Паронімы (частка 2)



Дата канвертавання30.06.2016
Памер61.24 Kb.
Паронімы (частка 2)

Паводле падабенства значэння вылучаюцца сінонімы, а паводле падабенства формы – амонімы і паронімы. Прычым калі амонімы - гэта словы, тоесныя па форме, дык паронімы – блізкія (але не тоесныя) па вымаўленні і напісанні. Да паронімаў звычайна адносяць аднакарэнныя словы: касцісты – касцявы – касцяны, вретаны́ – ве́траны – ветравы́. Рэдка да паронімаў далучаюць таксама ўсе блізкія па гучанні словы, нават калі яны не з’яўляюцца аднакарэннымі: бойлер – бройлер, лоцман – боцман. Аднак такі падыход не лічыцца навуковым.

Такім чынам, па сваёй структуры паронімы падзяляюцца на:

1. прыставачныя (увесці – узвесці, прачыніць – прычыніць);

2. суфіксальныя (бялець – бяліць, вуглавы – вуглаваты, балотны – балоцісты);

3. фінальныя, якія адрозніваюцца канчаткамі (пралаз – пралаза, груд – груда).

Трэба памятаць, што паронімы не могуць узаемазамяняцца ў тым самым кантэксце без парушэння сэнсу выказвання. Нельга сказаць: Гэта мой маладжавы (ці малады) брат, яму толькі споўнілася 7 гадоў. Трэба: гэта мой малодшы брат.

Няправільнае ўжыванне паронімаў звычайна сведчыць пра нізкі ўзровень валодання мовай ці недастатковыя веды ў той ці іншай галіне. У выпадку, калі такая замена паронімаў адбываецца свядома, яна служыць мастацкім прыёмам павышэння выразнасці тэксту. Калі паронімы - гэта роднасныя словы, то такі прыём называецца параніміяй: “Як многа ў нас прабачлівасці! Як мала ў нас прадбачлівасці!” (Г. Бураўкін). А калі гаворка ідзе пра сугучныя, але няроднасныя словы, тады мы маем справу з так званай паранамазіяй: Яны не вучо́ныя, а ву́чаныя. Або ў Барадуліна: “Гадавалі агонь, І ён гадаваў, І свяціў, І свянціў, Грэў, карміў, гатаваў”. Замест “шляхетная паненка” ў перакладзе Гарганцюа і Пантагруэля на беларускую мову перакладчык Зміцер Колас ужывае “шлюхетная паненка”  Так званыя антыпрыказкі таксама з іх ліку: Пазнаюць птушку па памёце (замест традыцыйнага “па палёце”).



Заданне
Патлумачце значэнне наступных словаў:


Абяцанка - абяцанне

Абяцанка  - няпэўнае, несур'ёзнае абяцанне, выкананне якога малаверагодна. Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць.
Абяцанне – дабравольна ўскладзены на сябе абавязак выканаць што-н. Урачыстае абяцанне.


агідлівы - агідны

Агідлівы  - які адчувае і выказвае агіду, гадлівасць да каго-чаго-н. Сінонімы: брыдлівы, грэблівы. Агідлівае стаўленне
Агідны  - які выклікае агіду; вельмі дрэнны. Сінонімы: брыдкі, гадкі. Агідны чалавек.
альянс - альяс

Альянс  - саюз, аб'яднанне на аснове дагаворных абавязкаў. Уступіць у альянс
Альяс  - трапічная расліна з тоўстымі прадаўгаватымі калючымі лістамі. Сінонім: алоэ. На падаконніку стаяў зялёны альяс.

асмуглы - асмужаны - асмяглы

Асмуглы  - цёмны, смуглы; абветраны, загарэлы. Асмуглы твар.
Асмужаны - зацягнуты смугою; туманны, імглісты. Асмужаны лес.

Асмяглы  - перасохлы, сухі. Асмяглыя вусны.



вар'яваць - вар'яцець

Вар'яваць - 1. быць у стане крайняга ўзбуджэння, раз'юшанасці, злосці. Вар'яваць з-за дробязяў. 2. раздражняць, злаваць, даводзіць да шаленства. Не трэба яго вар'яваць. 

Вар'яцець. - 1. траціць розум, даходзіць да псіхічнага расстройства. У адзіночнай турэмнай камеры чалавек нярэдка вар'яцее. 2. перан. бурна і хаатычна праяўляцца. Маланкі вар’яцелі.







вуж - вужака

Вуж  - адна з неядавітых змей сямейства паўзуноў.  Стары бяскрыўдны вуж.

Вужака - разм. змяя, гадзюка. Панічны страх перад вужакамі.







газ - газа

Газ.  - агульная назва гаручых газападобных ці парападобных рэчываў, якія скарыстоўваюцца для ацяплення, асвятлення і інш. У вёску правялі газ.
Газа - гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перапрацоўцы нафты. Рус. керосин. Газа гарэла дрэнна.

ёмісты - ёмкі

Ёмісты  - здольны змясціць у сабе вялікую колькасць чаго-н. Сінонім: умяшчальны. Ёмістая пасудзіна.
Ёмкі - 1. якім добра і прыемна карыстацца. Сінонім: зручны. Ёмкае крэсла.  2. зграбны, спрытны. Сінонім: лоўкі. 

княгіня - князёўна - княжна

Княгіня - жонка князя. 
Князёўна - незамужняя дачка князя; княжна. 

Княжна - незамужняя дачка князя; князёўна.


наедак - наедзь

Наедак - разм. тое, чым можна наесціся; пажыўнасць ежы. З груш - слабы наедак!
Наедзь - камень на зубах у каня. Цёмная наедзь.





папраўны - папраўчы

Папраўны - які можна паправіць. Папраўная памылка.
Папраўчы - прызначаны для папраўлення, перавыхоўвання каго-н. Папраўчая калонія.







пілаванне - пілавінне

Пілаванне - разразанне пілой; рэзанне. Пілаванне дрэваў.
Пілавінне - адходы пры пілаванні. Сінонім: апілкі. Жоўтае пілавінне.



піткі - пітны - піўны

Піткі.  - разм. які добра, прыемна піць. Піткі квас.
Пітны - прыгодны для піцця; які п'юць. Пітная вада.
Піўны  - які мае адносіны да піва; прызначаны для піва. Піўны кіёск.
прадвесне - прадвесце

Прадвесне  - час, які папярэднічае вясне; перадвясенняя пара. Цёплае прадвесне.
Прадвесце - З'ява, прымета, якая прадвяшчае надыход, наступленне чаго-н. Прадвесце сур’ёзных зменаў.







скарбніца - скарбонка

Скарбніца - сукупнасць культурных, духоўных ці матэрыяльных каштоўнасцей; месца іх захоўвання; крыніца чаго-н. Культурная скарбніца.
Скарбонка. - 1. Невялікая скрыначка (гліняная пасудзіна рознай формы) з вузкай шчылінай для апускання манет з мэтай іх накаплення, захоўвання, зберажэння. На камодзе стаяла гліняная скарбонка. 2. бляшанка для збору ахвяраванняў (у царкве, на відовішчах і г.д.). 







трасяніна - трасянка

Трасяніна - 1. калыванне, падкідванне пры яздзе па няроўнай дарозе. Усчалася трасяніна. 2. разм. Сварка, калатня. 
Трасянка - 1. - Стрэсенае з саломай сена на корм жывёле. Нясмачная трасянка. 2. – Беларуска-руская паўмова. Камічная трасянка.
: wp-content -> uploads -> 2015
2015 -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
2015 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 20 годдзя музея ў гімназіі) 21 студзеня – 31 студзеня 2015 года
2015 -> Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні 1 верасня першага ўрока І мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў
2015 -> Расклад работы аб’яднанняў па інтарэсах І спартыўных секцый дуа “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма” на канікулы з 25. 10 па 01. 11. 2015 года
2015 -> Тема недели: цик беларуси утвердил итоги выборов Президента 3
2015 -> Программа деятельности правительства Беларуси на 2015 год 4
2015 -> Тема недели. Выборы-2015: цик беларуси зарегистрировал четырех кандидатов на пост Президента 3
2015 -> Час правядзення Мерапрыемствы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка