Памятники Докшицкого района — память, воплощенная в камне



Дата канвертавання05.07.2016
Памер31.89 Kb.
Памятники Докшицкого района — память, воплощенная в камне

Сем дзясяткаў год аддзяляюць нас ад падзей Вялікай Айчыннай вайны, якая знішчыла мільёны людзей. Забрала іх з жыцця, але не з памяці нашчадкаў.

Тыя страшныя гады сталі далёкай гісторыяй. Забітых у баі, расстраляных у палоне, спаленых зажыва, загінуўшых без вестак яшчэ і зараз шукаюць іх дзеці, шукаюць унукі.

Вельмі правы быў маршал Перамогі Жукаў, калі сказаў, што вайна не закончыцца да таго часу, пакуль не будзе пахаваны апошні яе салдат.

І наш грамадзянскі і чалавечы абавязак зрабіць усё ад нас залежнае, каб як мага больш імёнаў герояў стала вядома нашчадкам, каб памяць аб іх не знікла.

Гэта патрэбна, як пісаў паэт Р. Раждзественскі, не мёртвым, гэта патрэбна жывым. Зараз праводзіцца вялікая работа з базай дадзеных “Мемарыял” па пошуку, удакладненні звестак аб загінуўшых, памерлых, загінуўшых без вестак савецкіх воінах. Адны з іх засталіся ў гісторыі ў выглядзе надпісаў на помніках, а імёны іншых захоўваюць толькі дакументы.

На тэрыторыі раёна значыцца 13 воінскіх пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны і адно – Першай сусветнай. На кожным з іх устаноўлены помнік з імёнамі пахаваных воінаў, якія ўдалося ўстанавіць на той момант.

Помнікі, памятныя стэлы, мемарыяльныя дошкі ёсць таксама на месцах масавых расстрэлаў, спаленых зажыва мірных жыхароў, у памяць аб гэтых страшных падзеях.

Усяго налічваецца 76 помнікаў. Большасць з іх знаходзіцца на тэрыторыі Бягомльскага і Бярозкаўскага сельсаветаў. Масава помнікі пачалі ўзводзіць у 60-х гадах ХХ стагоддзя, калі краіна крыху паднялася з руін. У гэтыя ж гады 9 мая стала афіцыйным святам і было аб’яўлена выхадным днём. Потым кожнае дзесяцігоддзе станавілася датай для памяці, увасобленай у камяні.

Апошні памятны знак на месцы, дзе былі спалены вёскі Верацеі, Чупры, Тоўшчы, быў устаноўлены ў 2009 годзе. Помнікі ўзводзіліся за кошт дзяржаўных сродкаў, калгасаў, саўгасаў і саміх людзей.

Памятны знак у памяць аб спаленых земляках устанавілі ў свой час за сабраныя з насельніцтва сродкі жыхары Вітуніч.

На працягу ўсяго часу помнікі беражліва даглядаюцца замацаванымі за імі школамі, прадпрыемствамі і ўстановамі. Да вялікай памятнай даты павінны быць праведзены ўсе неабходныя работы па іх рамонце, добраўпарадкаванні тэрыторыі.

Многія ўжо спланавалі тое, што трэба зрабіць ля гэтых святынь памяці. Напрыклад, хлебазавод помнік загінуўшым мірным жыхарам у Вілейцы плануе абкласці сучасным матэрыялам, правесці добраўпарадкаванне вакол яго.

З мясцовага бюджэту на рамонт помнікаў выдзелена 70 мільёнаў рублёў Бярозкаўскаму сельвыканкаму і 80 мільёнаў – Бягомльскаму. Летась адрамантаваны помнік загінуўшым воінам, партызанам у Вітунічах.

Да яго перанесена стэла ў памяць аб спаленых мірных жыхарах, якая раней стаяла ля былой саўгаснай канторы. Зараз гэта памятная дошка з імёнамі людзей.

У вялікай рабоце па ўвекавечанні памяці аб вайне і іншых памятных падзеях прымаюць удзел многія неабыякавыя людзі, для якіх шмат значыць доўг перад памяццю продкаў. У райвыканкам даслала пісьмо мінчанка, былая жыхарка Бягомля, Таісія Герасімёнак.

Яна падзялілася каштоўнай інфармацыяй наконт прозвішча чырвонаармейца, які ў 1939 годзе быў закатаваны палякамі і пахаваны на могілках у Маргавіцы. На помніку значыцца прозвішча Васіль Васільевіч Чыгір. На самой жа справе там пахаваны Іван Іванавіч Карпаў, сцвярджае жанчына.

Чырвонаармеец Чыгір, якога спасціг такі ж лёс, як і Карпава, пахаваны ў брацкай магіле ў Бягомлі. Гэта могуць пацвердзіць многія жыхары Бягомля.

Намаганнямі намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А.І. Гапанёнак зараз на помніку на могілках устаноўлена таблічка з прозвішчам таго, хто там сапраўды пахаваны.

Вось яшчэ адзін прыклад таго, як усё ж такі яшчэ недалёка адышла ад нас вайна, сляды якой не знішчыў час. У лясным масіве паміж вёскамі Нябышана і Вітунічы, на маляўнічай палянцы, устаноўлены помнік загінуўшым 29 чэрвеня 1941 года лётчыкам Р.К. Раманенку і А.М. Панчанку.

Са здымка глядзяць маладыя твары лейтэнантаў, якім хацелася жыць, любіць і лунаць у небе. Толькі подлая вайна абарвала іх жыцці ў самым росквіце.

Сціплы помнік, побач з якім школьнікі некалі пасадзілі тры стройныя елачкі, заўсёды дагледжаны, абкошана і прыбрана тэрыторыя вакол яго.

Мінулым летам ля помніка з’явіліся рэшткі самалёта, у якім згарэлі хлопцы. Іх знайшлі праз 69 год у лесе грыбнікі, неабыякавыя людзі, і прынеслі да месца пахавання. Зараз лётчыкі зноў разам са сваёй паветранай машынай.

Забытых войнаў не бывае. Памяць аб іх – гэта напамін жывым пра той жах, што яны нясуць.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

НА ЗДЫМКАХ: рэшткі самалёта на брацкай магіле; адрамантаваны помнік у Вітунічах.



Фота А. Варанковіча.
: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Хроніка вызвалення
files -> Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка