«Панарама». Без канцэпцыi… «Лiтаратура i мастацтва»



Дата канвертавання20.05.2016
Памер14.42 Kb.
9.10. «Панарама». Без канцэпцыi…

«Лiтаратура i мастацтва»
Вадзiм Салееў
Гледачу прадстаўлены і найбольш гучныя сёлетнія прэм'еры: "Бег" паводле М. Булгакава ды "Вяселле" паводле А. Чэхава.

"Бег" стаўся дэбютнай пастаноўкай у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры iмя М. Горкага яго новага галоўнага рэжысёра Сяргея Кавальчыка. Яна выклікала кантрастныя водгукі ў беларускай прэсе (не заўсёды тоесныя тэатральнай крытыцы). Цяпер, калі жарсці вакол "Бегу" больш-менш аціхлі, можна канстатаваць, што на рускай тэатральнай сцэне Беларусі зроблена вялікая праца. I раней, у сваіх лепшых работах, С.Кавальчык паказваў iнтэнцыю да асэнсавання эпікі (вельмі рэдкая якасць у сучаснай рэжысуры). Нагадаю, што пастаўленая ім некалькі гадоў таму ў РТБД "Адвечная песня" паводле Янкі Купалы атрымала Гран-пры на міжнародным фэсце "Славянскія тэатральныя сустрэчы''. Там эпічнасць была "занатаваная" ў арыгінальным жанры фолк-оперы, тут "Бег" пазначаны як "трагікамедыя з элементамі фарса". Расійскую трагедыю XX стагоддзя рэжысёр прадставіў у "пастэрнакаўска-цвятаеўскім" ключы; і белыя, і чырвоныя аднолькава бязлітасныя ў адносінах да чалавека. I таму, у вышку, галоўныя героі рамана на сцэне, якія збеглі за мяжу, хутка апынуліся на самым дне жыцця. Але ў іх, рускіх людзей, засталіся яшчэ паняцці годнасці і сумлення. I – страшная настальгія ...



Уражвае тэатральная ансамблевасць спектакля, цікавыя асобныя работы акцёраў. Адзначу вобразы адкрытага і адчайнага Чарноты (артыст І.Мацкевіч), крывадушнага Карзухіна (У.Шэлестаў), інтэлігентнага Галубкова (А.Ждановіч). 3 дзвюх артыстак, якія выконваюць ролю галоўнай гераіні Серафімы Карзухінай, бліжэй да ідэалу, на мой погляд, К.Шатрова. Асобна можна гаварыць пра Хлудава ва ўвасаблеінні I. Сігава. Акцёр малюе ў цэлым прывабны вобраз, але, на жаль, выкананню часам не стае пэўнай рознабаковасці... Затое "фон" дзеяння разнастайны і, падкрэслю, даволі шырокі (а менавіта шырыні тыпалагічна і не хапае, на мой погляд, сучаснай беларускай рэжысуры).
: images -> doc
doc -> Інфармацыйна бібліяграфічны аддзел
doc -> Новае ў атэстацыі педагагічных работнікаў: Гарантыі пашыраны, нормы ўдакладнены
doc -> Аналітычная запіска pp#02/2011BY, 17 January, 2011
doc -> Шэраг пытанняў атэстацыі педагагічных работнікаў урэгуляваны
doc -> Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел
doc -> Святлана Берасцень «Смех класіка і Дзень смеху»
doc -> Шляхціц завальня, або беларусь у фантастычных апавяданнях
doc -> Янка Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава. Іх вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 года, калі яны, маладыя і мужныя, упершыню выйшлі на літаратурную арэну
doc -> Памятка Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка