Пашыраць уяўленні вучняў аб Рэспубліцы Беларусь, яе дзяржаўных сімвалах



Дата канвертавання05.07.2016
Памер84.13 Kb.

Падрыхтавалі:

Бягун Т. І.


2012 г.
Мэта:

- пашыраць уяўленні вучняў аб Рэспубліцы Беларусь, яе дзяржаўных сімвалах;

- выхоўваць у школьнікаў пачуццё патрыятызму праз любоў да Радзімы, беларускага народа, роднай мовы.

- фарміраваць свядомае вывучэнне беларускай мовы

Ход урока


  1. Арганізацыйны момант.

(Дзеці заходзяць у клас і садзяцца за парты. Настаўнік, пад звон званочка, чытае верш)

Звініць званок, рассыпаў смех наўкола.

Ён сумаваў без нас у вольны час.

Дзень добры, верасень!

Дзень добры, школа!

Дзень добры, наш утульны,светлы клас.

- Сёння вы, дзеткі, прыйшлі ў школу пасля летняга адпачынку, каб прадоўжыць сваё навучанне. Разам з вамі прыйшлі і вашы бацькі. Мы сардэчна ўсіх вас вітаем са святам і жадаем вам поспехаў і добрага настрою. Пагэтаму усміхніцеся адзін аднаму і пачнём наш урок.
2. Асноўная частка
- А якое ж свята прыйшло да нас сёння? (Дзеці адказваюць)

- Так, рабяты, сёння 1 верасня – Дзень ведаў! Гэта свята ўсіх дзяцей, якія жадаюць вучыцца, атрымліваць веды, быць граматнымі, адукаванымі, каб каб разгадваць загадкі, раскрываць таямніцы розных сакрэтаў.

Вось і сёння мы паспрабуем разгадаць адзін з сакрэтаў. Права разгадаць гэты сакрэт атрымае той, хто адгадае загадку.

Не світка, а сшыта, Хоць сама яна нямая –

Не куст, а з лісточкамі, З чалавекам размаўляе. (Кніга.)

Не чалавек,а расказвае.

Першы склад – А ў цэлым-

У лесе шуміць, Кніжка такая,

Другі склад – Што першакласнік

У катле кіпіць Чытае. (Буквар.)

- Малайчына! Вось табе канверт, раскрый яго і раскажы што там. (Тут літары).

Выстаў іх у радок, называючы кожную.

- Колькі іх? З іх можна скласці слова, якое пачынаецца на літару “Б”.

(Вучні дапамагаюць скласці слова “Беларусь)

- Малайцы! Вы разгадалі наш сакрэт.

- А што гэта такое Беларусь? (Адказы вучняў)


(Дэманструецца фільм “Твая Беларусь”)

- Для кожнага чалавека месца, дзе ён нарадзіўся, вымавіў першае слова, пайшоў у школу, з’яўляецца самым родным і прыгожым. Для нас такім кутоком Зямлі стала Рэспубліка Беларусь.

(Вучні чытаюць верш)
Між лясамі і азёрамі –

Васільковыя палі.

Я не ведаю, не ведаю

Прыгажэйшае зямлі.


І бярозкі над дарогамі,

І рамонкі ў мурагу,

І рабіначкі за вокнамі

Разлюбіць я не змагу.


Льюцца песні жавароначкаў

Над прасторамі палёў,

І даносіцца тужлівае

Развітанне жураўлёў.


- Мы з вамі жывём у Беларусі. Беларусь – наша Радзіма. А мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь. І наш першы ўрок у гэтым навучальным годзе называецца … Слайд 1

(Настаўнік чытае Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь.)


Вучні чытаюць верш Н. Гілевіча “Я – беларус”

Я- беларус, я нарадзіўся Я – беларус, я ганаруся

На гэтай казачнай зямлі, Што маю гэтае імя.

Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх Аб добрай славе Беларусі

Адвеку прашчуры жылі У свеце знаюць нездарма.

Я – дзяўчынка беларуска

З васільковымі вачыма

Хоць малая, але знаю

Беларусь – мая Радзіма.

- Напэўна, вы запытаеце мяне, а што значыць – быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь?

Звацца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь можа той, чалавек, які пастаянна пражывае на тэрыторыі Беларусі, знаходзіцца пад аховай сваёй дзяржавы, ведае свае правыі абавязкі.

- А якія правы дзіцяці вы ведаеце?

(На дошцы прымацавана сярэдзіна кветкі. Вучні называюць правы дзяцей і прымацоўваюць пялёстак.)

* Права на жыццё.

* Права на адукацыю.

* Права на адпачынак.

* Права на ўласную думку.

* Права на свабоду.

* Права на медыцынскую дапамогу.

* Права на абарону.


- Акрамя правоў у кожнага чалавека ёсць і абавязкі.

- А які галоўны абавязак ёсць у кожнага вучня?

- Да, дзеці, ваш галоўны абавязак – добра вучыцца, бо нашай краіне патрэбны адукаваныя грамадзяне.

- Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь павінен ведаць як мага больш пра сваю краіну: яе геаграфічнае становішча, пры роду, гісторыю, яе дзяржаўныя сімвалы, славутых людзей Беларусі.


І чым больш чалавек будзе ведаць аб сваёй краіне, тым з большым гонарам ён зможа сказаць, што ён сапраўдны грмадзянін Рэспублікі Беларусь. А для гэтага адправімся з вамі ў падарожжа па Беларусі.
Фільм “Наша краіна”

- Зараз мне хочацца праверыць хто з вас быў вельмі уважлівым?

- Назавіце горад, які з’яўляецца сталіцай нашай рэспублікі?

- Якія яшчэ беларускія гарады вы ведаеце?

- Як называецца наш родны горад? У якой вобласці ён знаходзіцца?
Слайд 2
Нарадзіўся наш горад у 1935 годзе . Сёлета яму споўнілася 77 год. Для чалавека – гэта можа і многа, а горад – зусім малады, боёсць на Беларусі гарады,якім больш за тысячу год.

- Паглядзіце які прыгожы і ўтульны наш горад.


- Рэспубліка Беларусь – незалежная, суверэнная дзяржава. Як і ўсе незалежныя дзяржавы Беларусь мае дзяржаўныя сімвалы – сцяг, герб, гімн.
Фільм “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі”
- Рабяты, вы паглядзелі фільм пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Назавіце іх.
- А зараз мы прапануем вам заданне: расфарбуйце выяву сцяга Беларусі.

Мы ,беларусы, жывём у свабоднай, шчаслiвай i мiрнай краiне, але так было не заусёды. У гiсторыi нашай краiны было нямала падзей, якiя нiколi не павiнны паутарыцца i самая страшэнная з iх - Вялiкая Айчынная вайна.


Грозное страшное слово «война»

В жизни страшней не найти.

Жжёт, убивает и рушит она

Всё на своём пути.


Дарагой цаной заплацiу беларускi народ за сваю свабоду. Мы не далiчылiся кожнага чацвёртага жыхара. Памяць пра тых, хто аддау сваё жыццё у сэрцах людзей. Вы, дзецi, не зведалi жахау вайны, але ж таксама нiколi непавiнны забываць пра загiнуушых грамадзян РБ.
67 гадоу прайшло з таго часу, як закончылася ВАВ.За гэты час Беларусь сумела не толькi залячыць смяротныя раны вайны, але i пабудаваць новыя гарады i вескi, фабрыкi i заводы. Наша краiна стала прыгожым i утульным краем.

Усяму вядомы свету

Наш ружовы край здавен

Тут на солнечных палетках

Спеюць бульба, жыта, лён.

Тут умельцы вырабляюць

Слауны трактар «Беларусь»

Тут ствараюцца Белазы –

Трохсоттонны весцi груз.
Тут сыны ляцяць у космас,

Песнi матчыны пяюць,

Гэты край наш найдзiвенны

Беларуссю усе завуць.


Кожны народ сваю мову мае, кожнаму народу яна – родная. Наша родная мова – беларуская. I багатая яна, i мiлагучная, не горшая за суседнюю i усе iншыя мовы.

Вялiкi уклад у развiццё беларускай мовы унеслi нашы беларускiя пiсьменнiкi. Сапрауднымi песнярамi зямлi беларускай з’яуляюцца Янка Купала i Якуб Колас. У гэтым годзе адзначаецца 130 годзе з дня нараджэння нашых славутых п аэтау. А заутра, 2 верасня ,у нашай краiне будзе адзначацца свята беларускай пiсьменнасцi, на якiм абавязкова будуць гучаць вершы беларускiх паэтау.Яны напоунены любоую и пяшчотай да нашай Бацькаушчыны. У iх—замiлаванне нашай роднай беларускай мовай. На уроках лiтаратурнага чытання абавязкова пазнаёмiмся з вершамi Янкi Купалы и Якуба Коласа. А зараз я загадаю вам загадкi, а адгадкi вы павiнны сказаць на беларускай мове.

1.Загадкi
Мной дзяўчынак называюць.

А як толькі зацвітаю –

З гудам рупным і вясёлым

Да мяне лятаюць пчолы. (Ліпа.)


На снезе пушыстым

Царыца стаіць

У гронках агністых

Ззяе, гарыць. (Рабіна.)


І ў сто год я малады,

Маё насенне — жалуды. (Дуб.)


Зялёная, ды не трава,

Белая, ды не снег,

Прыгожая, ды не дзяўчына. (Бяроза.)
На лясной паляне дзеткі

Весела збіралі кветкі.

— Ку-ку, Юра! Ку-ку, Юля! —

З імі дразніцца… (зязюля).


Ён для шкоднікаў лясных

Небяспечны непрыяцель.

— Тук! Тук! — дзюбай дастае

Караедаў розных… (дзяцел).

Праз горы, далiны,

Праз тысячы сёл

З далёкай краiны

Вярнуўся пасол.

Спаважны, чыноўны

Ён стаў на страсе

У ботах чырвоных,

Каб бачылi ўсе. (Бусел.)


2.Гульня «Перакладчык»


Учитель

Ученик


Родная речь

Писатель
3. «Згубiлiся словы»


О В К Ў

Я Ц А З


О Ж К Ы В

З Я М Д Е З Ь В Д

І Л А С

У Б Р З
-Малайцы! Добра ведаеце словы беларускай мовы. А хутка навучыцеся размауляць i пiсаць па-беларуску. А зараз закрыйце вочкi. Успомнiце наш урок з самага пачатку. Усмiхнiцеся таму, што у вас добра атрымалася, што вам спадабалася. Цяпер успомнiце, што у вас выклiкала цяжкасцi. Настройце сябе на тое, што вы усё сможаце, калi будзеце старацца. Пажадайце сабе i сваiм таварышам поспехау. А цяпер адкрывайце вочкi.


Вось i падышоу да завяршэння наш першы у гэтым годзе урок и першае падарожжа па Беларусi. Але мы абавязкова прадоужым яго на уроках лiтаратурнага чытання и беларускай мовы. Мне хочацца яшчэ раз нагадаць вам, дзецi, што вы юныя грамадзяне нашай краiны. Ваша Радзiма – Рэспублiка Беларусь. Любiце i шануйце яе.



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка