Парадкавыя лічэбнікі



Дата канвертавання18.12.2016
Памер29.48 Kb.
Парадкавыя лічэбнікі

Парадкавыя лічэбнікі ўтвараюцца ад колькасных і абазначаюць парадак прадметаў пры лічэнні. Звычайна спалучаюцца з канкрэтнымі назоўнікамі (шосты трамвай, трыццаць пяты дом). Але ёсць выпадкі, калі некаторыя парадкавыя лічэбнікі першы, другі, трэці і інш. спалучаюцца з абстрактнымі назоўнікамі і ў такім выпадку набываюць пераноснае значэнне і набліжаюцца да якасных прыметнікааў: другі гатунак, першае каханне, быць на трэцім плане, на другіх ролях.

Парадкавыя лічэбнікі могуць быць простымі (першы, пяты, дзявяты), складанымі (дваццаты, шасцідзясяты) і састаўнымі, у якіх усе часткі пішуцца асобна (трыста дваццаць першы, тысяча дзевяцьсот дзевяноста пяты). Простыя і складаныя парадкавыя лічэбнікі скланаюцца на ўзор прыметнікаў: трэці, трэцяга, трэцяму, трэцім, на трэцім. Састаўныя лічэбнікі больш звязаныя з колькаснымі лічэбнікамі і ў іх значэнне парадкавасці набывае толькі апошняе слова, якое скланяецца на ўзор прыметніка: тысяча трыццаць шосты, тысяча трыццаць шостага, тысяча трыццаць шостаму, тысяча трыццаць шостым, у тысяча трыццаць шостым. На гэта варта звярнуць асаблівую ўвагу, бо частыя памылкі ва ўжыванні абумоўленыя менавіта спробай скланяць кожную частку парадкавага лічэбніка.

Калі парадкавы лічэбнік ў канцы мае частку –дзясяты, -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны, яны пішуцца ў адно слова, незалежна ад таго, колькі лічэбнікаў маюць у сваім складзе. Запомніце, што ў такіх формах усе часткі звычайна маюць форму роднага склону: пяцісоты, трохтысячны, дваццацісямімільённы.

Калі ў канцы складанага прыметніка, утворанага ад лічэбніка, маецца частка -метровы, -кіламетровы, -літровы, -грамовы, -павярховы, -гадовы і пад., такія словы пішуцца разам і лічэбнікі ў іх складзе таксама маюць форму роднага склону: пяцілітровы, пятнаццаціпавярховы, дваццацісямікілаграмовы. Дарэчы, калі ў склад прыметніка ўваходзіць парадкавы лічэбнік, вышэйшы за тысячу, назва першага ліку застаецца нязменнай, а ўсе астатнія часткі ставяцца ў родным склоне: трытысячыпяцісоткіламетровая адлегласць, шэсцьмільёнаўтрыстагадовы.

Парадкавыя лічэбнікі могуць перадавацца лічбамі ў спалучэнні з літарамі: 25-ы, на 10-м км, 31-га, 10-мільённы, 18-мільярдны, 6-ы дзень, на 278-м кіламетры, 500-ы чалавек. Прыблізны лік звычайна перадаем наступным чынам: 20 – 30-я гады.



Заданне

Запішыце словамі:

80-ы – васьмідзясяты

у 349-м – у трыста сорак дзявятым

25-павярховы – дваццаціпяціпавярховы

865-тысячны – васьмісотшасцідзесяціпяцітысячны

1501-ы – тысяча пяцьсот першы

9-мільярдны – дзевяцімільярдны

268-мільённы – двухсотпяцідзесяцівасьмімільённы

У 1013 г. – у (адна) тысяча трынаццатым годзе

2483-кіламетровы – дзветысячытрохсотвасьмідзесяцітрохкіламетровы

з 700-ой (кнігай) – з сямісотай

356-я (старонка) – трыста пяцьдзясят шостая

819000-га – васьмісотдзевятнаццацітысячнага

Устаўце патрэбны парадкавы лічэбнік і вызначыце значэнне фразеалагізмаў:

Іграць … скрыпку – Іграць першую скрыпку (займаць галоўнае становішча ў чым-небудзь) і іграць другую скрыпку (займаць падпарадкаванае становішча)

Аддаць у … рукі – Аддаць у трэція рукі (чужым людзям)

… вада на кісялі – Дзясятая (сёмая) вада на кісялі (вельмі далёкі сваяк)

… ластаўка – Першая ластаўка (самы першы або самы ранні сярод падобных)

Да … поту – Да дзясятага (сёмага) поту (працаваць да поўный знямогі)

За … гарой – За дзясятай гарой (вельмі далёка)

… праз … – Пятае праз дзясятае (непаслядоўна, бязладна, прапускаючы дэталі)

… маладосць – Другая маладосць (прыліў новых сіл у пажылыя гады)

Да … пеўняў – Да другіх (трэціх) пеўняў (доўга, позна)

… дыханне – Другое дыханне (новыя сілы, прыліў энергіі)

…-лепшы – Першы-лепшы (любы чалавек)

Не … год замужам – Не першы год замужам (дасведчаны)

Як … кола ў возе / Як сабаку … нага – Як пятае кола ў возе / Як сабаку пятая нага (непатрэбны)



… спіца ў коле – Дзясятая (сёмая) спіца ў коле (той, хто не мае ўплыву, не адыграе сур’ёзнай ролі)

… калона – Пятая калона (варожая агентура)
: wp-content -> uploads -> 2016
2016 -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
2016 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 155 годдзя з дня нараджэння вучонага Я. Ф. Карскага ) 20 – 30 студзеня 2016 года
2016 -> Тема недели: Президент подписал указ об оплате жилищно-коммунальных услуг 4
2016 -> Графік дзяжурстваў настаўніцка-бацькоўскага патруля на дыскатэках у Доме культуры в. Мокрае
2016 -> Решение по вопросу повышения пенсионного возраста будет принято после широкого обсуждения 9
2016 -> Віктарына Па старонках “Роднай прыроды” Дванаццаты тур Самы туманны горад Беларусі – гэта
2016 -> Пастанова міністэрства культуры рэспублікі беларусь 1 лістапада 2007 г. №44
2016 -> Решение по пенсионному возрасту нельзя было больше откладывать Ковальков 4




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка