. тыпаў: Канцлер («Цудоўная дудка» В.Вольскага) і Юсаў («Даходнае месца» А.Астроўскага) у т-ры юнага гледача; Хлопаў («Рэвізор» М.Гогаля), Гарлахвацкі («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы) і Моцкін («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка) у Пінскім т-ры; Пётр Громаў («Угрум-рака» паводле В.Шышкова) у Гомельскім т-ры. Камедыйны талент Ц. выявіўся ў нар. характарах: Несцерка (аднайм. п'еса Вольскага), Пустарэвіч («Паўлінка» Я.Купалы), Пытляваны («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Зянон («Калі зацвітаюць сады» В.Палескага) у Пінскім т-ры; Лявон («Лявоніха на арбіце» Макаёнка), дзед Ісідар («Не трывожся, мама!» паводле Н.Думбадзе) у Гомельскім т-ры. 3 вял. сцэнічным тэмпераментам, сапр. драматызмам увасобіў складаны характар Булычова («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага; Пінскі т-р). Выканаў ролю У.І.Леніна ў спектаклях Гомельскага т-ра «Крамлёўскія куранты» і «Кветкі жывыя» М.Пагодзіна, «Імем рэвалюцыі» М.Шатрова.

Он сыграл Ленина
23 февраля исполнилось 100 лет со дня рождения заслуженного артиста Беларуси Николая Иосифовича Цурбакова. С его именем связана целая эпоха в Гомельском областном драматическом театре.

Его называли самородком, который, не имея специального образования, стал выдающимся мастером театральной игры. Многие зрители до сих пор помнят, как Николай Чурбаков великолепно воплощал образ Ленина в различных спектаклях. «Это был великолепный актёр комедийного жанра, - вспоминает друг Цурбакова, заслуженный артист Беларуси Юрий Фейгин, - человек с огромным чувством юмора, который мог по - доброму разыграть друзей не только в жизни, но и на сцене театра»



Дмитрий Чернявский
Бібліяграфія

Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: У 2 т. Т.2. – Мн.:БелЭн,, 2003. – 510 – 511.

Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : У 5 т. Т. 5. – Мн.:БелСЭ, 1987. – С.484 – 485.

Гісторыя беларускага тэатра: У 3т. Т.3. Кн.2. Тэатр савецкай эпохі. 1962- 1984. – Мн.; Навука і тэхніка, 1987. – С. 96, 119, 121, 123, 339, 341.



Чернявский, Д. Он сыграл Ленина /Д. Чернявский //Гомел. ведомости.-2011. – 25 янв. – С.3.




Акцёр Цурбакоў Мікалай Іосіфавіч (10(23).2.1911, Гомель – 8.10.1984): біябібліягр. памятка /ЦГБ імя А. І. Герцэна; склад. Л. Шылава ; адказны за вып. Ж. Еўдачэнка. – Гомель, 2011. – 4 с. – (Серыя “Імя ў гісторыі Гомеля”, вып. 5.). – 4с.
: templates -> ggcbs -> images -> docs
templates -> Забалацкі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна
docs -> Інфармацыйна бібліяграфічны аддзел
templates -> Ілья Вёска ў Вілейскім
templates -> Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”
templates -> Калодчына. У 1851 г. — Іпаліта Вікенцьевіча Гячэвіча. “Памяць” Вілейскі раён белта 2003
templates -> Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды 3”
docs -> Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел
docs -> Янка Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава. Іх вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 года, калі яны, маладыя і мужныя, упершыню выйшлі на літаратурную арэну




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка