Партызанскі рух на тэрыторыі Ушацкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны



Дата канвертавання15.05.2016
Памер173.33 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Плінская сярэдняя школа Ушацкага раёна”



Партызанскі рух

на тэрыторыі Ушацкага раёна

ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Работу выканаў: Крывёнак Яўген Алегавіч, вучань 11 класа

Кіраўнік: Барысёнак Уладзімір Ільіч,

настаўнік гісторыі



Уводзіны

Мой рэферат прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны і ў прыватнасці партызанскаму руху які адбываўся на тэрыторыі нашага раёна. Мужнасці, стойкасці, гераізму і самаадданаму служэнню Бацькаўшчыне. Тым больш зусім недалёка ад майго дома знаходзіцца мемарыяльны комплекс “Прарыў”.

Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны – гэта не проста гісторыя чарговага ўзброенага канфлікту. Гэта цэлая эпоха, напоўненая радасцю перемог і гаркатой паражэнняў. Гэта мужнасць і самаахвярнасць народа, масавы гераізм і стойкасць на фронце і ў тыле ворага, самаадданая праца людзей у савецкім тыле. Гэта асэнсаванае супраціўленне савецкіх людзей, справядлівая барацьба за свабоду і незалежнасць Радзімы.

Савецкі Саюз стаў галоўнай перашкодай на шляху ажыццяўлення агрэсіўных памкненняў фашысцкай Германіі да сусветнага панавання. Германскае кіраўніцтва разлічвала маланкавым ударам разграміць Савецкі Саюз. У гэтай бязлітаснай барацьбе савецкі народ адстойваў не толькі сваю свабоду і незалежнасць, але і суверэнітэт еўрапейскіх краін.

Вялікая Айчынная вайна стала адной з самых важных падзей ў сусветнай гісторыі. Аднак неабходна разумець, што без подзвігу салдат у трагічны 1941 г. не было б вялікай перамогі ў радасны 1945 г. Менавіта мужнасць, стойкасць, гераізм і самаахвярнасць савецкіх салдат наблізілі разгром нямецка – фашысцкіх агрэсараў.

Ваенная агрэсія, якую нацысцкая Германія вераломна распачала 22 чэрвеня 1941 г., парушыла мірнае жыццё савецкіх людзей. У кароткі тэрмін краіна стала адзіным магутным маналітам фронту і тылу. Пачаўся летапіс гераічнай і трагічнай гісторыі Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа супраць нямецка – фашысцкіх агрэсараў.


Акупацыя

Ушацкі раён быў акупіраваны гітлераўскімі вайскамі 3 ліпеня 1941 года. На яго тэрыторыі акупанты ладзілі “новы парадак” – рэжым рабавання, гвалту, масавых забойстваў. Наш раён уваходзіў у вобласць тылу групы армій “Цэнтр”.

Акупанты разлічвалі пакончыць з беларусамі як з нацыяй, ліквідаваць яе тэрытарыяльнае, эканамічнае, культурнае, моўнае і маральна-палітычнае адзінства.

Ушаччына была падзелена на 10 воласцей. Раёнам кіравалі ваенны камендант і раённая ўправа. Бургамістраў воласцей і стараст акупанты прызначалі з ліку мясцовага насельніцтва. Уводзілася ваеннае становішча, каменданцкі час. Насельніцтва павінна было дакладваць аб камуністах, яўрэях, чырвонаармейцах, наогул аб усіх асобах, якія прыпыняліся на ноч ці шукалі прытулку. За невыкананне загадаў акупанты жорстка каралі. Многія вёскі былі знішчаны. Людзі жылі ў зямлянках, хаваліся па лясах.

Супраць партызан і насельніцтва зоны гітлераўцы праводзілі карныя экспедыцыі. Буйнейшыя з іх праходзілі пад кодавымі назвамі: “Дворнік” (1943 г.), “Дождж, які імжыць”, “Лівень” (у красавіку1944 г.), “Свята вясны” (у красавіку – маі 1944 г.). Толькі за адзін год ва Ушачах было знішчана 1200 чалавек, 900 з іх яўрэі.

Рабаванне і гвалт дапаўняліся прымусовым вывазам насельніцтва ў Германію. 1825 жыхароў раёна трапілі на варожую тэрыторыю, з якіх 1432 вярнуліся дадому.

Сяляне былі абкладзены натуральнымі, грашовымі падаткамі і зборамі на карысць акупантаў.
Падпольная барацьба

Прадвеснікам партызанскай барацьбы стала падпольная барацьба. Так ужо ў ліпені – жніўні 1941 года на тэрыторыі раёна пачалі дзейнічаць падпольныя групы: у г. п Ушачы кіроўніком групы быў С. Я. Барадаўкін, у Жарах – Ф. Ф. Дуброўскі, у Апанаскавічах і Янове – С. Б. Боркат, у Вялікіх Дольцах і Весніцку – С. В. Маркевіч, у Арэхаўне кіраўніком групы стаў А.І Клопаў, а з лістапада 1941 года – Т. Ф. Гірсенак. У жніўні – верасні 1941 года Ф.Ф. Дуброўскі ўстанавіў сувязь з гэтымі групамі і стаў каардынаваць іх дзейнасць.

Пачалі арганізоўвацца падпольныя групы ў Астраўлянах (кіраўнік М. А. Цябут), у Усвіцы (В.Я. Васілеўскі), у Глыбачцы (В. Ф. Талочка). У сярэдзіне жніўня 1941 года гэтыя групы аб’ядналіся ў адну, і да вясны 1942 года ёй кіравала партыйнае бюро на чале з М. А. Цябутам. Да гэтай групы далучыліся ўцёкшыя з Полацкага лагера ваеннапалонныя. Пасля гэтага дзейнасць групы набыла больш актыўны характар. Падпольшчыкі Ушачы пад кіраўніцтвам С.Я. Барадаўкіна пачалі сваю дзейнасць са жніўня 1941 года. Яны праводзілі агетацыйную работу з людзьмі, слухалі радыёперадачы з Масквы.

С.В. Маркевіч з Велікадолецкай падпольнай групы праз А.С. Паршонак і С.Я. Барадаўкіна інфармаваў ушачан аб становішчы на франтах.

Падпольшчыкі вялі актыўную работу па разлажэнні нямецкага гарнізона. Вясной 1942 года немцы паслалі групу паліцэйскіх для нарыхтоўкі харчоў для арміі. У в. Усая яны заняліся рабаваннем. Падпольшчыкі, пад выглядам памагатых фашыстам, паведамілі каменданту, што паліцэйскія прапіваюць сабранае для нямецкай арміі.

Гітлераўцы павесілі некалькі паліцэйскіх, а іншыя са зброяй перайшлі на бок партызан.

Зборам зброі, боепрыпасаў у групе займаліся У.Л. Качан і П.Ф. Хрыпель. Калі аб дзейнасці падполля даведаліся немцы, то у чэрвені або жніўні 1942 года былі арэштаваны і расстраляны С. Д. Казачонак, К.В. Казачонак, С.К. Паршонак, З.П. Тамашэвіч.

На той час існавалі падпольныя групы ў населеных пунктах Апанаскавічы і Янова, Арэхаўна, Вялікія Дольцы і Весніцк, Жары, Усвіца і Астраўляны, Глыбачка, Ушачы.



Разгортванне партызанскага руху

У маі 1942 года на тэрыторыю Ушацкага раёна прыбыла партызанская група з лейтэнантам Ц. Д. Плахатнюком.Яе байцамі былі савецкія ваеннапалонныя, якія збеглі з фашысцкага лагера ў Полацку. Паміж мясцовымі групамі і прышлай наладзілася сувязь. 7 мая 1942 года адбылася нарадзе кіраўнікоў падпольных груп Усвіцкага і Глыбачанскага сельсавета і групы Ц.Д.Плахатнюка. Яе вынікам было аб’яднанне іх у партызанскі атрад “СМЕРЦЬ ФАШЫЗМУ”. Атрад хутка рос: у маі - чэрвені 1942 года да яго далучыліся падпольшчыкі з вёсак Арэхаўна, Апанаскавічы, Янова і іншых. Уліліся і групы Конева і Пучкова. Камандзірамі аб’яднанага атрада сталі Ц. Д. Плахатнюк (май 1942) і Мельнікаў (чэрвень 1942), камісарам – Васілеўскі. Прыток жадаючых змагацца з фашыстамі паставіў на павестку дня пытанне аб стварэнні на базе атрада брыгаду з той жа назвай. Камандзірам брыгады стаў Мельнікаў. (чэрвень 1942 года). На базе атрада “Смерць фашызму” выраслі новыя атрады – імя Фрунзэ і Суворава ў чэрвені 1942 года і імя Лазо ў кастрычніку 1942 года.

З красавіка 1942 года на Ушаччыне пачаў дзейнасць і партызанскі атрад пад кіраўніцтвам былога дырэктара Ушацкай МТС Ф. Ф. Дуброўскага. Ён разгарнуў дзейнасць па зборы патрыётаў, размясціўшыся ў лесе каля вёскі Жары. Вынікам гэтай работы стаў арганізаваны партызанскі атрад. У яго ўвайшлі ўдзельнікі падпольных груп г.п. Ушачы, вёсак Вялікія Дольцы, Весніцк. Атрад, якім кіраваў Ф. Ф. Дуброўскі да ліпеня 1942 года, дзейнічаў самастойна, затым ўвайшоў у склад партызанскай брыгады “Смерць фашызму” атрадам № 9. У выніку росту асабовага складу атрада і актыўных баявых дзеянняў, 28 жніўня 1942 года атрад быў вылучаны з брыгады і на яго базе арганізавалася брыгада “Дубава”. Ужо ў жніўні 1942 года быў створаны 2-і атрад якім камандаваў М.Г.Жукаў.

З верасня 1942 года ў складзе брыгады “Дубава” дзейнічаў атрад дыверсантаў на чале з Д.Л.Місуновым.

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Полацк-Маладзечна, Орша-Лепель, на шашэйных і грунтавых дарогах Чашнікі-Бачэйкава, Чашнікі-Лепель, Бачэйкава-Бешанковічы і іншых. Правялі шмат баёў з нямецкімі акупантамі на тэрыторыі Ушацкага, Чашніцкага і Лепельскага раёнаў [1, с. 168.].
Полацка-Лепельская партызанская зона

У ноч на 1 кастрычніка 1942 года “чапаеўцы ” і “дубаўцы” сумесна з прыбыўшым з-за лініі фронту атрадам Нікіціна разграмілі фашысцкі гарнізон ва Ушачах. А 23 кастрычніка акупанты былі канчаткова выгнаны з тэрыторыі раёна. Гэта паслужыла пачаткам утварэння адной з самых буйных партызанскіх зон.

Ушацка-Лепельская (пазней Полацка-Лепельская) партызанская зона распрасціралася ад Полацка да Лепеля, ад Вілейскай вобласці да ЗаходняйДзвіны. Плошча зоны складала 3,2 тыс. км2, дзе ў 1220 населеных пунктах пражывала 80 тысяч чалавек (з бежанцамі з іншых раёнаў).

У склад партызанскай зоны ўваходзіла поўнасцю тэрыторыя Ушацкага раёна і часткова Бешанковіцкага, Лепельскага, Докшыцкага, Глыбоцкага, Пліскага, Ветрынскага, Полацкага і Сіроцінскага раёнаў.

Тут была адноўлена савецкая ўлада. Працавала 6 млыноў, 2 шкіпінарна-дзягцярныя заводы, 80 кузняў і слясарных майстэрань. Мірнае насельніцтва актыўна дапамагала партызанам. На ліпень 1943 года ўшачане перадалі 500 паўшубкаў, 700 пар валёнак, 150 пар абутку, 250 м палатна, 200 масхалатаў. У вёсках для партызан вязаліся шкарпэткі, шылася вопратка. Людзі дастаўлялі зброю і боепрыпасы на падводах, нарыхтоўвалі прадукты, выраблялі аўчыны, вугаль для партызанскі майстэрань [1, с.190.].

На тэрыторыі зоны выдаваліся газеты, дзейнічалігурткі мастацкай самадзейнасці. Мірныя жыхары дапамагалі партызанам: лячылі іх у сваіх хатах. Увёсцы Двор Пліна для байцоў Смаленскага палка партызан шылі бялізну, вопратку. Для перавязкі параненых выкарыстоўвалі старую бялізну, ручнікі. Больш за іншых сабрала такога матэрыялу Таццяна Прыстаўка і яе дзеці. [1, с. 199-200.].

Дзейнічаў ў зоне і партызанскі шпіталь. Так загадам ад 9 верасня 1942 года лейтэнант медслужбы Гірсёнак быў назначаны яго начальнікам. Спачатку шпіталь вандраваў разам па лесе, ці размяшчаўся ў хлявах. Неўзабаве лячэнне параненых праводзілася на больш высокім узроўні, што дапамагло паставіць на ногі нават цяжкапараненых партызан. Крыху паздней, калі рады партызан павялічыліся і пашыралася зона іх дзеяння, з’явілася магчымасць размясціць шпіталь у вёсцы Піскуны Ветрынскага раёна і папоўніць яго медыкаментамі. Але сказвалася адсутнасць урачоў .

Палепшылася становішча ў канцы ліпеня 1942 года з прыходам у шпіталь урача Вейнберг Анастасіі Львоўны, якая прынесла медыцынскія інструменты, перавязачныя матэрыялы. Таксама значную дапамогу аказала жыхарка вёскі Рог Эмілія Пятроўна-Сямёнава.Ужо да восені 1942 года стан медыка-санітарнага забеспячэння партызан значна палепшыліся. Але цяжкасці яшчэ былі, бо адстутнічаў хірург. Ён быў велямі патрэбны.У верасні 1942 шпіталь пераехаў у вёску Рыбакі Ветрынскага раёна і размяшчаўся ў школе. Разлічаны быў на 30 ложкаў, асобна былі абсталяваны амбулаторыя, перавязачная, кухня, пральня. І тут шпіталь прабыў да вясны 1943 года.У кастрычніку 1942 шпіталь папоўніўся яшчэ адным спецыялістам – тэрапеўтам і стаматолагам, а ў снежні вялікай падзеяй быў прыход хірурга Алены Мікалаеўны Верашчагінай, тады была абсталявана аперацыйная.У канцы мая 1943 года шпіталь пераехаў у пасёлак Перадавы Глыбачанскага сельсавета, дзе таксама размясціўся ў будынку школы.

У сувязі з павелічэннем колькасці брыгад у чэрвені 1943 года ўзнікла неабходнасць стварэння другога шпіталю і арганізацыі санслужбы новай брыгады. Новы шпіталь размяшчаўся у вёсцы Арэхаўна ў двухпавярховым будынку школы з ліпеня 1943 да прарыву блакады ў красавіку-маі 1944 года. Тут у кароткі тэрмін былі разгорнуты хірургічнае і тэрапеўтычнае аддзяленні, аптэка, аперацыйная, перавязачная, амбулаторыя, зубаўрачэбны кабінет, пасля ў асобным памяшканні было абсталявана інфекцыйнае аддзяленне, куды прывезлі ўцалелае абсталяванне з Ушач.Шпіталь у Арэхаўне быў разлічаны на 80 ложкаў (без інфекцыйнага аддзялення).

У перыяд прарыву блакады Полацка-Лепельскай зоны ў раёне вёскі Паперына загінула некалькі цяжкапараненых байцоў і медработнікі. У тым ліку і начальнік шпіталя брыгады імя Чапаева Рыбакоў Іван Аляксеевіч¸ аперацыйная сястра Вікторыя Андрэева і іншыя.

Пасля вызвалення раёна шмат медработнікаў-партызан працягвалі барацьбу з фашыстамі ў радах Узброеных Сіл СССР, але большая частка была пакінута ў раёне для аднаўлення ўстаноў аховы здароўя [2,с.2.].
Летапіс у здымках

У гады вайны Сямён Сямёнавіч Школьнікаў быў франтавым кінааператарам. Яго сябры Сухава Марыя Іванаўна, Райзман Ацілія Баляславаўна, Вейнеровіч Восіп Навумавіч і Пісараў Мікалай неаднаразова прыляталі ў Полацка-Лепельскую партызанскую зону, каб зрабіць дакументальны летапіс баявога жыцця партызан у здымках.

Партызаны стараліся аблегчыць працу кінааператараў. Але цяжкасць была ў тым, што баявыя аперацыі па знішчэнні варожых абектаў партызаны здзяйснялі невялікімі групамі, якім лягчэй было скрытна манеўраваць і выканаць заданне. Калі да такой групы далучаўся кінааператар, усё ўскладнялася. Трэба было стварыць умовы для здымкаў, прыкрыць, дапамагчы несці аператарскую тэхніку. Манеўранасць групы зніжалася, узрастала небяспека трапіць у акружэнне. Складанасць была ў тым, што аператары хацелі здымаць вельмі значныя аперацыі, з якімі не сорамна выйсці на экран [3,с.3.].

“...В первую ночь нам не спалось. Волновались. Это все-таки очень тревожно и непривычно сознавать, что ты оторван от своих и вокруг немцы. Николай уже много видел и пережил на фронте, но в тылу врага был впервые. А я все вспоминал и рассказывал ему о походах и схватках, которые довелось снимать у калининских партизан. Мы были рады наступившему рассвету. Взяли свои камеры «Аймо» и отправились снимать партизанскую зону. Утро выдалось неожиданно весенним — солнечным и теплым. Окрест царила мирная тишина. Мы шли по лесной тропке. Выбравшись из кустарника, увидели небольшую деревушку. Крестьяне рыли ямы на огородах — прятали свое имущество. Хаты пустели... Мы стали снимать эти кадры, хотя и не понимали, почему деревня пустеет. Ведь не было никаких признаков приближения немцев. Вскоре деревня словно вымерла. Но зато ближайший лес ожил, зашумел, как цыганский табор. Здесь готовили пищу, доили коров, укачивали грудных детей, вязали чулки, стирали белье. И тут со стороны солнца высоко в небе появился немецкий самолет. По нему не стреляли. Люди притаились между деревьев” [5, с.81.].

Так вось апісвае сваю першую раніцу ў Полацка-Лепельскай партызанскай зоне Сямён Школьнікаў.Яны ў гэты дзень не паспелі выбрацца на “перадавую” – так называлася кола абароны, якое апаясвала партызанскую зону.З Мікалаем Пісаравым яны многа здымалі, а іншы раз прыходзілася браць у рукі зброю. Позна вечарам і ноччу перазаражаў касеты.

Кола блакады сціскалася. І вось надышоў час прарыву. “К исходу дня все бригады сгруппировались севернее шоссейной дороги Ушачи — Кубличи, через которую нам предстояло прорваться.

Наконец отыскался Николай Писарев. Он явился весь в грязи, вещмешок, набитый кассетами, болтался за спиной на одной лямке, вторая была оборвана. В руках Николай держал кинокамеру. Почти одновременно мы задали друг другу вопрос: «Где ты был?» Николай рассказал, как снимал бои в болоте, искал меня.

— У меня остались всего две кассеты с неснятой пленкой, — сказал он. — Нужно за ночь успеть перезарядить кассеты.

Я не стал посвящать его в план прорыва, только сказал:

— Перезарядимся потом, если пробьемся, а сейчас клади «Аймо» в «сидор» и берись за автомат. Все равно темно, снимать нельзя”[5, с.90].

У ноч прарыву, Мікалай Пісараў загінуў.
Прарыў у бессмяротнасць

Вясна 1944 года стала новым выпрабаваннем для партызан. Да меж партызанскай зоны было сцягнута каля 60 тысяч карнікаў, якія выкарыстоўвалі ўсе віды разведкі, у тым ліку і аэрафотаздымкі, каб дакладней ведаць аб размяшчэнні сіл партызан. Карнікі ставілі перад сабой задачу акружыць і знішчыць партызан, ачысціць занятую імі тэрыторыю.

Нямецкае камандаванне разлічвала правесці аперацыю ў 4 этапы. Спачатку зламаць партызанскую абарону на левым беразе Заходняй Дзвіны. Для яе выканання прыцягваліся 56-я і 252-я пяхотныя дывізіі і 161-ы пяхотны полк з прыдадзенымі ім 49 танкамі і артылерыяй. Авалодаўшы левабярэжжам Заходняй Дзвіны, карнікі метадычным наступленнем з усіх бакоў разлічвалі выцесніць партызан з лясоў і знішчыць іх на адкрытай мясцовасці. У гэтым заключаўся 2-і этап.

На паўночным захадзе зоны быў пастаўлены магутны заслон у складзе 15-й пяхотнай дывізіі, асобнага палка СС, 26-га паліцэйскага палка і іншых падраздзяленняў. Пры падтрымцы бронепаяздоў, што курсіравалі па чыгунцы Полацк – Маладзечна, яны павінны былі разграміць партызан пры іх спробе прарвацца праз чыгунку. Гэта быў 3-і этап. 4-ы па часе супадаў з трыма папярэднімі і заключаўся ў рабаванні, знішчэнні і вывазе ў Германію мірнага насельніцтва. Аперацыя пад кодавай назвай “Frühlingsfest”(“Свята вясны”) была разлічана на 8 – 10 дзён.

Супраць партызан былі кінуты 137 танкаў, 235 гармат, 70 самалётаў. Карнікам супрацьстаялі 16 партызанскіх брыгад с агульнай колькасцю ў 17 185 чалавек. На іх узбраенні былі 9344 вінтоўкі, 1544 аўтаматы, 624 ручныя і 97 станкавых кулямётаў, 151 проціватанкавае ружжо, 143 мінамёты, 21 гармата. Агульная працягласць лініі абароны складала 230 км.

Карная аперацыя пачалася 11 красавіка атакамі 56-й пяхотнай дывізіі на ўчастку абароны брыгады імя У.І.Леніна. Праціўнік наступаў з боку Полацка.15 дзён трымаліся партызаны на рубяжы Янова – Слабада – Павулле. Карнікам не дапамагалі ні артылерыя, ні авіяцыя, ні танкі. Жорсткія баі ішлі каля вёсак Цётча, Гарбаціца, дзе абарону трымала 16-я Смаленская партызанская брыгада. Праз некаторы час тут наступіла зацішша. Але пачалося наступленне на паўднёвым захадзе, дзе абараняліся брыгады “Кастрычнік”, імя ЦК КП(б)Б, імя У.І.Леніна і 1-я Антыфашысцкая. Супраць іх дзейнічалі паліцэйскія і ахоўныя часці, што ўваходзілі ў групу фон Готберга. Яе ядром быў батальён СС пад камандаваннем Дырленвангера.

Карнікі імкнуліся заняць лясіста-балоцісты масіў паміж азёрамі Шо і Медзазол і авалодаць дарогай Чарніца 1-я – Лясіны – Весніцк, каб адкрыць шлях на Ушачы. Але каля вёсак Шалагіры і Кавалі ў бой уступілі атрады брыгады імя У.І.Леніна і аказалі моцнае супраціўленне.

Брыгада “Кастрычнік” не была непасрэдным суседам брыгады імя У.І.Леніна. Калі баявая абстаноўка ўскладнілася на Бярэзіне, 4-ы атрад імя А.М.Горкага брыгады “Кастрычнік” зрабіў вылазку ў тыл ворага і нанёс яму значны ўрон. 17 красавіка другая частка гэтай брыгады напала на калону гітлераўцаў каля вёскі Нежыўшчына.

15 красавіка каля вёсак Лясіны і Мурагі партызаны палка імя І.Ф.Садчыкава збілі нямецкі самалёт-разведчык. На наступны дзень карнікі пры падтрымцы танкаў, артылерыі і мінамётаў перайшлі ў наступленне ў напрамку вёсак Корсарава і Белы Двор. Артылерыйскім агнём праціўнік разбурыў частку партызанскіх умацаванняў.

18 красавіка гітлераўцы зноў пайшлі ў наступленне. 4-ы батальён палка адбіў за адзін дзень 6 атак карнікаў.

16 красавіка ў бой уступіла брыгада “Аляксея”. За дзень 17 красавіка 15 нямецкіх самалётаў 3 гадзіны бамбілі пазіцыі атрада “Мсцівец”. Потым у атаку пайшла пяхота, 2 гадзіны ішоў бой. Толькі вечарам партызаны пакінулі вёскі Ветча і Храмёнкі. Але ноччу 19 красавіка зноў авалодалі імі.Партызаны брыгады “Аляксея” не далі карнікам прарвацца на сваім участку і выйсці ў тыл суседнім брыгадам. 10-кіламетровую абарону паміж вёскамі Ветча, Храмёнкі і Вялікія Дольцы вораг змог пераадолець толькі за 12 дзён, страціўшы 2,5 тысячы забітымі і параненымі.На ўчастку абароны брыгады “Аляксея” асабліва актыўна дзейнічала варожая авіяцыя. З 18 па 30 красавіка было зроблена 520 самалёта-вылетаў, 27 красавіка масіраваны налёт быў зроблены на вёску Вялікія Дольцы, дзе размяшчаўся штаб брыгады. Асколкам бомбы быў забіты камандзір брыгады А.Ф.Данукалаў.

ЦК КП(б)Б, БШПР, штаб 1-га Прыбалтыйскага фронту ўважліва сачыў за ходам падзей у Полацка-Лепельскай зоне. Да партызан рэгулярна прыляталі савецкія лётчыкі з неабходнымі грузамі. Франтавая авіяцыя наносіла ўдары па карніках. Каб дапамагчы партызанам, адцягнуць частку сіл праціўніка, войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту на ўчастку блізкім да партызанскай зоны, правялі на Полацкім напрамку наступленне мясцовага значэння сіламі пяці стралковых батальёнаў, узмоцненых артылерыяй і танкамі. Прадстаўніцтва БШПР на 1-м Прыбалтыйскім фронце на чале з І.І.Рыжыкавым перакінула на дапамогу пяці партызанскіх брыгад з Аршанска-Сенненскай партызанскай зоны для ўдару на Ушацкім напрамку. Аказвалі дапамогу і партызаны Барысаўска-Бягомльскай зоны.

Але становішча ва Ушацкай зоне працягвала пагаршацца. Карнікі імкнуліся авалодаць бальшаком Ула – Ушачы. Брыгадзе “За Савецкую Беларусь” прыйшлося вытрымаць новы ўдар. Камандзір брыгады П.М.Раманаў асабіста вадзіў атрады ў атакі.

21 красавіка вораг вялікімі намаганнямі павёў наступленне на пазіцыі брыгад 2-й Ушацкай імя П.К.Панамарэнкі і Лепельскай імя Сталіна, якія трымалі абарону на поўдзень ад брыгады “За Савецкую Беларусь”.

22 красавіка варожая артылерыя і 7 бамбардзіроўшчыкаў нанеслі ўдары па партызанах, затым у наступленне пайшла пяхота, але прарваць абарону партызан не ўдалося.

Да канца красавіка брыгады імя С.М,Кароткіна і 1-я імя А.В.Суворава стрымлівалі карнікаў у раёне возера Шо і ракі Шоша. Сілы партызан былі падмацаваны брыгадай імя У.І.Леніна і батальёнам з 1-й Антыфашысцкай брыгады. Яны занялі абарону на ўчастку Кублічы – Лісічына.

Кола акружэння звужалася. Карнікі нанеслі ўдар ў тыл брыгады імя У.І.Леніна. Павісла пагроза брыгадам імя Чапаева і імя Варашылава.

30 красавіка баі ішлі ўжо пад Ушачамі. 230-кіламетровая лінія абароны партызанскай зоны звузілася да 20 кіламетраў.

На вузкім участку абароны ў раёне Ушацкага льнозавода і вёскі Ліпаўкі пры падтрымцы артылерыі, 25 бамбардзіроўшчыкаў і 27 танкаў наступалі часці 96-й і 6-й нямецкіх дывізій. Тут мужна змагаліся партызаны палка І.Ф.Садчыкава, брыгад Лепельскай імя Сталіна і 2-й Ушацкай імя Панамарэнкі.

Увечары 30 красавіка карнікі занялі вёску Арэхаўна. Баі працягваліся каля вёскі Кублічы.

Ад БШПР і ваеннага савета 1-га Прыбалтыйскага фронту паступіў загад пачаць падрыхтоўку да прарыву. Яго планавалася правесці ў ноч на 1 мая. Аднак сканцэнтраваць асноўныя сілы партызан да гэтага часу не ўдалося. Брыгады “Кастрычнік”, 1-я Антыфашысцкая і 16-я Смаленская яшчэ вялі баі на сваіх рубяжах. Першымі на прарыў пайшлі ў ноч на 3 мая партызаны брыгады “Аляксея”. Яны ўварваліся ў глыбока эшаланіраваныя пазіцыі карнікаў, прайшлі з боем 12 км, разгамілі гарнізоны ў вёсках Баяры, Бондары, Ліпейкі, Піскунова, Каменка, Слабада і штаб 26-палка, знішчылі 12 складоў з боепрыпасамі і харчаваннем, 40 аўта- і бронемашын, забілі і паранілі да 350 салдат і афіцэраў.

Прарыў партызаны ажыццявілі ў ноч на 5 мая 1944 года ля вёсак Новае Сяло і Паперына. Вораг аказаў супраціўленне, але быў выбіты з гэтых вёсак партызанамі брыгад імя ВЛКСМ, імя Кароткіна, 16-й Смаленскай і полкам імя Садчыкава; вораг страціў 12 танкаў, 6 гармат, 18 кулямётаў, да 900 забітымі і параненымі. Асноўныя партызанскія сілы вырваліся з акружэння. Разам з імі выйшлі каля 15 тысяч мірнага насельніцтва.

Але не ўсе выйшлі з акружэння ў тую ноч з Матырынскага лесу. Частка народных мсціўцаў трапіла ў акружэнне. Член опергрупы А.Ф.Бардадын, які з групай аўтаматчыкаў адстаў ад асноўных сіл, сабраў разрозненыя групы партызан і павёў іх на прарыў. Аднак гэтая спроба не ўдалася і партызаны вярнуліся ў Матырынскі лес. 5 мая ў другой палове дня карнікі пачалі прачэсваць лес. Партызаны занялі кругавую абарону, тройчы ўступалі ў бой з карнікамі. Вечарам на захад ад вёскі Новае Сяло гэтай групе ўдалося перайсці дарогу Ушачы – Кублічы і выйсці ў Селішчанскую пушчу. Разам з гэтай групай выйшла шмат мірнага насельніцтва.

Галоўным вынікам прарыву з’яўлялася тое, што партызаны знясілілі групу карнікаў, здолелі выйсці са складнага становішча і захавалі сваю баяздольнасць.

Карнікі страцілі забітымі 20 000 салдат і афіцэраў, 59 танкаў, 116 аўтамашын, 7 бронемашын, 22 гарматы, 2 самалёты.

Страты партызан склалі: 1500 чалавек, сярод іх 3 камандзіры брыгад (А.Ф.Данукалаў, Дз.Ц.Караленка, П.М. Раманаў), 3 камісары (М.Г.Жыжкаў, І.Ф.Каранеўскі, У.С.Свірыд), капітан І.І.Зіненка і кінааператары М.Сухаваі М.Пісараў.



Мемарыяльны комплекс “Прарыў”

30 чэрвеня 1974 года ў гонар подзвігу партызан Полацка-Лепельскай партызанскай зоны адкрыты мемарыяльны комплекс “Прарыў” (скульптар А. Анікейчык, архітэктары Ю. Градаў, Л.Левін; бетон; бронза; вышыня скульптуры 9 м).

У пачатку мемарыяла забетанаваны адрэзак шляху, па якім ішлі на прарыў партызаны. Дарога на перападах рэльефу спускаецца прыступкамі, агінае невялікае балотца, робіцца шырэй каля бронзавай пліты – карты з рэльефнай схемай абароны партызанскай зоны на 11.04.1944 года з надпісам: “Партызанскія злучэнні Полацка-Лепельскай партызанскай зоны пасля працяглых жорсткіх бітваў з фашысцкімі карнікамі ў маі 1944 года каля вёсак Пліна і Паперына здзейснілі легендарны прарыў варожай блакады. Іх было 17 185 супраць 60 000. Мужнасць перамагла смерць і стала бяссмерцем”.

Далей дарога сціснута шэрымі сценамі, наякіх замацаваны бронзавыя пласціны з назвамі партызанскіх злучэнняў, што ўдзельнічалі ў прарыве, вядзе да вяршыні ўзгорка. На ім у разрыве бетоннай сцяны-глыбы, якая сімвалізуе прарыў кальца блакады, узвышаецца скульптура партызана з аўтаматам у руцэ. На верхняй пляцоўцы ўзвышша, справа ад скульптуры, пахаваны 450 партызан з тых, што загінулі ў час прарыву, устаноўлены паўкругам 33 пліты з імёнамі 1452 удзельнікаў прарыву. Кампазіцыя “Апошні прывал” – 3 карабіны ў пірамідзе і стужка з надпісам: “Яны загінулі ў барацьбе з ворагам, выканаўшы свой свяшчэнны абавязак перад Савецкай Радзімай і гісторыяй”.

На ўзгорку пасаджаны 16 дубоў, якія сімвалізуюць стойкасць шаснаццаці партызанскіх брыгад [1, с.247 – 248].

Заключэнне

Вайна для нашай Радзімы была самым цяжкім і разам з тым гераічным часам. Яна сфарміравала аблічча цэлай эпохі. Пры ўсім перапляценні святла і ценяў пасляваенных десяцігоддзяў нязменным застаецца галоўнае – бесмяротны подзвіг народа-пераможцы.

Велізарныя ахвяры панесла Беларусь, якая страціла каля 3 млн жыхароў. Нямецка-фашысцкія захопнікі і іх саўдзельнікі разбурылі і спалілі 209 гарадоў і гарадскіх пасёлкаў, 9200 вёсак, знішчылі ці вывезлі ў Германію больш за 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, знішчылі 7 тыс. школ, нанеслі матэрыяльныя страты на суму 75 млрд рублёў (у цэнах 1941 года).

Вялікія ахвяры былі нанесены вайной і Ушацкаму раёну.

У ходзе вызвалення нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў загінула 198 чырвонаармейцаў.

У раёне загінула 1476 партызан і падпольшчыкаў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны на розных франтах загінула 2558 воінаў – уражэнцаў Ушаччыны.

Усяго за час акупацыі было знішчана 53 населеныя пункты. На франтах вайны загінулі 2275 землякоў, у партызанах – 1506 чалавек. Усяго раён страціў 7747 чалавек. 4 вёскі знішчаны і неадноўлены(Асавіна, Мурагі, Ралля, Тухоціна).



Спіс літаратуры

  1. Кніга “Памяць. Ушацкі раён”, Мн, 2003 г

  2. Газета “Патрыёт”, №28 ад 22 чэрвеня 1994 г

  3. Газета “Патрыёт”, №49 ад 2 мая 1995 г

  4. Газета “Патрыёт”, №50 ад 6 мая 1995 г

  5. Школьнікаў С.С “У аб’ектыве – вайна”, М. 1979 (электронны варыянт)

  6. Газета “Патрыёт”, №28 ад 7 красавіка 2004 года.




: uploads -> documents
documents -> Месца для фотакарткi
documents -> Воіны-землякі, якія загінулі ці прапалі без вестак на франтах вялікай айчыннай вайны ў 1941-1945 гг. Частка 1
documents -> Веска амельчанкі бекішаў Кірыла Аляксеевіч, н. ў 1906, рад., прапаў без вестак
documents -> Уключаных у Дзяржаўны Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
documents -> Расоны (да вайны — мяст. Станіславова)
documents -> Веска амосенкі (былы калгас «vii з'езд Саветаў»)
documents -> Аглядная экскурсія па экспазіцыі краязнаўчага музея
documents -> Інфармацыя аб мясцовых Саветах дэпутатаў пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню Глыбоцкага раёна
documents -> Інфармацыя аб мясцовых Саветах дэпутатаў пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню Глыбоцкага раёна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка