Пасьля ўзяцьця ўлады заключыў пагадненне з Кейстутам, аддаўшы ў кіраванне яму заходнюю частку гаспадарства Гародня, Слонім, Ваўкавыск, Камянец, Трокі, Жмудзь і інш



Дата канвертавання15.05.2016
Памер23.9 Kb.
Альгерд
Альгерд (каля 1296 – май 1377), вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1345 - 1377 гадах. Сын вялікага князя Гедзіміна. Узышоў на велікакняжацкі пасад у Вільні пасля дзяржаўнага перавароту, які падрыхтаваў разам з братам Кейстутам супраць іх малодшага брата Яўнута, якога прызначыў перад смерцю Гедзімін.

Пасьля ўзяцьця ўлады заключыў пагадненне з Кейстутам, аддаўшы ў кіраванне яму заходнюю частку гаспадарства (Гародня, Слонім, Ваўкавыск, Камянец, Трокі, Жмудзь і інш.), а таксама частку зямель на ўсходзе Беларусі (частка Бабруйскай, Свіслацкай валасцей). Але юрыдычна Альгерд заставаўся вялікім князем усёй краіны, хаця сам кіраваў толькі цэнтральнымі і ўсходнімі раёнамі дзяржавы.

Альгерд вёў палітыку ў асноўным на Усходзе, Кейстут на Захадзе – супраць Тэўтонскага ордэна і часам Польшчы. Альгерд намагаўся ўключыць у склад ВКЛ усе ўсходнеславянскія землі, аб’яднаць Русь. Падчас панавання Альгерда ў склад ВКЛ увайшлі Мсьціслаўская зямля, Чарнігаўскае і Ноўгарад- Северскае княствы, гарады Старадуб і Бранск. Такім чынам на гэтых тэрыторыях быў ліквідаваны татара-мангольскі прыгнёт. У склад дзяржавы ўвайшлі таксама Вярхоўскія княствы ў вярхоўях ракі Ака. У палітычнай залежнасці ад Альгерда апынулася і Смаленскае княства.

У 1362 годзе войска Альгерда разграміла татарскае войска трох ханаў каля Сініх Водаў (прыток Паўднёвага Бугу). У выніку гэтай перамогі з-пад татарскай няволі была вызвалена Кіеўская зямля. Да Беларуска-Літоўскай дзяржавы было далучана Кіеўскае княства, куды князем Альгерд прызначыў свайго сына Уладзіміра, а таксама частка Падоліі – на ўсходзе да ракі Аскол, на поўдні – да ракі Самары (усходні прыток Дняпра). У бітве актыўны ўдзел прымалі і пляменнікі Альгерда, сыны яго брата Карыята.

Спроба Альгерда пашырыць свой уплыў і на Цьверскае княства, якое змагалася з Маскоўскім вялікім княствам за першынство на Ўсходняй Русі, прывяла да вайсковага канфлікту Беларуска-Літоўскай дзяржавы з Масквою. Маскоўскія вялікія князі аспрэчвалі намеры Альгерда аб’яднаць пад сваім верхавенствам усходнеславянскія землі. Гэта прывяло да трох паходаў Альгерда на Маскву – у 1368, 1370 і 1372 гадах. І хаця Альгерд зруйнаваў частку тэрыторыі Маскоўскага княства і нават паставіў сваю дзіду да адной з брамаў Крамля, прымусіўшы вялікага князя маскоўскага Дзьмітрыя Іванавіча падпісаць мір, што сьведчыла аб перамозе Альгерда. Аднак падпарадкаваць Маскоўскае вялікае княства Альгерду не ўдалося.

Альгерд удзельнічаў у войнах і супраць Тэўтонскага ордэна ў 1345, 1347, 1348, 1352, 1365 і 1370 гадах.

Ва ўнутранай палітыцы Альгерд абапіраўся на беларускіх феадалаў, кіруючыся прынцыпам “мы старыны не рухаем і навіны не ўводзім”: ранейшае самакіраваньне беларускіх зямель захоўвалася, а намесьнікі вялікага князя ў Полацкай, Віцебскай і іншых землях прызначаліся са згоды мясцовых феадальных соймаў, роля якіх ў кіраваньні дзяржавай яшчэ больш узрасьлі ў параўнаньні з часам панаваньня Гедзіміна.

Альгерд быў двойчы жанаты з праваслаўнымі князёўнамі, якія прывезьлі з сабою не толькі слуг, але і баяраў. Гэта павысіла пры двары Альгерда ўсходняга элементу. Жонкі выхоўвалі сваіх дзяцей у праваслаўі, а тыя ў сваю чаргу шырока карысталіся беларускай мовай. Першай жонкай Альгерда была віцебская князёўна Марыя Яраславаўна, а другой – цьверская князёўна Ўльляна Аляксандраўна.



Альгерд памёр у маі 1377 г. Па звестках некаторых летапісаў, ён перад смерцю пастрыгся ў манахі, змяніўшы сваё сьвецкае праваслаўнае імя Аляксандр на духоўнае Аляксей. Сыны Альгерда былі праваслаўнымі і толькі пасля Крэўскай вуніі некаторыя перайшлі ў каталіцтва.

Анатоль Грыцкевіч
: vornovka -> library
library -> -
library -> Храналагічная табліца. Беларускія землі ў уі – сярэдзіне ХІІІ стст. Каля 500 года
library -> Галоўныя даты па гісторыі беларусі (са ст часоў да п. ХХ ст.) 100-35 тыс гадоў таму
library -> Варганаў В. В., настаўнік гісторыі дуа «Ворнаўскі нпк дссш» І дуа «Гімнагія г п. Карма» Кармянскага раёна
library -> Перадумовы ўзнікнення вкл (апорны канспект) Прычыны феадальнай раздробленасці
library -> Замкі І крэпасці Беларусі XIV-XV ст. Змест замак вежа крэпасць беларускі спадчына
library -> Храналагічная табліца. Новая гісторыя, Ч. 1 Вялікія геаграфічныя адкрыцці І каланіяльная экспансія
library -> Тэст. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў першай палове 19ст
library -> Урок распрацаваны: настаўнікам гісторыі дуа "Лошніцкая раённая гімназія" Галінай Міхайлаўнай Галуза; настаўнікам геаграфіі дуа "
library -> Урока : "Паўтарэнне, абагульненне І сістэматызацыя матэрыялу раздзела І "Заходняя Еўропа І еўрапейская культура ў ХІХ пачатку ХХ ст."




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка