Памятка па рабоце над памылкамi. Гук i лiтара Ў



Дата канвертавання08.12.2016
Памер27.94 Kb.
ТыпПамятка

Памятка па рабоце над памылкамi.

  1. Гук i лiтара Ў.


Выпiшы правiльна слова або словазлучэнне. Дапiшы яшчэ два прыклады.

Рабi так: пайшлi ў лес, дрэўца, пiсаў.

Запомнi! Пасля галосных лiтар заўсёды пiшацца ў.

  1. Перанос слоў.


Запiшы слова, дзелячы яго на склады для пераносу.

Дзялi так: асi-на, ура-джай, нядзе-ля, аб'-ява, са-браў.

Запомнi! Пры пераносе адну лiтару нельга пакiдаць на радку, нельга пераносiць на новы радок, лiтары ДЗ, ДЖ пры пераносе не раздзяляюцца.

  1. Правапiс галосных О, Э-А.


Выпiшы правiльна слова. Запiшы слова, ад якога яно ўтварылася. Пастаў нацiск.

Рабi так: го́рад – гарады́, шэ́пчуць - шапта́ць .

Запомнi! Галосныя О, Э ў беларускай мове бываюць толькi пад нацiскам. Не пад нацiскам замест iх пiшацца А.

  1. Правапiс галосных Е, Ё – Я.


Выпiшы правiльна слова. Падзялi яго на склады. Запiшы слова, дзе Е, Ё знаходзiцца пад нацiскам.

Рабi так: сяло́ – сё́лы, вярба́ – ве́рбы.

Запомнi: У беларускай мове замест Е, Ё ў першым складзе перад нацiскам пiшацца Я.

  1. Правапiс парных звонкiх i глухiх зычных.


Выпiшы правiльна слова. Правер зычную.

Рабi так: мароз – маразы, нiзкi – нiзенькi.


  1. Зычные Ж, ДЖ, Р, Ч, Ш i галосныя пасля iх.


Выпiшы правiльна слова. Запiшы яшчэ два-тры словы с гэтай зычнай.

Рабi так: вожык, жоўты, жалеза .

Запомнi! У беларускай мове пасля зычных Ж, ДЖ, Р, Ч, Ш пiшуцца А, О, У, Ы, Э i не пiшуцца Е, Ё, Ю, Я, I, Ь.

  1. Падоужаныя зычныя.


Выпiшы правiльна слова. Запiшы яшчэ два-тры словы на гэта правiла. Раздзялi словы для пераносу.

Рабi так: на-сен-не, жыц-цё, збож-жа.

Запомнi! Падоўжанае вымаўленне зычных Ж, З, ДЗ, Л, Н, Ц, Ч, Ш на пiсьме перадаецца падвоеным напiсаннем лiтар. Падоўжанае ДЗ на пiсьме перадаецца лiтарамi ДДЗ.

  1. Правапiс раздзяляльных знакау ' i Ь.


Выпiшы правiльна слова. Запiшы яшчэ два-тры словы на гэта правiла.

Рабi так: Iлья, Васiльевiч, залью ; аб'Явы, пер'е, вераб'i.


  1. Ужыванне вялiкай лiтары.


Выпiшы правiльна слова. Запiшы яшчэ два словы на гэта правiла.

Рабi так: Вася, Саша, Мiнск.

Запомнi! Iмёны, прозвiшчы, назвы краiн, гарадоў, вёсак, вулiц, рэк, азёр – пiшуцца з вялiкай лiтары.

  1. Слоўнiкавые словы.


Выпiшы слова, у якiм была дапушчана памылка. Пастаў нацiск, падзялi слова на склады. Запiшы яшчэ тры словы на гэта правiла.

Рабi так: дзяжу́рны , дзя-жур-ны, дзя-журны.



Запомнi, як яно пiшацца.
  1. Правапiс Д-ДЗ.


Выпiшы правiльна слова. Запiшы яшчэ два словы на гэта правiла.

Рабi так: дзецi, дзякуй, адзiны.

Запомнi! Перад лiтарамi Е, Ё, Ю, Я, I, Ь пiшацца ДЗ.

  1. Правапiс Т-Ц.


Выпiшы правiльно слова. Запiшы яшчэ два словы на гэта правiла.

Рабi так: чытаць, прыйсцi, цiшыня.

Запомнi! Перад лiтарамi Е, Ё, Ю, Я, I, Ь пiшацца Ц.

  1. Правапiс прыстаўкi са словам.


Выпiшы правiльна слова. Выдзелi прыстаўку, утвары ад гэтага слова словы з рознымi прыстаўкамi.

Рабi так: паехаў, прыехаў, заехаў.

Запомнi! Прыстаўка – гэта частка слова, якая пiшацца разам са словам.

  1. Правапiс прыназоўнiкаў.


Выпiшы прыназоўнiк i слова, да якога ён адносiцца. Устаў пытанне.

Рабi так: да вёскi, да (якой?) вёскi, да (нашай) вёскi.

Запомнi! Прыназоўнiк – гэта часцiна мовы. Ён пiшацца асобна.

  1. НЕ с дзеясловамi.


Выпiшы дзеяслоў з НЕ. Запiшы яшчэ тры словы на гэта правiла.

Рабi так: не быў, не чытала, не зайшло, не спяшаецца.

Запомнi! НЕ з дзеясловамi заусёды пiшацца асобна.

  1. Пропуск, замена лiтар, скажэнне слоў.


Напiшы слова правiльна. Пастаў нацiск, падзялi на склады. Падкрэслi адпаведную лiтару.

Напрыклад: уве́чары, у-ве-ча-ры.


  1. Правапiс прыстаўкi, суфiкса.


Напiшы правiльна слова, падбяры яшчэ тры словы з дадзенай прыстаўкай або суфiксам. Вызначы прыстаўку або суфiкс.

Рабi так: коцiк, столiк, заводзiк, адбегцы, адказаць, адвярнуцца.


  1. Ненацiскные склонавыя канчаткi назоўнiкаў.


Выпiшы назоўнiк разам СА словам, ад якога ён залежыць. Вызначы аснову слова, вызделi канчатак. Вызначы род, лiк, скланенне, склон назоўнiка.

Рабi так: Iшоу па дарозе – ж.род, адз.лiк, 1-е скланенне, м.склон.


  1. Ненацiскные галосныя ў канчатках прыметнiкаў.


Напiшы прыметнiк разам з назоўнiкам, пастаў да прыметнiка пытанне. Вызначы лiк, род, склон, выдзелi канчатак.
: wp-content -> uploads -> 2016
2016 -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
2016 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 155 годдзя з дня нараджэння вучонага Я. Ф. Карскага ) 20 – 30 студзеня 2016 года
2016 -> Тема недели: Президент подписал указ об оплате жилищно-коммунальных услуг 4
2016 -> Графік дзяжурстваў настаўніцка-бацькоўскага патруля на дыскатэках у Доме культуры в. Мокрае
2016 -> Решение по вопросу повышения пенсионного возраста будет принято после широкого обсуждения 9
2016 -> Віктарына Па старонках “Роднай прыроды” Дванаццаты тур Самы туманны горад Беларусі – гэта
2016 -> Пастанова міністэрства культуры рэспублікі беларусь 1 лістапада 2007 г. №44
2016 -> Решение по пенсионному возрасту нельзя было больше откладывать Ковальков 4




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка