Пасля хлеба самае важнейшае для народа – школа. Ж. Дантон



Дата канвертавання17.06.2016
Памер82.07 Kb.







Пасля хлеба самае важнейшае для народа – школа.

Ж.Дантон.








Шчаслівы той народ, у якога спісаны

яшчэ не ўсе старонкі ў кнізе яго гісторыі.

Т. Карлейль


Будынак першай школы ў вёсцы Варатын, адкрытай у 1952 годзе


Васьмігадовая школа, пабудаваная ў 1964 годзе


Тыповы праект васьмігадовай школы на 192 месцы,

дзверы якой гасцінна расчыніліся 1 верасня 1983 года

Гістарычная даведка
Старажылы вескі Варатын успамінаюць, што пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ў іх вёсцы была адкрыта пачатковая школа. Навучальныя заняткі вяліся па кватэрах. Бацькі вучняў харчавалі настаўніка па чарзе.

З 1929 года заняткі ў Варатынскай пачатковай школе сталі весціся, у так званым, "кулацкім доме", які складаўся з двух пакояў. Гэты дом да гэтага часу не захаваўся. На яго месцы зараз варатынскі гаспадарчы магазін.

Прозвішчы загадчыкаў Варатынскай школы ўстаноўленыя з 1932 года.

З 1932 года па 1938 год загадчыкам Варатынскай школай быў Саўчанка Кузьма Нікіфаравіч. У 1938 годзе ён перайшоў на работу ў Азарыцкі РК КПБ. У час вайны Кузьма Нікіфаравіч быў камандзірам партызанскага атрада. У 1942 годзе загінуў недалёка ад вёскі Дубнякі і пахаваны на дубняцкіх могілках.

З 1938 года ведаў школай Кізляк Андрэй Мікалаевіч. У 1941 годзе ён быў прызваны ў войска і ў час вайны загінуў.

Пасля вайны прыходзілася вучыцца ў прыстасаваных памяшканнях. Загадчыцай у гэты час працавала Рыбачэнка Марыя Сцяпанаўна.

З 1 студзеня 1946 года ў школу прыйшлі працаваць Ганчар Уладзімір Дзянісавіч і Рудакоўская Надзея Фёдараўна. У школе вучыліся дзеці ўсіх трох вёсак: Дубнякі, Ператрутаўскі Варатын, Капліцкі Варатын.

У 1952 годзе быў пабудаваны драўляны будынак новай школы, у якім у дзве змены займаліся 4 класы. У школе налічвалася 100 чаловек. Загадчыкам школы з 1952 года быў Ганчар Уладзімір Дзянісавіч. Пад яго кіраўніцтвам і будавалася гэтая школа. Уладзімір Дзянісавіч лічыўся на пасадзе загадчыка да 1964 года.


Ганчар У.Д. з вучнямі


У 1964 годзе быў здадзены ў эксплуатацыю новы цагляны будынак школы. Школа ў гэты перыяд была растучая, і ўжо ў 1965 годзе быў першы выпуск Варатынскай васьмігадовай школы. Дырэктарам школы з 1963 года па 1966 год быў Касьянчык Леанід Мікалаевіч.

5 кастрычніка 1966 года дырэктарам Варатынскай

васьмігадовай школы была прызначана Дударэнка Тамара Аляксандроўна - мясцовая жыхарка, настаўнік шырокай эрудыцыі, душэўнай шчодрасці. За час работы Тамары Аляксандраўны школа сфарміравалася як адзіны калектыў. Вучні атрымлівалі якасныя веды, адначасова раслі настаўніцкія кадры. На пасадзе дырэктара працавала да 1 жніўня 1983 года.

Віншаванне дырэктара вучням Маладыя настаўнікі школы


Свята піянерскай арганізацыі ў Варатынскай васьмігадовай школе. 1979г.

У 1982 годзе пачалося будаўніцтва новага будынка васьмігадовай школы на 192 месцы. Цяперашні будынак Варатынскай САШ быў уведзены ў дзеянне 1 верасня 1983 года. Першы навучальны год школа працавала па праграмах васьмігадовай школы. З 1984-85 навучальнага года школа атрымала статус сярэдняй. У 1983-84 годзе ў школе было 29 вучняў, якія навучаліся ў шасці класа-камплектах. Педагагічны калектыў налічваў 13 настаўнікаў. У гэты перыяд вядзецца інтэнсіўнае будаўніцтва саўгаса "Радзіма", і ў школу прыбываюць новыя вучні. Школа займала другі паверх, а на першым - знаходзіўся дзіцячы сад. Кіраўніцтва ажыццяўляў дырэктар школы Корбут Анатолій Іванавіч. Навучальны працэс курыравала намеснік дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце Юркевіч Галіна Міхайлаўна. Навучальны працэс ажыццяўлялі: Гаркуша Зоя Федараўна-настаўнік пачатковых класаў, Тозік Вольга Іванаўна- настаўнік пачатковых класаў, Дударэнка Тамара Аляксандраўна-настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Юркевіч Валянціна Пятроўна-настаўнік матэматыкі, Федарук Петр Мікалаевіч - настаўнік біялогіі і геаграфіі, Кохан Алена Іванаўна - настаўнік замежнай і беларускай мовы, Корбут Людміла Дзмітраўна - настаўнік рускай мовы і літаратуры, Андрэеў Мікалай Сяменавіч - настаўнік працоўнага навучання і фізічнай культуры, Рубцова Святлана Уладзіміраўна -старэйшая піянерважатая.

З часам у педагагічны калектыў нашай школы ўліліся наступныя настаўнікі: Падразёнак Ларыса Валянцінаўна, Касьянчык Святлана Міхайлаўна.


Дырэктар школы Намеснік дырэктара па вучэбна-

Корбут А.І. выхаваўчай рабоце Юркевіч Г.М.

На адкрыцці школы. 1983г. Метадычнае пасяджэнне.


Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у саўгас перасяляюцца жыхары вёскі Даўляды Нараўлянскага раёна. І адначасова школа папоўнілася вучнямі Даўлядоўскай васьмігадовай школы. Павялічвалася колькасць дзяцей у класах, і пачатковыя класы раздзяляюцца. На работу прыходзяць і настаўнікі з Даўлядоўскай школы: Румас Таццяна Георгіеўна - настаўнік пачатковых класаў, Карчун Андрэй Мікалаевіч - настаўнік беларускай і замежнай моў, Карчун Нэлі Захараўна - настаўнік гісторыі, выхавацель ГПД, Сачанок Іван Фаміч - настаўнік музыкі, выхавацель ГПД. Жыццё цячэ, адбываюцца змяненні і ў штатным раскладзе ўстановы. У педагагічны калектыў уліваюцца маладыя спецыялісты: Пятрэнка Аляксандр Леанідавіч - ваенрук, у далейшым майстар вытворчага навучання (тракторная справа), Пятрэнка Алена Міхайлаўна - настаўнік інфарматыкі і геаграфіі, Сержан Валянціна Вітальеўна - настаўнік пачатковых класаў, Баравікіна Валянціна Аркадзьеўна – выхавацель ГПД.

З 22 лютага 1987 года па 30 жніўня 2004 года школу ўзначальваў дырэктар Сачанок Іван Фаміч.

З другой чвэрці 1988-89 навуч.года выхаваўчым працэсам установы кіруе намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Кіслова Марыя Васільеўна, а настаўнікам замежнай мовы ў школе стаў працаваць яе муж - Кіслоў Валерый Сцяпанавіч.




Кіслова М.В.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце.

Дэлегат І Усебеларускага сходу




Зводны хор настаўнікаў і вучняў школы





Раённы семінар па методыцы І.П.Іванова. Калектыўна-творчая справа “Свята Зямлі”.

Хлеб-соль прымае загадчык Калінкавіцкага РАА Малашчанка М.В.
У 2002-2003 навучальным годзе на базе Варатынскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы быў праведзены дзень выканкама. Педагагічны калектыў у час падрыхтоўкі да адказнага мерапрыемства сваімі сіламі кардынальна змяніў дызайн вучэбных памяшканняў.



Юркевіч В.П. Школьны інтэлектуальны турнір

Дэлегат І з’езда настаўнікаў “Вучань года – 2006”

Рэспублікі Беларусь

Намеснік дырэктара па вучэбна-

выхаваўчай рабоце з 1999г.



У верасні 2004 года на пасаду дырэктара назначаецца Сержан Надзея Уладзіміраўна.

Педагагічны калектыў, па наказе часу, пацярпеў некаторыя жыццёвыя змяненні: уліліся новыя творчыя кадры - Канстанцінава Ірына Віктараўна-настаўнік біялогіі і хіміі, Дударэнка Марына Міхайлаўна-настаўнік пачатковых класаў, Лексіна Святлана Мікалаеўна,Лексін Сяргей Генадзевіч-настаўнікі фізічнай культуры, Пінчук Вольга Міхайлаўна- настаўнік пачатковых класаў, Каваленка Таццяна Міхайлаўна -выхавацель ГПД, Змушка Святлана Аляксандраўна - выхавацель ГПД, Века Таццяна Аляксандраўна - выхавацель ГПД, Лісоўская Святлана Валер'еўна - настаўнік карэкцыі, педагог-арганізатар, Адзінец Валерый Аляксандравіч - настаўнік фізічнай культуры, Астапенка Віктар Анатольевіч - настаўнік фізічнай культуры, Гавароўская Ганна Дзянісаўна - настаўнік музыкі, Казачэнка Таццяна Уладзіміраўна - настаўнік замежнай мовы, Сачанок Кацярына Іванаўна - настаўнік замежнай мовы, Корбут Дзяніс Анатольевіч - настаўнік фізічнай культуры, Саўчанка Людміла Фёдараўна - настаўнік замежнай мовы, Лаеўскі Станіслаў Уладзіміравіч - настаўнік фізічнай культуры, Заева Вольга Міхайлаўна- настаўнік гісторыі, Шчур Ганна Адамаўна-настаўнік біялогіі, Міхнавец Дзіна Барысаўна - настаўнік гісторыі і выхавацель ГПД, Бобрык Дзмітрый Уладзіміравіч - настаўнік фізічнай культуры, Альховік Юлія Аляксандраўна - настаўнік выяўленчага мастацтва і працоўнага навучання.

На заслужаны адпачынак пайшлі: Румас Таццяна Георгіеўна, Кіслоў Валерый Сцяпанавіч, Карчун Андрэй Мікалаевіч, Карчун Нэлі Захараўна, Юркевіч Галіна Міхайлаўна, Сачанок Іван Фаміч, Гавароўская Ганна Дзянісаўна.

Больш няма з намі таленавітых і творчых педагогаў: Ганчара Уладзіміра Дзянісавіча, Федарука Пятра Мікалаевіча, Дударэнка Тамары Аляксандроўны, Гаркуша Зоі Фёдараўны, Рудакоўскўй Надзеі Фёдараўны, Тозік Вольгі Іванаўны. Вечная ім памяць.


Вянец кожнага чалавечага жыцця ёсць

памяць аб ім, - … І няма той душы, якая не

тамілася б у тайне мараю аб гэтым вянцы.

І.А.Бунін

Федарук П.М. Гаркуша З.Ф. Тозік В.І.

У дадзены перыяд установа адукацыі "Варатынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа" ажыццяўляе навучальны і выхаваўчы працэс сучаснага падрастаючага пакалення ў інтарэсах незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь.

Асноўным адрозненнем школы з’яўляецца садружнасць настаўніцкага і вучнёўскага калектываў. Сяброўскае адзінства педагогаў і жыццесцвярджальны тон, што садзейнічае стварэнню аптымальных умоў для самаразвіцця і самарэалізацыі асобы.


Мэта школы – навучыць вучыцца.
Культура школы – прывіць вучням уяўленне аб тым, што здаровы лад жыцця пачынаецца не столькі з гігіены цела, колькі з гігіены душы, гігіены розуму.
Традыцыі: вучым дзяцей імкнуцца да самастойнага пошуку шляхоў, захавання здароўя цела, духа, розуму.
Дэвіз: “Усё, што шкодзіць здароўю вучняў, недапушчальна, усё, што вядзе да перагрузак – злачынна.”











База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка