Пасля рэвалюцыі 1905-1907гг пачалося актыўнае развіццё беларускага нацыянальнага тэатра драматургіі



Дата канвертавання15.05.2016
Памер44.52 Kb.
Тэатр.

У пачатку ХХст на Беларусі ажывілася тэатральнае жыццё. Асабліва характэрнай з’явай гэтага часу было ўзнікненне беларускага праесійнага тэтра. Гэта быў вынік росту нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, які ва ўмовах рэвалюцыйнага ўздыму выходзіў на шырокую арэну грамадска-палітычнага жыцця і ўсё больш настойліва заяўляў аб сваіх правах на самастойнае развіццё.

Рускія і ўкраінскія тэатральныя групы з пачатку ХХст. Часта наведвалі Мінск, Віцебск, Магілёў, Пінск, Бабруйск і іншыя гарады. У Беларусі гастралявалі рускія тэатры пад кіраўніцтвам П. Гайдэбурава, Ф. Корша, К. Нязлобіна, украінскія трупы П. Саксаганскага, О. Суслава, Ю. Сагайдачнага і інш. Гледачы мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю выдатных майстроў сцэны – В. Камісаржэўскай, П. Арленева і інш. У рэпертуары рускіх і ўкраінскіх тэатраў было шмат класычных і сучасных твораў (п’есы Гогаля, Астроўскага, Чэхава, Горкага, Табілевіча, Крапіўніцкага і інш.)

У Гэты час на Беларусі пачалі ўзнікаць тэатральныя таварыствы, паўпрафесійныя трупы і аматарскія калектывы. У Мінску працаваў тэатральны калектыў пры Таварыстве аматараў мастацтваў. Узнік ён яшчэ ў 1890 годзе. У яго рэпертауры былі п’есы “Маскарад” Лерматава, “Дзядзя Ваня” і “Чайка” А.П. Чэхава, “Фама Гардзееў” М. Горкага і інш.

Пасля рэвалюцыі 1905-1907гг пачалося актыўнае развіццё беларускага нацыянальнага тэатра драматургіі.

Першае месца сярод беларускіх пісьменнікаў, якія выступалі ў драматургіі, належыць класіку нацыянальнай літаратуры Янку Купалу. Ён напісаў п’есы “Паўлінка” (1912г.), “Прымакі” і “Раскіданае гняздо” (1913). П’есы Янкі Купалы выкрывалі прыгнёт памешчыкаў і царызму, паказвалі нарастанне пратэсту супраць эксплуататарскага ладу, супраць старога жыцця, палітычнае абуджэнне народа. У гэты ж час ствараюць п’есы Якуб Колас, Карусь Каганец, Канстанцыя Буйло і іншыя беларускія пісьменннікі.

З 1905г. у гарадах, мястэчках і вёсках атрымалі пашырэнне так званыя “беларускія вечарынкі” – сваеасаблівая форма народнай мастацкай самадзейнасьці. “Вечарынкі” нярэдка перарасталі ў пастаянныя аматарскія групы і музычна-драматычныя гурткі. Такія гурткі існавалі ў Вільні, Гродне, Мінску, Слуцку, Капылі, Полацку, Дзісне, Давыд-Гарадку, Радашковічах і г.д. Драматычны рэпертуар складаўся з аднаактавых п’ес Чэхава, Крапіўніцкага, Э. Ажэшкі і беларускіх п’ес “Паўлінка” і “Прымакі” Я. Купалы, “Антось Лата” Я. Коласа, “Модны шляхцюк” К. Каганца і інш.

Яркую старонку ў гісторыі беларускага тэатра пачатку ХХст упісала “Першая беларуская трупа”, якую стварыў і якой кіраваў Ігнат Буйніцкі. Гэтая група ўзнікла з “беларускіх вечарынак”, якія праводзіліся І. Буйніцкім у фальварку Палівачы (Дзісенскага павета). Спачатку гэтая трупа наладжвала прадстаўленні ў невялікіх вёсках. У 1907г замацаваўся пастаянны склад удзельнікаў трупы, а ў 1910 тэатр Буйніцкага ператварыўся ў прафесійны са сваеасаблівым рэпертуарам. У тэатры аднолькава важнае месца займалі хор, танцавальная і драматычныя групы. У рабоце тэатра актыўна ўдзельнічала Элаіза Пашкевіч.

Поспех у гледачоў і шырокае прызнанне тэатра Буйніцкага як беларускага нацыянальнага калектыву далі магчымасць тэатру выступіць у Пецярбурзе (1911 - 1912), а затым і ў Варшаве (1913).

Аднак надта скупыя матэр’яльныя магчымасці “Першай беларускай трупы” абмяжоўвалі яе дзейнасць. Тэатр не толькі не меў падтрымкі мясцовых улад, але і нават праследваўся, як і ўся прагрэсіўная беларуская літаратура. У рэшце рэшт усё гэта прывяло да таго, што ў 1913г. ён перастаў існаваць. Аднак ужо ў 1914г. Буйніцкі спрабуе стварыць новы тэатр. Але першая сусьветная вайна, якая неўзабаве пачалася, перашкодзіла ажыццяўленню гэтай задумы.

Традыцыі “Першай беларускай трупы” атрымалі працяг і развіццё ў іншых тэатральных калектывах.

Прыкметны след у развіцці нацыянальнага тэатра тых гадоў пакінуў “Беларускі музычна-драматычны гурток”, які ўзнік у 1911г. у Вільні. 27 студзеня 1912г. на сцэне гэтага гуртка была ажыццёўлена першая пастаноўка “Паўлінкі” Я. Купалы. На спектаклі прысутнічаў аўтар.

З пеачаткам імперыялістычнай вайны развіццё нацыянальнага тэатральнага мастацтва на Беларусі спынілася. Першыя спробы аднаўлення дзейнасці аматарскіх тэатраў робяцца толькі ў 1916 годзе. У Вільні па ініцыятыве “Беларускага музычна-драматычнага гуртока” арганізоўваецца беларускі вечар. На вечары была паказана п’еса “Модны шляхцюк” К. Каганца, дэкламаваліся вершы беларускіх паэтаў, выконваліся песні. У верасні 1916г. у Вільні адкрыўся “Беларускі клуб”, пры якім працаваў драматычны гурток. Спектаклі ставіліся раз у тыдзень, рэпертуар папаўняўся арыгінальнымі бкларускімі п’есамі. У час нямецкай акупацыі гурток не мог плённа працаваць.

У пачатку 1917 ствараецца літаратурна-вакальна-драматычны гурток у Горках. Гурток паставіў інсцэніроўку паэмы “Тарас на Парнасе”, камедыю “Пашыліся ў дурні” М. Крапіўніцкага. Літаратурна-драматычныя гурткі ўзнікаюць і ў першых гарадах і мястэчках.

Акрамя аматарскіх паўпрафесійных і прафесійных тэатраў на пачатку ХХст. Шырокае распаўсюджанне атрымалі народныя формы тэатра. У гарадах, мястэчках і вёсках часта можна было бачыць прадстаўленні лялькавага, так званаг батлейкавага, тэатра. Як паведамляла “Наша Ніва”, “у Мінску мяншчане яшчэ водзяць батлейку па дамах: прадстаўляюць розныя рэчы па-беларуску” (“Н.Н” 1909, 20 лютага)

Шырока вядомы былі выступленні батлеечніка Патупчыка ў Докшыцах, які неаднаразова праследваўся паліцэйскімі ўладамі за сатырычнае высмейванне мясцовых чыноўнікаў, паліцэйскіх, кулакоў, памешчыкаў. Некаторыя лялькі Патупчык рабіў па ўзору і падабенству мясцовых служэцеляў культу і начальства. Бывалі выпадкі, калі паліцыя на вачох у гледачоў адбірала і ламала лялькі. У дні кірмашоў Патупчык спецыяльна падрыхтаванымі пастаноў0камі знаёміў гледачоў з мясцовымі і палітычнымі навінамі. Батлейка Патупчыка была сваеасаблівай вуснай газетай, сярод яе пастаянных персанажаў былі сяляне, памешчыкі, земскія, прыставы, ураднікі, гарадавыя, карчмары і інш. Так старыя народныя формы беларускага тэатра выкарыстоўваліся для стварэння сацыяльна вострых, актуальных прадстаўленняў.

Найбольш буйной з’явай у тэатральным жыцціБеларусі напярэдадні Кастрычнік а была дзейнасць Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, якое ўзнікла ў Менску неўзабаве пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Яно з’явілася прамым прадаўжальнікам традыцый тэатра Буйніцкага. Рэпертуар і форма прадстаўленняў Таварыства на першым часе мелі шмат агульнага з “Першай нацыянальнай трупай”.

У арганзацыі Таварыства ўдзельнічаў і Буйніцкі. Ён быў абраны яго кіраўніком, аднак працаваць у Таварыстве яму не давялося. Неўзабаве ён быў прызваны ў армію і, будучы на фронце памёр.



Таварыства не мела пастаяннага памяшкання і ставіла спектаклі як у гарадскім тэатры, так і ў розных клубах. Ужо ў першыя тыдні свайго існавання калектыў ажыццявіў гастрольную паездку па Беларусі. Пасля вяртання ў Мінск Таварыства паставіла на сцэне гарадскога тэатра “Раскіданае гняздо” Я. Купалы, тады вядомае толькі ў рукапісе.

Таварыства было абмежавана ў творчых магчымасцях, бо не мела ніякай падтрымкі з боку ўладаў. Калектыў існаваў толькі дзякуючы энтузіязму ўдзельнікаў, іх самаадданай любві да народа і імкненню садзейнічаць уздыму яго культуры.
: library
library -> Энеіда навыварат
library -> Гістарычныя асобы
library -> -
library -> Жанчына як “іншае” ў дыскурсе беларускай дэмакратыі
library -> Роля Віленскага універсітэта у фарміраваньні беларускай нацыянальнай культуры
library -> Тарас на Парнасе
library -> Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"
library -> Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа п. Юбілейны”
library -> Аб дзейнасці школьнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі" дуа" Райцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка