Папярэдне зарэгістравацца ў выбраным пункце тэсціравання з 2 мая па 1 чэрвеня 2014г



Дата канвертавання13.07.2016
Памер13.46 Kb.

Для таго, каб прыняць удзел у цэнтралізаваным тэсціраванні, неабходна папярэдне зарэгістравацца ў выбраным пункце тэсціравання з 2 мая па 1 чэрвеня 2014г.

Незалежна ад месца праходжання цэнтралізаванага тэсціравання, сертыфікат сапраўдны на ўсёй тэрыторыі рэспублікі.

Абітурыент мае права зарэгістравацца для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні не больш чым па трох вучэбных прадметах.



Рэгістрацыя ў пункце тэсціравання

Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні будзе праводзіцца з 2 мая па 1 чэрвеня 2014 г. (уключаючы суботнія дні 31 мая і 1 чэрвеня). Пункты рэгістрацыі будуць працаваць з 9.00 да 19.00 (у суботнія дні з 9.00 да 18.00).



Для абітурыентаў, якія не прынялі ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні па ўважлівай прычыне ў асноўны дзень, усталяваны рэзервовы дзень — 5 ліпеня 2014 года (субота).

Абітурыент:

  1. Аплочвае рэгіструючы ўзнос у любым аддзяленні АСБ “Беларусбанк” на разліковы рахунак пункта тэсціравання.

  2. Прад’яўляе пашпарт (або від на жыхарства, або пасведчанне бежанца). (Дакумент не павінен быць прасрочаны на дзень праходжання тэсціравання).

  3. Прад’яўляе квітанцыю аб уплаце.

  4. Запаўняе заяву ўстаноўленага ўзору.

  5. Атрымлівае пропуск на цэнтралізаванае тэсціраванне.


Увага! Пропуск лічыцца зарэгістраваным, калі на ім маюцца пячатка установы-арганізатара тэсціравання, подпіс упаўнаважанага пункта тэсціравання, і ў спецыяльным журнале зафіксаваны звесткі аб удзельніку тэсціравання. Ваш подпіс таксама абавязковы!

Абавязкова пазнаёмцеся з правіламі падрыхтоўкі і ўдзелу ў ЦТ на адваротнай старонцы пропуска!
Поспехаў вам, абітурыенты!




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка