Пастанова Міністэрства адукацыі Рэслублікі Беларусь 26 жніўня 2011 №241



Дата канвертавання15.05.2016
Памер21.75 Kb.


Пастанова Міністэрства адукацыі Рэслублікі Беларусь
26 жніўня 2011 №241

Аб тыпавым вучэбным плане

агульнай сярэдняй адукацыі
На падставе пункта 3 артыкула 167 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзеныя:

Тыпавы вучэбны план пачатковай школы;

Тыпавы вучэбны план базавай школы;

Тыпавы вучэбны план сярэдняй школы;

Тыпавы вучэбны план вячэрняй школы;

Тыпавы вучэбны план гімназіі;

Тыпавы вучэбны план ліцэя;

Тыпавы вучэбны план спецыялізаванага ліцэя;

Тыпавы вучэбны план сувораўскага вучылішча;

Тыпавы вучэбны план кадэцкага вучылішча;

Тыпавы вучэбны план санаторнай школы-інтэрната;

Тыпавы вучэбны план базавай школы – каледжа мастацтваў;

Тыпавы вучэбны план сярэдняй школы – каледжа мастацтваў;

Тыпавы вучэбны план гімназіі – каледжа мастацтваў;

Тыпавы вучэбны план сярэдняй школы – вучылішча алімпійскага рэзерву.

2. Устанавіць, што:

пры распрацоўцы вучэбнага плана школа – інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў выкарыстоўвае Тыпавы вучэбны план сярэдняй школы;

пры распрацоўцы вучэбнага плана гімназія – інтэрнат выкарыстоўвае Тыпавы вучэбны план гімназіі;

пры распрацоўцы вучэбнага плана на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі яслі – сад – пачатковая школа, дзіцячы сад – пачатковая школа выкарыстоўвае Тыпавы вучэбны план пачатковай школы;

пры распрацоўцы вучэбнага плана на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі яслі – сад – базавая школа, дзіцячы сад – базавая школа выкарыстоўвае Тыпавы вучэбны план базавай школы;

пры распрацоўцы вучэбнага плана на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі яслі – сад – сярэдняя школа, дзіцячы сад – сярэдняя школа выкарыстоўвае Тыпавы вучэбны план сярэдняй школы;

пры распрацоўцы вучэбнага плана на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў арганізацыях аховы здароўя, санаторна – курортных і аздараўленчых арганізацыях выкарыстоўваецца Тыпавы вучэбны план сярэдняй школы;

пры распрацоўцы індывідуальнага вучэбнага плана на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу дома выкарыстоўваецца Тыпавы вучэбны план сярэдняй школы.

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2011 г.
Міністр С.А.Маскевіч

УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА

Міністр фінансаў Міністр аховы здароўя

Рэспублікі Беларусь Рэспублікі Беларусь



А.М.Харкавец В.І.Жарко



: files -> process
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
process -> Пастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь
process -> Закон рэспублікi беларусь аб Правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка