Памятка па рабоце над памылкамі па беларускай мове Мэта дадзенага дапаможніка



Дата канвертавання01.07.2016
Памер70.29 Kb.
Памятка   па   рабоце   над   памылкамі

па  беларускай мове

Мэта дадзенага дапаможніка – дапамагчы правесці  работу   над   памылкамі .

Вучань спачатку пад кіраўніцтвам настаўніка (дома з дапамогаю бацькоў), а затым самастойна выпраўляе  памылкі .

Структура  памяткі :

1. Пасля кожнага нумара арфаграмы вучань чытае, што трэба зрабіць  ў   рабоце   над   памылкамі .

2. Рубрыка “Рабі так” падказвае, як трэба зрабіць, г.зн. дае ўзор  работы .

3.  У  рубрыцы “Запомні!” вучню прапануецца ўспомніць або вывучыць правіла напісання дадзенага слова.

4. Пры выкарыстанні гэтай  памяткі  на палях выстаўляецца нумар арфаграмы, для найлепшага яе засваення і запамінання.
1. ПРОПУСК, ЗАМЕНА ЛІТАР.

Напішы слова правільна, падкрэслі літару, пастаў націск.

Запішы слова яшчэ раз, падзяляючы яго на склады.

Рабі так: маліна, ма-лі-на.
2.ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ Ў КАНЦЫ СКАЗА.

Напішы сказ, пастаў патрэбны знак, падкрэслі яго. Запішы яшчэ адзін сказ з такім знакам.



Рабі так: Прыляцела ластаўка. Прашумела навальніца. Або: Якая прыгажосць! Гэта ж вавёрка!

Запомні! Сказы перадаюць закончаную думку. У канцы сказа ставіцца кропка(.), пытальнік(?) або клічнік(!). Выбар знака прыпынку залежыць ад сэнсу сказа і інтанацыі, з якой ён вымаўляецца.
3.ВЯЛІКАЯ ЛІТАРА Ў ПАЧАТКУ СКАЗА.

Напішы сказ правільна. Прыдумай і запішы яшчэ адзін сказ, падкрэслі вялікую літару.



Рабі так: Узняўся вецер. Паліў дождж.

Запомні! Першае слова ў сказе пішацца з вялікай літары.
4.ВЯЛІКАЯ ЛІТАРА Ў СЛОВАХ.

Напішы слова правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла, падкрэслі вялікую літару.



Рабі так: Васіль, Вольга, Янка. Або: Нёман, Днепр, Свіслач.

Запомні! Імёны, імёны  па  бацьку і прозвішчы пішуцца з вялікай літары: Пётр Ільіч Клімук.

Мянушкі жывёл пішуцца з вялікай літары: кот Цішка, курыца Чубатка.

Назвы краін, гарадоў, вёсак, вуліц, рэк, азёр, мораў пішуцца з вялікай літары: рака Нарач, горад Полацк, возера Нарач.


5. ПЕРАНОС СЛОЎ.

Напішы слова правільна, падзяляючы яго на склады для пераносу. Запішы яшчэ тры словы, падзяляючы іх для пераносу.



Рабі так: асі-на, сяб-роў-ка, лі-лея, агу-рок.

Запомні! Словы трэба пераносіць па складах. Адну літару нельга пакідаць на радку ці пераносіць на другі радок : пяю, юнак.

Літары й, ў, ь і апостраф ‘ пры пераносе нельга аддзяляць ад папярэдняй літары: пай-шлі, роў-ны, кань-кі, бур-ян.

Пры пераносе слоў з падоўжанымі зычнымі ці слоў са спалучэннем зычных на наступны радок пераносіцца ўсё гэтае спалучэнне альбо любая яго частка: ся-стра, сяс-тра, сяст-ра, калос-се, кало-ссе, су-ддзя, суд-дзя.

Пры пераносе слоў літары дз, дж, падзяляць нельга: сту-дзень, ся-джу.


6.СЛОЎНІКАВЫЯ СЛОВЫ.

Напішы слова правільна, падзялі яго на склады. пастаў на-ціск.



Рабі так: дрымучы, дры-му-чы.

Запомні! Напісанне гэтых слоў трэба запомніць ці паглядзець у слоўніку.
7.ПРАВАПІС Ў.

Напішы слова або словазлучэнне правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла. Падкрэслі галосную перад ў.



Рабі так: маляваў, чытаў, дрэўца. Або: жыве ў лесе, хацелася ўбачыць.

Запомні! Літара ў пішацца заўсёды пасля галосных у сярэ-дзіне слова, у канцы і ў пачатку, калі папярэдняе слова заканчваецце на галосную: лоўка, пайшоў, пакаціўся ўніз.

Пасля знакаў прыпынку пішацца толькі у.

Літара ў не бывае вялікай: вуліца Усходняя, балерына Уланава.
8.ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ О, Э, А.

Напішы слова правільна. Запішы, ад якога слова яно ўтварылася, пастаў націск. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла.



Рабі так: дамы – дом, гарады – горад, бары – бор. Або:

рака – рэкі, шаптаць – шэпчуць, цана – цэны.

Запомні! У беларускай мове галосныя о, э могуць быць толькі пад націскам. не пад націскам на іх месцы пішацца а.

Словы-выключэнні: тэлеграма, тэатр, дэталь, ордэн, гардэроб, тэлефон, тэлевізар, інтэрнэт, тэлеграф, і інш.


9.ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ Е, Ё, Я.

Напішы слова правільна, пастаў яго ў множны лік, абазнач націск. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла.



Рабі так: сяло – сёлы, вярба – вербы, зямля – землі.

Запомні! У беларускай мове замест літар е,ё ў першым складз перад націскам пішацца я.

Словы-выключэнні: медаль, метро,метал, мелодыя, пенал, секунда, спектакль, аперацыя, герой, кефір, кераміка, бензін балерына, Бетховен, Еўропа, Егіпет, Палесціна.

Трэба памятаць, што ў другім складзе перад націскам літара е не замяняецца на я: ле-са-вік, ле-дзя-ны.
10. ПАРНЫЯ ЗВОНКІЯ І ГЛУХІЯ ЗЫЧНЫЯ.

Напішы слова правільна, падбяры праверачнае. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла.



Рабі так: грыб – грыбы, плод – плады, нізкі – нізенькі.

Запомні! Напісанне слоў з парнымі зычнымі на канцы слова і перад глухімі зычнымі трэба правяраць. Для гэтага неабходна такім чынам змяніць слова, каб пасля зычнага стаяў галосны.

звонкія і глухія ўтвараюць наступныя пары: б-п, г-х, д-т,

дз-ц, дж-ч, ж-ш, з-с.
11.АБАЗНАЧЭННЕ МЯККАСЦІ ЗЫЧНЫХ НА ПІСЬМЕ МЯККІМ ЗНАКАМ.

Напішы слова правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла, падкрэслі зычную разам з ь.



Рабі так: вугаль, рысь, канькі, бульба.

Запомні! Мяккасць зычных гукаў абазначаецца на пісьме ь

(мяккім знакам), а таксама літарамі е. ё, ю, я.


12.ЗЫЧНЫЯ Б, П,М, Ф, НА КАНЦЫ СЛОЎ.

Напішы слова правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла, падкрэслі зычныя гукі на канцы слоў.



Рабі так: глыб, восем, россып.

Запомні! Зычныя б, п, м, ф, на канцы слоў заўсёды вымаўляюцца цвёрда, таму на пісьме мяккі знак пасля іх не ставіцца.
13.ЗЫЧНЫЯ Ж, ДЖ, Ч, Ш, Р І ГАЛОСНЫЯ ПАСЛЯ ІХ.

Напішы слова правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла, падкрэслі зычную разам з галоснай.



Рабі так: вожык, жалеза, жоўты.

Запомні! У беларускай мове зычныя ж, дж, ч, ш, р – зацвярдзелыя, яны заўсёды вымаўляюцца цвёрда. пасля іх пішуцца галосныя а, о, у, э, ы.
14 ПРАВАПІС Д – ДЗ.

Напішы слова правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла, падкрэслі зычную разам з галоснай.



Рабі так: дзень, дзеці, адзіны.

Запомні! У беларускай мове гук [д] заўсёды цвёрды, а гук [дз’] – мяккі. Пасля д пішуцца літары а, о, у, ы, пасля дз –

літары я, е, ё, ю, ь.



15.ПРАВАПІС Т – Ц.

Напішы слова правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла, падкрэслі зычную разам з галоснай.



Рабі так: ляцеў, цень, ціха.

Запомні! У беларускай мове гук [т] заўсёды цвёрды, а гук [ц’] – мяккі . Пасля т пішуцца літары а, о, у, э, ы. Пры змякчэнні цвёрды гук т змяняецца мяккім [ц’]. Мяккасць [ц’] абазначаецца літарамі я, е, ё, ю, і. ь.

У беларускай мове ёсць і цверды гук [ц]: цэгла, цыбуля, цукар.


16.ПАДОЎЖАНЫЯ ЗЫЧНЫЯ.

Напішы слова правільна, падкрэслі падоўжаныя зычныя.



Рабі так: галлё, насенне, збожжа.

Запомні! Падоўжанае вымаўленне зычных ж, з, л, н, с, ц, ч,

ш на пісьме перадаецца дзвюма літарамі. Падоўжанае дз на пісьме перадаецца спалучэннем літар ддз: суддзя, разводдзе.


17.РАЗДЗЯЛЯЛЬНЫ МЯККІ ЗНАК (Ь).

Напішы слова правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла, падкрэслі ь і літару, якая стаіць перад ім.



Рабі так: залью, мільён, Ульяна.

Запомні! Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля л,н перад галоснымі я, е, ё, ю, і.
18. РАЗДЗЯЛЯЛЬНЫ ЗНАК АПОСТРАФ (‘).

Напішы слова правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла, падкрэслі літары, якія раздзяляюцца апострафам.



Рабі так: пер’е, вераб’і, сям’я.

Запомні! У некаторых словах зычныя з галоснымі е, ё, і, ю, я вымаўляюцца раздзельна. На пісьме такое вымаўленне абазначаецца апострафам (‘). Пасля ў апостраф не пішацца:

здароўе, салаўі.
19.ПРЫНАЗОЎНІК.

Напішы правільна прыназоўнік і слова, да якога ён адносіцца, паміж прыназоўнікам і словам устаў пытанне або іншае слова.



Рабі так: у лес, у (які?) лес, у (восеньскі) лес.

Запомні! Словы у, на, за, са, да, па, з, пад, каля – прыназоўнікі. Прыназоўнікі з іншымі словамі пішуцца асобна.

Паміж прыназоўнікам і наступным словам можна ўставіць пытанне ці якое-небудзь слова: пад (чым?) бярозамі, пад (маладымі) бярозамі.

Перад дзеясловамі прыназоўнікі не ўжываюцца.
20. НЕ З ДЗЕЯСЛОВАМІ.

Напішы правільна дзеяслоў і часціцу не. Запішы яшчэ два дзеясловы з часціцай не.



Рабі так: не чытала, не гавары, не шуміць.

Запомні! Не з дзеясловамі пішацца асабна.

21. ПРАВАПІС ПРЫСТАВАК.

Напішы слова правільна, абазнач прыстаўку. Запішы яшчэ два словы з гэтай прыстаўкай.



Рабі так: зрабіць, знесці, здаваў. Або: спісаць, скаціць, спадаць.

Запомні! Прыстаўка – гэта частка слова. Яна пішацца разам са словам. Напісанне прыставак трэба запомніць: па-, аб-,

ад-,  над -, пад-.

Перад звонкімі зычнымі пішуцца прыстаўкі з-, уз-, раз-,

без-, бяз-: збіраць, узнікаць. Перад глухімі зычнымі пішуцца прыстаўкі с-, ус-, рас-, бес-, бяс-: схіліць, распісны.



Паміж прыстаўкай, якая заканчваецца на зычны, і коранем, які пачынаецца з літар е, ё, ю, я, пішацца апостраф: з’есці, раз’юшаны.



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка