Паром на бурнай рацэ

Дата канвертавання10.12.2016
Памер105.02 Kb.
У.Караткевіч. “Паром на бурнай рацэ” (тэставыя заданні)

1.Успомні, якія з празаічных твораў належаць пяру У.Караткевіча: а) “На Каляды к сыну”; б) “Зямля пад белымі крыламі”; в) “Былі ў мяне мядзведзі”; г) “Паром на бурнай рацэ”; д) “Дзяльба кабанчыка”.

2.У аснову апавядання “Паром на бурнай рацэ” пакладзена (-ы): а) сямейнае паданне пра ўдзел у паўстанні 1863-1864 гг.продка аўтара – сваяка з боку маці; б) выдуманая гісторыя, якая не мае гістарычна пацверджаных фактаў; в) звесткі, якія знайшоў аўтар у час працы ў Кіеўскім дзяржаўным архіве; г) пачутая гісторыя ад лепшага сябра ў час адпачынку на прыродзе; д) аповеды бабулі аўтара па лініі бацькі.

3.Падзеі, апісаныя ў творы, адбываюцца: а) у лістападзе 1864 г.; б) летам 1864 г.; в) у канцы лета – восенню 1863 г.; г) позняй восенню 1863 г.; д) у жніўні 1863 г.

4.Успомні, кім з’яўляецца кожны з пералічаных герояў твора “Паром на бурнай рацэ”. Злучы стрэлкамі імя або прозвішча героя з назвай адпаведнай пасады;

Фікельмонт _______________ салдат;

Юрый Гораў ______________капітан;

Пора-Леановіч_____________граф;

Іван______________________кіраўнік паўстання;

Усяслаў Грынкевіч_________генерал;

Мураўёў__________________

5.У творы У.Караткевіча “Паром на бурнай рацэ” ёсць такая дэталь: “На пяцьдзясят вёрст выгінастага рэчышча быў толькі адзін паром...”. Менавіта таму: а) уладам трэба было ахоўваць яго ад паўстанцаў; б) яго і ахоўвала рота салдат пад камандай двух капітанаў; в) на супрацьлеглым беразе ракі чакаў смяротнага пакарання кіраўнік паўстання; г) дазвол на яго выратаванне немагчыма было перадаць стражнікам інакш, як праз той адзіны паром.

Паразважай, як паўплывалі на сюжэт гэтыя дэталі ў апісанні абставін дзеяння: а) не мелі ніякага дачынення да падзей і ўзаемаадносін паміж персанажамі; б) мелі ўскоснае значэнне (далі падставу для апісання навальніцы і пераправы); в) мелі прамое дачыненне да падзей (як бы прадвызначылі сустрэчу персанажаў, асоб з супрацьлеглым светапоглядам, і канфлікт паміж імі).

6.Адзіны паром праз Дняпро знаходзіўся ля: а) Рагачова; б) Жлобіна; в) Рэчыцы; г) Магілёва; д)Лоева

7.Выберы найлепшае, на тваю думку, азначэнне тэмы твора У.Караткевіча: а) адзін з эпізодаў паўстання 1863 года; б) пераправа праз Днепр у навальнічную ноч; в) пераправа па бурнай рацэ жонкі кіраўніка паўстання; г) выпадак з жыцця афіцэраў царскай арміі.

8.Пазнай героя па партрэце і назаві тую дэталь у апісанні знешнасці, якая дапамагла табе вызначыць, хто ёсць хто:

а) “Горава каторы ўжо раз уразіў яго сухі прыгожы твар, белыя валасы і бакенбарды і, галоўнае, страшнаватыя блакітныя вочы, у якіх відна была пагарда да ўсяго. І яшчэ рэзкі шрам паўз брыво і левую скронь” __________________________________________________________________________________

б) “Густыя цёмныя бровы, якія здаваліся б амаль мужчынскімі, каб не агромністыя, як чорныя азёры, бліскучыя вочы і прыпухлы маленькі рот. Прамы невялічкі нос, мяккі авал трохі асіметрычнага аблічча, якому самая гэтая асіметрычнасць надавала дзіўны выраз мяккай жаночай пакорлівасці і адначасова ўладнасці, нават прывычкі ўладарыць...” ______________________________________________________

9.Перачытай папярэднія партрэтныя замалёўкі. Якую ролю адыгрываюць эпітэты ў стварэнні першаснага ўражання ад чалавека (станоўчага або адмоўнага): а) нейтральную, такую ж, як і ўсе астатнія словы; б) найважнейшую, бо гэта апорныя словы, на якіх трымаецца ўсё апісанне.

10.Перад табой тры пейзажныя замалёўкі.

1.За акном пякло, аж нельга было трываць. Грозны Дняпро ледзь варочаў у разамлелых берагах цяжкія, як расплаўленае волава, плыні. Пярун бурчаў ужо зусім блізка, гнеўна, амаль без перапынку.

Гэтае чаканне жахлівага, разлітае ў млявай прыродзе, прыгнятала нервы. Кроў здавалася густой і цяжкай, як ртуць. Яна цякла павольна, нараджаючы паныла злосныя, амаль ліхаманкавыя думкі.

2.Дождж пачаў сціхаць, затое ўзняўся і гразіўся яшчэ больш памацнець вецер...

Рака шалела. Нізавыя парывы вятрыску раскалыхалі вялікія, у рост чалавека, хвалі. Яны каціліся супраць плыні, шоргаючы белымі грабянцамі. Хвалі ішлі адна за адной, і процілеглы бераг губляўся ў чарнільнай навальнічнай цемры.

Але і адтуль, са змроку, далятаў усхваляваны, нізкі гук вады. Рака таўклася ў берагі, хочучы вырвацца з іх. Праз пляму святла на вадзе слізгануў па хвалях дзіравы кошык, потым – цэлае дрэва, яблыня, вымытая з карэннямі. Дзіўна было бачыць на яе галінах, апырсканых пенай, галінах, якія круціліся, то знікаючы пад вадой, то зноў выплываючы, два ці тры зеленаватыя яблыкі.

3.Бледная бязгучная маланка якраз у гэту хвіліну заліла няпэўным дрыготкім святлом абшар Дняпра, пасівелага ад ярасці, імклівыя грабянцы хваль, далёкі чорны бераг. Вёслы Горава і Івана апусціліся ў ваду, ружовую ад святла бліскавіцы. І адразу вада стала чарнільнай, а на людзей цяжка наваліўся змрок. Потым, быццам хочучы памагчы, неба раз-пораз пачало раздзірацца ўспышкамі святла. Гораў бачыў твар жанчыны, якая з прагай, з чаканнем, зусім без усведамленнем небяспекі, толькі з імкненнем наперад, да волі, глядзела на другі бераг, які амаль не набліжаўся.

Шкарлупіну кідала ў правалы паміж хваль...

Гораву здавалася, што гэта цягнецца вечнасць, што цемры і страшным ударам у борт душагубкі ніколі не будзе канца. Човен, пэўна, моцна адносіла.

Успомні, хто з персанажаў назірае за прыродай у гэтыя моманты: 1 ________________: 2 _________________: 3 ____________________________

Як яна ўплывае на яго настрой: 1 замалёўка: а) абуджае роспач, жах, безнадзейнасць; б) выклікае захапленне перад магутнай стыхіяй. 2 замалёўка: а) прыгнятае, нараджае трывогу; б) надае бадзёры, аптымістычны настрой. 3 замалёўка: а) навявае адчуванне небяспекі, страшэннай рызыкі для жыцця; б) дае надзею на “прасвет у хмарах”, на выратаванне.

11.Параўнай паміж сабой усе тры прыведзеныя вышэй пейзажы. Наколькі цесна кожны з іх звязаны з імкненнем аўтара раскрыць характар персанажа (каго іменна?): 1 замалёўка: а) Грынкевіча; б) Пора-Леановіча; в) Горава. 2 замалёўка: а) жонкі Грынкевіча; б) Пора-Леановіча; в) Горава. 3 замалёўка: а) Івана; б) Пора-Леановіча; в) Горава; г) жонкі Грынкевіча.

12. Параўнай паміж сабой усе тры прыведзеныя вышэй пейзажы. Наколькі цесна кожны з іх звязаны з намаганнямі чалавека перамагчы стыхію (якога чалавека?): 1 замалёўка: а) Грынкевіча; б) Пора-Леановіча; в) Горава. 2 замалёўка: а) жонкі Грынкевіча; б) Пора-Леановіча; в) Горава. 3 замалёўка: а) Івана; б) Пора-Леановіча; в) Горава; г) жонкі Грынкевіча.

13.Пасыльны перадаў Пора-Леановічу загад: а) затрымаць жанчыну да трох гадзін раніцы; б) пераправіць вечарам жанчыну праз раку; в) не перапраўляць жанчыну на другі бераг ракі; г) суправаджаць брычку з жанчынай да Рагачова; д) адправіць жанчыну пры зручным выпадку ў Магілёў.

14.Дзяўчыну, па якой сумаваў і якую ўспамінаў Юрый Гораў, звалі: а) Людміла; б) Нона; в) Ніна; г) Надзея; д) Наталля.

15.Пора-Леановіч у творы характарызуецца праз успрыманне: а) аўтара; б) Горава; в) Фралова; г) жонкі Грынкевіча; д) Фікельмонта.

16.Калі жонка Усяслава Грынкевіча дабралася да пераправы, было: а) 11 гадзін дня; б) 11 гадзін вечара; в) 17 гадзін дня; г) 2 гадзіны ночы; д) 5 гадзін раніцы.

17.Жонка Грынкевіча даехала да кардона за: а) 23 гадз.; б) 4 дні; в) 12 гадзін; г) 3 сутак; д) 48 гадзін.

18.Юрый Гораў у творы: а) небагаты рускі дваранін, быў паранены ў сутычцы з атрадам паўстанцаў пад Ракавым і адасланы “ў тыл” для лячэння; б) інтэлігентны, выхаваны, душэўны; высакародны, самаахвярны; в) надзелены такімі рысамі характару, як чалавечнасць, шляхетнасць; г) для яго шмат значаць такія паняцці, як гонар, абавязак, прыстойнасць, сумленнасць; д) пастаўлены ў дапамогу Пора-Леановічу; гонар афіцэра бачыць не ў тым, каб быць катам.

19.Пора-Леановіч у апавяданні: а) жорсткі, поўны агіды да чалавека, подлы, бяздушны, нікчэмны; схільны да здрадніцтва, адарваўся ад сваіх каранёў; б) цынічны, страціў веру ў дабро, справядлівасць, чалавечую прыстойнасць; не ведае дабрыні, літасці; в) духоўна спустошаны; смерць прымае як выратаванне; прадажны, чэрствы; для яго нічога ў жыцці не існуе, апрача асабістага існавання; г) без вагання выконвае загады генерала Фікельмонта; для яго не існуе маральных ідэалаў і святынь; д) вочы заўсёды пустыя, халодныя або іранічна-пагардлівыя; пакутаваў ад раздвоенасці сваёй душы; кар’ерыст; перабольшвае ўласныя фізічныя і духоўныя магчымасці.

20.Жонка Пора-Леановіча да прывядзення прыгавору ў дзеянне спазнілася на: а) 25 хвілін; б) 20 хвілін; в) 15 хвілін; г) 5 хвілін; д) 10 хвілін.

21.Сфармулюйце жыццёвае крэда Пора-Леановіча: _________________________________________ __________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

22.Растлумачце паняцце “вераб’іная ноч”: _________________________________________________ ___________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

21.Сфармулюйце жыццёвае крэда Пора-Леановіча: Для дасягнення асабістай мэты прыдатны ўсе сродкі, нават тыя, што вядуць да людскіх ахвяр.

22.Растлумачце паняцце “вераб’іная ноч”: Рабінавая, арабінавая, вераб’іная, навальнічная ноч – ноч, якая абавязкова чакаецца ў канцы лета. На працягу ўсёй рабінавай ночынеба страсаюць грымоты, бліскаюць маланкі, лье праліўны дождж, дзьме страшэнны вецер, узнікаюць віхоры. Меркавалася, што навальніца ў такую ноч нібыта патрэбна для даспявання ягад на рабіне; калі ж ягады не спелі, чакалі благога заканчэння лета і халоднай восені.

База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка