Памятныя даты беларусі 2012 года 945 гадоў з часу першага ўпамінання горада Мінска ў «Аповесці мінулых гадоў» (1067) 945 гадоў



Дата канвертавання15.05.2016
Памер38.86 Kb.
ПАМЯТНЫЯ ДАТЫ БЕЛАРУСІ 2012 ГОДА
945 гадоў з часу першага ўпамінання горада Мінска ў «Аповесці

мінулых гадоў» (1067)



945 гадоў з часу першага ўпамінання горада Оршы ў «Аповесці мінулых

гадоў» (1067)



910 гадоў з дня нараджэння Еўфрасінні Полацкай (1102, альбо не пазней

1104 -1173), асветніцы перыяду Кіеўскай Русі і ігуменні манастыра

Святога Спаса ў Полацку, першай жанчыны, якую царква кананізавала

910 гадоў з часу заснавання (1102, паводле іншых звестак 1032) горада

Барысава


790 гадоў з часу першага летапіснага ўпамінання (1252) горада Слоніма

490 гадоў з дня нараджэння Івана Мялешкі (каля 1522-1622), дзяржаўнага

дзеяча, пісьменніка



485 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Васіля Астрожскага (1527-1608),

палітычнага і культурнага дзеяча ВКЛ



460 гадоў з часу першага летапіснага ўпамінання (1552) горада Паставы

450 гадоў з дня нараджэння Тамаша Макоўскага (1562 ці 1575- каля 1630),
беларускага гравёра, картографа, друкара, мастака

450 гадоў з часу выдання Сымонам Будным кніг «Катэхізіс» і «Пра

апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» на беларускай мове (1562,

г. Нясвіж)

440 гадоў з дня нараджэня Мялеція Сматрыцкага (1572-1633), беларускага і
ўкраінскага грамадска-палітычнага і царкоўнага дзеяча, пісьменніка-па-
леміста, мысліцеля, вучонага

400 гадоў з дня нараджэння Лукаша Апалінскага (1612-1662), беларускага

архітэктара



370 гадоў з дня нараджэння Тэадора Абуховіча (1642 ці 1643-1707),

пісьменніка-мемуарыста, ваеннага і дзяржаўнага дзеяча ВКЛ



250 гадоў з дня нараджэння Міколы Вольскага (1762-1303), беларускага

мысліцеля, літаратара, гісторыка



235 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Аляшкевіча (1777-1830), жывапісца-

партрэтыста, творчасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі,

Літвы, Польшчы і Расіі

200 гадоў з дня нараджэння Рамуальда Падбярэскага (1812 ці 1813-1856),

беларускага і польскага выдаўца, літаратуразнаўцы, публіцыста,

фалькларыста

200 гадоў з дня нараджэння Вінцэнты Рэута (1812-1883), беларускага і

польскага пісьменніка



160 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Кляменцьева (1852-1917),

беларускага аркітэктара



160 гадоў з дня нараджэння Мікалая Марозіка (1852-пасля 1913), беларускага

і рускага паэта-самавучкі, прапаведніка-мараліста


150 гадоўз часустварэння Віцебска а цэнтраяьмага архіву старажытных

грамат (1862-1903)



140 гадоў з часу адкрыцця Полацкай настаўніцкай семінарыі імя

Я.П. Кульнева (1872-1918)

140 гадоў з дня нараджэння Пятра Кальніна (1872-пасля 1917), беларускага

архітэктара

135 гадоў з дня нараджэння Баляслава Буйко (1877-1939), беларускага

жывапісца

130 гадоў з дня нараджэння Івана Макея(1882-1955), беларускага народнага

казачніка



120 гадоў з дня нараджэння Абрама Бразера (1892 – 1942), беларускага

скульптара

90 гадоў з пачатку выдання часопіса – «Полымя» (1922)

90 гадоў з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага педагагічнага
універсітэта імя М. Танка

85 гадоў з часу стварэння літаратурнага аб'яднання «Полымя» (1927-1932)

80 гадоў з пачатку выдання газеты «Літаратура і мастацтва» (1932)

80 гадоў з часу стварэння Дзяржаўнага акадэмічнага рускага драматычнага
тэатра Беларусі (1932)

80 гадоў з часу стварэння Саюза кампазітараў Беларусі (1932)

60 гадоў з часу заснавання Гродзенскага музычна-педагагічнага вучылішча

(1952)


60 гадоў з часу заснавання Ашмянскага краязнаўчага музея імя Францішка
Багушэвіча (1952)

60 гадоў з дня адкрыцця Слуцкага краязнаўчага музея (1952)

50 гадоў з часу стварэння Беларускага ліцэя мастацтва (Мінск. 1962)

50 гадоў з часу стварэння Саюза кінематаграфістаў Беларусі (1962)
40 гадоў з часу стварэння кніжнага выдавецтва «Мастацкая літаратура»

(1972)


40 гадоў з часу заснавання археалагічнага музея «Бярэсце». (1972, адкрыты

02.03.1982 г.)

40 гадоў з часу заснавання Коласаўскага заказніка (1972)

35 гадоў з часу заснавання Бешанковіцкага гісторыка-краязнаўчага музея

(1977, адкрыты ў 1979 г.)



35 гадоў з часу заснавання Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі
(1977)

25 гадоў з часу заснавання Мінскога тэатра сатыры і гумару «Хрыстафор»

(1987)

25 гадоў з часу заснавання Беларускага саюза дызайнераў, добраахвотнай
грамадскай творчай арганізацыі спецыялістаў у галіне дызайну (1987)

20 гадоў з часу стварэння тэатральна-канцэртнага аб'яднання «Беларуская



капэла» (1992)

20 гадоў з часу стварэння Дзяржаўнага аб'яднання «Белканцэрт» (1992)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка